Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну вось, нарэшце i адолеў мяне прыяцель-iнспектар!
– сумна ўсмiхнуўся Рой.

Ён пасмяяўся з прыяцеля-iнспектара i зрабiў тое, на што iнспектар нiколi не пайшоў бы. Калi сцямнела, Рой прадоўжыў свой шлях. Гэта была рызыка, на якую не пайшоў бы нiводзiн лесавiк. Iсцi па такой мясцовасцi ў цемры было небяспечна не толькi само па сабе (калi спатыкнешся, можна адразу сарвацца i зламаць сабе шыю), было небяспечна i тым, што мiжволi беручы ўлева, можна лёгка прыйсцi менавiта туды, дзе найбольшая пагроза. Гэта быў сляпы шлях без усялякiх арыенцiраў, напралом, праз усе хрыбты i нiзiны. Гэта быў шлях навобмацак, калi давяраеш толькi iнстынкту i компасу - гэтаму безнадзейнаму спалучэнню супярэчлiвых iмпульсаў. Рой так стамiўся за гэты начны пераход,

што сон здаўся адзiным, чаго мог хацець чалавек. Ногi яго падкошвалiся, i ён дарагой цаной плацiў за сумнiўную перавагу адарвацца ад пагонi максiмум на пяць-шэсць мiль. Але зараз для яго гэта быў адзiны шанц, i ён iшоў i падаў у цемры, настойлiва iшоў на захад, усё яшчэ не асмельваючыся павярнуць на поўдзень, усё яшчэ чакаў снегу, якi павiнен жа быў калi-небудзь пайсцi.

Чатыры мiлi ён не змог адолець i, не прайшоўшы i трох, скiнуў сваю ношу на снег, выцягнуў з яе спальнiк i вырашыў, што ранiцай не ступiць i кроку. Хай прыходзiць iнспектар. Хай будзе што будзе. Памiтусiўся, i хопiць. Лёгка хацець прыстанiшча ў Сент-Элене, калi яно магчыма, але зараз гэта недасягальная мара. Занадта высокая цана за ганьбу, якая яго чакае. Не, хопiць! I ён дазволiў сабе вялiкую раскошу: больш не трэба будзе думаць пра Сент-Элен, сустракацца з Эндзi, не давядзецца пераносiць усё тое горкае i пакутлiвае, што падрыхтавана яму ў канцы гэтага шляху. Заўтра iнспектар можа з'явiцца i забраць яго; заўтра ён гатовы прыняць усё: цяжар жыцця, паражэнне, якое яго аблегчыць, i яго канец.

Апошнiм намаганнем ён расклаў спальнiк i, як толькi залез у яго, заснуў, неверагодна стомлены.

Раздзел пятнаццаты

Снег пайшоў пад ранiцу, калi Рой яшчэ спаў, i снег не разбудзiў яго. Снегам занясло спальнiк, яго выпрастаныя рукi, нават твар i ўсю галаву, а ён усё спаў, пакуль не развiднела. Тады ён расплюшчыў вочы i сеў.

– Iдзi, снег, iдзi!
– закрычаў ён. I яшчэ раз, i яшчэ.

Ён строс снег з шапкi i ботаў, якiя паклаў пад галаву, абуў iх i быў гатовы ў дарогу. Яго кароткiя ногi гатовы былi таптаць снег, усё яго цела было гатова да пераходу, якi павiнен быў раз i назаўсёды адрэзаць яго ад пагонi. Ён не губляў часу на яду. Пажаваў кавалак смажанага зайца, закiнуў свой занесены снегам мех за спiну, высмаркаўся проста ў снег i адразу ж стаў на лыжы.

Рой ведаў, што яшчэ далёка не ўцёк ад небяспекi. Спаў ён доўга, i патрулi маглi быць у яго за спiною, дастаткова блiзка, каб выявiць яго сляды яшчэ да таго, як iх зацярушыць снег.

На першы хрыбет ён падымаўся вельмi асцярожна, заклапочаны тым, каб вызначыцца на мясцовасцi пасля сляпога начнога пераходу. Свае назiраннi ён рабiў пад прыкрыццём бярозавага зараснiку, i яго сэрца радавалася ад снежнай смугi, белага палатна на схiлах, радавала яго i нiзкае цяжкае неба, невыразны i засмужаны гарызонт.

– Ну, дзе ж вы, паляўнiчыя?
– у захапленнi крыкнуў ён.

Яму хацелася крычаць iм: дзе вы-ы? Дзе дзеўся ўвесь ваш закон i парадак? Чатыры чалавекi i ўсе iх палявыя бiноклi i шыкоўны рыштунак i правiзiя - усё гэта зараз было непатрэбнае. Адзiнае, што магло яго знайсцi i загнаць, гэта самалёт, але ў такое надвор'е i гэта малаверагодна, у такое надвор'е ён мог не баяцца, што яго заўважаць - цi то з неба, цi то з зямлi. Сама добрае надвор'е для лiсы, казаў ён, i лiса схавае сляды.

Зараз ён дакладна ведаў, што яму рабiць. Ён павярнуў проста на ўсход, iдучы паралельна курсу, якога трымаўся да гэтага. Ён ведаў, што патрулi абшукаюць увесь раён, дзе згубяць яго след, але цi дадумаюцца яны вяртацца назад, каб лавiць яго ў сябе за спiной? Ён гэта ведаў i на гэта разлiчваў i працягваў заблытваць след, iдучы проста на ўсход, нават без намёку на паўднёвы напрамак. Ён iшоў так усю ранiцу, яго адноўленая энергiя грэбавала стомленасцю ног, лыжы былi нiбыта крылы на задубелых халодных нагах. Ён iшоў з максiмальнай хуткасцю да той пары, пакуль не адчуў, што яго надзейна абараняе снег - снегапад, якi ўсё мацнеў i заносiў яго сляды, як толькi з iх сыходзiлi лыжы. Зараз ён сапраўды спяшаўся, бо ведаў, куды iдзе, i хацеў скарыстаць усе шанцы. Ён iмкнуўся скарацiць дарогу, iшоў па адкрытай мясцовасцi, гэтаму спрыяла дрэнная бачнасць. Ён ведаў, што адарваўся ад праследвальнiкаў, i спакойна пайшоў нацянькi па замерзлым ручаi, разлiчваючы трапiць на возера i далей на карацейшую дарогу да далёкiх хрыбтоў Муск-о-гi. Шлях па ручаi быў круты, але гэта было толькi дадатковай праверкай яго майстэрства ездзiць на лыжах, адным з тых дробных выпрабаванняў, якiя толькi падбадзёрвалi яго. Цяжар меха прыгiнаў яго да зямлi, але ён не ўпаў i не пайшоў больш павольна.

Ручай ужо станавiўся шырокiм перад упадзеннем у возера, i па характары вусця ён бачыў, што вясной гэта паўнаводны, бурлiвы паток. Хоць гэта i павiнна было перасцерагчы яго, ён працягваў iсцi проста па ручаi ў возера. Занадта позна ён заўважыў палонку на водмелi, куды пад вуглом упадала другая замерзлая рэчка. У тое ж iмгненне ён адчуў, што лёд пад iм прагiнаецца. Калi лёд трэснуў, ён яшчэ спрабаваў збочыць, але зразумеў, што ўсё гэта дарэмна: лёд раскалоўся i праглынуў яго. З задушаным крыкам ён з размаху стукнуўся аб край лёду i адчуў, як холадам сцiснула галаву.

Апускаючыся на дно, ён зразумеў, што не выплыве, калi не здолее вызвалiцца ад мяха. З усiх сiл стараючыся дастаць нож, ён боўтаўся, адчуваючы, як ледзяная вада ахоплiвае ўсё яго цела, цесна абдымае неверагодным холадам. Дастаць нож не ўдавалася, не было часу. Ён выпусцiў з рук ружжо, i гэта быў зараз яго адзiны ўсвядомлены ўчынак, хоць ён i ведаў, якi гэта смяротны грэх. Смех сяброў-паляўнiчых гучаў у ягоных вушах, калi ён нарэшце прабiў галавой ледзяную плёнку i шумна выдыхнуў з лёгкiх паветра.

Ён трымаўся за лёд i разважаў, як яму вылезцi з вады з мехам на плячах i з лыжамi на нагах. Ахвяраваўшы ружжом, ён не хацеў ахвяраваць i пушнiнай. Марудзiць было небяспечна, але ён уважлiва даследаваў моц лёду. Затым павярнуўся да яго краю спiной, каб мех аказаўся на лёдзе, i вызвалiў рукi. Адштурхнуўшы мех далей ад палонкi, ён сам выкацiўся на лёд, быццам мокры цюлень на лыжах. Ляжаў на лёдзе i асцярожна падштурхоўваў перад сабой мех, так ён дабраўся да моцнага лёду. Тады ён дастаў сякеру i, пакiнуўшы мех на беразе, кiнуўся да блiжэйшых дрэваў. Яму было так холадна, што, здавалася, ногi вось-вось хруснуць i адломяцца. Усё цела бiлi дрыжыкi.

Васьмi такiх хвiлiн было дастаткова, каб забiць чалавека, i Рой ведаў, што бегчы далёка няма калi. Ён адразу прыкмецiў сярод дрэў лепшае палiва - стары дупляны корч, сухi i трухлявы. Ён захапiў на распалку сухi пiхтавы сук, знямелымi рукамi падцягнуў яго да карча, раскалоў i расшчапiў корч i запалiў пiхтавы сук васковай запалкай са сваёй воданепранiкальнай запалачнiцы. Пiхта загарэлася, смала ўспыхнула, пырснула ва ўсе бакi, i корч адразу ахапiла полымя. Рой стаяў блiзка да агню, зрываў сваё адзенне i адчуваў, як полымя лiжа яго твар. Калi абгарэў сук, полымя апала, але пачаў разгарацца корч, i Рой стаяў выцягнуўшы да яго рукi. Адна рука пацяплела, ён яшчэ пашчапаў ахоплены агнём корч i, калi агонь успыхнуў мацней, убачыў, што на руках гараць валасы. Цяпла ён амаль не адчуваў, але адчуў пах гарэлага мяса i тады зiрнуў на ногi, якiя былi амаль што ў агнi. Тлушч выступiў на скуры i сцякаў па лытках, станавiўся пухiрамi i шыпеў, як сала на ражне. Ён хуценька адступiўся i павярнуўся да агню спiной.

Ён ведаў, што скалечыў сабе ногi. Было недаравальным глупствам стаяць так блiзка ад агню, але вернутае цяпло было варта таго. Ён нагнуўся i пакачаў адзенне па снезе, каб выцiснуць з яго хоць крыху вiльгацi, а затым устаў i, стоячы голым на снезе, засмяяўся:

– Вось каб зiрнуў на мяне зараз iнспектар!

I дадаў, назiраючы за тым, як ад агню падымаецца струмень дыму:

– Эх, iнспектар, iнспектар!

Iнспектар i яго патрульныя, верагодна, заўважаць гэты дым, i Рой ведаў, што зноў страчана яго перавага. Ён не мог спяшацца, бо яму патрэбен быў час, каб пацяплела цела i адзенне. Ён разлiчыў, што на гэта спатрэбiцца рэштка дня i ўся ноч, але выходзiць трэба вельмi рана.

Поделиться:
Популярные книги

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII