Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Істота.

– Ты пра сабаку? – выказала здагадку Паліна, гэтая дзіўная размова яе палохала.

– Якія яшчэ сабакі?! – нервова сказаў хлопец. – Істота, яна была тут, недзе вельмі блізка ад нас. Але зараз ужо ціха, не відаць і не чуваць яе.

Хлопец з большай упэўненасцю, што вакол іх няма нікога, падумваў аб тым, што пара б ужо вярнуцца дадому. Ён крыху супакоіўся. А вось Паліна заставалася ў тым жа напружаным стане, дзе думкі блыталіся наконт незнаёмца. Яна зноў вярнулася да развагі аб даверы. Бо перад ёй стаяў дзіўны, узброены чалавек, які не праяўляў да яе ніякай усмешкі і здзіўлення. Паводзіў сябе так, быццам сустрэча

з чалавекам у змрочны час была для яго штодзённасцю. Яна не разумела яго. Але прыцягненне і вялікае жаданне пагаварыць з хлопцам, ішло процівагай усяму. Яны абодва на хвіліну задумаліся. А калі Паліна захацела нешта вымавіць, дык хлопец апярэдзіў яе.

– Ты адна? – хутка спытаўся ён.

Гледзячы ў яе карыя палахлівыя вочы, ён жадаў пачуць ад яе толькі сумленны адказ.

Паліна злёгку хлусліва ўсміхнулася, але затым адпусціла ўсмешку і трывожна сказала:

– Адна…

– Добра, – ён паверыў ёй і дадаў, – Ідзём. Пакуль істота не вярнулася. Потым будзем знаёміцца. Ідзі за мной.

Ціхенька і ўтойліва ён вярнуў пісталет назад, не хацеў больш палохаць дзяўчыну зброяй. Затым прыкрыў нос і рот тканінай, пайшоў па легкавых аўтамабілях за торбай, якую раней давялося пакінуць. Пасля спусціўся ўніз да ходніку, устаў ля шматпавярховага будынка. Паглядзеў на Паліну, падаў ёй руку і дапамог далікатнай дзяўчыне спусціцца.

– Ідзі за мной. Калі хочаш выратавацца, то не адставай. Ідзем, – сказаў ён і павярнуўся спіной да дзяўчыны.

Хлопец зрабіў пару крокаў наперад, затым павярнуўся.

Паліна заставалася стаяць на месцы, яна не пакідала пыльную прастору сярод мёртвых машын і дамоў. Не так яна ўяўляла гэтую сустрэчу. Яна насцярожана паглядала на незнаёмца.

– Ідзем жа! Нам трэба, як мага хутчэй, пакінуць праспект, – сказаў хлопец. – Ці я пайду без цябе!

Паліна не да канца разумела, ад каго і куды яны бягуць. А паводзіны хлопца выглядалі праўдзівымі. Больш за ўсё, дзяўчына баялася зноў застацца адной. Таму, ачысціўшы галаву ад усялякіх падазрэнняў, Паліна пайшла за ім.

Як па лабірынце, двое хутка прабіраліся па вуліцы віляючы ў транспартных перашкодах. І як толькі яны выйшлі са стоўпатварэння легкавых аўтамабіляў, хлопец вымавіў:

– Трэба перачакаць. Пераканацца, што нас не пераследуюць. Тут ёсць кавярня, непадалёк. Там адседзімся.

– Так. Добра, – суха адказала Паліна.

Ён рэдка глядзеў на яе, часцей кідаў свой погляд на гарадскія шматпавярхоўкі, на цёмныя вуглы і маленькія віхуры гуляючага ветру. Адчуваў сябе, як уцякач.

Яны пайшлі далей. Абыйдучы адзін вуглавы дом, прайшоўшы праз двор, які быў пусты ад аўтамабіляў, яны выйшлі на дарогу. Перайшоўшы яе, хутка падышлі да кавярні, якая размяшчалася на першым паверсе пустуючай шматпавярхоўкі. Тут, у франтальнай частцы кавярні, былі раскіданыя сталы і крэслы, але сама тэраса ацалела. Каля ўваходных дзвярэй нізкарослыя туі схавалі свае зялёныя сукенкі пад шэрым пылам. Хлопец адчыніў белыя дзверы, не прапускаючы Паліну наперад і не ступіўшы за парог, ён прасунуў толькі галаву і агледзеў прастору. Тут не было свежых слядоў на тонкім пылу і, хлопец увайшоў унутр. Паліна пераступіла вулічнае меню і ўвайшла ўслед за ім.

Маленькае памяшканне было ўтульным: на сценах віселі люстэркі і карціны. Там жа, ля сцен, стаяла некалькі высокіх канструкцый з паліцамі, на якіх былі акуратна расстаўленыя розныя дробныя прадметы. На падлозе карычневыя канапы, белыя крэслы і драўляныя сталы – усё было на сваіх месцах. Лёгкі пыл атуліў спакоем усю кавярню. Тут не хапала толькі людзей: наведвальнікаў за сталом, ветлівых афіцыянтаў, жывых зносін, цеплыні жыцця. Паліна ўяўляла, як яшчэ месяц таму тут усё было інакш: як за дзвярыма шумеў горад, як шматлюдна мільгалі за шклом сілуэты.

Тады Паліна зачыніла ўваходныя дзверы, павярнула зашчапку. Яны знялі свае маскі, адкрылі твары. Хлопец павольна апусціў свае рэчы на канапу, так, каб не патрывожыць аселы пыл. Цяпер у яго было значна больш часу, каб пазнаёміцца з дзяўчынай, даведацца пра яе. Трохі пачырванелыя вочы Паліны і яе стомлены выгляд не псавалі ўсю прыгажосць яе мілага твару. Яна моргала чорнымі вейкамі, разгублена думала пра сваё, у яе было столькі пытанняў да незнаёмца, што яна заблыталася ў іх. Хлопец некалькі хвілін нясмела разглядаў дзяўчыну, а затым спакойна сказаў:

– Можаш ужо кінуць…

– Што?

– Сваю зброю. Яна відавочна будзе бескарысна супраць істоты.

– Ах, гэта, – яна зірнула на доўгую чырвоную трубку. – Я знайшла яе на дзіцячай пляцоўцы, калі разламала сваю біту аб галаву шалёнага хворага звера. І ведаеш, гэта зброя выдатна падыходзіць для барацьбы супраць дробных вар'яцкіх жывёл. Так што, я яе пакуль пакіну.

– Хм…добра. Мяне завуць Мікалай.

– Паліна.

– Ну, што ж Паліна… – сказаў рудавалосы хлопец і адышоў да століка, – Я ведаю, табе хочацца абмеркаваць шмат што, як і мне, але давай гэта перанясем на пазней, на іншы час. Пакінем усе важныя пытанні на потым. Добра? Мне трэба засяродзіцца, падумаць аб нашым выжыванні.

Хлопец узяў сурвэткі са стала і працёр імі мяккую канапу, затым стол.

– Можаш сюды сесці, а я пакуль буду сачыць за вуліцай з акна… – сказаў ён.

Яна прысела на канапу.

– Добра. Але я не разумею, ад каго мы ўцякаем. Мікалай, хіба не прасцей трымацца сонца, яны ж відавочна баяцца прамога сонечнага святла?!

– Выкажу здагадку, што ты кажаш зараз пра мутаваных жывёл. Але я зараз кажу не пра іх… Ты вады не хочаш? У мяне ў заплечніку ёсць.

– Вады?! Не, дзякуй. У мяне ёсць свая, – яна здзівілася, як хутка змянілася тэма іх гутаркі. – Можа, ежа ёсць?

– Так. Але прыйдзецца пачакаць…не хвалюйся, хутка паснедаеш… – прамовіў ён.

«Зноў трэба чакаць. Не люблю чакаць!» – падумала Паліна і адвяла вочы на карціну, што вісела на адной з сцен.

– Ну, быццам нікога, – працягваў сачыць за вуліцай хлопец. – Яшчэ дзесяць-дваццаць хвілін, для дакладнасці, і сыдзем адсюль.

– Куды пойдзем? – спытала яна і паглядзела на Мікалая.

Пасля яе слоў прагучаў гучны, пісклявы, страшэнны крык за сценамі кавярні. Быццам дзіця шалёна закрычала ад пакут. Быццам нехта завыў з глыбокага калодзежа, звонка, і ў той жа час глуха, данёсся доўгі адчайны віск.

Паліна здрыганулася, устала з канапы і выйшла ў цэнтр памяшкання. Яна ніколі раней не чула гэты жудасны гук. Сёння, яе эмоцыі, нібы арэлі, якія гойдаліся ад лёгкага хвалявання да трагедыі.

– Ні слова! – з прыкрасцю прамовіў Мікалай.

Неадкладна ён кінуўся да сваіх рэчаў: накінуў на плячо заплечнік, падняў сумку. Пасля падбег да дзяўчыны і моцна схапіў яе за руку.

– Ідзем, – ён пацягнуў яе за сабой.

Двое павольна пакінулі галоўнае памяшканне, ішлі па вузкім калідоры да запаснога выхаду. Тут жа Паліна спыніла хлопца і сказала:

Поделиться:
Популярные книги

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
7.19
рейтинг книги
Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12