Нязніклыя
Шрифт:
Дзяўчына прыбрала пыльную вопратку ў скрыню, паказала сябе ў зялёнай тонкай цішотцы, у зялёных нагавіцах і чорных шкарпэтках. Яна працягвала сціпла стаяць ля ўваходных дзвярэй, бегала вачыма па ўсім памяшканні.
– Паліна?! Ты чуеш мяне? Падыходзь бліжэй, чаго ты там стаіш?! – сказаў рудавалосы хлопец у сіняй кофце і ў цёмных нагавіцах.
– Так. Я проста здзіўленая тваім сховішчам. Тут столькі ўсяго… Мабыць, ты з першага дня тут.
– Можна і так сказаць. Я раней працаваў тут, у гэтым памяшканні. Праўда, гэта ўжо не назваць крамай… Прыйшлося пераабсталяваць памяшканне. Адаптавацца.
Паліна, не адводзячы вачэй ад сабакі, ціха падышла да хлопца.
– Гэта што атрымліваецца?! Твой сабака адчыніў нам дзверы?
– Так.
Хлопец корпаўся ў кардонных скрынках, перастаўляў іх, шукаў, чым жа пачаставаць госця. Яму хацелася спадабацца Паліне, ён пералічваў усё, што знаходзіў. Дзяўчына падышла да дзвярэй каморы і загаварыла:
– Зараз не да ананасаў. Ты казаў пра іншых людзей. Ёсць яшчэ людзі, якія не зніклі? Тыя, якія з вуліцы спрабавалі ўламіцца да цябе… А тыя жудасныя крыкі, якія я ў першыню пачула…чые яны?
– Давай пазней пра гэта пагаворым. Добра? У нас шмат часу. Табе б спачатку памыцца. Валасы вунь, якія…ў пылу. Прывядзі сябе ў парадак. Суседнія дзверы. Там ёсць вада, я збудаваў невялікі душ. Ты разбярэшся, што і як там працуе, на самай справе там усё лёгка. Павернеш кран і, вада пойдзе. Там і цёплая ёсць. Толькі не занадта захапляйся, – адказаў хлопец і ўзяў у рукі невялікую папяровую скрынку.
– Ах, крута, што ў цябе ёсць душ з цёплай вадой!? Я зараз з задавальненнем яго наведаю. Але, ад размоў, ад маіх пытанняў ты не сыдзеш.
– Нікуды не дзенуся, адкажу на ўсе.
Дзяўчына адчыніла дзверы, зірнула на душавую. Затым адышла, узяла ўсялякія рэчы з свайго заплечніка, сярод якіх быў завостраны нож з цёмна-зялёнай рукаяткай. Яна схавала яго ў чыстым адзенні і хутка пайшла за дзверы. Паліна не на ўсе сто працэнтаў давярала Мікалаю, бо яна ледзь ведала гэтага чалавека. Але таксама, яна не змагла выстаяць перад душавой і таму, амаль не думаючы, паспяшалася вымыць цела.
III
Заміргалі лямпачкі над столлю. Мікалай быў устрывожаны тым, што за два апошнія дні збоі сталі часцей. Быццам нешта намякае на тое, што святло вось-вось зусім згасне. «Толькі не зараз.» – падумаў хлопец, упрыгожваючы стол ежай. Святло больш не сваволічала, пакінула ззаду ўсю трывогу прысутных.
Паліна доўга не выходзіла, яна атрымлівала асалоду ад цёплай вады, якая награвалася ад электрычнасці. Яна нібы ажывала, адчувала свабоду, быццам змывала з сябе ўсю цяжкую ношу.
Але калі прыйшоў час выходзіць да Мікалая, дзяўчына схавала невялікі нож у кішэні чыстых чорных спартыўных нагавіц. Яна адчувала ўнутры сябе недавер да яго, пужлівасць.
Паліна выйшла ў чорным спартыўным касцюме, які добра падкрэсліваў яе стройную постаць і высокія грудзі. Чыстая цёплая скура твару ўмомант адчула прахалоду паветра. Холад, як ток, хутка прабегся па ўсім целе і імгненна знік. Чорныя кучаравыя валасы блішчалі ад белага святла, маленькі акуратны нос злёгку паружавеў з-за цёплай вады. Дзяўчына пасля прыняцця душа адчула асалоду, прыемную слабасць.
Хлопец яе сустрэў з зачараваным поглядам і, захапляючыся яе прыгажосцю, паклікаў да стала. На маленькай прамавугольнай плоскасці ляжала неабчышчаная, гарачая, вараная бульба, дзве банкі мясной кансервы, адкрыты слоік кансерваваных ананасаў, шакалад і адзін яблык.
Паліна спачатку паглядзела на сабаку, які адпачываў на ложку з закрытымі вачыма, відаць, спаў. Затым дзяўчына асцярожна прысела на адзінае крэсла, спакойна паклала на стол свой завостраны нож і гэтак спакойна сказала:
– Цяпер расказвай, хто ты такі і ці ёсць яшчэ людзі ў горадзе. Адкуль тут электрычнасць? І пра жудасныя крыкі не забудзься.
– Добра. Але ты хоць падсілкуйся. Ты еш, а я табе ўсё раскажу.
– А ты што, сам есці не будзеш? – апусціла чорныя бровы Паліна і ледзь прыжмурылася. – Спачатку, ты паспрабуй.
Яна вельмі хацела есці, і тое, што было на стале, спакушала выдаліць голад.
– Ха, ты мне не давяраеш?! Разумею. З твайго боку гэта правільна. Але зараз усё выправім, – адказаў з усмешкай хлопец і патрошку пакаштаваў кожны прадукт.
Пасля хвіліннага маўчання, дзяўчына напала на ежу. А Мікалай, стаў адказваць на пастаўленыя пытанні.
– У тую ноч, у першы чорны месяц, да таго, як адбылося нешта дзіўнае, я падпрацоўваў у бары. Першы час, усё было, як звычайна: грала музыка, шумелі наведвальнікі, прыходзілі замовы. Ну а праз гадзіну…людзі застылі. Усе, акрамя мяне… Яны каля хвіліны стаялі нерухома, я спачатку разгубіўся, а потым выйшаў у залу. І людзі, як табун, усе хутка выбеглі на вуліцу. Нібы іх хтосьці паклікаў або спалохаў. Яны не штурхаліся, не крычалі. Без панікі маўкліва адышлі. Калі ў бары застаўся толькі я…я адчуў неспакой, не адпускаў пустую шклянку з рук. Я пайшоў следам за імі. Хацелася паглядзець, куды ўсе ўцяклі. «Можа нешта на вуліцы здарылася?», падумаў я. Але там нічога і нікога. Пусты горад. Начныя ліхтары згаслі ў раз. Не праглядальная цемра акружыла мяне. Цішыня палохала. А над горадам навіс месяц, дакладней, яго контур. Як кальцо. Магчыма, зацьменне ці нейкая іншая з'ява закрывала яго тады. Карацей, была такая ж цёмная ноч, як учора ці тыдзень таму. Толькі бляклае святло месяца, у абрысе круга, і не адной зоркі. Сувязі не было. Электроніку ўсю выключылі. Я правёў пры свечках усю ноч у бары. Ну а пад раніцу, гарадское святло хаатычна замігцела. Вуліцы, дамы, зайгралі святлом, як навагоднія гірлянды. Потым святло аціхла… Але ў горадзе па-ранейшаму не душы. Я пабег дадому. Праз пару кварталаў пачуў шматлікія сігналы машын, а пасля ўбачыў людзей, якія спяшаліся кудысьці, уцякалі ад чагосьці. Тым днём рабіўся хаос, ніхто не адказваў мне, куды яны з'язджаюць. Толькі крычалі на мяне: «Ратуйся! Ратуйся!» Ад чаго? Я не разумеў. Як зараз, памятаю іх страх у шалёных вачах і ўвесь спалох унутры сябе. Я не змог дазваніцца да родных, ніякай сувязі не было. Я не ведаў, што мне рабіць…гэта жудаснае замяшанне палохала мяне… Халера, цяжка ў душы, цяжка нават цяпер пра гэта казаць…
Паліна пакінула ежу і, адчуваючы сум, сказала:
– Мне гэта знаёма. Пасля той ночы, у першую раніцу, я страціла сувязь з бацькамі і з сястрой. Калі муж шаптаў пра нейкае выратаванне, я трымала дачку за руку і не адпускала тэлефон…мы селі ў машыну адправіліся ў бацькоўскі дом, але там нікога не было, толькі адчыненыя, насцеж, уваходныя дзверы. Мы вярнуліся ў аўтамабіль, працягвалі кудысьці ехаць, а затым спыніліся, трапілі ў скопішча машын. Я не ведала, куды мяне вязе муж, ён паводзіў сябе вельмі дзіўна, часта шаптаў нешта. Я ўключыла мясцовае радыё, якое чамусьці яшчэ працавала, жаночы голас усё паўтараў пра самавыратаванне, пра тое, што трэба хутчэй з’язджаць з горада. Я з раздражненнем, у страху, абдымала дачку. Мы прастаялі ў дарозе цэлы дзень, амаль не ехалі. Муж не хацеў пакідаць машыну і пешшу пакідаць горад. Потым вечар. І так хутка сцямнела, за імгненне вуліцы сталі чорнымі. У той момант я перастала чуць, мае вушы заклала, а цела і зусім перастала слухацца мяне, быццам ператварылася ў жэле. Я перастала адчуваць, гаварыць. Больш не адчувала дотык дачкі. Тады, у цемры, я страціла яе, сваю дачку Марыю… Было пакутліва страшна, хацелася крычаць, шукаць дзіця, але… Я праседзела на заднім сядзенні аўтамабіля да раніцы. У выніку мой муж, мая дачка, як і ўсе, хто быў побач, зніклі. Гэта было жудасна… Я адна засталася стаяць у здзіўленні, сярод кінутых машын… Я страціла яе…сваю маленькую прынцэсу… – Паліна недагаварыла, слёзы хутка скаціліся з счырванелых вачэй па яе далікатнаму твару.