Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Транспарт каціўся па горадзе, які быў падобны да горада ў час вайны. Лета нібыта было толькі на календары, а не на вуліцах. Шэра-чорныя будынкі прабягалі каля іх, яркія фарбы страцілі сваю прывабнасць, увесь змрочны выгляд наводзіў сум, а ў душы не сціхала нуда па мінулым жыцці. За вокнамі ўсё згасала. Праязджаючы пад аслабелым мастом і гледзячы на кінуты горад, Паліне здавалася, што дастаткова яшчэ пару тыдняў і Гомель зусім знікне. Застануцца толькі горы пяску, попелу і пылу. Ну а пакуль, дзе-нідзе гулялі маленькія тарнада. Лёталі птушкі над дрэвамі, садзіліся на галінкі, аббівалі пыл, надавалі сапраўдную зялёную афарбоўку лістоце – змагаліся і прыстасоўваліся да новых рэальнасцяў.

Паліна адцягнулася ад дарогі, глядзела ў бок на невялікую колькасць чорных птушак і быццам казала ім: «Адлятайце,

адлятайце ў іншыя краі!» Яна як бы клікала іх з сабой. З цяжкай душой, думала аб тым, каб яе родныя былі зараз з ёй. І адразу, справа, нібы зусім побач, Паліна пачула гучны крык крумкача і здрыганулася. Яна павярнула галаву на Мікалая. Але замест яго яна ўбачыла істоту, якая стаяла ў ірваным адзенні хлопца. Плячыстае цела вяло машыну па рэйках і глядзела наперад. А калі павярнула галаву на дзяўчыну, паказала ёй свой пачварны бела-блакітны твар. Паліна спалохана задрыжала на месцы, затым зрабіла маленькі хуткі крок назад, жадаючы прыціснуцца да сценкі, але замест рэчаіснасці, яна ўпала ў чорную прорву. Ляцела ўніз у цемру, як апалы чырвона-жоўты кляновы ліст. Перад яе вачыма куляй праляталі каляровыя фрагменты. У наступную хвіліну пачуўся самотны пранізлівы крык чорнага крумкача, і дзяўчына мякка ўпала на чыгунку. Яна не адчувала болю, толькі страх і паніку. На бетонных шпалах ляжала дзіцячая цацка яе дачкі: белае медзведзяня з чорным носікам і чорнымі кропкамі вачэй. Паліна падабрала мяккую цацку і ўстала на ногі. Падняўшы галаву наперад, перад ёй з’явілася знаёмая электрычка, тая самая, якой кіраваў Мікалай. Састаў нёсся на яе з вялікай хуткасцю. Паліна вельмі выразна ўбачыла ў кабіне Мікалая, а побач з ім сваю трохгадовую дачку Марыю, якая стаяла на мяккім крэсле машыніста. Пасля чаго, за адзін момант, электрычка ўрэзалася ў Паліну і дзяўчына птушкай закружыла над зямлёй. Яна з вышыні назірала, як пасля сустрэчы з ёй, вагоны пачалі з’язджаць з рэек, нібы чыгуначны састаў урэзаўся ў тоўстую, магутную сцяну і разляцеўся па баках. Пасля чаго падняўся чорны дым над усёй аварыйнай часткай чыгункі, ён сабой схаваў катастрофу, а з дыму ўзляцелі чырвоныя істоты, якія шалёна, накінуліся на Паліну. Яна тут жа вярнулася ў рэальнасць.

– Марыя?! – усклікнула Паліна.

Дзяўчына стаяла ўнутры кабіны, прыціснулася спіной да сцяны. Мікола павярнуўся да яе і гучна прамовіў:

– Што? Паліна?! Што ты сказала?

Шум сустрэчнага ветру і схаваныя пад чорны капюшон вушы, не давалі ясна пачуць дзяўчыну.

Паліна маўчала. Нібы словы хлопца не даходзілі да яе. Цяжкі стан не дазваляў засяродзіцца на чымсьці, акрамя разваг другога відзежу. Яе страшна палохала думка, што яна з’язджае з глузду. А што калі не? Што тады з гэтым рабіць? Паліна была тым чалавекам, які мог хутка разгледзець усе варыянты любой сітуацыі і разлічыць іх вынік. Усё вялося да таго, што ў выніку яе складанага становішча, Мікалай зноў навядзе на яе пісталет. І хто ведае, можа на гэты раз ён націсне на курок. Бо хлопец быў траўмаваны сустрэчай з Уладзімірам. Ён вельмі баяўся сустрэць чалавека, якога кранала істота. Але ўсё ж, адзін варыянт быў у Паліны, не самы просты, але ўсё ж рабочы – трэба было прыкідвацца, што ніякіх відзежаў не было, паводзіць сябе натуральна і не загаварыць аб гэтай праблеме.

Хлопец зірнуў на яе страчаны стан і выказаў здагадку, што гэта звязана з растаннем роднага горада і магчыма, што яны больш сюды ніколі не вернуцца. Ён нават не меркаваў, якія думкі цягнуць Паліну да смутку.

– Паліна?! – крыкнуў ён, дзяўчына паглядзела на яго. – Дастань карту, паглядзі, ці правільна мы рухаемся. З табой усё добра?

Пасля яго гучных слоў яна вярнулася да сябе, зрабіла выгляд, што нічога сур'ёзнага з ёй не адбылося, і ціха сказала:

– Усё добра. Я проста задумалася аб дрэнным…

– Падыдзі бліжэй, чаго ты так адышла? Карту выцягні з заплечніка і паглядзі, ці супадаюць прыпынкі, рэйкі нас не звярнулі з шляху! – не памяншаў гучнасць у голасе Мікалай.

– Так! Зараз! – крыкнула яна ў адказ.

Шум ветру ў кабіне яшчэ больш накідваў на яе раздражняльных пачуццяў, нібы гуляў на яе нервах. Але Паліна з усіх сіл трымала планку раўнавагі і стрымлівала эмацыйны напал у сабе.

Яны ўжо ад'ехалі ад горада, Паліна звяралася з картай і пераканала

хлопца ў правільнасці чыгуначнай дарогі. Як толькі выехалі да першай невялікай вёсцы – рухавік аслабеў, з-за перападаў электрычнасці, быў чуваць яго цішэючы шум. Відавочныя перабоі прымушалі хвалявацца за гэтак рызыкоўнае падарожжа. Хуткасць падала, як быццам электрычку пакідалі сілы, і яна здрадзіла сваіх пасажырыў. Але як толькі яны праехалі паварот, павярнулі на прамую чыгунку – электрычка ажыла, зноў загула з новым жыццём. Збоі спыніліся і, Мікалай задаволенымі вачыма паглядзеў на Паліну. Але ўсіх не адпускала думка раптоўнага спынення. Яны маральна рыхтаваліся да яго, а больш за ўсё, дзяўчына. Яна дадавала ў свае напружаныя думкі новыя развагі, шукала сувязь паміж збоямі і аварыяй у яе відзежы.

Калі быў пакінуты Гомель, адкрыліся шырокія палі і густыя лясы. За горадам было зусім інакш, нібы і не было ніякай катастрофы: сонца бесперашкодна сагравала чыстае паветра на пустых сельскагаспадарчых плошчах, вяршыні высокіх дрэў злёгку пагойдваліся, чыстая трава не хавалася пад пластом пылу, міма прабег зусім здаровы заяц, які не ведаў пра тое, што здарылася з людзьмі. Усё было па-сапраўднаму прыгожа і жыва. Паліна хацела спадзявацца, што так будзе і далей, наперадзе, што жыццё іх сустрэне ў іншых населеных пунктах. Але як толькі электрычка перасекла чыгуначны прыпынак «Уза», на палях і лугах з'явілася мноства чорных плям. Выпаленыя кругі, памерам з аўтамабільнае кола, былі паўсюль. Яны хаатычна знаходзіліся адзін ад аднаго, пры гэтым не дакраналіся адзін да аднаго. Некаторыя з іх яшчэ пускалі чорны дым. Тое самае было і ў лесе. Кругі, нібы сляды ад чорнай пячаткі, былі паўсюль. Ствалы павольна тлелі ў чырвона-чорных вуглях, у месцах, дзе, як лазерам, зрэзала дрэва. Суседнія вёсачкі ўсеяныя цёмнымі роўнымі кругамі. Людзей не відаць, толькі хатнія жывёлы, чорна-белыя каровы, рэдкім статкам мітусліва бегалі ля драўляных платоў.

Калі электрычка праехала прыпынак «Зялёны Востраў», Мікалай тут жа ўбачыў удалечыні дарослага чалавека, які стаяў на шпалах і энергічна размахваў рукамі. А за ім, за незнаёмцам, ляжаў перакулены цягнік, які моцна пашкодзіў рэйкі. Усе шэра-блакітныя вагоны сціснуліся і перапляліся на шляху, як купка дроў для вогнішча. У той жа момант Паліна не глядзела наперад, яна ўткнулася ў карту, нават не для таго, каб нешта даведацца ці з чымсьці зверыцца, а каб спакойна паразважаць над тым, што стала з ёй пасля дотыку істоты. Яе смутнасць і моцнае хваляванне ўтваралі цяжар у сэрцы – яна разумела, што з гэтым трэба неяк змагацца.

Мікалай апусціў галаву да панэлі кіравання, сільнымі рукамі ён пацягнуў тармазны рычаг на сябе. Электрычка зменшыла хуткасць, і да таго яшчэ, кантактныя правады страцілі забеспячэнне транспарта токам.

Паліна адчула, як шпарка скідалася хуткасць, як яе крыху схіліла наперад. Яна прыбрала ад сябе карту і, паглядзеўшы наперад, усё стала зразумела – далей ім не праехаць. Перашкода на шляху, у выглядзе збітых вагонаў, пераконвала яе ў гэтым.

Электрычка ўсё бліжэй набліжалася да аварыйнага ўчастку, павольна кацілася як шарык. Хлопец быў упэўнены, што іх транспарт спыніцца своечасова. Ён уявіў гэта ў галаве, нібыта разлічыў хуткасць і сілу тармажэння.

– Спыніся! – з назапашанай энергіяй крыкнула дзяўчына.

– Зараз! Усё будзе! – усклікнуў ён.

Сабака пазіраў па баках, ён адчуваў напружанне Паліны. Наступіла кароткая паўза ўсіх слоў, усе сачылі, як паволі састаў набліжаўся да поўнага спынення свайго руху. Ну вось, чыгуначны транспарт спынены, устаў ля самага першага вагона, які сышоў з рэек. Паліна цяжка ўздыхнула і строга паглядзела на хлопца, які зняў усю ахову з твару, паказаў рудавалосую галаву і незадаволена паглядзеў на перашкоду наперадзе.

– Эх, праклён! – узмахнуў ён рукой, – А дзе той…дзе ён? – быццам пытаўся сам у сябе Мікалай.

Хлопец круціў галавой, аглядаў усё, што было наперадзе носа электрычкі. Паліна не разумела, каго ён шукае, каго згубіў Мікола. Ёй прыходзіла думка, што хлопец і сам не здаровы на галаву. Яна думала так, бо была не толькі напалохана, але і спрабавала гэтым сябе абараніць. Ды і наогул, пра што толькі не думала Паліна, уяўляць дрэннае і накручваць сябе яна добра ўмела. Як толькі яна завяршала адну думку, нараджалася другая.

Поделиться:
Популярные книги

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2