Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не. Яе купiлi зямельныя агенты, а заплацiў, вiдаць, банк.

– Банк? А навошта яму хата фермера?

– Але ж гэта яшчэ даволi прыстойная ферма...

– Але навошта банку купляць яе? Банк - гэта ж проста будынак. Навошта яны скуплiваюць фермы? Якая ў гэтым патрэба?
– Рой, нарэшце, знайшоў падставу для незадаволенасцi, але i гэта не давала палёгкi.
– Што ж зрабiў Сэм?
– пытаўся ён у Джэка.
– Узяў i прадаў iм ферму?

– Не, быў аўкцыён, а банк даў больш за ўсiх.

– А каго яны пасялiлi на ферме?

– Бiлi Эдвардса, - сказаў Джэк.

Спачатку ён атрымаў майго каня, а зараз i ферму, ў дадатак!

– Ён добры фермер, Рой. Ён будзе на ёй як след працаваць.

– Вядомая справа! Таму, напэўна, банк i пасадзiў яго туды.

– Вiдаць.

– А як жа Сэм?

– Ты нiчога не чуў пра Сэма?

– Не, - адказаў Рой.

– Сэм проста сышоў.
– Джэк пацiснуў плячыма.
– Уцёк.

– Разам з Руф?

– Не, кiнуў яе. Усё кiнуў. Забраў палову грошай, адным цудоўным ранкам пайшоў на станцыю i знiк. Знiк!

– Зусiм як Эндзi, - сумна, але без горычы прамовiў Рой.

– Так, падобна, - сказаў Джэк i замоўк у чаканнi.

Рой павiнен быў задаць гэтае пытанне. Зараз ён не мог не задаць яго.

– А што з Эндзi? Дзе ён?

– Недзе тут, - сказаў Джэк.

– А Джынi?

– Па-ранейшаму ў старой хаце Мак-Нэйраў.

Рой падняў шапку, i сонца асляпiла яго.

– Ты яе яшчэ не бачыў?
– спытаў Джэк.

Рой пакруцiў галавой.

– Яшчэ не, - сказаў ён.
– А Эндзi з ёй?

Джэк пацiснуў плячыма.

– Магчыма, - сказаў ён.

На iмгненне Рою здалося, што Джэк мог бы сказаць больш, але той змоўк i неяк неахвотна ўсмiхнуўся. Сабака зноў пачаў лашчыцца да Роя. Той механiчна церабiў яго галаву, морду, шыю. Сабака быў, вiдаць, ручны i заскуголiў, калi рука Роя перастала гладзiць яго.

– Джэк, - вiнаватым тонам сказаў Рой, успомнiўшы, нарэшце, нешта важнае. Я схаваў у тваiм хляве пушнiну.

Джэк кiўнуў.

– Я бачыў.

– Я яе забяру адтуль. Мо сёння вечарам.

– Калi захочаш, - сказаў Джэк.

– Не, сёння вечарам, - сказаў Рой.

– Ладна, - сказаў Джэк.
– Мо пераначуеш у нас?

Рой кiўнуў.

– А як твая ферма?
– спытаў ён.

– Становiцца падобнай на ферму, - сказаў Джэк.

– А сям'я?

– Нармальна, Рой. На будучы год адкрываем сярэднюю школу ў Марлоў. Учора гаварыў з адмiнiстрацыяй.

– Марлоў? Гэта ж за дзесяць мiль, - сказаў Рой.
– Якi сэнс для нас?

– Дзесяць мiль?
– Джэк пацiснуў плячыма.
– Арганiзуем аўтобус.

– Фермер Джэк!
– сказаў Рой, i гэтыя словы прабiлiся ў яго пацяжэлую галаву. Яму захацелася падчапiць Джэка, пажартаваць наконт схаванай пушнiны, наконт горада, наконт дарогi, наконт школы. Джэк быў тут i чакаў гэтага, амаль малiў Роя не адасабляцца. Дзiўнае гэта было маўчанне, але неўзабаве яно перарасло ў пераможную перадышку, бо менавiта гэтае маўчанне вярнула Рою пэўнасць, ад якой яму не было дзе схавацца. Гэта была пэўнасць Джэка, якi нiколi не здаецца. Джэка i яго фермы, Джэка i яго школы - сярэдняй школы! Iменна тое, як Джэк сцвярджаў свае правы, уратавала Роя ў гэты вырашальны, апошнi момант. Зараз ён не мог уцячы ад самога сябе.

– Добра, - прамовiў Рой i ўстаў.
– Мне трэба iсцi, Джэк.

Джэк ведаў, куды iдзе Рой, i ведаў, што яго чакае, але ён мог толькi сказаць:

– Бадай, трэба, Рой.

– Тады бывай, - сказаў Рой i пайшоў прэч не сваёй звыклай паходкай, а крыху хiстаючыся, нiбыта Блэк-энд-Блю яшчэ туманiла яму галаву. Джэк назiраў, як ён перайшоў дарогу i нацянькi пайшоў да старой хаты Мак-Нэйраў.

Раздзел васемнаццаты

Падмытыя платы са снегу павалiлiся, вераб'i адчайна мiтусiлiся ў гразi сярод скал i ў раскiслым тарфянiку. У лесе было шмат сiнiх соек, а ў кустах скакалi сiнiцы. На поле выйшлi людзi з канавакапальнiкамi i плугамi, i ўжо блiзка ад старой хаты Мак-Нэйраў Рой спынiўся, каб паназiраць за адным з работнiкаў. Гэта быў Бiлi Эдвардс, ён кiраваў сваiм канём. Рой здагадаўся, што ён трымае курс на далёкае поле, цi то ачышчаць, цi то прайсцi карчавальнiкам, цi то вывезцi карчы. У яго не было нядобрых адносiн да Бiлi Эдвардса, ён не мог дрэнна адносiцца нi да кога, хто ўзяўся б адрадзiць гэтую ферму, але ў iм расла сляпая незадаволенасць адзiным цагляным будынкам у Сент-Элене, якi зараз валодаў ёй. Што патрэбна банку ад фермы? Што наогул хоча банк ад чалавека?

Усё больш заводзячы сябе, ён iшоў па раллi, каб было бачна, што яму напляваць на банк; выклiк быў i ў тым, як шумна пачысцiў ён ногi аб жалязяку i рэзка штурхануў нагой дзверы ў кухню. Пасля гэта з яго зляцела, i ён увайшоў у хату вельмi асцярожна.

Ён спадзяваўся ўбачыць Джынi на кухнi. Але яе не было там.

– Мiсiс Эндрус!
– сказаў Рой, каб заявiць аб сваёй прысутнасцi.

Адказу не было. Рой агледзеўся. На кухнi быў беспарадак, якi з'яўляецца адзнакай жанчын, не прывыклых прыбiраць пасля сябе. На стале стаяла вядзерца з попелам, вiдаць, каб пасыпаць сцежку. Рой зняў яго, пасля склаў параскiданыя дровы ля печы. Затым сеў на куфар ля акна i пачаў чакаць. Спачатку ён падумаў, што трэба, вiдаць, пайсцi, але занадта шмат намаганняў запатрабавала дарога сюды, i ён сцiшыўся, залезшы з нагамi на куфар.

Усёй iстотай Рой адчуваў, што сапраўды паляўнiчы вярнуўся дамоў, i гэта пацягнула яго на сон, такi патрэбны яму зараз. Ужо цямнела, а ён усё спаў. Яго разбудзiў гучны крык.

– Рой!
– пачуў ён.
– Рой!
– гэта было падобна на рыканне.

Упершыню за ўсё жыццё ў Роя пахаладзела ўсё нутро ад непераадоленага страху; Рой адчуў яго жалезны поцiск: у роце з'явiўся непрыемны смак, губы высахлi i галаву нiбыта сцiснулi абцугамi. На iмгненне ён увесь зледзянеў, але адразу ж усхапiўся i выпрастаўся, гатовы атрасцi сонны кашмар.

– Рой!

Ля дзвярэй Эндрус - не чалавек, а гара.

– Рой!

Разгледзець адзiн аднаго ў змроку яны не маглi.

Рой усё яшчэ не ўсведамляў, што адбываецца.

– Так!
– холадна адказаў ён.
– Гэта я.

– Ну, вядома ж, ты!
– закрычаў Эндзi i кiнуўся да стала, але адразу ж застыў, як па сiгнале. Нават слабое, рэшткавае святло з акна перашкаджала яму, i ён пачакальна ўзiраўся з цемры.

Даволi доўга яны маўчалi i не рухалiся. Рой лiхаманкава думаў, як яму хутчэй абяззброiць Эндруса, але мiжволi апынуўся ў абароне, вырашыў не лезцi першым, менш гаварыць i проста чакаць.

Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург