Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Здаецца, я павiнен сказаць табе, што Эндзi Эндрус вярнуўся, - сказаў Джэк.

– Эндзi?
– перапытаў Рой.
– Вось д'ябал!

– Ён з'явiўся тыдзень таму, - дадаў Джэк.

– А дзе ён з'явiўся?

– У Джынi. Да яе i прыйшоў.

– I ён быў там, калi ты адыходзiў?

Джэк кiўнуў.

– Здаецца, што так, - сказаў ён.

Рой доўга не мог прамовiць нi слова, маўчаў i Джэк. Джэк не раз прыкiдваў, цi варта наогул сказаць пра гэта Рою, але ведаў, што раней цi пазней Рой ўсё адно даведаецца, i сядзеў як на iголках, баючыся, што Зел Сен-Клэр скажа пра гэта першы. Джэк не хацеў, каб Рой

даведаўся пра гэта ад Сен-Клэра, бо разумеў, якi выбар патрэбна будзе зрабiць Рою. У яго i так была пагроза страцiць родную хату, iснавала неабходнасць пакiнуць лес i заняцца фермерствам, а таксама непакоiла перакананасць, што паляванне для яго скончылася. А зараз ён мог страцiць i сваю Персефону*.

* Персефона - у антычнай мiфалогii жонка гаспадара падземнага свету, якую муж адпускаў на зямлю да яе мацi Дэметры толькi на некалькi месяцаў за год.

Джэк ведаў таксама, што для Роя магчымы два рашэннi. Па-першае, праседзеўшы зiму тут, ён мог на будучы год пайсцi на поўнач, атрымаць там новы ўчастак. Менавiта гэтага хацеў Джэк для свайго старога сябра, але ён ведаў, як мала для гэтага шанцаў. Зараз, калi Эндзi вярнуўся, калi Сэм не адмовiўся ад свайго намеру кiнуць ферму, калi Рой асаблiва востра адчуваў цiск лесу, - было верагодна, што ён не заглыбiцца ў глуш, пакiдаючы за сабой гэткую неразбярыху. У адрозненне ад Джынi Джэк ведаў, што Рой не пойдзе ў глуш, калi яму не будзе куды вярнуцца. Зараз Рой страцiў абедзве свае апоры, i другое мажлiвае для яго рашэнне было пайсцi з Зелам i Мэрэем у заказнiк з рызыкай, што, найбольш верагодна, яго зловяць, адбяруць дазвол i дзялянку i гэтым загубяць яго самога. Гэта была адна з прычын, чаму Джэк iмкнуўся звесцi Роя ад Сен-Клэра i Мэрэя. Джэк спадзяваўся, што да таго часу, як Рой вернецца ў хацiну, Зел i Мэрэй будуць ужо далёка. I ён цвёрда вырашыў як мага даўжэй утрымлiваць Роя ад вяртання ў хацiну.

– Значыць, Эндзi ўсё-такi вярнуўся, - спакойна сказаў Рой.
– Ну што ж! Ён вытрас рэшткi гарбаты ў агонь кастра.

Джэк затаптаў агонь i сабраўся iсцi далей.

– Ну як Эндзi?
марудна прамовiў Рой.

– Патаўсцеў, - сказаў Джэк.
– Ён быў у армii.

– Вiдаць, без грошай?

– Ды не. Я бачыў, як ён у бары заказваў шкалiк для Сэма. Ён i сам, здаецца, стаў ахвочы да бутэлькi.

– Што-небудзь казаў?..

Джэк разумеў, пра што пытаецца Рой.

– Не, нiчога.

– I збiраецца застацца?

– Цяжка сказаць. Ты ж ведаеш Эндзi.

– Ён застанецца, - сказаў Рой.
– Ва ўсякiм выпадку, да майго вяртання.

Ведаючы Эндзi, Рой быў здзiўлены, што той не з'явiўся проста да яго ў лес, каб высветлiць адносiны. Эндзi заўсёды дзейнiчаў напралом, як бык, атакуючы любую цяжкасць слепа i лбом у сцяну.

– Як ты думаеш, цi прыйдзе ён у лес?
– спытаў Рой.

– Не ведаю, - адказаў Джэк.
– Я яму сказаў, што цябе неўзабаве чакаюць у Сент-Элене.

Джэк зрабiў усё, каб папярэдзiць з'яўленне Эндруса тут, у лесе, але Джэк не сумняваўся, што, калi Эндрус зразумее сапраўдны сэнс "дзелавых адносiн" Роя i Джынi, першая ж хваля неўтаймоўнага гневу абвязкова прывядзе яго сюды.

Рой нiчога больш не пытаў, i яны сачылi за аленем далей.

Iм трапiлася шмат слядоў аленя на снезе, але нiводнага аленя так i не ўбачылi. Ноч яны правялi ў хацiне ля Чатырох Азёр, а затым аднавiлi паляванне, адначасова аглядалi пасткi Роя. Рой

выявiў яшчэ аднаго бабра i рысь у пастцы, i яму зараз даводзiлася цягнуць на спiне вялiкi груз. Яны пайшлi па заснежаных хрыбтах да возера Т i ў накiрунку да хаты, разыходзiлiся, каб ахапiць звыклыя сцежкi аленяў, i зноў сустракалiся ў дамоўленых месцах.

– Хочаш пабачыць мядзведзя?
– спытаў Рой, калi яны сустрэлiся ля вялiкай кучы горных валуноў, абкружаных хвойным зараснiкам.

– А дзе ён?

Рой паказаў унiз.

– Прыгледзься вунь да тых скалаў.

Мядзведзь, вялiзны буры лежабока, з'явiўся амаль у тое ж iмгненне i то подскакам, то марудна, шлэпаючы вялiзнымi вiхлястымi лапамi па цвёрдым снезе, рушыў проста да маладой пiхты. Калi дайшоў да ствала, на заднiх лапах выцягнуўся на ўвесь рост i драпнуў па дрэве кiпцюрамi так высока, як толькi здолеў дастаць. Затым ён зароў i злосна ўкусiў за ствол.

– Вiдаць, тым самым ён паказвае iншым мядзведзям, якi ён вялiкi, - сказаў Джэк.
– Не iнакш ён вырашыў пахвалiцца ростам перад сяброўкай альбо супернiкам.

– Не ведаю, - сказаў Рой, - але толькi самкi робяць тое самае.

– Нiколi не бачыў, каб яны так грызлi ствол, - сказаў Джэк.

– Гэта яшчэ мала, а я бачыў, як адзiн мiшка ўсеўся на малады дубок i пачаў скакаць на iм, як на канi.
– Яны мелi мажлiвасць цiха перагаворвацца, бо былi значна вышэй i за ветрам.
– Ты звярнi ўвагу, якi ён адкормлены. Ён зусiм падрыхтаваўся залегчы на зiму. Гэта дрэнная прыкмета, Джэк. Яны так рана кладуцца ў бярлогу, толькi калi становiцца мала дзiчыны.

Яны пазiралi, як мядзведзь прынюхваецца да ветру.

– Дык што, хочаш яго?
– зноў спытаўся Рой.

– Занадта шмат клопату, - адказаў Джэк.

Рой прыцэлiўся. Яму даводзiлася страляць у мядзведзяў, калi патрэбны былi цi то скура, цi мяса, але зараз, калi ў гэтых мясцiнах iх заставалася ўсё менш, яму зусiм не хацелася забiваць. Аднак быў момант, калi зацiснуты, але суровы пратэст супраць лёсу заглушыў у iм лепшыя памкненнi: ён ненавiдзеў зараз Эндруса i прыцэлiўся ў мядзведзя; але сама прага жорсткасцi выклiкала агiду да яе, i ён перавёў мушку на ствол пiхты.

Глядзi, як ён зараз падскочыць, - сказаў Рой. Ён трапiў у ствол каля самага мядзведзя, i адколатая куляй трэска выпадкова стукнула мядзведзя па носе. Мядзведзь замахаў перад сабой вялiкiмi пляскатымi лапамi, нiбыта адмахваўся ад пчол цi мух, затым зноў злосна ўкусiў за дрэва i кiнуўся наўцёкi, а Рой крыкнуў яму ўслед: - Не пакiдай слядоў, гультай, а то я з цябе скуру спушчу!

Джэк i Рой гучна смяялiся, гледзячы, як ён уцякае.

– Ты калi-небудзь бачыў, як яны нападаюць на вулей?
– спытаўся Рой.
– Ну рыхтык скунсы. Лезе проста на рой i разганяе пчол так, што тыя накiдваюцца на яго i заблытваюцца ў поўсцi, а мiшка сядзiць, збiрае iх i есць.

Зноў засмяялiся, i Джэк разумеў, што Рою зараз лягчэй. Дай толькi час, i лес ўсё вылечыць. Яны iшлi разам аж да возера Т.

Дя возера яны зноў разышлiся, i хутка Рой прысеў адпачыць на скалiстым схiле, адкуль снег знесла ветрам. Тут было ветрана, але яму падабалася сядзець менавiта на гэтым хрыбце, бо адсюль на поўнач было далёка вiдно за межы яго ўчастка, а на поўдзень за возерам Т мора лясных верхавiн цягнулася аж да самага Сент-Элена. Ён пазiраў унiз, на чорную ваду возера ў снежным атачэннi, i раптам пачуў самалёт.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса