Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

Снег iшоў трое сутак, i часам напружанасць станавiлася пагрозлiвай. Чым больш спакойна i бесклапотна адмахваўся ад дакучлiвай мухi Мэрэй, тым больш ядавiтым i iстэрычным станавiўся Зел. Памiж iмi не ўзнiкала сапраўднай спрэчкi, толькi дробныя сутычкi: каму галiцца першым альбо хто прынясе вады, цi хто хроп усю ноч. Справа дайшла да выбуху, калi Зел заявiў, што, як толькi скончыцца завiруха, iм трэба выбiрацца з заказнiка. Пушнiны ў iх дастаткова, а стрэлы Мэрэя, напэўна, ужо прыцягнулi ўвагу, i iх шукаюць.

– Яшчэ не выплакаў свайго воцату!
– сказаў Мэрэй.

– А ты наогул не хочаш мець нiякiх стасункаў нi з чым, - з'едлiва азваўся Зел, i твар яго скрывiла ад злосцi.
– Ты страцiў рэшткi чалавечага аблiчча. Блукаеш па лесе, як звер. Сам становiшся лясным зверам i Роя цягнеш туды...

Мэрэй засмяяўся, а Рой запхнуў у рот порцыю жвачкi.

– А ты таксама страцiў сваё ранейшае аблiчча, Зел, - сказаў Мэрэй.
– Пара табе садзiцца на зямлю ў Сэнт-Элене i заняцца фермерствам. Вiдаць, iнспектар адбiў табе ўсе бэбахi. Зараз лес для цябе найбольш прыдатнае месца, Зел. Вельмi прыдатнае!

– Гэта табе ў зручны момант хто-небудзь усадзiць кулю ў патылiцу, а я пасля гэтага яшчэ доўга буду займацца паляваннем, - адказаў Зел.
– I калi ты думаеш, што я спалохаўся iнспектара, можаш ашчаджаць слiну, гэтаму iнспектару засталося нядоўга гуляць. А калi хочаш каму-небудзь параiць заняцца зямлёю, то парай Рою. Гэта ён з тых, што здыхаюць у свiнарнiку.

Мэрэй даў магчымасць адказаць Рою, але Рой устаў, каб паварушыць вуголле.

Iхняе маўчанне яшчэ больш распалiла шаленства Зела.

– Ты спытай у Роя, што ён будзе рабiць, калi Эндзi зразумее, хто займаў яго месца апошнiя дванаццаць гадоў.

У Роя ў руках было бярозавае палена, i яно адразу ж прасвiстала ў паветры i стукнулася ў сцяну хацiны, але Мэрэй своечасова спусцiў з ложка тоўстую нагу i сапхнуў Зела на падлогу. У напружанай позе, седзячы на кукiшках, Рой быў падобны на "вадзянога быка", мускулы на шыi набрынялi i, здавалася, вось-вось лопнуць, цяжкiя рукi вiселi па баках, быццам гнеў яго знясiлiў. Вось-вось нешта здарыцца, але Мэрэй устаў i ўздыхнуў.

– Ну, - сказаў ён i выцягнуў з-пад ложка вузел з адзеннем.
Я хаваў гэта на чорны дзень, але сёння ў нас тут зусiм чорна.
– Ён дастаў бутэльку спiрту, пераступiў цераз скурчанага на падлозе Зела i стараўся дастаць нож, каб адкаркаваць бутэльку.
– Не прадыхнуць ад воцату!
– дадаў ён, налiваючы ў два кубкi.
– Вось вам. За тое, каб згiнулi, нарэшце, закон i парадак.

Не закон i парадак, а думкi пра Сент-Элен, вось што трэба было залiць Рою вiном. Удар Зела здзiвiў яго мацней, чым ён мог чакаць, i, здавалася, перарэзаў апошнюю нiтачку, якая прывязвала яго да Сент-Элена. Ён ведаў, што для яго гэта зараз пустое месца, i ўзяўся за бутэльку, адкiнуўшы ўсялякiя цуглi, i горыч праглынула ў iм рэшткi цвярозага гумару.

Раздзел дванаццаты

Калi завiруха, завалiўшы ўсё снегам, нарэшце сцiхла, Рой узяў ружжо i на лыжах выправiўся на паляванне на хрыбты. Хутка ён высачыў i застрэлiў аленя. Хоць Рой разабраў тушу i павесiў на дрэва, ён ведаў, што сапраўднай патрэбы забiваць гэтага аленя (да таго ж самку) не было, бо ў iх яшчэ заставаўся вялiкi запас ласiнага мяса. Але, калi ён i ўсвядомiў на iмгненне ўсю непатрэбнасць iмкнення забiць, гэтая думка згiнула ў радасным адчуваннi, што ён зноў на паляваннi, i ён не сыходзiў з хрыбтоў, працягваў падпiльноўваць дзiчыну, ён быў гатовы забiваць усё, што трапiць яму на мушку, забiваць, не адчуваючы падчас гэтага абсалютна нiчога, акрамя паляўнiчага азарту.

Пад снегам усё навокал было яшчэ больш дзiўным. Вялiкая заснежаная краiна, краiна доўгiх закругленых лiнiй, якiя недзе ўдалечынi пераходзiлi ў снежны гарызонт. Пад нагамi то цвёрды гранiт, то мяккiя гурбы. А лясы i азёры нiбы вялiзныя сховы цiшынi. Часцей за ўсё чуваць было рыпенне лыжаў па снезе, i кожны раз, як яно чулася, гэты гук вiбраваў i праходзiў праз ногi Роя, праз усё ягонае цела. Гэта быў гук дарогi, частка таго, што i трымала яго ў дарозе, пакуль ён не заходзiў так далёка, што даводзiлася вяртацца, каб паспець да цемры.

Рой закiнуў усе свае пасткi на возеры, i гэта непакоiла яго. Што гэта за лоўля, калi пасткi цэлымi суткамi заставалiся са здабычай, але яшчэ горш было пакiнуць iх пасля завiрухi. Завiруха замяла пасткi, i, акрамя збору здабычы, трэба было пераставiць увесь ланцуг пастак, бо зараз яны апынулiся глыбока ў снезе.

I гэтым днём яму не ўдалося вярнуцца своечасова i агледзець пасткi, бо ён заўважыў дым на ўсходзе i падняўся на адну з блiжэйшых вяршыняў. Але i адтуль ён не мог вызначыць, цi далёка дым, бо снег i шэрае неба скрадвалi адлегласць. Ён вырашыў, што гэта не надта далёка, бо дым быў бачны i ў гэткi змрочны дзень. Вядома, гэта мог быць i Мэрэй, i падчас вячэры ў хацiне ён спытаў:

– Ты быў сёння на ўсходнiх участках?

Мэрэй пакруцiў галавой.

– Я быў на поўначы, на азёрах, шукаў сляды норкi. Iх там шмат. А што?

Рой расказаў яму пра дым.

– Ты, вiдаць, маеш рацыю, Рой, - прамармытаў Мэрэй, напхаўшы ў рот сакавiтага мяса.
– Нехта вядзе паляванне ў заказнiку, i даволi бяспечна.

– Як i мы!
– умяшаўся Зел i зiрнуў на Роя, на яго закапаную крывёю аленя куртку.

Але Рой не адказаў на выклiк, яго перасталi цiкавiць спрэчкi з Зелам, Мэрэем i з самiм сабой. Ён толькi фыркнуў, плюнуў i працягваў есцi, пытаючыся ў самога сябе, цi прычэпiцца да яго Зел за нявыбраныя пасткi, i панура разважаючы, як ён яго спынiць. Але Зел не згадаў пра гэта, ён пачаў пра недахоп правiянту.

– Закончылася бульба, - аб'явiў iм Зел, - i масла таксама. Засталося ўсяго некалькi бляшанак кансерваў на зваротны шлях, ды яшчэ слоiкi з ягадамi, слоiк марынаду i крыху хлеба ды сухароў.

Слоiк з ягадамi - падарунак мiсiс Бэртан, а марынад быў ад Джынi. Рою захацелася пакаштаваць, цi смачны ён, цi ўдалося Джынi згатаваць нешта не падобнае на яе звыклае прэснае варыва? З абыякавай паблажлiвасцю ён мог зараз захапляцца той прымусовай дамавiтасцю, якую яна напускала на сябе дзеля яго. Не першы раз за гэтыя дванаццаць гадоў ён так востра адчуў, што значыць для яго Джынi, як цесна звязаны iх жыццi, як гэта было правiльна i як правiльна гэта было б i ў будучым. Раптам гэта завалодала ўсёй яго iстотай, i ўпершыню з часу вяртання Эндзi ён уявiў сабе ўвесь воблiк Джынi; усё iхняе знаёмства; i пасля скачок ад прыватнага, ад iх блiзкасцi, - да значэння гэтага для яго; да яго самога, што неаддзельны ад Джынi, як бы нi супрацiўлялася гэтаму яго ўстрывожаная свядомасць; ён не можа дапусцiць, каб з Джынi так мiмаходам здзекаваўся нейкi прыдуркаваты, каб яна падпарадкоўвалася самавольству Эндзi. Не, ён гэтага не стрывае!

Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Первогодок

Губарев Алексей
3. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первогодок

Покоритель Звездных врат 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат 3

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!