Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён назiраў, як самалёт паволi ляцiць над нiзкiмi шэрымi воблакамi, дробная iстота с лапамi качкi i крыламi малiнаўкi. Машына зрабiла круг над возерам, затым узяла курс на захад i пачала планiраваць.

Рой устаў.

– Не iнакш як адзiн з гэтых маленькiх гiдрапланаў, - сказаў ён трывожна.

Трывога яго нарастала, калi ён зразумеў, што самалёт вялiкiмi бясшумнымi кругамi iдзе на знiжэнне да возера Пiт-Пiт.

– Джэк, - паклiкаў Рой.
– Дзе ты, Джэк?

Адказу не было.

– Джэк!
– зноў паклiкаў ён.

Нарэшце з'явiўся, засопшыся, Джэк.

– Вось халера, а я толькi высачыў лася, -

сказаў ён.
– Мне здаецца, я загнаў яго ў той канец лесу. I што патрэбна ласю на гэткай вышынi?
– Джэк гаварыў шэптам, узбуджаны сваiм адкрыццём значна больш, чым Рой.
– А што ў цябе?

– Ты зiрнi на гэты аэраплан, - сказаў Рой.

Самалёт толькi што з'явiўся зноў.

– Ён сядзе на возера Пiт-Пiт, - сказаў Рой.
– Калi Зел i Сахаты зараз у хацiне, яны не ўбачаць i не пачуюць яго. Здаецца, што iнспектар падкрадваецца да мяне з-за вугла. Раздабыў адну з машын лясной аховы. Глядзi туды, на возера Пiт-Пiт, бачыш, ён ужо планiруе.

– Усё адно, ты занадта далёка, каб дабрацца да хацiны раней за iх, сказаў Джэк.
– Ты не паспееш папярэдзiць.

Рой стаяў, пазiраючы ўнiз на возера Т. Вецер прыбiваў да берага астраўкi рыхлага снегу, i, хоць пад iмi дзе-нiдзе блiскаў лёд, возера яшчэ не зусiм замерзла.

– На ўсходнiм канцы ў мяне застаўся вялiкi човен, - сказаў Рой.
– Я схаваў яго там, калi пераправiўся да Iндзейца Боба. Калi я зараз хутка спушчуся ўнiз, дык магу што-небудзь выцiснуць з гэтага чоўна i прыплысцi да хацiны раней, чым яны заявяцца там.

– Ну, табе давядзецца папрацаваць на возеры Т, каб абагнаць iх. Так, папрацаваць давядзецца добра!
– сказаў Джэк.
– Але ты iдзi. I хутчэй. Сахаты i Зол, вiдаць, яшчэ там i нiчога не ведаюць. Калi iнспектар накрые iх, усiм вам хана. Хутчэй, Рой!

Але Рой ужо iмчаўся па схiле да далёкай унiзе вады. Сваю ношу ён скiнуў побач з Джэкам i зараз узрываў рыхлы снег, коўзаючыся па iм на крутым доўгiм схiле. Джэк не мог зразумець, як Рою ўдаецца трымацца на нагах, бо ён спускаўся вельмi хутка. Але Рой здолеў захаваць над самай зямлёй цэнтр цяжару свайго каржакаватага важкага цела i без прыгод скацiўся ўнiз да вады.

Каля таго месца, дзе ён схаваў човен, вада ўжо добра замерзла, i Рою давялося цягнуць човен па здрадным лёдзе да чыстай вады. Калi лёд пачаў трэскацца пад нагой, ён ускочыў у човен, вывеў яго з дробных iльдзiн i пачаў веславаць. Да гэтага часу ён ужо спацеў i знясiлеў, але рукi яго самi па сабе апускалi жоўтае вясло ў халодную ваду. Там, дзе яна была вольнай ад лёду, ён хутка слiзгаў уперад, але там, дзе шаўкавiсты лядок ужо ўкрыў паверхню, яму даводзiлася нацiскаць i тады чулiся крохкiя гукi ледзяных крышталiкаў, якiя крышылiся пад носам чоўна падчас кожнага ўдару вясла. Ён зразумеў, што рухаецца надта марудна. Знайшоўшы чарговую водмель, ён павярнуў да берага, хутка выскачыў з чоўна i зламаў сухую ялiнку, мёртвую i рудую, але яшчэ з iголкамi. У яго не было сякеры, каб ссекчы жывое дрэва, i таму ён замацаваў сухую елку памiж распоркамi, прывязаў яе раменнымi ўключынамi, а затым зноў стаў на калена i веславаў далей. Вецер ударыў у густую паверхню елкi, якая складала каля дванаццацi футаў, i човен адразу паплыў хутчэй. Пры спадарожным парывiстым ветры ён нёсся зараз з такой хуткасцю, што пад цяжарам елкi ледзь не чэрпаў носам бурлiвую ваду. Нават на падмерзлых участках ён рассоваў тонкiя льдзiны i не збаўляў хуткасць.

Рою ўдалося

абысцi найбольш замерзлыя ўчасткi, але часам, калi лёд са скрыгатаннем сяiзгаў па афарбаваным брызенце бартоў, яму здавалася, што човен прабiты. Чым блiжэй падплываў ён да хацiны, тым больш дапамагаў яму вецер, i, iмкнучыся злавiць яго парывы цi прасоўваючы човен праз ледзяную плёнку, Рой ужо пачынаў спадзявацца, што паспее.

Ён з такой хуткасцю нёсся да скалiстага прычала, што яму давялося кiнуць вясло i паспрабаваць утрымаць човен, адвязаўшы елку, затым надзвычайнымi высiлкамi ён падняў яе тырчком i, захоўваючы раўнавагу падчас рэзкiх парываў ветру, вывеў ствол за борт i кiнуў убок, як дроцiк. Гэта яму ўдалося, але човен ледзь не перакулiўся i зачэрпнуў столькi вады, што адно вясло сплыло. Рой ледзь паспеў схапiць другое i хоць крыху затармазiў човен, тым самым аслабiў удар аб скалу.

Але ён спазнiўся. Побач з Зелам Сен-Клэрам там ужо стаялi два мужчыны.

Раздзел восьмы

– Гэта Рой Мак-Нэйр, - сказаў Зел незнаёмым мужчынам.

Рой ужо заўважыў, што сярод iх не было iнспектара.

– Добры дзень, - сказалi яны Рою.

Рой нiчога не адказаў. Ён яшчэ не мог аддыхацца пасля такога напружання. Ён ведаў, што гэта прадстаўнiкi нейкай улады, ён беспамылкова вызначыў гэта па iхняй гаворцы i манерах, як бы па-сяброўску i нязмушана яны сябе нi паводзiлi. Адзiн быў таўстун, з пранiклiвымi вачыма i ўпэўненай лiнiяй рота. Другi малады бландзiн сярэдняга росту. Апрануты як паляўнiчыя, у чырвоныя курткi i кепкi, абодва ў высокiх паляўнiчых ботах i скураных пальчатках. Тыповыя асобы пры пасадзе, толькi невядома якой. Рой падумаў, цi не леснiкi гэта? Ва ўсякiм разе не пушнiнныя iнспектары.

– Мяне завуць Бэрк, - сказаў камлюкаваты.

Ён гаварыў рашуча, амаль рэзка, не спускаючы жывых вачэй з заклапочанага твару Роя.

– А гэта Ласон, - сказаў ён пра маладога бландзiна.
– Мы работнiкi па ахове рэсурсаў пушнiны i рыбы.

Рой нiколi пра такiх не чуў.

– Вы iнспектары?
– смела спытаўся ён.

– Бiёлагi, - адказаў Бэрк.

Ён заўважыў спалох Роя i ледзь прыкметна ўсмiхнуўся, але вочы яго смяялiся з удалага жарта.

– Iнспектары?
паўтарыў ён.
– Не, з iнспектарамi мы не маем нiчога агульнага.

Ласон таксама зразумеў сiтуацыю i рассмяяўся, адкiнуўшы галаву назад.

– Мы вас устурбавалi, - сказаў Ласон, праводзячы рукой па доўгiх светлых валасах. Ён усё яшчэ смяяўся проста ў твар Рою.
– Мы аддзел Упраўлення па запаведнiках. Не маем нiчога агульнага нi з iнспекцыяй, нi з кантролем толькi ахова.

Рой трымаўся насцярожана.

– Цi можна нам у вас пераначаваць?
– спытаў Бэрк.
– У нас ёсць спальныя мяшкi, i спаць мы будзем на падлозе.

– Калi ласка, - сказаў Рой, нiчога больш iм не прапануючы i ўсё яшчэ з сумневам.
– А чаго вы з'явiлiся на возеры Пiт-Пiт?

– Возера Пiт-Пiт?
– паўтарыў Бэрк, нiбыта ўслухоўваўся ў гэтую назву.

– Гэта адзiная тут прыдатная пасадка на ваду, - сказаў Ласон.
– У возера ўпадае некалькi рэк, i яны адсунулi плывучы лёд. Але ля берага яго ўсё адно шмат, так што я сеў крыху далей. Вы задаволены?

Ён пытаўся ў Роя, як госць у гаспадара, i тут не чуваць было нiякага ашуканства. Рой сказаў, што ўсё нармальна, толькi ён здзiўлены, чаму яны не селi блiжэй да хацiны. Аднак пазней Рой зноў засумняваўся.

Поделиться:
Популярные книги

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Хроники разрушителя миров. Книга 8

Ермоленков Алексей
8. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 8

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е