Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Калi вы, сябры, надумалi стаць мiльянерамi, - сказаў ён, - чаму б вам не абрабаваць банк? Гэта не больш рызыкоўна, чым паляваць у заказнiку.

– Ды нiхто цябе там i не ўбачыць, у заказнiку, - сказаў Мэрэй.

– Вельмi нават проста!
– заявiў Рой.

– А яшчэ прасцей папасцiся, - папярэдзiў Скоцi.

– Яго прападобнасць, айцец Скоцi Малькольм, - сказаў Рой.
– Чаго, уласна, ты баiшся? Iнспектара?

– Нiчога я не баюся, i iнспектара таксама, - сказаў Скоцi.
– Вам, сябры, проста не церпiцца парушыць закон. Толькi i чакаеце выпадку. А як жа можна без закону? Чым была б без яго наша краiна?

– Менавiта тым, чым з'яўляецца i зараз, - адказаў

за ўсiх Рой.

– Трэба ж ва ўсiм адрознiваць дабро i лiха, - настойваў Скоцi.

– Тады гэта лiха, - сказаў Рой.
– Пойдзем, Самсон?

На барадатым твары Самсона было выразна бачна, як яму цяжка ўстрымацца супраць адкрытай каверзы.

– Скоцi?
– усклiкнуў ён.
– Што ты на гаты конт думаеш?

– Не, вы ўжо без мяне!

Самсон пацiснуў плячыма, i гэта было дастаткова выразным адмаўленнем, але Рой ужо не мог стрымацца i прыставаў да Скоцi аж да той пары, пакуль Мэрэю гэта не надакучыла.

– Ладна, адзiн або ўсе, - сказаў ён.
– Але толькi кожны са сваiмi пасткамi.

Скоцi адчуў, што, бадай, перайшоў мяжу са сваiмi павучаннямi, ён пакалупаўся ў брызентавым мяху i дастаў бутэльку гарэлкi.

– Мара звералова, - сказаў ён Рою.
– Пачынай!

– За вашу прападобнасць!
– усклiкнуў Рой i адразу ж прыклаўся да бутэлькi, быццам чалавек, якi памiраў ад смагi.

Да гэтай пары Рой несур'ёзна адносiўся да прапановы Мэрэя паляваць у заказнiку. Разыгрываў на гэты конт ён i Самсона. Але ў душы ён ведаў, што заводзiць Самсона таму, што сам заведзены Мэрэем, паддражнiвае Самсона рызыкоўнай iдэяй таму, што яна i самога яго зачапiла за жывое. Заўсёдная гiсторыя. Даўнiшнi выклiк Самсону пераплысцi возера ўзнiк з насмешлiвай заўвагi Самсона, нiбыта Рой старэе. Ён перакiнуў насмешку на самога Самсона, i так атрымалася, што замест саракатрохгадовага мужчыны цераз возера паплыў малады дваццацiсямiгадовы чалавек. На гэты раз Роя выратавала тое, што Самсон ледзь вытрымаў гэтае выпрабаванне, i Рой з задавальненнем пераканаўся, што маладыя целы могуць быць менш вынослiвыя, чым тыя, што старэюць. Але зараз Мэрэй прапаноўваў сур'ёзна, i Рою даводзiлася аднаму змагацца са спакусай i самастойна рабiць выбар.

– Даўжыня таго возера каля дзесяцi мiль, - расказваў Мэрэй, пакуль усе чацвёра дапiвалi гарэлку.
– З усiх бакоў у яго ўпадаюць рэчкi, i на кожнай бабровыя плацiны, так што ўсё навокал забалочана. На ўсiх запрудах, вiдаць, не менш трохсот бабровых хатак. А гэта значыць, не менш дзевяцiсот дарослых баброў. Так, Рой?

– А чаму ж нiхто iх там не ахоўвае?
– спытаў Рой.

– Не ведаю, - сказаў Мэрэй, - але ўжо больш як пяць гадоў туды нiводзiн абходчык i носу не паказваў. Нам трэба толькi перакiнуць туды адзiн з тваiх чаўноў яшчэ да марозаў, тады можна будзе аблоўлiваць адну рэчку за другой. I ўся гэта першагатунковая пушнiна на адным пятачку!

Адзiн з чоўнаў Роя! Мэрэй патрабаваў шмат i ведаў гэта, як ведалi i Рой, i Самсон, i Скоцi. Але Мэрэй умеў прасiць, ён не лiчыўся з тым, пра што просiць, умеў прасiць з мiмаходнай абыякавасцю. Рой ухiлiўся ад прамога адказу.

– А скуль ты ведаеш, што абходчыкi туды не зазiраюць?
– спытаў у Мэрэя Скоцi.

– Яны заўсёды пакiдаюць свае сляды, - сказаў Мэрэй.
– Забiваюць слупы, пазначаюць дрэвы, дарогу. А вакол гэтага возера нiякiх слядоў альбо адзнак няма; я там усё аблазiў. Ва ўсякiм выпадку, да блiжэйшага кардона там не менш як трыста мiль, i гэта на самай ускраiне заказнiка.

– А мо яны пра гэтае возера наогул не ведаюць?
– сказаў Рой.

– Я ў гэтым цалкам перакананы, - сказаў Мэрэй.

– Ты i мiнулым разам быў перакананы, аднак жа трапiўся, - сказаў Скоцi. Ён пашкадаваў, што дастаў

бутэльку, баяўся, што яна магла падштурхнуць Роя да вар'яцкiх учынкаў, i лiчыў сваiм абавязкам змагацца за Роя супраць злачыннага ўплыву гэтага валацугi.

– Мiнулым разам, - спакойна азваўся Мэрэй, - мне давялося прайсцi праз увесь заказнiк, каб дабрацца да месца палявання. Вось яны мяне i высачылi. Але гэтае возера ў сама далёкiм канцы. Туды мы можам патрапiць, калi абыйдзем участак Iндзейца Боба i зрэжам на поўнач ад твайго, Скоцi, затым перацягнем човен праз хрыбет Белых гор i спусцiмся па далiне да Сярэбранай ракi. Возера крыху на поўнач, i знайсцi яго няпроста. Яно губляецца сярод соцень iншых азёр i ў самiм заказнiку i за яго межамi. Нам толькi трэба дабрацца туды да замаразкаў i аблавiць болей рэчак, пакуль яны моцна не замерзнуць. Iнакш давядзецца зрабiць добры шпацыр туды i назад.

Рой устаў i сплюнуў жвачку проста ў печку. Самсон быў заняты чарговым глытком з бутэлькi. Мэрэй круцiў самакрутку надзвычай старанна i вельмi лоўка.

Скоцi нервова пстрыкаў затворам свайго трыццацiпяцiкалiбернага рэмiнгтона.

– А чаму б i на самай справе нам не выправiцца туды, Скоцi?
– раптам спытаў Самсон.

– Не, выбачайце!
– паўтарыў Скоцi.

Рой больш не ўгаворваў Самсона. Але сам ён станавiўся ўсё больш перакананы ў сваiм рашэннi.

– Хоць яшчэ раз па-сапраўднаму паглядзелi б на баброў, - усё больш горача разважаў ён.
– А то тут на гэтыя пакiнутыя хаткi глядзець гiдка. Калi пойдзе бабёр, увесь лес апусцее, а бабёр сыходзiць, Скоцi; мне ты можаш паверыць, ён сыходзiць. I ты гэта ведаеш, i я ведаю, i ўсе мы ведаем. Сыходзiць усё роўна як фермеры з Сент-Элена. Вылавiлi звера, выаралi зямлю.

– Проста ты сп'янеў раней часу, - зазначыў Скоцi.

– I ты, i iнспектар, абодва вы толькi i ведаеце, што нагадваць мне, што я п'яны!

Усе яны добра выпiлi, таму спрэчка разгаралася i пераходзiла на асобы, пакуль, нарэшце, Скоцi не закрычаў, iмкнучыся ўратаваць Роя ад самога сябе:

– Ты скончыш тым, што апынешся па-за законам, як Мэрэй!

Мэрэй зрабiў яшчэ глыток i спакойна слухаў iхнюю спрэчку.

– Я яшчэ не па-за законам, - пярэчыў Рой.

– Але хутка будзеш, - настойваў Скоцi.
– Пападзешся на незаконнай лоўлi ў заказнiку, вось ты i па-за законам, Рой.

– Я не збiраюся пападацца, - крычаў Рой.
– Я ўсё жыццё лавiў каралеўскую дзiчыну, аднак не пападаўся. Так, я страляў каралеўскiх аленяў у самой Англii i не пападаўся. Чаму ж мне трэба пападацца зараз?

Гэта была даўняя пахвальба Роя, кожны звералоў Муск-о-гi чуў ад яго самога альбо ад iншых, што Рой паляваў на каралеўскую дзiчыну ў Вялiкiм Вiндзорскiм парку. Падчас першай сусветнай вайны часць Роя была раскватаравана ў ваколiцах гэтага парка, i Рой пераконваў, што забяспечваў аленiнай увесь лагер, пералазячы праз каралеўскi плот, ловячы аленяня або лань i з дапамогай ротных кухараў замяняў ёю канiну, якую давала iм iнтэнданцтва. Гэта была адна з лепшых ставак Роя ў яго гульнi з жыццём, гэта, ды яшчэ тое, што ў шаснаццаць гадоў ён мог пахвалiцца, што акружнасць грудной клеткi ў яго рэкордная для ўсёй Канадскай армii.

– Чулi мы, як ты абедаў за кошт караля, - кiсла перапынiў яго Скоцi. Толькi ў Вiндзорскiм парку не было нiякiх iнспектараў, а ў заказнiку iх пяць. I яшчэ, Рой, трэба ж калi-небудзь спынiць гэтае браканьерства.

Рой засмяяўся.

– Мы браканьерым толькi таму, што нехта назваў гэта браканьерствам. Пачакай, вось хутка iнспектар аб'явiць мёртвы сезон на ўсе вiды пушнога звера ў нашым Муск-о-гi i кожную злоўленую табой мыш таксама аб'явiць браканьерствам.

– Ну, гэтага яны не зробяць, - сонна азваўся Самсон.

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7