Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Дык што, возьмеце грошы?
– прымусiла яна сябе спытацца ў Роя, калi ён адыходзiў.
– Не ведаю, Джынi, - сказаў ён.
– I застанецеся на зiму?
– I гэтага не ведаю, - сказаў ён.
– Пабачым. Я яшчэ вярнуся.
На iмгненне яна ўявiла, што Рой перадумаў даваць грошы Сэму i мо ўсё ж застанецца на зiму дапамагаць яму. Яна i радавалася i ўнутрана пратэставала супраць такога рашэння i доўга стаяла ля дзвярэй, назiраючы, як ён пераходзiў поле i пералазiў цераз загарадку, кiруючыся да фермы Сэма.
Рой сабраў пушнiну, якая засталася ў спальнi, i, адыходзячы, паспрабаваў пазбегнуць зневажальна адкрытага позiрку нявесткi. Але яна застала яго на лесвiцы.
– Табе не варта вяртацца да нас, калi ты бавiш час там аж да ранiцы, сказала яна.
– Гэта
Ён не адказаў, ён нават не пазiраў ёй у вочы. Ён пайшоў моўчкi, абураны i зганьбаваны, i толькi радасць ад маючай быць праходкi сярод белага дня па Сент-Элену крыху супакоiла яго.
У адпаведнасцi з тым, як лес i ворыва саступалi месца гораду, прыродная бясплоднасць зямлi станавiлася ўсё больш выразнай. Ад ускраiн горада i да самага возера Гурон невялiкiя роўныя пляцоўкi былi ўздыблены i зацiснуты магутнымi гранiтнымi скаламi, голымi, дзiкiмi; i рэдкiя елкi тырчалi сярод iх кплiва, быццам надмагiльныя помнiкi над вартымi жалю лапiкамi расчышчанай зямлi. Гэтае каменнае царства распасцiралася аж да возера, i ўсюды ўладарылi скалы, велiчныя i непрыступныя, але ўсюды мiж iмi вiлiся вузкiя небрукаваныя дарогi i агароджы, складзеныя з валуноў; прыляпiлiся крамы, бачны тэлеграфныя слупы i нават чыгунка - адрэзак Канадскай Цiхаакiянскай, якая абрывалася ў Сент-Элене, не надзялiўшы пасёлак нi станцыяй, нi таварнай платформай. Заняпалы, але ўчэпiсты гарадок, якi даводзiўся да дрыжыкаў частым пранiзлiвым асеннiм ветрам. Рой зноў усмiхнуўся яму, калi выйшаў на цвёрда ўтаптаную сцежку да крамы Пiта Дзюкэна.
Сустрэчныя цёпла вiталiся з iм. Старэйшых ён ведаў па iменi, але было шмат навiчкоў, якiя прыходзiлi кожны год альбо вырасталi падчас яго адсутнасцi, i гэтых ён не ведаў. На тратуары з дошак перад маленькай крамай з бярвення Рой на iмгненне затрымаўся, разглядваючы новую шыльду.
– "П.Дзюкэн", - чытаў ён голасна.
– "Мяса i Бакалея. Мука i Фураж".
– Ён перачытаў надпiс i пачаў шукаць на шыльдзе што-небудзь лепшае.
– "Няма нiчога больш духмянага, чым гарбата Салада! Палiце цыгарэты "Консульскiя"! Пiце апельсiнавы сок!" "П.Дзюкэн. Мяса i Бакалея".
Апошнi скарочаны варыянт упрыгожваў шкло ўваходных дзвярэй. Ён адчынiў iх i ўвайшоў.
– Прывiтанне найлепшаму жанiху ва ўсiм Муск-о-гi!
– гукнуў ён маладомў брунету, якi стаяў за акуратным прылаўкам.
– Цi мо ты ўжо не жанiх, Пiт?
– А Божухна, дык гэта ж Рой. Сватай мяне, Рой, сватай! Я чакаў цябе не раней чым праз два-тры днi. А цi бачыў ты, што iнспектар толькi што пайшоў па дарозе сустракаць цябе?
– Рой мiжволi азiрнуўся, а раптам Дзюкэн i сапраўды не жартуе, але француз засмяяўся.
– Што, трапiўся?
– А я i не супраць сустрэчы з iнспектарам, - ветлiва адказаў Рой.
– У мяне добрая пушнiна.
– Добрая i законная, - сказаў Пiт Дзюкэн. Ён скiнуў белы фартух i аддаў яго нейкай таўстушцы, якая ўсмiхнулася Рою, калi ён паспрабаваў разабрацца, якая ж гэта з сясцёр Фiлiпс.
Дзюкэн правёў яго цераз моцна напаленую краму ў наступны пакой, якi служыў яму канторай. Гэта быў даўгаваты пакой з пiсьмовым сталом, прадранай кушэткай, чыстымi занавескамi. Дзюкэн сеў за стол i пачаў прымаць у Роя пушнiну, уважлiва яе разглядваючы.
– А якая зараз цана?
– спытаў Рой.
– Дрэнная, - адказаў Дзюкэн.
– Ваенны бум падае. Хутка цяжка будзе збываць пушнiну. Цана падае, Рой.
– А цана на прадукты расце, - падхапiў Рой. Гэта было сказана не ў адрас Дзюкэна, а пра дзiўную асаблiвасць цаны, якая не дазваляла чалавеку пракармiцца за заробак.
– Усе цэны растуць, але калi табе надарыцца нешта прадаць, яны адразу ж падаюць.
– Грошай становiцца мала, Рой.
– А як у фермераў?
– Зноў просяць крэдыт.
– Я ведаю пра гэта, - прамовiў Рой, думаючы пра Сэма.
Яны больш нi пра што не гаварылi, пакуль не сышлiся на цане за пушнiну. Рой не ведаў гарадскiх цэн, але сваю цану ён у Пiта выбiў, як той нi ўпарцiўся. Гэта было нялёгка, але выручка апраўдала яго спадзяваннi, i Рой быў задаволены. Дзюкэн запiсаў цану кожнай скуркi, падвёў вынiкi i спытаў у Роя, цi пусцiць гэтую суму, як звычайна, на аплату зiмовага заказу.
– Крыху пачакай,
– Я пасля скажу.
– Калi табе патрэбны грошы зараз, а зiмнi правiянт - у крэдыт, ты скажы, Рой, я табе заўсёды паверу.
Дзюкэн прапаноўваў гэта па-сяброўску, i па-свойму ён быў сябрам i Рою i ўсiм траперам Сент-Элена. Не першы раз ён забяспечваў у крэдыт любога трапера пад улоў, некаторых ён крэдытаваў на два i нават на тры сезоны, але на больш не згаджаўся нiкому. Дзюкэн на справе перакананы, што крэдыт зусiм не азначае безнадзейнага доўгу: пры належным кантролi гата проста выгаднае ўкладанне грошай. У аперацыях з траперамi яму было забяспечана вяртанне пазыкi ў выглядзе пушнiны. Ён гарантаваў сябе ад рызыкi, стаўшы прадстаўнiком пушной кампанii, да якога траперы ўсё адно былi вымушаны зносiць сваю пушнiну за даўгi. Iнакш iм не атрымаць нiякiх прадуктаў з крамы Пiта Дзюкэна, а таксама i ад двух iншых крамнiкаў гарадка. Але гэтая сiстэма распаўсюджвалася толькi на трапераў, а не на фермераў. Дзюкэн рэдка крэдытаваў фермераў, хоць, вядома, былi i выключэннi. З дробнымi фермерамi i здольшчыкамi ён практыкаваў абмен сваiх тавараў на iхнiя прадукты. Менавы гандаль аджыў свой век яшчэ калi быў жывы яго дзед, а бацька гандляваў за наяўныя. Але Пiт атрымаў краму, калi ў ёй не было нi абароту, нi наяўных, словам - нiчога. Яго бацька - скупаваты французскi буржуа - славiўся сваёй чыста брэтонскай, капеечнай ашчаднасцю. На той час, як ён памёр, пахiснулася рэпутацыя нават Дзюкэнаў. Але яго сын вярнуўся з другой сусветнай вайны з маленькiмi чорнымi вусамi, цвярозай камерцыйнай ацэнкай блiжняга i дзелавой кемнасцю, якую выхавала ў iм пасада сержанта па гаспадарчай частцы. Ён пачаў гандляваць усiм i з усiмi, беручы на сябе як мага больш прадстаўнiцтва i заводзячы як мага больш новых сувязей; гандляваў справядлiва, калi даводзiлася быць сумленным; гандляваў несправядлiва, калi гэта абяцала выгаду i нiчым не пагражала, нават стратай добрага iмiджу. Ён быў добры крамнiк, i яго маленькая крама стала своеасаблiвым цёплым, утульным i добра забяспечаным клубам для ўсяго Сент-Элена, дзверы якога былi адчынены i для адносна багатага i для параўнальна беднага клiента, чые патрэбы абслугоўвалiся Пiтам тым больш ахвотна, што гэта давала яму добры прыбытак i прывольнае жыццё. Пiт быў сама ўдачлiвым чалавекам ва ўсiм Сент-Элене.
– Што, Сэм табе што-небудзь вiнен?
– спытаў Рой.
– Толькi пару даляраў, якiя ён пазычыў у жнiўнi, - адказаў Пiт.
– Мне вельмi не падабаецца ўся гэтая гiсторыя з продажам свiннi, але калi б не я, яе купiў бы нехта iншы, а я даў яму добрую цану.
Рой разумеў гэта.
– Вазьмi тое, што ён павiнен табе, з пушных грошай, але больш не пазычай яму.
– Добра, Рой, - твар Дзюкэна зрабiўся заклапочаным.
– Скажы, Рой, ты не збiраешся застацца з iм у горадзе? Ён казаў, што будзе цябе пра гэта прасiць.
– Я яшчэ не ведаю, - сказаў Рой, - але ты ўсё ж адкладзi мне ўсё неабходнае на зiму. Калi правiянт мне не спатрэбiцца, я табе скажу.
– А цi чуў ты, што Эндзi Эндрус блукае недзе тут блiзка?
– сказаў Дзюкэн. Па-сутнасцi гэта было не пытанне, а папярэджанне.
Рой нiяк не адгукнуўся на гэта, на адваротным баку рэкламнага праспекта ўнiвермага ў Таронта ён склаў спiс таго, што яму патрэбна на зiму, i аддаў яго Дзюкэну. Затым яны разам прайшлi па краме, адзначаючы тыя ласункi i прысмакi, пра якiя не ўспомнiў Рой. Тут ён дадаў да заказу сушаных фруктаў, кансерваванай вiшнi, паштэту, яшчэ некалькi слоiкаў джэму i два пакеты мятных ледзянцоў як сама выгадных цукерак. Рой памераў кароткiя гумовыя боты. У лесе яны былi не надта выгодныя, але ён купiў iх i паклаў на самае дно мяшка. Мяшок ён пакiнуў прадаўшчыцы, якая выконвала заказ, i нагадаў ёй, што шэсць дзесяткаў яек трэба пакласцi разам з хлебам абавязкова зверху, а масла ў бляшанках - на самы нiз, разам з ботамi. Яны вярнулiся ў ранейшы пакой, дзе Пiт Дзюкэн налiў Рою вялiкую шклянку Блэк-энд-Блю, хлебнай гарэлкi шатландскага рэцэпту, дзевяностаградуснай, як значылася на бутэльцы. Гэтая шклянка, якую падносiў Дзюкэн, заўсёды была першай пасля вяртання Роя з лесу. Затым былi i iншыя, але нiводная не была такой смачнай, нават другая, якая выпiвалася адразу за першай.