Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– А вы прагаласуйце, - прапанаваў Бэрк.

Прагаласавалi, i большасць была за жэрабя.

– Лепш за ўсё зрабiць так, - прапанаваў Бэрк.
– Той, чый участак аб'яўлены адкрытым, калi выцягне жэрабя, захавае свой участак. Той, чый участак закрыты, калi выцягне жэрабя, атрымае блiжэйшы з адкрытых участкаў. Добра?

– Добра!
– Iм хацелася скончыць як мага хутчэй.

– Перш чым вы будзеце цягнуць жэрабя, - працягваў Бэрк, - я мушу паведамiць вам новыя правiлы, якiя дзейнiчаюць падчас новага становiшча. Нам вядома, што пры iснуючай норме адлову немагчыма пражыць,

таму мы хочам даць вам палёгку. Больш не будзе жорсткай нормы альбо сезонных абмежаванняў для бабра i андатры.

Гэта iм спадабался, i яны зашумелi з адабрэннем.

– Але, - працягваў Бэрк, - за кожны сезон будзе дазволена браць не больш як двух баброў i дзвюх андатраў з кожнай нары вашага ўчастка. Вы павiнны кожны год самi вызначаць, колькi ў вас хатак i нор, i колькасць здабытых скурак не павiнна перавышаць гэтую колькасць больш як удвая. Калi будзеце лавiць залiшне, колькасць хатак зменшыцца, а разам i ваша норма. Калi будзеце разумна гаспадарыць, вы станеце звераводамi, колькасць хатак будзе з кожным годам павялiчвацца, а з iмi i ваша здабыча. Ну як, справядлiва?

– Справядлiва, - адгукнулiся яны i запатрабавалi цягнуць жэрабя.

– Павiнен яшчэ дадаць, - дыпламатычна закончыў Бэрк, - што лоўля рыбы ў любы час забаронена на два гады.

Гэта была крутая мера, але iх больш цiкавiла звералоўства, i яны зноў сталi падганяць з жараб'ёўкай.

Iнспектар i Бэрк нарэзалi трынаццаць лiсцiкаў паперы, напiсалi на шасцi з iх адно слова "Участак" i склалi шэсць разоў.

– Пазычце нам сваю шапку, Рой, - папрасiў Бэрк, i цень усмешкi мiльганула ў ягоных вачах.

На хвiлiну ў iх прачнулася пачуццё гумару. Самсон сарваў з галавы ў Роя яго пашкуматаную шапку i кiнуў Бэрку. Усе засмяялiся, а Рой з панурай нiякаватасцю прыгладзiў мокрыя валасы.

– Ну, давайце пачнем!
– сказаў Бэрк i пачаў паволi абносiць шапку.

Першыя два выцягнулi пустыя паперкi i прамаўчалi. Трэцiм цягнуў Льюiс Бэрк, старэйшы звералоў Муск-о-гi, дзiўнаваты маленькi iрландзец з сiвой галавой i шэра-карычневым ад загару тварам. Ён лавiў звяроў у Муск-о-гi ўсё сваё жыццё i жыў лясным сычом, не пакiдаючы свайго ўчастка. Пра яго паспелi ўжо забыцца i ўспомнiлi толькi зараз, калi ён цягнуў жэрабя. Калi выцягнуў паперку, ён бездапаможна азiрнуўся - ён не ўмеў чытаць.

– Табе пашанцавала, Лью!
– закрычаў яму Скоцi.
– Участак твой!

Стары нiчога не адказаў, толькi акуратна склаў лiсток, нiбыта гэта быў на самай справе законны дакумент на права валодання.

Затым падышоў Самсон, азiрнуўся на Скоцi i пацягнуў.

– Пуста, - сказаў ён.
– Нiчога няма.

Скоцi мiргнуў i асцярожна выцягнуў руку. Ён спачатку ўсмiхнуўся, паказваючы падпiсаны лiсток, але затым знiякавеў.

– Я не вiнаваты, - сказаў ён Самсону.
– Праўда, не вiнаваты!

– Рой, - хутка паклiкаў Бэрк i падаў шапку.

Рой зiрнуў на Бэрка i згадаў шалёную гонку па возеры Т, калi прыляцеў самалёт бiёлагаў. У ягоных пальцах зараз было возера Т i яго хацiна, i ўвесь Муск-о-гi, i на iмгненне ён убачыў, як вяртаецца туды i зноў шукае шчасце нават на ўсечанай тэрыторыi, у Муск-о-гi, якi страцiў палову свайго насельнiцтва i большую частку

дзiчыны.

– Гэта ваша шапка, Рой, - сказаў Бэрк.
– Смялей цягнiце!

Рой пацягнуў - - i Рой выйграў, i пачулiся вiтаннi ў гонар Роя, i ён зразумеў - перад iм толькi адно рашэнне: як i раней - лес. Не было нi Сент-Элена, нi Сэма, нi Эндзi, нi нават Джын. Пасля ён зразумеў, што выбраў сабе лясную адзiноту, i пачаў назiраць за Iндзейцам Бобам.

Iндзеец не прывык гуляць пры вырашэннi жыццёва важных пытанняў, азарт не быў характэрным для яго народа. Рабiць стаўкi яго прымушалi толькi вымушаныя адносiны з белымi людзьмi, але i тут закон адбiраў у яго аднолькавы шанц, як закон адбiраў, напрыклад, права ўжываць спiртное. Але зараз яму была навязана сама буйная гульня ў ягоным жыццi, i ён паглядзеў на Бэрка з пагардай iндзейца не толькi да аднаго Бэрка, але i да ўсiх Бэркаў на свеце.

Боб прайграў, але, памiраючы, яго вочы i смяротна белыя губы нiчога з ягоных пачуццяў не выявiлi.

Тры iншыя надпiсаныя лiсцiкi былi хутчэй трагедыяй, чым спрыяннем лёсу, i апошнi выцягнуў п'янiца iрландзец, якога лес паступова губiў i зараз мог загубiць канчаткова.

– Так, з гэтым вырашылi, - сказаў iнспектар, i ў яго быў выгляд чалавека, якi таксама нешта страцiў.
– Застаецца дадаць няшмат. Новыя ўчасткi на поўначы па-ранейшаму адкрытыя i будуць адкрытыя да мая. Калi хто-небудзь з вас хоча паляваць там, я прыму заяву i абяцаю, што вы атрымаеце ўчасткi. Я ведаю, што гэта далёка i што амаль немагчыма жыць тут, у Сент-Элене, а паляваць там. Гэта, вядома, ужо не мой раён. Але я паспрабую дабiцца, каб быў вызначаны зручны шлях па рацэ Ўiп-о-Ўiл, каб за кошт урада былi ачышчаны волакi i нешта накшталт сцежак, каб кожны хоць раз за сезон мог дабрацца сюды пешкi i на лодцы. Я не ўпэўнены, што мне гэта ўдасца, але вось мiстэр Бэрк згодзен паклапацiцца пра гэта ў дэпартаменце. Дык вось, калi нехта хоча атрымаць участак на поўначы, запiшыцеся ў мяне. Здаецца, усё.

Яны разыходзiлiся няспешна, бо такi сход наўрад цi паўторыцца, i кожны меў што сказаць iншаму. Выключэннем быў Рой, i Рой пайшоў першы. Iдучы мiма iнспектара i Бэрка, ён спынiўся, каб узяць сваю шапку. Бэрк падаў яе Рою.

– За паляўнiчае шчасце!
– з усмешкай прамовiў ён, вiдаць, чакаючы, што Рой на гэта неяк адгукнецца.

Рой узяў шапку i ў прыязным позiрку Бэрка ўбачыў магчымасць уласнага адраджэння. Ён мог вярнуцца да сваiх азёр, i лясоў, i звярыных сцежак. Мог вярнуцца да змены паляўнiчых сезонаў i аднавiць свой паядынак са стыхiямi i з пушным iнспектарам.

У адказ на заахвочвальную ўсмешку Бэрка ў iм расло жаданне мець усё гэта, i ўсё адно ён ведаў, што не вернецца. Калi няма для яго Сент-Элена, няма i Муск-о-гi, i вобраз Муск-о-гi стаў цьмяным. Рой адзеў шапку на галаву.

– Як палявалi, Рой?
– спытаў iнспектар.

– Добра.

– Пушнiна, вядома, першагатунковая?

– Розная.

– А каму прадалi?
– спытаў iнспектар.

– Яшчэ пакуль нiкому, - сказаў Рой i раптам прыняў рашэнне.
– Ведаеце што, iнспектар, - прамовiў ён.
– Калi не будзе пярэчанняў, аддайце мой участак Iндзейцу Бобу. Вы не будзеце супраць?

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13