Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Глянь, - раптам гучна зашаптаў Мэрэй.

Яны ляглi на зямлю за снежнай гурбай, як зайцы, што схавалiся ў канаве. Спераду i нiжэй, на ўскраiне замерзлага балота, паказалiся два вялiкiя цёмныя звяры. Яны былi напалову схаваныя за кустамi, але iх выдавала вялiкая рагатая галава.

– Ат, д'ябал!
– узбуджана прашаптаў Рой.
– Гэта ж лось са сваёй каровай.

Мэрэй ужо папоўз убок, каб вылезцi з валуноў i кустоўя, якiя перашкаджалi яму прыцэлiцца. Рой застаўся на месцы, аддаючы права дзейнiчаць Мэрэю.

Але не паспеў Мэрэй выстралiць, як лось, адчуўшы чалавека, iрвануўся цераз лёд у балота, ласiха за iм. Гледзячы на высока ўзнятыя рогi, Мэрэй зразумеў, што скачкi станавiлiся ўсё больш шырокiмi i

хуткiмi. Але ласi былi занадта цяжкiя, лёд пад iмi трашчаў i ламаўся, амаль заглушыўшы першы безвынiковы стрэл Мэрэя. Яны ўжо мiнулi замерзлае балота, i, адколваючы вялiкiя кавалкi лёду, лось ужо выбiраўся з вады, калi грымнуў другi стрэл. Але Мэрэй цэлiўся не ў лася: блiжэй да яго была ласiха, якая яшчэ боўталася ў вадзе. У тое ж iмгненне лось рэзка павярнуўся, убачыў, што адбылося з самкай, i кiнуўся ў напрамку Мэрэя i Роя. Усiм сваiм масiўным целам ён урэзаўся ў замерзлае балота, нiбыта i не заўважыў яго, вялiзныя капыты ўздымалi фантаны белага раструшчанага лёду. Ён разбураў усё на сваiм шляху. Калi выбраўся на зямлю, ён без прыпынку кiнуўся на паляўнiчых, ламаў дрэвы, адкiдваў вялiкiя камякi снегу, з хуткасцю i злосцю шалёнага слана. Рой схаваўся за вялiзны валун, лёг на зямлю, i, калi лось пранёсся мiма, ён праз цяжкi грукат страшных капытоў пачуў гук стрэлу. Мэрэй прамахнуўся, грукат капытоў сцiх удалечынi, i тады яны ўсталi, трывожна азiралiся.

– Я яго адразу ж забiў бы, - сказаў Мэрэй, - але я не ведаў, куды ты адскочыш, i прытрымаў стрэл, аднак, думаю, я яго ўсё ж падстрэлiў. Вось дык махiна!
– Марэй аж крычаў ад захаплення i, апераджаючы Роя, кiнуўся ў халодную ваду да вялiкай тушы, якая сцякала густой цёмнай крывёю на скрышаны лёд.

– Ну вось вам i мяса!
– гучна крычаў Мэрэй.

Вядома, не мяса парушыла яго звычайную абыякавасць, i Рой гэта ведаў. Але, нягледзячы на гэта, Мэрэй страляў у ласiху таму, што мяса яе было больш прыемнае, чым у самца. На сваiм участку кожны паляўнiчы страляў бы, вядома, па самцу, бо звычайна ласiх бывае менш, але Мэрэй, нават калi б у яго быў свой участак, не прытрымлiваўся гэтых правiл. Для яго адна жывёлiна была варта другой.

– "Забаронена законам, - працягла прамовiў Рой, пераканаўшыся, што ласiха мёртвая, - паляваць, лавiць альбо iншым чынам знiшчаць самак аленя любога ўзросту".

Але Мэрэй яго не слухаў. Ён яшчэ цешыўся забойствам i рыхтаваўся разбiраць тушу. Трэба было спачатку выцягнуць яе на цвёрдую зямлю. Раўняючыся сiлай з жывёлiнай, якую ён забiў, Мэрэй схапiўся за вялiкую галаву, напружыўся i з дапамогай Роя зрушыў яе з месца, з цяжкасцю выцягнуў гэтыя трыста мёртвых кiлаграмаў на бераг i задаволена выцер успацелы твар мокрым рукавом.

– "Таксама забаронена законам, - нараспеў i на ўвесь голас працягваў Рой, - страляць цi iншым спосабам знiшчаць любога лася, якi плыве ў вадзе любога возера альбо ракi".

– Якi плыве!
– паўтарыў Мэрэй.
– Гэты дурны лось сам завёў сваю карову сюды. I яна засела. Iнакш я напэўна прамахнуўся б.

Рой засмяяўся.

– Але ўсё адно ты забойца, Сахаты!
– сказаў ён.

Мэрэй не стрываў:

– А ты часам бываеш падобны на iнспектара ў паляўнiчых штанах.

Гэты абмен камплiментамi надаў iм добрага настрою, i яны пачалi разбiраць ласiху, пакуль яна яшчэ не астыла. Яны не клапацiлiся, каб разабраць яе па ўсiх правiлах, а толькi паднялi тушу на дрэва - ад ваўкоў i адсеклi ад задняй часткi добры кавалак на першы час. Калi закончылi гэта, вымылi акрываўленыя рукi ў палонцы i выправiлiся ў зваротны шлях. Яны пераможна пратоптвалi сабе сцежку ў снезе: ляжка ласiхi тырчала з заплечнага меха яе забойцы.

Iхняя ўзбуджанасць усё яшчэ не знiкла, i ўсю дарогу яны жартаўлiва перамаўлялiся, як раптоўна iхнюю бесклапотную балбатню перапынiў стрэл.

Яны знерухомелi.

– Гэта не Зел, - сказал Рой.
– Надта далёка!

– I нашмат больш на поўнач, - задумлiва дадаў Мэрэй.

На поўнач - азначала, што стралялi ў глыбiнi заказнiка, значна глыбей, чым зайшлi яны самi.

– Ну вось, - прамовiў Рой, якi ўсё яшчэ перажываў сваю радасную бесклапотнасць: - Гэта, вiдаць, нейкi абходчык адгукаецца на нашыя стрэлы, лiчыць, што стралялi свае. I нам зараз застаецца спакойна сядзець i чакаць, калi нас зловяць.

Пасля гэткай фiласофскай высновы яны працягвалi балбатаць, i iхняе шчаслiвае ўзбуджэнне не магла парушыць нават думка пра незразумелы стрэл. Яны шумна ўвалiлiся ў хацiну, але тут iх сустрэў злосны Зел Сен-Клэр.

Ён абрынуў на iхнiя галовы цэлую лавiну французскай i ангельскай лаянкi, абвiнавацiў абодвух у iдыятызме i злосных намерах, гаварыў, што абодва яны ўступiлi ў змову супраць яго, што яны ўцягнулi яго ў гэтую брудную справу i нагрузiлi ўсёй цяжкай працай, што яны падманваюць яго, хлусяць i яшчэ Бог ведае што.

Гэта засмуцiла Роя: ён бачыў, што Зел думае пра гэта сур'ёзна, а такiх важкiх i горкiх абвiнавачванняў Рою не даводзiлася чуць нi разу ў жыццi. Мэрэй дык проста паклаў свой ласiны кавалак на стол i пачаў рэзаць яго нажом, а косцi секчы сякерай, на папрокi Зела ён адказваў толькi асаблiва сярдзiтымi ўдарамi гэтай маленькай, але смяротнай зброi. Калi Мэрэй, нарэшце, адрэзаў кавалак, дастатковы для вячэры, ён падаў яго Зелу, тым самым моўчкi запрашаючы яго заняцца сваёй справай. I тут раптам Зел сцiшыўся i заплакаў ад прынiжэння. Ён схапiў мяса, шпурнуў яго ў сцяну i куляй выскачыў у марозную цемру. Мэрэй падняў мяса, вельмi марудна i старанна абцёр яго i паклаў на скавараду. Рой узяў вядро i пайшоў па ваду, а заадно зiрнуць, як там Зел. Зел сядзеў каля азярца i плакаў, як малое дзiця. Рой спакойна пасядзеў каля яго, а пасля сказаў:

– Хопiць, Зел. Тут холадна.

Зел пайшоў за iм i пачаў кухарыць i падаваць на стол, моўчкi i старанна. Калi ўсе ўжо наелiся сакавiтага i смачнага мяса, Зел, нарэшце, перапынiў маўчанне:

– А вы чулi той стрэл?
– спытаў ён жаласлiва.

– Вiдаць, яшчэ адзiн галодны браканьер падстрэлiў сабе аленя на вячэру, разважна прамовiў Рой.

– А мне здалося, што гэта драбавiк, - зазначыў Мэрэй.

– А мо гэта Самсонава пушка?
– выказаў меркаванне Рой.

– Не, - сур'ёзна запярэчыў Зел.
– Ён нiколi не кiне Скоцi.

Рой усмiхнуўся з уласнага жарту, але адчуваў, што яму не хапае Скоцi i Самсона. Яму не хапала магчымасцi адзiн або два разы за сезон схадзiць да iх цераз раку, прадоўжыць спрэчку са Скоцi альбо не першы раз выпрабаваць надзейнасць iхняга сяброўства, падбухторваючы аднаго супраць другога.

– Люблю я Скоцi, - прамовiў ён.
– Цяжка было б без яго Самсону.

Нiхто не падтрымаў гэткай праявы пачуццяў, i Рой выкiнуў гэта з галавы. Яму не хапала i Джэка: Джэка ў лесе, Джэка ў Сент-Элене альбо проста Джэка ў любой сiтуацыi. Пра гэта таксама варта было забыцца, i Рой са здзiўленнем пераканаўся, што яму гэта ўдаецца лёгка. Тут усё на свеце некуды адступала. Рой нiбыта пераступiў, нарэшце, мяжу, i ў вялiкай адзiноце гэтага жыцця мiнулае пачынала адлушчвацца ад сённяшняга. Мiнулае можна было згадваць i нават сумаваць па iм, але сапраўднае было вакол яго. Нават прымiтыўная хацiна здавалася не такой i дрэннай, калi ў ёй спрачалiся. Калi Зел паводзiў сябе больш спакойна, а Мэрэй больш чалавечна, i ў гэткiм невялiкiм прыстанiшчы было дастаткова прасторна i ўтульна. Усё гэта было часцiнкай сапраўднага, i Рой адчуваў, што варта дастойна пражыць i гэтае жыццё. Шторанiцы, i з кожным днём усё мацней, ён жыў асалодай, як будзе iсцi вакол возера, уверх па хрыбтах i куды-небудзь убок, наўздагад. Пакуль рухалiся яго ногi, ён быў шчаслiвы, i Джэк, i Скоцi, i Самсон, i Эндзi былi з iм як успамiн дзяцiнства; ён памятаў iх выразна, але з яго жыцця яны сышлi.

Поделиться:
Популярные книги

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Пятое правило дворянина

Герда Александр
5. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятое правило дворянина

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы