Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Шалапутаў з батарэі прапаў бясследна. Думаюць, што ўцёк, бо ніхто не ведае, калі і куды ён дзеўся.

Сёння праязджалі першую нямецкую вёску не пустую, а з жыхарамі. Але хаваюцца ад нас.

12 жніўня.

Да абеда ехалі. Страшэнная санлівасць апанавала мяне, бо за гэтыя тры дні паходу дужа змарыўся фізічна (пад'язджаць на двухколцы забараняюць, трэба ісці пехатою). Яшчэ болей змарыўся розумам. Не хочацца ні аб чым думаць і разважаць.

Па абедзе капалі акопы. «Што вам рукі не служаць?» — з пагардаю сказаў мне старшы, гледзячы на маю работу.

Яго нервацыя — знак таго, што заўтра можа быць бой.

Прыходзіць дужа многа

свежага войска — пяхоты, разумеецца.

Страты нашы пасля 7-га жніўня, як цяпер кажуць, страшэнныя: 50–60 прац[энтаў].

З'явіліся аўтамабілі з нейкім важным начальствам.

Я заўважыў, што ў мірных немцаў падняўся дух. У адной вёсцы я разгаварыўся з старым немцам, які ўмее па-польску. Казаў стары, што немцы ўжо разбілі Бельгію і Францыю. Няўжо праўда? Можа, наша начальства хавае ад нас? Той стары даў мне хлеба — чыстага, смачнага. Я даваў яму грывенік, але ён кланяецца і ўсё: «Нэйн, нэйн».

13 жніўня.

Уранні быў вялікі туман. Абедалі на прывале ў м. Аленбург. Зрабілі налёт на крамы з цыгарамі, віном і какао. Каб чаго з'есці добрага — нідзе няма. Немкі давалі ваду. Усе яны, хто застаўся, — бедны народ. Самі вадзілі нашых салдатаў к багатым крамам і смешна абхоплівалі перад брухам рукамі, паказваючы, што гаспадары гэтых крамаў, пузатыя буржуа, паўцякалі, а іх пакінулі адных.

Як выехалі з Аленбургу, многія з нашых батарэйцаў былі выпіўшы: смяяліся, галдзелі, і ўсе, нават не курцы, дымілі важнымі панскімі цыгарамі ў залатых апаясачках.

Я тож трошку хлябнуў нейкай смачнай смачнай і такой прыемна-гусценькай наліўкі, не ведаючы, што яна падманлівая, бо сільна хмельная…

Зараз галава ў мяне сарамліва-вясёла заработала. Аднаго толькі баяўся, каб камандзір не заўважыў, што я п’яны.

Я стараўся ісці як можна раўней і мець сур'ёзны выгляд. Але твар у мяне і вушы, як і ўва ўсіх, быў чырвоны і гарэў.

Калі ж хмель стаў спадаць, паніжаўся і мой настрой.

Тэлефонныя двухколкі ехалі з камандзірам батарэі, троху аддаліўшыся наперад ад усяе батарэі.

3 невялічкага гаю да нас даляцела колькі стрэлаў з рэвальвера ці карабіна. Зрабілася троху трывожна…

Аж едзе адтуль п'янаваты казак к нашаму камандзіру і, стараючыся не хіляцца на кані, рапартуе, што ён забіў «пару вольных немцаў-шпіёнаў».

Падаў знятыя з забітых паперы.

Камандзір разглядае і балюча крывіцца на стараннага воіна: з пашпартоў, канвертаў і замасленых запісак відаць, што гэта — расійскія чорнарабочыя, быўшы ў заробках у Нямеччыне, ішлі цяпер назад у Расію.

Казак збянтэжыўся, але не дужа: відаць, не паверыў. А сам непісьменны. I як у яго з імі выйшла, не разабраць: «Пабеглі… пабеглі… крычаў». Ведама, выпіўшы чалавек.

Мала таго: яму яшчэ прыкра, што яго не пахвалілі. Ехаў — і бурчэў на нашага камандзіра.

14 жніўня.

Прывал у вялізным двары нейкага барона. На галоўных дзвярах старыннага дому-палацу прылеплен белы аркуш паперы. «Пакідаючы маю маемасць, прашу ўсім карыстацца, але прашу не паліць. Старая вежа была пабудавана рыцарамі супроць паганых». Я хацеў аглядзець дом, але пры ім стаяла ўжо наша пяхотная варта, і мяне ў насяродак не пусцілі.

Воддаль, каля флігеля, поўзалі галодныя шчаняты і стагналі. Яны толькі-толькі пачалі глядзець. Сучка ўкусіла аднаго казака, і ён прапароў яе пікаю. Калі я за колькі мінут прыйшоў сюды яшчэ, нехта прыдушыў шчанят. Добра зрабіў.

Наш Яхімчык потым у дарозе доўга апавядаў мне, якая добрая сучка была ў таго штэйгера, пад началам якога быў ён у шахтах: і на задніх лапках станавілася, і смяялася, і забітага ў пяску знюхала і адкапала. А забілі таго чалавека таварышы за гуляшчую дзеўку; іх засудзілі на катаргу.

Пра задушаных шчанятак ён сказаў з сваім украінскім спакоем так: «Мудрый цій чоловік, шчо вбыў: на-вішчо ж малэнькім бэз маткі страждаць».

Сёння нам чыталі ў прыказе аб вялікіх перамогах хаўруснікаў над немцамі ў Бельгіі. Значыцца, той стары мне наманіў.

Цяпер нам на прывалах у кожнай вёсцы выносяць ваду — старыя немкі, немцы і дзеці. Часам даюць нават малако, белы хлеб, яблыкі. Салдаты пры гэтым паказваюць скандальную прагавітасць.

Пасля паўдня чуецца гул ад гарматнай страляніны. Заўтра бой?

На прывале ў м. Грос Энгеляў я бачыў, як у пакінутай нямецкай хатцы, пад саламянаю страхою (што тут незвычайнае дзіва, бо найболей дахі чарапковыя), салдаты нашай батарэі параскідалі, параскідалі ўсё чыста і кінжаламі ламалі вялікую скрыню, дужа цяжкую, брудную. Ніяк не маглі зламаць замка. Я абазваў іх свіннямі і хуліганамі, марадзёрамі і саромеў іх, а ім хоць 6ы што. Аблаялі мяне па-расійску і назвалі «вальнашляючым» (ад «вольноопределяющйся» — вальнапісаны). Я кінуў іх і пайшоў з гэтага пярэдняга пакою ў чысцейшы пакой; там на палічцы ляжала грубая кніга ў дарагой вокладцы. Я разгарнуў — і на першай старонцы ўбачыў Вільгельма ва ўсёй яго каралеўскай і імператарскай годнасці і пышнасці. Нейкае зло мяне ўзяло, і я ўнізе да подпісу дадаў крыжык і паставіў «1914 год», што мела азначаць смерць яму ў гэтым годзе. Прыйшоў я на батарэю, гляджу — аж нясуць мне мае грамілы тую самую кніжку, каб я ўзяў сабе і ўлашчыўся. Але я не ўзяў. Яны пасмяяліся і аддалі кніжку нашаму кашавару на падтопку.

15 жніўня.

Едзем далей. Па дарозе часцей а часцей прыгожыя гайкі. На прыгрэтай траўцы стрыкаюць і звіняць конікі-скакунцы. У халадку прыемная раса…

Урэшце ўехалі ў вялікі нямецкі лес. Шмат вавёрак, птушак. Прабегла скрозь прасеку за ганей двое ад нас некалькі стройных дзікіх коз.

Далятае далёкая глухая страляніна з гармат.

Фарты

16 жніўня.

Учора па абедзе аж да вечару прастоялі з тэлефоннымі двухколкамі ў тым вялікім лесе. Набраліся страху. Пяхотная разведка, як на аблаве, рассыпалася наўкол нас па лесе — і скрылася з вачэй. Пасля даўгога трывожнага чакання мы пачулі далёкую перапалку з карабінаў, потым паказаліся некаторыя разведчыкі, сярод якіх былі лёгкараненыя, з рукамі ці галавамі ў свежых белых бінтах. Раптам прыляцеў з лесу і наш камандзір з батарэйнай разведкаю і раненым пяхотным афіцэрам. Усе прыехаўшыя былі ў прыгнечаным настроі. Некалі было пытацца, мы ў адзін момант звярнуліся, ударылі па конях і шпарка загрукацелі па роўнай і простай, як страла, шашы назад к батарэі. Не паспелі адскачыць і з паўганей, як на тым месцы, дзе мы стаялі, вораг стаў «крыць» цяжкімі снарадамі, незвычайнай, яшчэ не бачанай намі сілы. Лес загуў, напоўніўся гулам, трэскам і звонам. «3 фартоў шчупаюць…» — разабраў я пару слоў з нервовай гутаркі камандзіра з нашым старшым тэлефаністам, таксама спалоханым Лапцевым. 3 якіх фартоў, я не змог зразумець: няўжо мы паспелі падкаціцца так блізка да Кёнігсбергу?

Батарэю сваю дагналі на другой дарозе; яна таксама без нас, завярнулася і пацягнулася некуды ўбок і назад. Калі цямнела, былі мы перад нейкім мясцечкам. Тут, абапал усяе дарогі, стаяў аграмадны табар нямецкіх уцекачоў. Кінулася ў вочы розніца ў настроі мірных. Яны ўглядаліся на нас значна смялей; пара-другая вачэй свяцілася захаваным вызавам і злой радасцю. Якаясь рыжаватая дзяўчына смяялася і махала нам рукою, каб мы ехалі назад у Расію. Яна кіўнула галавою да свае засмучонае таварышкі, потым паслала мне рукою пацалунак. Што яна казала, я не мог пачуць за стукам колаў.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания