Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я заўсёды пiльны. Пiльна сачу за кожнай пасткай.

– А я буду не там, - сказаў iнспектар.
– Я буду ў вас за спiнай.

Рой засмяяўся, нiбыта ён толькi i чакаў зручнага выпадку, а iнспектар усмiхнуўся.

– Ведаеце, на ваш участак многа ахвотнiкаў.

Рой кiўнуў.

– Няхай бяруць. Ён ужо апусцеў.

– А як жа вам удаецца браць з яго здабычу?

Рой пацёр рукi i пачаў задаволена хiстацца ў сваiм крэсле.

– Пайшлi, вып'ем са мной, iнспектар. Мо вам удасца напаiць мяне i выведаць усе мае сакрэты.

– А я iх i так ведаю. Небяспечныя

сакрэты. Яны давядуць вас да бяды. Вы калi-небудзь плацiлi падаходны падатак, Рой?

Рою здалося, што больш дзiўнага пытання ад iнспектара ён не чуў.

– А я не згадаю, каб нехта мне прапаноўваў яго плацiць, - сказаў ён.

– Гэта не адгаворка, - зазначыў iнспектар.

Рой адчуваў, што тут нейкая пастка, вырвацца з якой у яго не хопiць сiлы.

– Мне здаецца, што я зарабляю не столькi, каб мяне абклалi падаходным падаткам, - асцярожна прамовiў ён.

– Якраз дастаткова?
– настойваў iнспектар.

Ён ямчэй усеўся ў крэсле. Вось як лёгка прыперцi Роя да сценкi, чаго яму хацелася ўжо дваццаць гадоў. Ён добра разумеў, што Рой адчувае сябе выкрытым, злоўленым i прыгавораным. Але не гэтага ён дабiваўся. Iнспектар зарагатаў ад думкi пра козыры, якiя ў яго былi, але якiмi ён не хацеў карыстацца.

– Не турбуйцеся, Мак-Нэйр, - сказаў ён афiцыйным тонам.
– Я не маю справы нi да падаходнага, нi да ўсялякага iншага падатку. Мне патрэбна iншае: злавiць вас знянацку з незаконнай пушнiнай. Падумаеш, падаходны падатак!
– ён засмяяўся, зарагатаў вар'яцкiм смехам, ляпнуў Роя па калене i зноўку зарагатаў, назiраючы, як той ачуньвае ад нечаканасцi.

Рою было ўжо дастаткова. Ён устаў, збiраючыся iсцi.

– Толькi не трапляйцеся мне разам з Мэрэем альбо Зелам Сен-Клэрам, - дадаў iнспектар.
– Я ведаю, што яны карысталiся вашай хацiнай, i калi я злаўлю iх там, то i вас у дадатак.

Рой яшчэ не дараваў iнспектару яго дзiўнага жарту з падаходным падаткам.

Толькi калi выберацеся гэтай зiмой, - сказаў ён, - асцерагайцеся. У мяне вакол хацiны расстаўлены некалькi мядзведжых пастак. Да мяне наведваецца нейкi чорны мядзведзь. Таму будзьце асцярожныя, iнспектар.

– Мядзведжыя пасткi i неспадзяваная куля! Добра, буду асцярожны, Рой. Вось, вазьмiце. Захаваў спецыяльна для вас.
– Ён падаў Рою стос супрацьпажарных плакатаў, ведаючы, як яму падабаецца iх кiдкi драматызм. Калi збiраецеся назад у лес?

– Яшчэ не ведаю.

– Я думаю, гэта залежыць ад таго, колькi вы вып'еце.

Гэта залежала ад Сэма, але Рой не збiраўся дакладваць пра гэта iнспектару. Ад думкi пра Сэма Рою сапраўды захацелася выпiць яшчэ, але ён ведаў, што спачатку трэба разабрацца з Сэмам. Не паддаючыся спакусе, ён проста з канторы iнспектара перасек вулiцу i чыгунку, прайшоў мiма царквы i, пераадолеўшы некалькi гранiтных градаў, дабраўся да фермы Джэка Бэртана.

– Мiсiс Бэртан!
– паклiкаў ён яшчэ з парога. Унутр ён не заходзiў. Яму было цяжка проста вось так зайсцi ў хату, нават у хату Джэка. Ён толькi ўсунуў у дзверы галаву.
– Дзе Джэк, мiсiс Бэртан?

Выйшла мiсiс Бэртан, сарамлiвая, абы як апранутая жанчына з невыразным тварам; маленькая i добрая iстота.

Добры дзень, Рой, - сказала яна.
– Джэк недзе каля хлява. Як вам жывецца?

– Цудоўна. А як вашая сям'я? Яна пачырванела, вiдаць, таму, што была бачна хуткая прыбаўка яе сям'i.

– Джэк рамантуе хлеў, - зноўку перавяла яна гаворку на свайго мужа.

Рой ссунуў на патылiцу сваю суконную шапку i пайшоў шукаць Джэка. Той стаяў на лесвiцы, выраўноўваў i прымацоўваў дранiцы на страсе хлява. Хлеў быў стары, з дошак, на сасновых слупах. На месцы некаторых згнiўшых слупоў засталiся ямы, тыя слупы, што засталiся, ледзьве падтрымлiвалi страху. Хата таксама была накрытая дранiцамi, а сцены злеплены з гладкай i цвёрдай глiны. Хата, высокi хлеў з кароўнiкам, нiзкi свiнарнiк - усё збiлася на голым, пранiзаным ветрам лапiку зямлi. Адзiнае дрэва, маладая сасна, адзiнока расла ля загарадкi з дроту, якая цягнулася па схiле да дарогi. Гаспадарка была старой i занядбанай, але зблiзку яе ажыўляў шум жылля - дзiцячы плач, брэх сабакi, пiск парасяцi, рык каровы - усе гэтыя гукi i пахi фермы.

– Глядзi, не звалiся i не развалi гэтую крывульку, - гукнуў Рой Джэку. Злезь, пакуль няма ветру i пакуль ён не павалiў цябе разам з тваiм хлявом.

Джэк Бэртан не зварухнуўся, ён забiваў цвiкi ў дранiцу i мацюкнуўся, калi яна раскалолася. Тады ён злез на зямлю, схаваў малаток у заднюю кiшэню, а пласкагубцы - за пояс, надаўшы тым самым аб'ёмнасць сваёй гнуткай, худой фiгуры.

– Не, гэты хлеў не павалiцца, - сказаў Бэртан.
– Я знарок пакiдаю зверху дзiркi, каб вецер свабодна праходзiў, толькi таму ён i трымаецца.

Рой паглядзеў на дзiркi.

– Спрытны ты фермер, Джэк, - сказаў ён.
– Шкада, што мой Сэм нiяк не справiцца з фермай.

– Ён прасiў цябе застацца на зiму?

Рой кiўнуў.

– Ён ужо тыднi два таму казаў, што збiраецца прасiць цябе. Але я думаў, што ён не адважыцца. Дык ты застанешся?

Яны зайшлi ў хлеў, каб схавацца ад ветру. Там было цёмна i пуста, стаяў ядавiты пах перапрэлага гною. У стойле чулася толькi мыканне гадавалай цялушкi, якое рэхам адбiвалася ад высокай страхi. Некалькi свiней рылася ў загарадцы ля дзвярэй, але болей у хляве нiчога не было. Пазней, блiжэй да снегу, хлеў запоўнiцца жывёлай - сведчаннем фермерскiх поспехаў Джэка Бэртана: пяць кароў, шэсць свiней, двое коней, дзве казы i пяць клетак з ангорскiмi трусамi. Усё гэта ўцiснецца ў хлеў i будзе грэцца ўласнай цеплынёй i дыханнем.

– Уявiць не магу, што будзе з фермай, калi я не застануся, - разважлiва прамовiў Рой. Каб нешта вырашыць, ён чакаў дапамогi ад Джэка, але ведаў, што Джэк не можа нiчога парадзiць яму.
– Бяда яшчэ вось у чым, - працягваў Рой. Сэму стукнула ў галаву, што на ўсёй Гуронскай паласе трэба паставiць крыж i што для дробнага фермера тут усё скончана.
– Ён пачакаў, спадзеючыся, што Джэк будзе адмаўляць гэта, адмаўляць, што ўся iхняя акруга вымерла.

– А ён мае рацыю, Рой, - сказаў Джэк, i абодва яны паглядзелi цераз вузкую паласу раллi на лес, якi распасцiраўся на поўнач аж да палярных снежных пустэч.
– Дробныя фермы аджылi сваё, зараз яны не пракормяцца.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8