Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

Рой выпiў тое, што заставалася на дне бутэлькi. Гарэлка была густая i мутная, i калi яна абпалiла яму язык, да Роя вярнуўся заснулы гумар.

– Самсон, - сказаў Рой, - калi кароль аб'яўляе бабра пацуком, а рысь мядзведзем, ён усё адно мае рацыю. Так сказана ў законе пра звералоўства i рыбалоўства. Губернатар таксама можа назваць кожную рэч, як ён захоча. Ён можа аб'явiць рыбу пушным зверам, ён можа ўсялякае стварэнне лiчыць каралеўскай дзiчынай i на ўсё заявiць каралеўскае права. Губернатар у дзяржаўным савеце можа аб'явiць бярозу пiхтай, сасну - клёнам, возера - ракой, дрэва - каменнем. На тое ён i губернатар. I калi ён заявiць, што ты браканьер, дык, клянуся Богам, Самсон, ты iм i будзеш, чым бы ты на самай справе не займаўся. Дык чаму ж нам не браканьерыць? I чаму б нам не паляваць у заказнiку? Што, хiба гэта не той жа лес? Усялякая дзiчына належыць лесу, а лес належыць траперам, гэтаксама, як Сент-Элен належыць фермерам, а Сэдберы - шахцёрам. Ты верыш у тое, што ты браканьер, толькi таму, што браканьерам цябе называе губернатар. Так! А ты паспрабуй злавiць мяне, калi я залезу ў лес!

– Ты п'яны!
– з агiдай сказаў Скоцi.

– Ваша прападобнасць, вельмi шаноўны айцец iнспектар Скоцi Малькольм, прамовiў Рой.

– Дык што, ты i на самай справе туды збiраешся?
– спытаў Скоцi.

Рой засмяяўся.

– А што, там i праўда процьма баброў, Сахаты?

– А як жа, - сказаў Мэрэй, якi з кожным глытком станавiўся ўсё больш спакойным, усё больш разважлiвым.

– Тады чаму б не пайсцi, - сказаў Рой.
– Пайду. Хоць бы дзеля таго, каб паказаць нос гэтаму губернатару.

– Пакажы iм, Рой!
– падтрымаў Самсон.

– Вось мы з табой i пакажам усяму свету, Самсон, - сказаў Рой.

– Мы з табой, - паўтарыў Самсон, устаючы на ўвесь свой рост побач з Роем.

– Самсон, - сказаў Рой, - даю пяцьдзесят даляраў, што ты не выкiнеш Скоцi за дзверы. Даю сто, што зачэпiш яго за парог!

Тут засмяяўся нават Мэрэй.

– А я даю яшчэ пяцьдзесят, што не скiнеш Роя ў возера, - сказаў ён Самсону.

Скоцi гаротна дапiваў гарэлку, а тым часам выклiкi станавiлiся ўсё больш адчайнымi.

– Хто лепшы стралок ва ўсiм Муск-о-гi?
– раптам спытаў Рой.

– Я!
– закрычаў Самсон.

– Ну што ж, паглядзiм, як ты падстрэлiш мыш у тым кутку з трыццацiпяцiкалiбернага ружжа Скоцi, - сказаў Рой. Ён узяў рэмiнгтон Скоцi i падаў яго Самсону.
– Пяць даляраў!

– Дай патронаў, - папрасiў Самсон у Скоцi.

Скоцi зiрнуў на свайго напарнiка.

– Толькi не маiмi патронамi, - адрэзаў ён.

– Ну, хопiць, Скоцi, - прасiў Самсон.

Iншыя назiралi за iхняй перапалкай, чакаючы, што яна ператворыцца ў сварку. Яшчэ нiколi ў iх не заходзiла так далёка. Скоцi быў раз'юшаны, а Самсон поўны самаўпэўненай ганарлiвасцi, i абодва п'яныя.

– Калi вы распачнеце стральбу тут, хто-небудзь стане пацярпелым, - сказаў Скоцi.

– Перастань, Скоцi, - сказаў Рой.
– Дай яму пастраляць.

Ведаючы, што гэтага рабiць нельга, але не жадаючы сварыцца з Самсонам, Скоцi разарваў пачак i даў Самсону прыгаршчы патронаў. Самсон сядзеў на адным ложку з Роем, а Мэрэй i Скоцi - на другiм, усе ў адзiн рад ля адной сцяны хацiны. Падстрэшша, з якога вылазiлi мышы, было на iншым канцы, на верхнiм бервяне, якое яднала сцяну са страхой. Па гэтым бервяне мышы маглi бегаць вакол усёй хацiны, але часцей за ўсё яны з'яўлялiся над дзвярыма. Гняздо, вiдаць, было ў iх у куце, за складзенымi цуркамi.

