Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не махай рукамi, - сказала яму Джынi, - а то высыплеш на сябе муку, i спынi гэтыя размовы.

– А ты ўсё яшчэ крыўдуеш на мяне, Рой, - спытаў Эндзi, тупаючы ля плiты.

Рой не крыўдаваў, ён, нарэшце, зразумеў i ўспрыняў як належнае, што Эндзi нiяк не хвалюе такое становiшча. Ну нi кропелькi! Эндзi, несумненна, усё ведаў, але яго гэта быццам не датычыла. Яго мiжвольны жарт быў выклiканы тым, што iхнiя адносiны яго пацешылi, але за гэтым не было нi адабрэння, нi асуджэння, а тым больш выраку. Эндзi глядзеў на гэта дакладна так, як Рой на натуральны працэс ляснога жыцця. Гэта здзiвiла Роя, - спачатку з'явiлася адчуванне палёгкi, а затым i трывогi. Ён разумеў амаральнасць у прыродзе, але ў адносiнах да самога сябе яна была непрыемная яму. Тут было нешта абыякавае, i, гледзячы на выцвiлыя вочы сябра, ён бачыў у iх нешта халоднае i нечалавечае. I праўда: "Гэты хлопец - прыродны валацуга!" Нядзiўна, што ёнi не гневаецца, i не асуджае. Эндзi Эндрусу рашуча на ўсё напляваць.

– Не, я на цябе не крыўдую, - сказаў Рой збянтэжана, але крыху супакоена.
– А што ты рабiў усе гэтыя гады?

– З адной заварухi ў другую, - сказаў Эндзi, - усё больш у армii.

– Не разумею, навошта табе армiя?
– сказаў Рой.

– Спачатку цяжка было, гэта праўда, але пасля пачалася вайна. Вось гэта была вайна, Рой!
– Вiдаць, нават згадка пра гэта была для яго прыемнай, нават вочы на iмгненне заззялi, i яго захапiлi ўспамiны.

– Ты ўсё яшчэ ў армii?

– Не. Некалькi месяцаў, як пакiнуў.

– Зусiм?
– Рою хацелася скончыць хутчэй.

– Нiбыта так, калi толькi зноў не прагаладаюся, - Эндзi меў на ўвазе сваю паўнату, ён паляпаў сябе па жываце i засмяяўся.
– Я чуў, што ты быў у заказнiку з Сахатым?
– сказаў ён.

Джынi зiрнула на яго.

– Цiшэй, - сказала яна, - могуць пачуць.

– А як маюцца гэтыя валацугi, Сахаты i Зел?
– спытаў Эндзi, якi прапусцiў мiма папярэджанне Джынi, ён пазiраў на яе, як яна падышла да плiты i паставiла на агонь каву.

Рой таксама назiраў за Джынi. Яму хацелася ўстаць i самому зварыць каву, але ён прымусiў сябе сядзець на месцы.

– Нiчога, жывуць. Яны пайшлi на поўнач, ратавалiся ад патрулёў.

– А чаму вярнуўся ты?
– спытаў Эндзi.

Рой пацiснуў плячыма.

– Ды вось рызыкнуў, - сказаў ён няпэўна.

– Тут цябе нiчога не трымае, Рой?
– загрымеў Эндзi.

Рой не адказаў.

– Ты ўпэўнены, што цябе тут нiчога не ўтрымлiвае?

– А што мяне можа трымаць?
– нецярплiва агрызнуўся Рой.

Эндзi быў у захапленнi.

– Не ведаю, Рой. Толькi ў цябе выгляд сямейнага чалавека, увесь заклапочаны, згорблены, зусiм як Зел. Гэта нядобра...

Рою гэта не падабалася, i ён усё менш ахвотна адказваў на пытаннi i на грубаватыя жарты. Эндзi быў ранейшы, але Рой ведаў, што сам ён ужо не ранейшы Рой; i гэта яшчэ больш бянтэжыла яго. Ён ужо страцiў першапачатковы план i мэту гэтай сустрэчы - стыхiйны напор гiганта Эндзi звалiў усё ў адну неверагодную кучу. Мо таму Джынi i вырашыла не ўмешвацца. А ў Эндзi проста не было за што зачапiцца, Рой не ведаў, як да яго падступiцца.

– Рой, - працягваў мiж тым Эндзi, - табе трэба было б нешта зрабiць, напрыклад, падацца ў Штаты. Тут ты зусiм зарос мохам. Сядзiш так, нiбыта i не збiраешся ўставаць з месца. Хопiць, Рой, пайшлi i атрасем пыл гэтай мясцiны з нашых ног. Давай, Рой!

Пачуўшы гэты гарачы заклiк, Джынi перастала збiраць вячэру i зiрнула на мужчын; але ў гэты момант яны не помнiлi пра Джынi. У гэтых словах захавалася былое захапленне, аднак Рой не зусiм разумеў намер Эндзi.

– Не сядзi ля дамашняй печы, Рой, апячэшся, - настойваў Эндзi.

Толькi зараз Рой зразумеў: Эндзi спрабуе ўратаваць яго, уратаваць яго ад Джынi. Сямейнае жыццё, хата, клопаты, словам, усё тое, што было ўвасоблена ў Джынi, ад усяго гэтага Эндзi паказваў Рою шлях выратавання. Гэта была праява такога сяброўства Эндзi ў адносiнах да Роя i такой абыякавасцi ў адносiнах да Джынi, што Рой засмяяўся, гледзячы на Эндзi, як ён смяяўся б, калi б слухаў лухту прыдуркаватага Джэкi Прата.

– Ты i на самай справе валацуга!
– не вытрымаў Рой.
– Табе толькi i бадзяцца па свеце, толькi i лезцi на ражон.

– Ну i што? Гэта праўда, Рой! Пойдзем?

Рой пакруцiў галавой i зноў засмяяўся.

– Не, дзякую!

– Ды ну цябе, Рой. Прысохнуць твае штаны да гэтага крэсла. Пайшлi адсюль. Пайшлi ў бар i вып'ем.
– Эндзi ўжо стаяў у дзвярах. Рой устаў. Джынi паставiла капцiлку на камiн i, не апускаючы рукi, глядзела: не на Эндзi, на Роя. Пайшлi, Рой!
– клiкаў Эндзi.

Рой хiстаўся i вагаўся.

– Не, я застануся, - сказаў ён.

– Перастань. Пайшлi! Я тут не буду доўга. Пайшлi, Рой. Хоць раз нап'ёмся як след!

– У мяне i так ажно трашчыць галава, - сказаў Рой.
– Мо заўтра.

– Заўтра мяне тут ужо мо не будзе.

– Дык ты сапраўды ў Штаты?

– Так, i зараз ужо назусiм. Чаго мне вяртацца ў гэтыя правiнцыяльныя гарадкi, тут мне няма месца, Рой!

Ён выразна адчуваў асалоду ўцёкаў i не пакiдаў пасля сябе зусiм нiчога. Эндзi нiчога не даваў, нiчога i не патрабаваў. Ён проста сыходзiў - i сыходзiў так, нiбыта i не вяртаўся, нiбыта i раней нiколi не сыходзiў i нiколi тут не жыў. Ён яшчэ раз спытаўся ў Роя:

– Дык iдзём?

– Зараз не, - адказаў Рой.

Усё было зразумела, i Эндрус сказаў:

– Твая справа, Рой. Ты скончаны чалавек!
– Ён памаўчаў, а затым засмяяўся сваiм абыякавым смехам. I вось ужо ён пайшоў прэч, кiнуўшы на развiтанне: - Ну што ж! Значыцца, я спазнiўся. Бывай, сябар. Бывай, Рой!
– i не азiраючыся, не падумаўшы i хвiлiну пра жыццi, якiя пакiдаў за сваiмi плячыма, як тур, кiнуўся проста праз гразь i ў тое ж iмгненне знiк у змроку. Рой паслухаў яго цяжкiя крокi, але i гук iх растаў гэтак жа, як растаў у цемры Эндзi. Ён пайшоў - i ўсё было скончана.

Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург