Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
А Рой усё яшчэ ў задуменнi доўга стаяў ля вушака.
– Iдзiце, Рой, - паклiкала яго Джынi.
– Вячэра на стале.
Калi Рой увайшоў на кухню, уся няёмкасць яго з'яўлення тут зноў ахапiла яго. Ён сеў за стол, але ўспомнiў, якi ён брудны i растрапаны. Ён памыўся над ракавiнай, выцер твар кухонным ручнiком i хутчэй зноў сеў за стол, дзе чакала яго Джынi. Толькi зараз Рой заўважыў адсутнасць яе сына.
– А дзе Джок?
– спытаў ён.
– Я адаслала яго ў Таронта да свайго бацькi, - сказала Джынi.
– Я не хацела трымаць тут яго пры Эндзi.
– А ён бачыўся
Яна адмоўна пакруцiла галавой. Ей, здавалася, было нават непрыемна гаварыць пра Эндзi, але яна ўселася ў крэсла, паклала локцi на стол i стала пiльна пазiраць на Роя, прымушаючы яго зразумець, што зараз яны адны.
Пра вячэру забылiся.
– У Эндзi тут няма нiякага iнтарэсу, Рой, - сказала яна.
– Я яму спачатку спрабавала растлумачыць, але ён не слухае. Я i перастала.
Рой кiўнуў. Ён, зрэшты, зразумеў Джынi, яшчэ калi Эндзi быў тут. Яе прымушала маўчаць не тое, што яна прымала Эндзi, а тое, што ён для яе быў пустым месцам.
– Эндзi ўвесь час прыходзiў сюды?
– спытаў ён, каб назаўсёды скончыць з гэтым.
– Я бачыла яго толькi два-тры разы, i ён прыходзiў сюды толькi пытацца пра цябе. Першы раз я спрабавала растлумачыць яму, але ён не слухаў. Тады я сказала яму, што не хачу яго больш бачыць. Я прагнала яго. Я ведала, што ён яшчэ ў горадзе, але не бачыла яго да мiнулага тыдня.
– Ён адчуваў злосць у яе голасе, i гэта надавала яму сiлы.
– Пра што ён гаварыў?
– спытаў Рой.
– Нi пра што. Зусiм нi пра што, - сказала яна. Зараз яна была спакойная, клапатлiвая, засцерагала Роя ад пакут сумлення, бо зараз у iх пачыналася барацьба з сабой.
– Я сказала яму, што не хачу бачыць яго. Вось i ўсё. Вось i ўсё, што было, Рой, але яму было ўсё адно. Яго нiчога не цiкавiла, ён нават не слухаў мяне.
Рой усё яшчэ не верыў. Ён не рашаўся радавацца таму, што Джын Эндрус аб'явiла яму свой выбар. Яна дастаткова выразна сказала яму, што абараняла iнтарэсы абодвух i сцвярджала iх права жыць так, як яны жылi, але ва ўсiм гэтым было iншае.
– Не думаю, каб ён вярнуўся яшчэ раз, - сказала яна.
Тут Рой зразумеў, што становiшча ў iх горшае, чым было раней.
Пакуль яны лiчылi, што Эндзi прапаў i, магчыма, нiколi не вернецца, у iхнiх адносiнах была пэўнасць i яснасць. Зараз, калi ён усё ж вярнуўся i зноў пойдзе, становiшча станавiлася больш заблытанае, чым раней. Яны заўсёды будуць ведаць, што Эндзi ёсць, усё адно - далёка цi блiзка. Зараз ён быў рэальнасцю, а не воблiкам мiнулага. Абыякавы разрыў Эндзi з гэтым мiнулым зусiм нiчога для iх не мяняў; Эндзi нiбыта злавiў iх у пастку, i Рой не бачыў нiякага выйсця, асаблiва зараз, калi ў яго не было ўчастка. Сэм пайшоў, i iсцi на поўнач не было сэнсу: нiчога надзейнага не заставалася для яго ў Сент-Элене. Нават Джынi.
– Вячэра стыне, - сказала яна, здагадваючыся, пра што ён думае, i iмкнучыся ўнушыць яму цярпенне. Няхай пазней сам ва ўсiм разбiраецца.
– А дзе пушнiна?
– спытала яна.
– Я пакiнуў яе ў Джэка.
Рой паспрабаваў есцi, але кавалак станавiўся ў яго папярок горла, i ён пачаў прыглядвацца да Джынi так, як нiколi не глядзеў на яе раней. Ён глядзеў без звыклай нiякаватасцi, нiбыта меў нарэшце на гэта права.
– А ўсё-такi няхай бы ён лепш не вяртаўся, - сказаў Рой.
Гэта было сама большае, што ён мог сказаць, чым мог вымераць iхнюю бяду.
– Я ведаю, - сказала яна.
– Але на гэты раз ён не вернецца.
Ён ведаў, што яна прапануе яму надзейнае сяброўства, абароненае ад любых чужых памкненняў. Гэта ён атрымаў, i ён ведаў гэта лепш, чым калi-небудзь. I ўсё адно гэта нiчога не вырашала. Сапраўды скарб, схаваны ў тым, што яму прапаноўвалася, выслiзгваў з ягоных рук. Затым зноў з'явiлася злосць на Сэма, зноў успыхнуў ягоны бунт супраць лёсу; страта Сент-Элена i лесу ўвасобiлiся ў адной гэтай жанчыне, у адной гэтай хаце, якая зараз належала банку.
– Як гэта яны вас тут пакiнулi?
– спытаў ён.
Джынi нiбыта здзiвiлася пытанню, але пасля павольная ўсмешка паказала, што яна зразумела. Яна ўстала, абышла вакол стала i села каля Роя з падкрэсленай рашучасцю. Затым паглядзела на яго быццам з неразуменнем.
– Я думала, што Джэк расказаў...
– Што расказаў?
Яна зноў памаўчала.
– Спадзяюся, гэтым разам было добрае паляванне?
Рой ведаў цану гэтым яе спакойным словам: ён бачыў горад Таронта, чуў званок трамвайнага вагона, якi вадзiў яе бацька, бачыў усiх гэтых гарадскiх жанчын, якiя спяшалiся да сваiх пiшучых машынак цi да прылаўкаў, каб абслугоўваць народ.
– А што? Чаму гэта так важна?
– Вось чаму. Я патрацiла тыя шэсцьсот даляраў. Я купiла гэтую хату i ўчастак на чатыры акры. На аўкцыёне. Ён iшоў асобна, вось я i купiла яго, Рой.
Рой ляпнуў сябе па тоўстых каленях.
– Вы купiлi старую хату?!
– сказаў ён.
– Купiла.
Ён гатовы быў кпiць над лёсам, смяяцца. Раптам ён усё зразумеў. Яму вярталi ўсё яго жыццё, а Эндзi нiбыта i не было. Вось яна, пэўнасць, якую ўвесь час у яго адбiралi. Джын уцягнула яго назад у жыццё, яна дала яму адзiна магчымы адказ - i менавiта тут, у Сент-Элене. Але свет зноў пагрозлiва насоўваўся на яго.
– Чатыры акры гразi!
– сказаў ён.
– Вы хочаце зрабiць з мяне фермера?
– Ён быў гатовы зноў растаптаць усё гэта.
– Не, Рой, не, - сказала яна.
– Не кажыце, што я хачу зрабiць з вас фермера. Проста я купiла хату, вось i ўсё.
– Правiльна, Джынi, - хуценька адказаў ён.
– Я зусiм не хачу зрабiць з вас фермера, - паўтарыла яна.
– А цi ведаеце вы, што я не маю больш паляўнiчага ўчастка, - сказаў ён.
– Я ведаю. Я бачыла ў горадзе Скоцi i iншых.
– А мо i мне варта стаць фермерам, - бесклапотна прамовiў ён.
– Вы скончылi б, як i ваш брат Сэм.
Зараз ён цудоўна ведаў усё, усё, што паслалi яму багi, але яму хацелася падражнiць яе.
– А што, калi я пайду на поўнач?
– сказаў ён.
– Тады вы, вядомая рэч, выправiцеся ў свой Таронта?
– Вы можаце iсцi куды хочаце, - спакойна адказала яна.
– Я выкупiла гэтую ферму. Я i буду ўтрымлiваць яе. А вы iдзiце куды хочаце!
– I вы думаеце справiцца з фермай?
– ён стараўся запалохаць яе.
– Вы думаеце, што адна справiцеся з чатырма акрамi?