Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Магчыма, - сказаў Рой, - але мне здавалася, што яны iдуць за мною, - ён памацаў сухую скуру свайго зарослага твару, яна была брудная i пачырванелая. А як паляванне ў вас?
– спытаў ён.

– Паляванне?
– перапытаў Скоцi.
– Можна лiчыць, што нiяк. На гэты раз ты меў рацыю, Рой. Звера няма, прапаў, быццам i не было. За шэсць тыдняў я не бачыў нiводнай норкi, а Боб у пагонi за дзiчынай зайшоў вунь куды. Нават аленi знiклi. Знiкла ўсё, акрамя зайца i лiсы. Нам з Самсонам не сабраць i авансу на будучы год, калi б не дадатковы ўлоў з твайго ўчастка.

– А як ты, Боб?

спытаў Рой.

– Пушнiны няма, Рой. Нiчога, толькi крыху маладых баброў i выпадковыя норкi. Гэта не паляванне.
– Нiколi яшчэ твар iндзейца не быў гэткiм празрыстым i з такой злавеснай чырванню. Здавалася, нават у ягоных вачах была смерць, i Рою стала нiякавата, гледзячы на яго.
– Няма пушнiны, няма, - сказаў iндзеец.

Рой зноў прысеў на ложак, ведаючы, што ён зараз скажа, i ўсё адно баючыся пачаць.

– Вы бачылi, колькi я прынёс пушнiны?
– спытаў ён.

– Вядома, - адказалi яны.

– Вось вам трэба падзялiць яе са мной, - сказаў ён.

– Навошта?
– спытаў Скоцi.

– Там больш, чым патрэбна мне, - сказаў Рой.

Яны нiчога не сказалi. Рой пазiраў то на аднаго, то на другога.

Скоцi павольна пакруцiў галавой.

– Навошта табе дарыць нам пушнiну?
– сказаў ён.
– Мяркуючы па тваiм выглядзе, яна дасталася табе вельмi нялёгка. Пушнiна твая. Яна табе яшчэ спатрэбiцца.

– Не ўся, - запратэставаў Рой.

– Уся, да адзiнай скуркi!
– адрэзаў Скоцi.

– Паслухай, Скоцi, - сказаў Рой.
– Не давай ты волi над сабой твайму закону i парадку. Так, яна з заказнiка, але ж пра гэта нiхто не ведае.

Скоцi пакрыўдзiўся.

– Мяне не гэта хвалюе, Рой.

Рой зразумеў, што сказаў не так, але яму трэба было сказаць iм гэта. Ён хацеў аддаць iм пушнiну, але не мог растлумачыць, што аддае iм iхнюю законную долю за тое, што яны жывыя людзi, за тое, што яны яго сябры, за тое, што яны зараз побач з iм. Права на долю здабычы ў заказнiку давала iм само iх iснаванне, але ён не спадзяваўся растлумачыць iм гэта, бо i сам добра не разумеў гэтага. Ён ведаў толькi, што павiнен прымусiць iх узяць пушнiну, i ён угаворваў iх i паасобку, i ўсiх разам, але нiводзiн з iх не згадзiўся.

– Навошта нам браць чужую пушнiну?
– спытаў Самсон.

– Дык яна зусiм не чужая, - сказаў Рой.

– А чыя ж?

– У нейкiм сэнсе яна ваша, як i мая.

Скоцi засмяяўся.

– Няма чаго раскiдвацца сваiм дабром, Рой, - сказаў ён.

– Боб!
– звярнуўся Рой да iндзейца.

– Пушнiна твая, - сказаў Боб i амаль усмiхнуўся, рэдкi выпадак: прывiд з адзнакай жыцця.

Рой ведаў, што яны адмаўляюцца з тым жа глыбокiм пачуццём павагi, з якiм ён прапануе. Аднак быў момант, калi яму здалося, што Скоцi не хоча браць таму, што ўзяць яе было б несумленна, а Iндзеец Боб таму, што гэта было небяспечна. Але думка гэтая адразу ж знiкла - ён надта добра ведаў гэтых людзей. Пасля ён абвiнавацiў самога сябе, што гэтым падарункам ён iмкнецца частку адказнасцi за браканьерства ў заказнiку перакласцi на iх, але пазней ён адпрэчыў i гэта, бо i зараз ён не адчуваў пакут сумлення. Паляванне ў заказнiку навучыла яго баяцца адзiноты i самазнiшчэння, i закон не

меў да гэтага нiякiх адносiн. Затым ён зразумеў, што прапанаваў сваiм сябрам частку самога сябе. Тая ўзаемная павага, якая рабiла неабходным гэты ўчынак, рабiла непазбежным iх адмаўленне, i, радуючыся гэтаму, ён не настойваў.

– А як ты думаеш, што сталася з Сахатым i Зелам?
– спытаў у яго Самсон.

– Яны ўзялi курс на Паўночны полюс, - адказаў Рой.

– Ну i пагулялi вы там уволю, - працягваў Самсон.
– Шкада, што я не пайшоў з вамi.

Рой хацеў адказаць шчыра, хоць на хвiлiну быць з iмi шчырым. На яго твары можна было прачытаць гэтую праўду, i Скоцi з Бобам прачыталi яе, але Рой толькi ўсмiхнуўся Самсону.

– Праўда?
– сказаў ён.
– Адзiн раз за год я думаў наведвацца туды для адпачынку. Наступным разам пойдзем са мною, Самсон. Там якраз патрэбен такi чалавек, як ты. Усе звяры там толькi i чакаюць, каб аддаць табе свае скуры.

Праўда? Гэта мяне задавальняе, - важна адказаў Самсон.

– Мы з табой супраць усяго свету, - падхапiў Рой.

– I супраць iнспектара, - нагадаў Скоцi.

Рой рассмяяўся, як бывала раней, i са шчаслiвым стогнам павалiўся на ложак.

– Ваша вялiкасць, Скоцi Малькольм!
– сказаў ён. Так ён ляжаў, маючы асалоду, пакуль яго не напалохала мiнулае.
– Калi iспектар усё яшчэ на маiм следзе, - сказаў ён, - мне лепш сысцi на возера Т i прыкiнуцца прыкладным траперам.

– Сёння ты нiкуды не пойдзеш, - сказаў яму Скоцi.

– Табе будзе дрэнна, Рой, - сказаў Боб.

– Ведаю, - адказаў Рой.
– Толькi я ўсё адно пайду.

Яны так i не пераканалi яго, паказалi, дзе схавана пушнiна, i прыбралi ў хацiне, пакуль ён адпачываў. Калi яны скончылi, ён апрануў сваю брызентавую куртку i выйшаў.

Самсон спытаў:

– А дзе тваё ружжо, Рой?

– Згубiў!
– сказаў Рой.

– А вохцi мне, ён утапiў ружжо ў тым возеры!
– загукаў Самсон.
– Ён згубiў ружжо!

– Даводзiлася выбiраць: ружжо альбо жыццё, - спрабаваў абараняцца знiякавелы Рой.

Яны засмяялiся, Скоцi i Самсон рагаталi аглушальна, а Iндзеец Боб даволi абыякава назiраў, як белыя людзi разыгрываюць сваю звыклую гульню ў адносныя каштоўнасцi.

– Ну як? Задаволены?
– сказаў Рой.
– Пайшлi!

Яны развiталiся каля хацiны; Скоцi павёў Роя проста на возера Т, Iндзеец Боб зноў пайшоў на паляванне, а Самсон накiраваўся на захад, да Лiтл-Рывера. Ён пайшоў з хацiны апошнiм i, праводзячы доўгiм позiркам камлюкаваты сiлуэт Роя, не мог стрымаць захаплення, якое межавала з зайздрасцю.

Каб дабрацца да хацiны на возеры Т, Рою i Скоцi спатрэбiлася ўся рэштка дня, i па дарозе Рою, як ён i чакаў, стала блага. Але калi апынуўся ў хацiне, глядзеў на фантан полымя ў печцы, дзе Скоцi рыхтаваў вячэру, Рой адчуваў, што да яго вяртаецца ранейшая сiла. Кожны гук i пах былi для яго гаючым бальзамам, i не было рэчы ў хацiне, якая нездавалася б яму новай i свежай.

– А ў тваю адсутнасць да цябе прыходзiў госць, - сказаў яму Скоцi.

– Мядзведзь з лесу?

– Не зусiм, - запярэчыў Скоцi.
– Прыходзiў Эндзi Эндрус, каб убачыць цябе.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сердце дракона. Том 18. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
18. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Сердце дракона. Том 18. Часть 2

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2