Чацвёра паляўнiчых чакалi з'яўлення першай мышы, ружжо ляжала ў Самсона напагатове папярок калена.

– Калi куля дасць рыкашэт, - сказаў Скоцi, - яна каго-небудзь з нас укакошыць.

– Мо i цябе, Скоцi, - сказаў Рой.

Самсон выстралiў.

Куля вылецела са ствала з хуткасцю каля двух тысяч футаў у секунду. Гэта была куля з мяккiм наканечнiкам, яна стукнулася ў сухое сасновае бервяно зусiм побач з мышшу, адкалола трэску, якою мыш расплюшчыла аб страху, адскочыла да бакавой сцяны i правалiлася ў бярозавыя цуркi. Гук выстрала i вiск рыкашэта прымусiў усiх прыгнуцца i на iмгненне знерухомець. Пасля гэтага Скоцi ўсклiкнуў:

– Ён заразiў твае пяць даляраў, Рой!

– I праўда, халера, патрапiў, - сказаў Рой.

Замест таго каб скончыць гульню, Самсон стаў хвалiцца сваiм майстэрствам.

Нават Скоцi не магло не падабацца, як страляе Самсон. Бо нават п'яны Самсон страляў лепш за ўсiх. Гук выстрала не прымусiў мышэй уцякаць, а толькi ўстурбаваў iх, i Самсон злёту дастаў куляй беланогую мыш, калi яна скокнула на пустую бляшанку з-пад тытуню.

– З такога ружжа нельга прамазаць, - сказаў Мэрэй.

Вiнтоўка Скоцi была новенькая, i яе затвор шчоўкаў з выразным гукам дакладнага механiзма. Гэта было першае, што набыў Скоцi на дэмабiлiзацыйную дапамогу пасля вайны. Безадмоўнае, сучаснае, дальнабойнае i трапнае ружжо. У самога Самсона быў стары бокфлiнт*, i Рой пераконваў, што няма на свеце ружжа больш няўклюднага i дрэнна збалансаванага.

* Двухстволка з вертыкальным размяшчэннем ствалоў.

Самсон карыстаўся самаробнымi валавянымi кулямi, вялiкiмi цяжкiмi балванкамi, якiя зблiзку забiвалi напавал, але на адлегласцi больш за шэсцьдзесят крокаў выдыхалiся.

– А ты паспрабуй са сваёй бранябойкi, - папрасiў Рой Самсона.
– Паглядзiм, як лупiць гэтая гармата па маленькiх мышах.

Самсон паспрабаваў i прамахнуўся, валавяная куля зрабiла дзiрку ў страсе, неверагодны выстрал аглушыў iх гулкiм рэхам ад усiх чатырох сцен. Не вытрымаў нават Рой.

– Хопiць, - сказаў ён.
– Смальнi вось з гэтага.
– I ён падаў сваё ружжо.

Гэта быў паляўнiчы вiнчэстэр з рычажным механiзмам затвора, сама жаданае ружжо лесавiкоў усёй Амерыкi i асаблiва канадскiх трапераў. Яно было не даўжэйшае чым карабiн. Ложа ў яго было пашчапанае, механiзм затвора крыху расхлябаны, але ў руках Роя гэта было дасканалае ружжо. Для свайго калiбра яно мела зычны голас, i першасны шчаўчок яго рычажнага затвора супадаў з выстралам, так хутка ён адбываўся ў руках добрага стралка. Самсон зрабiў з яго два стрэлы: адзiн раз патрапiў, другi прамазаў.

Затым мышы пэўны час не паказвалiся, але ўсе чацвёра цярплiва чакалi.

Зараз кожны вышукваў сабе цэль, i калi перапалоханыя мышы зноў замiтусiлiся з кута ў кут, уверх па сценах i ўнiз па бярвеннях, - адзiн паляўнiчы за другiм спускаў курок, i ўсе разам прыгiналiся, калi куля рыкашэцiла над iхнiмi галовамi альбо скакала каля iх на падлозе. Толькi Скоцi не страляў. Ён любiў страляць, але не хацеў браць удзел у тым, што лiчыў жорсткай забаўкай.

– Гэтыя беланогiя мышы нiкому не робяць шкоды, - казаў ён.
– Навошта вы iх расстрэльваеце? Пашкадуйце кулю для пацука.

Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Менталист. Коронация. Том 1

Еслер Андрей
6. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Менталист. Коронация. Том 1

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Недомерок. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 5

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга