Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– I яму будуць канцы!
– сказаў Зел i правёў Роя праз гушчар, якi ён высякаў. Чатырохвугольная высечка, зацiснутая скаламi i лесам, ужо часткова зарасла лiпай, ядлоўцам i густымi парасткамi бярозак. Ёй было толькi чатыры цi пяць гадоў, але праз год-два яна стане сапраўдным лесам, якi давядзецца высякаць як след, сякерай. Зараз Зел Сен-Клэр яшчэ мог справiцца з бярозай вялiкiм садовым нажом або з дапамогай пала, i за сякеру браўся толькi дзеля сасны або рослай бярозы. Джэк Бэртан своечасова аб'явiў вайну наступу лесу, купiўшы гэтую высечку летам i ачышчаючы яе да зiмы. Рой цанiў Джэка, ён быў перакананы, што з часам Джэк стане знакамiтым чалавекам у Сент-Элене, калi толькi Сент-Элен i дробныя фермы наогул ацалеюць. Зараз, пасля размовы з Джэкам, Роя гэта турбавала асаблiва.

– Выпi!
– Зел Сен-Клэр падаў яму бутэльку з нейкiм пойлам, падазрона празрыстым i бясколерным. Зел дастаў яе з дупла, дзе ў яго ляжалi куртка i нож.
– Дастаў у Оле Андэрсана. Жывая вада!

Рой выпiў i адчуў на нёбе лёгкi прысмак анiсу, але калi гэтае пойла абпалiла гартань, ён зразумеў, што п'е амаль голы спiрт. Яны выпiлi зноў.

– Гэтая штука даканае цябе, Зел, - сказаў Рой.

– Не гэта, дык iншае, - з сумам азваўся Зел, i яго перакручанае сухое цела не выяўляла першай умовы жыцця - жадання жыць.

Гэта прыгнятала Роя. У лёсе Зела ён убачыў лёс усiх звераловаў, пазбаўленых права на паляванне. Ён прапанаваў французу выпiць яшчэ, i сам таксама глынуў.

– А мо iнспектар яшчэ верне табе твой участак?
– сказаў яму Рой.

– Забярэ яго ў Брэка Гарта i аддасць мне? Напэўна ж не!

– А чаму ты не пойдзеш на поўнач, на новыя тэрыторыi? Тут нам усё адно няма чаго рабiць, ты ж гата ведаеш. Чаму ты не дасi дзёру на поўнач, Зел?

– А жонку i дзяцей кiнуць тут?

– Пражывуць, пакуль ты там увойдзеш у сiлу.

Зел пакруцiў галавой, i Рой зразумеў, што ўсё гэта ён шмат разоў перадумаў i адкiнуў усе варыянты як безнадзейныя, яшчэ нiчога не зрабiўшы.

– Iнспектар пахаваў мяне тут, - сказаў Сен-Клэр, - i ён нацкуе на мяне ўсiх iнспектараў на поўнач ад Муск-о-гi. Але ўсё роўна ён не выжыве мяне з Сент-Элена. Я пайду ў лес i ўсё адно буду займацца паляваннем, хоча гэтага iнспектар цi не, а калi сустрэнемся - тым горш для яго.

Траперы звычайна адпускалi ў адрас iнспектара сама страшныя пагрозы, i слухачы прывыклi не прымаць iх усур'ёз альбо прымалi з вялiкай скiдкай. Але ў двух выпадках Рой быў схiльны верыць у сур'ёзнасць пагрозы: з боку Сен-Клэра з-за яго азлобленасцi i Мэрэя - з-за яго абыякавасцi: той не выяўляў да iнспектара нi павагi нi нянавiсцi, але, сустрэўшыся твар у твар, ведаў бы, што зыход адзiн - забiць альбо быць забiтым. Да гэтага часу Рой заўсёды лiчыў, што Мэрэй для iнспектара больш небяспечны, але злосць Зела была такой лютай, што гэта пачынала турбаваць Роя, i ён зноў прапанаваў выпiць.

– Я на возеры буду адразу ж за табой, - сказаў яму Зел.
– Вось закончу гэтую расчыстку i тады мне хопiць на правiянт.

– Хiба Джэк Бэртан плацiць табе за гэтую расчыстку?

– А як жа.

– Дык, значыць, Джэк пасаромеўся прызнацца ў сваёй велiкадушнасцi!

Рой засмяяўся.

– Згодна з маiмi разлiкамi, я буду там у сярэдзiне лiстапада, - сказаў Зел.

– Гарачы будзе сезон, - сказаў Рой.
– Вiдаць, паўгорада збiраецца ў лес, у тым лiку i сам iнспектар. Занадта людна будзе там, Зел, занадта людна.
– Рой так i не вырашыў, што яму падабаецца больш: кантакты з людзьмi, калi iх многа збiралася ў лесе, цi дзiўная адзiнота падчас палявання, далёка ад людзей. Зараз, падагрэты гарэлкай, ён быў за кампанiю.
– Вядома, - сказаў ён Зелу. Прыходзь у любы час. Карыстайся любой з маiх хацiн - i пайшоў ён к чорту, iнспектар. А што чуваць пра Мэрэя? Дзе ён? Я не бачыў яго ад вясны.

Сен-Клэр пiльна зiрнуў на Роя, а затым сцiшыў свой слабы голас так, што яго было ледзь чутна.

– Рой, - сказаў ён.
– Мэрэй гэтай восенню не вяртаўся. Ён пайшоў у заказнiк Срэбных Даляраў, каб выбраць i зладзiць там зiмоўку.

– У пушны заказнiк?

– Так, у заказнiк. Аднойчы яго ўжо злавiлi там, але другi раз не зловяць. Заказнiк мае тысячу квадратных мiль, i ён ведае там азёры, i рэкi, i балоты, пра якiя самi абходчыкi нiчога не ведаюць. Ён i зараз там, вядзе разведку звяроў. А за дваццаць гадоў звяроў, вiдаць, развялося там безлiч, аж кiшаць. Асаблiва баброў, Рой. Там, вiдаць, гэтага бабра так многа, што скурак i на трактары не вывезеш. Вось мы па яго i рушым. Хочаш разам з намi? У снежнi.

Двойчы, калi выпадала дрэннае паляванне, Рой ставiў пасткi ў заказнiку Болд-Рывер, якi з захаду блiзка падыходзiў да Муск-о-гi. Тады яго не мучыла сумленне, але пазней, калi разважыў, ён двойчы вырашаў нiколi больш гэтага не рабiць: з-за некалькiх скурак не варта трапляць у турму i губляць права на паляванне. I зараз, калi б ён не выпiў столькi гэтай атруты, ён адразу ж адмовiў бы Зелу, сказаў бы рашучае "не". Але зараз у iм загаварыла гарэлка.

– О, гэта было б добра!
– усклiкнуў ён.
Браць баброў у заказнiку! Вось разышоўся б наш iнспектар!
– ён засмяяўся.

– Што ж тут складанага, Рой, асаблiва калi нас будзе трое.

– А я вам навошта?
– рэзка спытаўся Рой.

Зел ведаў, што Роя не падманеш.

– Паслухай, Рой, - сказаў ён.
– Ты лепшы звералоў у цэлым Муск-о-гi. Ты адзiн можаш налавiць баброў больш, чым палова трапераў усёй тэрыторыi, было б толькi што лавiць. А ў заказнiку - там баброў колькi хочаш. Там на балоце гэтулькi хатак, што бабрам есцi няма чаго. Што яшчэ табе патрэбна? I ўся гэтая пушнiна ў адным месцы: не трэба рабiць дзесяткi мiль дзеля праверкi пастак, вышукваць сляды. Увесь бабёр жыве ў адным месцы, толькi i чакае добрага звералова. Цябе, Рой. Гэта ж зусiм проста, праўда. За адзiн раз ты з намi наловiш гэтулькi, што хопiць, каб сабрацца на поўнач i яшчэ застанецца. Бабёр заўсёды ў добрай цане, ты ж гэта ведаеш. Справа выгадная.

– Цi не занадта, Зел?

– Вось пачакай, паразмаўляеш з Мэрэем, пагаворыш з iм. Утрох мы дамовiмся. Ну як?

Перспектыва была зваблiвая, i Рой задумаўся, перш чым адказаць.

– Дык пойдзеш?

Рой уздыхнуў. У iм абудзiлiся рэшткi перасцярогi.

– Не. Арудуйце вы ўдвух з Мэрэем. Вы свабодныя валацугi, Зел. А я цягавiты трапер.

– Не доўга i табе засталося. Звяроў жа няма.

Яны дапiлi гарэлку, i гэта зрабiла iх шчырымi сябрамi i неразлучнымi кампаньёнамi. Сен-Клэр склаў iнструмент у дупло, апрануў куртку, i яны рушылi ў адзiны бар Сент-Элена. Гэта быў, двухпавярховы будынак з дошак, ён меў шэсць пакояў; некалi тут знаходзiлася багатая крама. Там, дзе раней быў мясны прылавак, зараз абсталявана стойка, а на палiцах замест розных тавараў шклянкi i бутэлькi з рознымi напiткамi. Рой i Зел Сен-Клэр завалiлiся ў бар нiбыта два знясiленыя мулы, якiя вось-вось упадуць насамi на зямлю ад непасiльнай ношы.

– Клем, - гукнуў Рой бармену-янкi, - я сабраўся ў пекла, дык дай мне якога-небудзь мядзведжага пойла, каб хутчэй дабрацца туды. Дай мне гэтага Блэк-энд-Блю. Даставай бутэльку.

Рой яшчэ памятаў, як налiў сабе, Зелу; памятаў, што Клем налiў па шклянцы сабе i Джэку Прату, адзiнаму сент-эленскаму блазну. А пасля ўсё перамяшалася, паплыло - i ён не ведаў, што адчуваў i, асаблiва, што рабiў. Цьмяна помнiў усё новыя порцыi выпiўкi, тое, як падаў i падымаўся зноў, i як яго нехта бiў; хлапчукi, якiя дражнiлi яго на вулiцы: "Ты п'яны, Рой, ты буянiш, Рой". Але ён ужо не помнiў, як пераконваў iх: "Ну што вы, хлопцы. Хiба ж я п'яны?" - i як шпурляў у iх камянямi, калi яны не супакойвалiся.

Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург