Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
Слухалi i iншыя, i Джэк разумеў, што зрабiў правiльна, калi задумаў усё гэта. Джэк сядзеў наводдаль на лаве, паклаў доўгiя рукi на стол i час ад часу круцiў самакрутку. Зрэдку ён уставаў i падкручваў газоўку цi трос за плячо Зела Сен-Клэра, якi часта драмаў i пачынаў храпцi.
Калi ж Бэрк зноў змянiў гаворку на падрабязны роспыт пра дзiчыну ў Муск-о-гi, Джэк зразумеў, чаго хочуць гэтыя людзi ад Роя, у прыватнасцi, чаго хоча ад Роя Бэрк. Бэрку трэба было атрымаць падрабязныя звесткi пра дзiчыну на ўчастку Роя, звесткi, якiх ён не атрымаў бы, калi б не заваяваў давер Роя. Бэрк цярплiва апрацоўваў Роя,
Часам Джэка палохала, што Рой падвядзе сябе некаторымi сваiмi адказамi, але Рой, хоць i захапiўся пытаннямi Бэрка, нiчога не сказаў з таго, што магло б выдаць яго незаконныя дзеяннi. Ды i Бэрк не настойваў нi на адным рызыкоўным пытаннi. Калi Рой быў блiзка да таго, каб выявiць, што ён так шмат ведае пра вясновыя звычкi баброў у iхнiх хатках i пра летнiя звычкi норкi iменна таму, што займаўся пазасезоннай лоўляй, Джэк спрабаваў перавесцi гаворку на iншую тэму. Але Роя нельга было збiць з панталыку. У Бэрку ён убачыў чалавека, якi ведаў пра дзiчыну не менш за самога Роя. А Рой любiў лес гэтак жа, як i Бэрк, ён разумеў не толькi барацьбу i раўнавагу ў прыродзе, але i ўвесь працэс ляснога жыцця.
Як i Рой, Бэрк не iмкнуўся ўвесцi ў жывёльны свет нейкiя "павiнен" альбо "не павiнен" i не разглядаў звяроў з пункту погляду iх карысцi для чалавека. Ён прымаў жывёльны свет такiм, якiм ён быў, i гэта больш за ўсё iншае пераканала Роя, што Бэрк заслугоўвае даверу. А пасля Рой зразумеў, чаму Бэрк захацеў заваяваць яго давер. Бэрку патрэбны былi гэтыя звесткi, гэты падрабязны i дакладны малюнак становiшча з дзiчынай у Муск-о-гi як чалавеку, жыццё якога было прысвечана вывучэнню i спазнанню лесу; гэта была яго праца, яго спецыяльнасць; i як знаўца сваёй справы, Рой ахвотна даваў звесткi, якiя патрабавалiся Бэрку, нават разумеючы, што гэта можа паслужыць матэрыялам для нейкага рашэння ўладаў пра Муск-о-гi. У запале Рой неаднаразова быў блiзка да таго, каб выдаць сакрэт сваёй пазасезоннай лоўлi, але Бэрк сам тактоўна засцерагаў яго ад гэткай безагляднасцi.
Затым прыйшла чарга Роя задаваць пытаннi, не проста пытаннi пра дзiчыну, але галоўныя пытаннi пра сваё iснаванне. I Бэрк быў менавiта той чалавек, якi мог развеяць сумненнi i трывогi Роя. Бэрк мог даць вычарпальны i канчатковы адказ на пытаннi, цi сапраўды дзiчына Муск-о-гi сыходзiць на поўнач, цi вернецца яна, цi скончана тут лоўля, цi гэткае ўжо безнадзейнае паляванне ў Муск-о-гi, як ён даказваў сабе з году ў год.
Ды не проста было задаваць такiя пытаннi.
– Скажыце, - спытаўся Рой для пачатку, - цi заўсёды лось i алень жылi ў Муск-о-гi, цi яны прыйшлi сюды са Штатаў?
– Па маiх звестках, - сказаў Бэрк, - першая белахвостая лань была адзначана блiз Сент-Элена ў тысяча восемсот восемдзесят шостым годзе, а першы лось - прыкладна ў тысяча восемсот
– Але як магло здарыцца, - спытаў Рой, - што аленя тут стала нiбыта больш. Зараз у Муск-о-гi аленяў больш, чым дваццаць гадоў таму. Няўжо яны ўсё яшчэ прыходзяць з поўдня?
– Сумняваюся, - адказаў Бэрк.
– Колькасць аленяў зараз расце на поўднi таксама, як i тут. Гэтаму садзейнiчала тое, што зводзяцца першабытныя лясы. Аленю патрэбна паша, i ён ахвотна жыве ў маладым лесе, на высечках, таму са знiкненнем лесу аленя становiцца больш.
– А чаму становiцца менш лася?
– Бо лось - насельнiк балот. Ён больш разборлiвы ў выбары месца, Рой. Чалавеку лягчэй дабрацца да яго, таму ён i сыходзiць на поўнач, усё глыбей i глыбей, куды не ступала нага чалавека. Яго, як i мядзведзя, выжылi з такiх цудоўных, вядомых мясцiн, як Муск-о-гi.
– А астатняя дзiчына?
– спытаў Рой.
– Яна таксама сыходзiць на поўнач?
– Не, - адказаў Бэрк, усведамляючы, што яго адказу напружана чакаюць усе тры паляўнiчыя, асаблiва Рой.
– У Муск-о-гi дзiчына знiшчаецца альбо проста вымiрае. На поўначы дзiчыны больш, але не таму, што яна прыходзiць з Муск-о-гi. Не, Муск-о-гi губляе дзiчыну па волi прыроды i паляўнiчага. Яна не можа аднавiць страты. I зараз у яе няма на гэта шанцу.
– А будзе?
Бэрк разумеў, чаму Рой чакае адказу на гэтыя пытаннi, але, зiрнуўшы на яго сваiм вострым позiркам, вырашыў, што нiчога не трэба хаваць.
– Не, - разважна прамовiў Бэрк.
– Страты незаменныя. Пэўны час дзiчына яшчэ будзе, але большасць пушнога звера, такога, як бабёр, норка i андатра, будзе змяншацца, пакуль некаторыя з iх не вымруць канчаткова, а iншыя стануць рэдкасцю. Гэта непазбежна, калi, вядома, урад не закрые палову Муск-о-гi для палявання i лоўлi, а затым установiць дзе-небудзь заказнiк для бабра i андатры.
– А цi хочуць гэта зрабiць?
Бэрк устаў i нервова прайшоўся па хацiне, бразгаючы ў кiшэнi нажом i ключамi.
– Не ведаю, што зробiць урад, Рой, - сказаў ён.
– Але нешта мусiць зрабiць. Ён можа закрыць усе ўгоддзi альбо толькi палову - я гэтага не ведаю.
– А калi?
Бэрк пацiснуў плячыма.
– Мо ў будучым годзе, а мо праз год. Але, вiдаць, хутка.
– Значыць, паляванню ў Муск-о-гi сапраўды канец?
– спытаў Рой.
Рашуча сцiснутыя губы на iмгненне расцiснулiся, выдаючы сумненнi Бэрка.
– Мне хацелася б аспрэчыць гэта, Рой, але вы самi, напэўна, ведаеце.
– Вы спецыялiст, - сказаў Рой.
– Вам i кнiгi ў рукi.
Бэрк кiўнуў.
– Вы маеце рацыю. На жаль, гэта так.
Да гэтай пары Рою пагражаў выпадковы капрыз прыроды, але словы спецыялiста пра тое, што паляванне тут скончана, надавалi гэтаму безапеляцыйнасць чалавечага выраку. Хвiлiну Рой памаўчаў. Яны ўсе маўчалi. Рой мелькам акiнуў вокам сваю хацiну. Пасля ён засмяяўся так, як нiколi яшчэ не смяяўся.
– Дык, значыць, усiм нам хана, - сказаў ён.
– Не думаю, - мякка зазначыў Бэрк.
– Не забудзьцеся, што iснуюць звярыныя заказнiкi. Прыйдзе час, i яны ўратуюць паляўнiчых.