Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
Затым пакой зноў напоўнiўся зычным голасам Эндруса:
– Мне сказалi ў бары, што ты вярнуўся. Я даўно хацеў убачыць цябе...
– Я ведаю, - сказаў Рой i адчуў на сваiх ляжках сутаргавую хватку ўласных пальцаў. Зараз ён быў гатовы на ўсё, так, ён вiнаваты, так, яму страшна, але перш за ўсё ён напагатове. Даўшы iнiцыятыву Эндрусу, ён чакаў, як вызначыцца ступень iх варожасцi, але цiкаўнасць перамагла, i ён зiрнуў на Эндзi. Ён не мог бачыць яго выразна, але тое, што ён бачыў, выклiкала ў яго дзiўнае i непатрэбнае тут пачуццё сiмпатыi да гэтага магутнага цела, яго росту i аб'ёму, яго шумнага дыхання. Рой
– Я хадзiў у лес...
– пачаў Эндзi.
– I гэта ведаю, - адрэзаў Рой.
Прыхаваная варожасць у голасе Роя, здавалася, збiла Эндруса i крыху насцярожыла яго даверлiвую бяспечнасць. Ён увесь аж затрымцеў ад крыўды.
– Ах, д'ябал!
– сказаў ён i цяжка ўздыхнуў.
– Трэба запалiць святло.
– Ён пстрыкнуў запалкай i пайшоў проста да капцiлкi, якую Джынi трымала на камiннай дошцы на той выпадак, калi сапсуецца газавая лямпа. Ён прынёс капцiлку на стол, запалiў яе, сеў насупраць Роя i холадна спытаў:
– Як жывеш, Рой?
Толькi зараз Рой добра бачыў Эндруса i зразумеў, што воблiк, якi ён захоўваў у памяцi, быў Эндзi iхняга юнацтва: бесклапотны малады бамбiза, шалёны сiлач, захоплены гарлапан, нястомны анархiст. Да таго часу, калi Эндзi пакiнуў Сент-Элен, ён стаў тоўстым i грубым, але Рой неяк забыўся пра гэта, i зараз выгляд гэтага мяснiка з мясiстым тварам i халоднымi вачыма ашаламiў яго. Ён усё ж спадзяваўся ўбачыць ранейшы воблiк сябра.
– Ты, вiдаць, не чакаў, што я вярнуся, - абыякава заявiў Эндрус. Гэта гучала пагрозлiва.
– Магчыма, - сказаў Рой i ўвесь напружыўся, бо адчуваў на сабе пiльны позiрк Эндзi, якi ацэньваў яго.
– Здаецца, ты зусiм не хочаш бачыць мяне, - закрычаў Эндзi.
– Не.
– Рой усё яшчэ чакаў, адчужана i абыякава, ён не хацеў даходзiць да галоўнага.
– Калi-небудзь ты ж павiнен быў вярнуцца.
– Праўда, Рой.
Эндрус хацеў яшчэ нешта дадаць, але тут яны разам пачулi, як Джынi Эндрус за дзвярыма нешта гаворыць да сабакi, i абодва сядзелi моўчкi, пакуль яна не ўвайшла ў хату. Яна зiрнула спачатку на Эндзi, затым на Роя. Пасля прычынiла дзверы, нiбыта прымала выклiк.
– Гэта з вамi прыйшла гэтая лайка?
– спытала яна ў Роя.
– Са мною, - вiнавата адказаў ён.
– Яна ўжо даўно швэндаецца па горадзе, - сказала мiсiс Эндрус.
– Вiдаць, адбiлася ад некага з iндзейцаў.
Яна нi слова не прамовiла да Эндруса: нiбы не заўважала яго, але, i не заўважаючы, прымала яго прысутнасць як непазбежнасць, i мiжвольны позiрк Эндзi даказаў гэта. Тым самым Рой быў нiбыта адхiлены, i ён з адчаем зiрнуў на Джынi, каб пераканацца ў гэтым. Ён не рашыўся зiрнуць ёй у твар, але назiраў за кожным рухам мiсiс Эндрус, за тым, як яна скiдала чаравiкi i здымала кароткую шэрую армейскую куртку. Калi скiнула гэтую няўклюдную абалонку, яна стала той статнай i мiлай жанчынай, якой ён прывык яе сабе ўяўляць, i тады ён знiякавела зiрнуў ёй у твар. Кароткiя кучаравыя валасы былi надта кароткiя, твар пахудзеў: толькi гэта ён i заўважыў на яе тонкiм твары, якi заўсёды быў вуглаватым i вострым, i зараз нiчога iншага ён на яе твары не прачытаў.
– Дык ты ўсё гандлюеш незаконнай пушнiнай?
– пачуў ён голас Эндзi.
– Так, - цвёрда сказаў Рой.
– А Джынi прадае тое, што я злаўлю.
– Яму трэба было хоць нейкiм чынам уключыць у размову Джынi.
– Яна мне расказвала.
– Эндрус пазiраў на яго з незразумелай горыччу тлустага мядзведзя.
– Чаго ты вярнуўся, Эндзi?
– незадаволена спытаў Рой.
– Не ведаю, Рой. Трэба ж было некалi вяртацца, вось i вярнуўся.
– Табе не трэба было вяртацца! Эндрус пацiснуў плячыма:
– Магчыма.
– Ён пачынаў злавацца.
Рою хацелася, каб Джынi падтрымала яго, але яна занялася вячэрай. Яна знарок выключыла сябе з гаворкi. Рой застаўся адзiн.
– Ты хочаш застацца ў Сент-Элене?
– спытаў ён у Эндзi з жаданнем як мага хутчэй усё высветлiць i скончыць, злуючыся на Джынi i iдучы напралом.
Гэта для Эндзi было ўжо занадта.
– Ну i Рой, - закрычаў ён.
– Што з табой сёння? Што з табой?
– бушаваў ён.
– Не, вы толькi падумайце! Я вось ужо колькi гадоў, як сышоў з горада, мог сто разоў памерцi. Так, так! Джынi кажа, што ты i лiчыў мяне мёртвым. I вось я вяртаюся. Вось я, тут. Прыходжу, каб пабачыць цябе. А ты сядзiш, як сыч, над вожыкам. Што з табой, Рой? Чаго ты злуешся? Ты не хацеў мяне бачыць?
Рой ледзь дыхаў.
– Што са мной?
– недарэчна паўтарыў ён.
– Ага, што з табой?
У гэтым сярдзiтым воклiчы перад Роем уваскрос яго ранейшы сябар. Цяжар гадоў быў скiнуты, узрост забыты, тлусты твар быў афарбаваны згадкамi; i Рой убачыў, што гэта ўсё ж Эндзi, Эндзi з халодным пустым позiркам, але недзе ўнутры - усё той жа няўрымслiвы i непаседлiвы Эндзi.
– Ты проста застаў мяне знянацку, - сказаў Рой, i губы яго скрывiлiся ад усмешкi.
– Так, знянацку, але ж я думаў, што ты кiнешся да мяне на шыю. Сябар Рой! Адзiны чалавек, якi павiнен узрадавацца мне. Ты горш за Джынi.
– А Джынi табе ўзрадавалася?
– забыўшыся пра стрыманасць, спытаў Рой.
Круглыя вочы Эндруса абмацалi ўсяго Роя.
– Дык вось што цябе турбуе?
– Эндзi адкiнуў галаву i рассмяяўся так, што ажно закалацiўся стол, бразнуў рондаль на палiцы, замiргала лямпа.
– Ну i дурань жа я! Як гэта я не здагадаўся! Джынi?
– Эндрус павярнуўся, каб убачыць жонку, быццам ён толькi зараз успомнiў пра яе, i пакруцiў галавой.
– Ах, Джынi!
– сказаў ён.
– Дык у чым справа? Хiба Рой не клапоцiцца пра цябе? Хiба вы не валодаеце разам знакамiтай пушной фiрмай: Рой i кампанiя?
– Ён задаволена стукнуў цяжкай далонню па стале. Рой не верыў вушам. Вось яна, хвiлiна, якой ён баяўся цэлыя дзесяць гадоў! Дык вось яна крыўда, дакор, абвiнавачанне: некалькi з'едлiвых слоў, паблажлiвая ўсмешка.
– Аблапошылi Роя, - сказаў Эндзi, i ягоны смех сведчыў, што чакаць можна ўсяго.
– Перастань смяяцца, - сказала яму Джын Эндрус.
– Ведаеш, Рой, - сказаў Эндзi, зноў звяртаючыся да сябра.
– Калi б у яе была сiла, яна схапiла б мяне за каршэнь i выпхнула за дзверы адразу ж, як я сюды заявiўся месяц таму. Тады яна зусiм звар'яцела.
– Ты не маеш права асуджаць яе, - сказаў Рой, усё яшчэ не верачы сабе i не верачы нi ў што.
– А я яе не асуджаю, - сказаў Эндзi i пацягнуўся, выпрастаўшы свае ручышчы i расправiўшы грудзi, як мяхi.
– Але чаго ёй вар'яцець? Павiнна радавацца, што я ад яе своечасова сышоў. Праўда, Джынi?