Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Адзін абраз з учарашняга дня пакінуў асабліва цяжкі асадак у маёй душы. Вёрст пяць па шашы ад таго табару, то астаючыся, то пераганяючы, беглі пры батарэі двое старых: грубы тучны немец і яго сухапарая сівая жонка. Немец быў чырвоны як рак, і потны, ашпараны, з вытрашчанымі непрыемнымі рачынымі вачмі. Ён прост душыўся ад беганіны. Старая раскудлачылася, зарумзалася, скакала, як падбітая. Яны шукалі начальства, якое забрала іхняга сына, хлапчука гадоў 15. Забралі хлапца за тое, што нібыта нешта дрэннае сказаў аб расійскім войску. Ніхто з нас не ведаў, хто і як яго забраў, а старыя ўсё беглі, высалапіўшы языкі, ува ўсіх нас са слязьмі пыталіся сваім незразумелым жаргонам і

заглядалі ў салдацкія вочы па-сабаччу. Хух!

Потым ізноў мы, тэлефаністы і разведчыкі, загрукацелі з камандзірам ад батарэі. Пасля доўга стаялі ў цёмнай сцюдзёнай дарозе і чакалі батарэю. Я ўжо збіўся з арыентацыі, не ведаў, куды, у які бок мы кіруемся. Зноў паехалі. Цёмна — хоць вока выкаль. Забаронена курыць: над намі павіс, кажуць, дырыжабль. Начавалі, стоячы ў дарозе, не разамунічыўшы (коні ў запрэжцы). Холад, не дай божа. Макравата, прамозгла. Трывожна дрэмлецца.

Ранняе досвецце. Не магу арыентавацца. 3 усіх, здаецца, бакоў чую гарматную і з вінтовак страляніну. Першы раз у жыцці ўбачыў дырыжабль. Як чорная цыгара, цёмная, непарушная, высака-высака стаіць над намі ў хмурым небе і гіпнатызуе.

Балазе-ткі развіднелася. Сонейка сагрэла нас. Дырыжабль знік няўпрыцям. Мы занялі пазіцыю. Выкапалі акопы.

17 жніўня.

Стаім на той самай пазіцыі — каля нейкага Картау, невялічкага пасёлку. Нехта спомніў, што сёння свята, нядзеля. Сталі ўсе галіцца (цэлы дзень ціха, спакойна). Пагаліўся і я. Аж на душы быццам прасвятлела.

Брадзіў бясцэльна наўкол пазіцыі і… знайшоў каля рэчкі знаёмага з нашыўкамі вальнапісанага, быўшага банкавага служачага ў Вільні. Ён браў абеды ў мае кватэрнае гаспадыні — ліцвінкі на Замкавым завулку, якая ўмела пячы незвычайна смачныя наліснікі. Я насілу пазнаў яго. А яму зрабілася сорамна, што ён такі. Сядзеў босы, спусціўшы касматыя ногі ў цеплаватую вадзіцу, панураны, даўна не голены, у дужа бруднай гімнасцёрцы. Гаворыць неахвотна. Пэўны, што жывыя не будзем, у Вільню не вернемся. Смерць стаіць у яго мутных, пагаслых вачах. Яны ажывіліся пакорнай завідасцю, калі ўцяміў, што я служу не ў пяхоце, а ў артылерыі. «Вы, батарэйцы, пэўна, маеце соль. Пазычце мне дробачку, калі ласка…» Я прынёс яму шчэпаць солі, але гутарку болей не пачынаў, бо цяжка было на сэрцы ад яго выгляду. Ён казаў, што ў яго палку пасля бою 7 жніўня мала хто застаўся з другога папаўнення, з якім яго прыгналі.

18 жніўня.

Дождж, мокра, сцюдзёна. Пайшоў я з пазіцыі за ганей трое ў пусты дом пагрэцца трошку. Дзверы адчынены, пуста, але чую: у задняй цёмнай каморцы нешта робіцца… Схапіўся за кінжал, асцярожна гляджу: аж мізэрны пехацінец, з цыфрай 106 на пагонах, капаецца лапатачкаю ў зямлі. Цягне адтуль вялікае бярэма рознага рыззя, завязанага ў посцілку, і поркаецца ў ім. Сорамна і гідка: гэта шакал. Я яму нічога не сказаў і павярнуўся на мысічках назад. Аж улятае аграмадны чорны бусайла (таксама 106) і клапатліва практычна басуе на парозе: «А шчо, нэма часом хусточкы?» Паскудства.

* * *

19 жніўня.

У чатыры гадзіны дня бухнулі першыя стрэлы нашае батарэі ў адказ на агонь ворага. Наш трэці бой.

— Трацілавай гранатай! беглы агонь… Агонь!!!

Бух-бух-бух!.. Зашумела, загудзела, паняслося. За колькі секунд: тах, та ах, тах! — удачныя разрывы.

