Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:
* * *

9 жніўня.

Канец учорашняга дня быў для мяне горкі. Старшы, смеючыся, скалоў мяне: «Вы таксама ў хаце хаваліся». Так, хаваўся… Няма як бараніцца. Я пачырванеў і маўчаў. Сёння мне весялей. Сон вярнуў мне сілу, і нейкі голас супакойвае мяне: ну і добра, што хаваўся, — ты яшчэ спатрэбішся для сваёй роднай справы.

Дык у нас, значыцца, сур'ёзная перамога. Немцы адступілі, кінуўшы многа забітых, раненых і зброі.

Сёння я прачнуўся на батарэі, каля ямы тэлефаністаў, ад светлага, цёплага

жніўнага сонейка і шумнай спрэчкі ў хаце між афіцэрамі 1-га і 2-га дывізіёнаў аб трафеях.

Нож мой прапаў, і няма чым алавік застругаць для апісання афіцэрскае спрэчкі. Яна ідзе аб тым, хто збіў нямецкую 12-арудзійную батарэю, шалёна выехаўшую на голую пазіцыю, відную ад нас простым вокам. Наўкол пазіцыі гэтай няшчаснай і геройскай батарэі цяпер валяюцца парэзаныя шматы коней і людзей, кучы забітых снарадамі і задаўленых гужамі коней, агідныя і страшныя груды людзей з адарванымі рукамі, раскіданыя рэчы. Зарадныя скрынкі паўзарваны, пагнуты, пакамечаны, як папера ў жмені, некаторыя раскрэмсаны літаральна ў шчэпкі.

Прадстаўнік першага дывізіёну, худы і чорны, вусаты капітан, як відаць, новы, камандзір 3[-й] батарэі, са слязьмі на вачах клянецца, прысягаецца, што батарэя збіта ім, не паспеўшы выехаць і зрабіць 3–4 стрэлы з 2 аруддзяў.

Афіцэры 2-га дывізіёну, прыйшоўшы ў госці к нашым (я служу ў першым дывізіёне), спіраюцца… Іхныя батарэі стаялі далёка справа і ззаду ад нас, і нават я, нічога не цямячы ў артылерыйскай справе, дзівуюся, як маглі яны, а не мы, разбіць тую батарэю.

Час, лік выехаўшых адначасна нямецкіх аруддзяў, запісы камандаў, пасведчанні пехацінцаў і іншае, усе довады — горача разбіваюцца, і спрэчка схіляецца на карысць першага дывізіёну, страляўшага 13 гадзін узапар!

Даслухаўшы спіранне да канца, пайшоў я мыцца, але доўга-доўга шукаў вады і нідзе не знайшоў. Войска ўсю выпіла. У калодзежах на дне засталася адна гразь. Калодзежы тут найболей зачыненыя, з помпамі. Насілу выпрасіў вады напіцца ў камандзірскага ардынарца. Сёння і абед спозніцца, бо паехалі па ваду на рэчку, за колькі вёрст. Хадзіўшы па полі, бачыў многа забітых кароў і коней. Чаму іх не закапваюць? На дарозе бачыў цэлую гару сабраных пехацінцамі вінтовак, шынеляй: светлых, сініх — нямецкіх, і шэрых, грубейшых — нашых; ранцаў касматых, бурых — нямецкіх, і палатняных — нашых; шашак, кулямётных стужак, чаравікаў і іншага. I ўсё нясуць і нясуць…

Раптам пачуўся «венскі» гармонік! Звонкія, вясёла-гуллівыя гукі заліхвацкай полечкі скаланулі мяне. Не магу выразіць таго заблытанага клубка пачуццяў, які падкаціўся мне пад грудзі. Я пачуў мімавольныя слёзы на вачах. Думкі мае паляцелі ў ціхамірнае даўнейшае жыццё ў мілай, роднай Магілёўшчыне. Святочны дзень, скачуць, гуляюць… А тут я бачу жудаснае поле смерці пад сінім, цёплым, безмяцежным небам.

Дый раптам жа гармонік абарваўся. Можа, не даў хто іграць перад памеркшымі вачмі забітых таварышаў… А хай бы іграў перамогу жыцця над смерцю! Не ўсё роўна, што тут рабіць: плакаць ці смяяцца?

Ігранне было чутно з недалёчкага хутара, дужа вялікага, занятага пехацінцамі. Я пайшоў туды. Там на падворку і ў стадоле,

на пасцеленай жоўтай саломе, поўна было раненых, абвязаных белым і акрываўленым бінтам, — немцаў і расійскіх. Там-а-там паміж раненых ляжалі непарушныя фігуры памёршых ад ран. Выскаленыя зубы, тусклыя, мятыя вочы, зблытаныя абмусоленыя вусы, — страх глядзець.

Тут і штаб. У садзе я пачуў размову начальніка нашага атраду па тэлефону з некім:

— Няма сілы сабраць. Можа, тыл падбярэць. Не меней як 700 вінтовак. Болей як 2000 чалавек… Але! Ляжаць ланцугамі, калонамі. Бог ведае, ці яны раненыя спаўзліся і памёрлі кучамі, ці так разам пабіты. Артылерыя і кулямётчыкі работалі на славу! Рад старацца, вашадзіцтва!

Міма нашага наглядальнага пункту па дарозе шмат праходзіць і праязджае розных вайсковых. Нядаўна ехаў п'яны казак. Баўтаецца на сядле. Пад адною рукою пабіты тэлефонны апарат, а ў другой — бутэлька з наліўкаю. Ён папрасіў мяне падаць яму галавешачку прыкурыць і пасуліў мне пацягнуць «трошкі» нагбом з бутэлькі. У яго, п'янога, гора: кажа, быццам «вольныя» немцы (мірныя жыхары) забілі двух яго станічнікаў, а сам насілу вырабіўся з небяспекі.

Прывалы

10 жніўня.

Мы ў далейшым паходзе. Пішу на крутым беразе нешырокай, але паўнаводнай і глыбокай рэчкі. Мост разбіт. Сапёры наводзяць пантоны. Наўкол мяне — і драцяныя загарадкі, і воўчыя ямы. Дзівуюся, чаму немцы пакінулі іх без усякага бою.

Пераехалі. Мястэчка. Разумеецца, бязлюднае. Кірха (а можа, — касцёл). Нашы каталікі забягаюць і кленчаць. Ля самай кірхі, на адчыненым акне пустога дому, грамафон, заведзены рукою ворага, пахабным дысанансам у абставінах вайны і смерці раве мірнага «пупсіка». Маладыя пехацінцы сабраліся там, смяюцца, рагочуць, і некаторыя падпяваюць па-расійску:

— Пуп-сік, мой мі-лы-ы пу-упсі-ік!..

Потым завялі неспанараўную мне нямецкую «польку», пабраліся парамі і круцяцца, як дурныя. Старэйшыя невясёла паглядаюць на іхняе выраблянне, абтрахаюць з сябе пыл, абціраюць пот, пераабуваюцца.

У другім доме знайшлі раяль. Бязмальна кожны пабарабаніў пальцамі. Урэшце, дакучыла. Наш ездавы трахнуў шашкаю ўздоўж па ўсіх пішчыках. Пехацінцы адкінулі крышку і паабдзіралі струны. Калі падходзіў нейкі афіцэр, усе ўцяклі хто куды. Забыўся адзначыць: учора нам абвясцілі, што за п'янства будуць розгі, а за грабежніцтва і разбой — расстрэл.

11 жніўня.

Учора ўвечары мы, тэлефаністы, абжорліся мёдам. Цэлую пасеку развярнулі. Упоцемку не столькі дасталі мёду, колькі падавілі пчол. Твар у нашага старшага разнясло, як ад скулы. У мяне таксама пакусаны рукі, бо і я хадзіў падладжваць пчол. Думаў, выйдзе ўсё па-людску, а выйшаў сорам і паскудства. Пехацінцы дакончылі нашу работу. Афіцэрскія дзеншчыкі таксама набралі для сваіх паноў міскі дзве лепшых пляйстраў. Цікаўныя вулейчыкі: сплецены з саломы і ракітніку, як у нас пляцёнкі ссыпаць канаплі. Аж я ўсцешыўся: і ў немцаў не толькі рамчакі.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10