Запісваю каманду і ў перапынках (у другім аруддзі затрыманне: гільза не вылязае) паспяваю запісваць у сваю запісную кніжку. Нас не абстрэльваюць, і стралянне мне падабаецца:

у ім ёсць сваё хараство. I тож быццам радасць чуецца ў батарэйцах, што аднатоннасць астатніх дзён урэшце ажывілася, неазначанае чаканне скончылася. Дожджык троху пакрапіў, сціх.

— Прыцэл 150… Страляць праваму аруддзю… Трацілавай гранатай… — чую з тэлефоннай трубкі. — Гатова?

— Гатова!

— Агонь!!

Няўжо бой разгарыцца? Наглядальны пункт недалёчка: у высачэнным насыпе недабудаванага жалезнадарожнага мосту. За тоўстай каменнай сценкай мосту — акоп пад трыма радамі накатнікаў. Моцная штука! Там сядзець бяспечна. I той акоп капаў уранні і я, бо знаходзіўся тады на наглядальным пункце. Нашто адаслаў мяне старшы сюды на батарэю? Тут для тэлефаністаў не акоп, а яма.

— Падрыць хабаты!

Артылерысты шыбка падрываюць хабаты (заднія канцы гармат), каб джэралы яшчэ вышэй задраліся ўгару. За пільнай працаю знаходзяць час пажартаваць, спрачаюцца, смяюцца і віртуозна лаюцца. Я ўжо звыкся з іхнай мацяршчынай: Беленькі ўламаў-ткі мяне «напляваць». Дожджык зусім прапаў. Троху бліснула сонейка; хмарныя аблокі разбягаюцца з неба. Трэці наш таварыш, флегматычны кастраміч Пашын, прынёс тым часам поўнае вядро згатаванай з свежаю парасяцінаю бульбы. Кухавар з яго добры. Але есці няма часу: ізноў каманда. Застыне бедная бульба. А без солі, якой ужо няма і ў батарэйцаў, зусім будзе нясмачная. «Братцы, давай напераменку!» — раіць Беленькі. «Жары!» — жартаўліва падштурхвае мяне локцем, аддаючы пяршынства. Жару, аж санкі трашчаць. «Хавай сваю кніжку, а то прачытаю!» — «Не, браце, дудкі! Схаваю ў халяву». — «Калі-небудзь дабяруся». — «Хіба ў Смаленску». Далей за бульбу бярэцца маўкліва-паважны Пашын. Беленькі будзе есці, калі ўсе наядуцца — далікатны чалавек!

— Па адступаючай пяхоце! Ровень болей: ноль дзесяць… Батарэя гатова?

Мы маўчым, не ведаем, што адказваць. Пытаемся на батарэі.

— Падрыць! — раве тэлефон. — Батарэя гатова?

— Не, яшчэ не гатова, — адказваем нарэшце.

— Я сказаў падрыць, а яны расселіся! — раздаецца свірэпы голас старшага са словамі камандзіра (усё перадаецца так, як кажа камандзір).

— 6-е, 7-е і 8-е гатовы, — даём адказ.

— А 5-е?

— Не…

— Страляць шостаму. Агонь!!

Ізноў каманда: падрываць!.. Але ўжо няма як: правідла замінае (палка, якою паварачваюць гармату).

— Барзджэй, барзджэй, а то вораг уцячэць… не паспееце даць яму ў патыліцу гранатай, — галосяць з наглядальнага пункту, перадаючы словы камандзіра.

— Агонь!!

Бух-бух-бух!..

А збоку дзесь далікатней троху пяе кулямёт.

Т-т-т-т!..

Б'ём аж на 6 вёрст. Жэрлы гармат глядзяць прост у неба. Гэта ці не першы раз у нашай баявой практыцы.

Але патроху кананада сціхае. Батарэйцы, ажыўленыя, пабаўленыя, адпачываюць. У акопах мокра, гразка. На зямлю сцелецца цямнота. Мінут цераз 20 пасля пальбы прыбягае, высалапіўшы язык, уваўрэлы ардынарац 2-га дывізіёну: камандзір просіць нас не страляць, бо мы… паражаем сваю пяхоту. О, пракляты, як плашкаю бахнуў па цемені.

— Чаму ж ты пехатою?! Дзе твой конь?! — гатоў разарваць яго наш заўсёды спакойны капітан Смірноў.

— Пада мною забілі каня…

— Мы, вашродзь, не паражалі… у нас прыцэл і ўравень… не таго… — мармыча арудзійны феерверкер Гладкоў, каб палягчэла хоць троху.

А з наглядальнага яшчэ пытаюцца:

— Батарэя гатова?

Адказваем:

— Мы паражаем сваю пяхоту. Мёртвая ціша ў тэлефоне.

— Добрую работку зрабілі, калі сваю пяхоту… — крыва ўсміхаецца капітан Смірноў і сам бяжыць гаварыць па тэлефону. «Камандзір пайшлі на батарэю», — перадае старшы.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания