Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

У маленькай канторы iнспектара ўжо сабралiся iншыя дзесяць трапераў Муск-о-гi. Са з'яўленнем Роя, Скоцi i Самсона ў зборы былi ўсе трынаццаць. Тут былi людзi, якiх Рой не бачыў па пяць-шэсць гадоў, хоць яны лавiлi ў Муск-о-гi амаль побач. Усе даўнiя сябры, якiя вiталi адзiн аднаго грубаватымi жартамi сапраўдных лесавiкоў.

– Хэло, Рой, - казалi яны.
– Вось ён, граза калiфарнiйскiх баброў, наш Рой Мак-Нэйр!

Нiхто не высмейваў ягонага пакамечанага выгляду, i некаторыя не глядзелi на яго: яны ўжо ведалi пра Сэма. Яны ведалi пра яго больш, чым сам Рой. Рой яшчэ нi з кiм не гаварыў пра дэзерцiрства брата, i нiхто з iх не пачынаў гэтай гаворкi; нiхто не хацеў быць надакучлiвым. "Ну як, яшчэ не злавiў ён цябе, Рой?", - звыкла гаварылi яны, ведаючы, што Рой любiць, калi яму нагадваюць пра паядынак з iнспектарам.

Рой адказваў усiм, але ў яго жартах не было запалу, i ён быў задаволены, калi яго пакiнулi ў спакоi ў кутку побач з Iндзейцам Бобам.

– У цябе ўсё нармальна, Рой?
– спытаў iндзеец.

Рой кiўнуў.

– Нармальна, Боб, - сказаў ён.
– Як у бабра на плацiне!

Больш яны не размаўлялi, чакаючы з'яўлення iнспектара.

Разам з грузнай фiгурай iнспектара ў пакоi з'явiўся яшчэ адзiн камлюкаваты мужчына. Гэта быў Бэрк - той заолаг, якi быў у Роя на пачатку зiмы. Рой устрывожыўся, гэта была не проста ўлада. Прысутнасць Бэрка азначала ўварванне высокай навукi, абяцала рашучыя меры.

– Пакуль пачаць пра справу, - сказаў iнспектар, уважлiва, амаль з асуджэннем пазiраючы ў iхнiя твары, - я хачу сказаць вам вось пра што. Перад самымi Калядамi нехта з вас распачаў паляванне ў заказнiку Срэбных Даляраў. Я гэта ведаю таму, бо быў там, i я ведаю, што гэта нехта з вас, бо ледзь не злавiў вiнаватага.
– Ён памаўчаў, даючы магчымасць задумацца над яго словамi, гатовы з неверагодным пры яго паўнаце спрытам схапiць вiнаватага.
– Аднаго з браканьераў мы злавiлi, таго, за кiм сачылi. Гэта Джэк Сэнбi з Шасцi Рэк. Ён паляваў у заказнiку, як у сябе дома. Але ў пагонi за iм мы напаролiся яшчэ на цэлую кампанiю. Iх было два цi тры чалавекi, i мне здаецца, што сярод iх Мэрэй i Сен-Клэр. Хто быў трэцi - я яшчэ не ведаю. Толькi ведаю, што ён уцёк у Муск-о-гi з вялiкай ношай незаконнай пушнiны. Дык вось, калi я знайду гэтую пушнiну ў некага з прысутных, абяцаю, што даб'юся для яго суровага турэмнага зняволення. Мне вельмi не хочацца, каб хто-небудзь з вас, сябры, трапiў у бяду, асаблiва зараз. Але калi я злаўлю яго, не будзе нiякага патурання i нiякага апраўдання. Узяць скурку-другую звыш нормы - гэта адно, але рабаваць заказнiк - гэта ўжо недаравальна. Таму, хто б гэта нi быў, няхай асцерагаецца. Закон не дрэмле!

Рой не зводзiў вачэй з iнспектара. У мёртвай цiшынi, якая наступiла пасля гэтай заявы, ён чакаў погляду-асуджэння. Чакаў i гатовы быў сустрэць не мiргаючы, хоць вочы i былi чырвоныя, балелi. Але для iнспектара Рой нiбыта i не iснаваў, ён нi разу нават не зiрнуў у яго бок. Аднак Рой ведаў, што ўвесь гэты маналог быў адкрытым папярэджаннем яму. Iнспектар ведаў, каго ён даганяў. Без слоў ён казаў Рою: "Я ведаю, што гэта ты, i я ледзь не злавiў цябе. Выкрываць цябе я не хачу, але не рабi нiчога, што прымусiць мяне зрабiць гэта. Калi пушнiна дзе-небудзь у цябе схавана, хай там i застаецца. Зараз я мог бы накласцi на цябе руку, Рой, але я не хачу. Таму сцеражыся. Я цябе адпускаю!" Са шкадаваннем цi спачуваннем, але iнспектар, нарэшце, адолеў яго, паклаў на абедзве лапаткi, а пасля сам падняў. Горшага i прыдумаць нельга: гэта была не дапамога, гэта было поўнае паражэнне.

– I яшчэ, - працягваў iнспектар, - я так упэўнены, што Мэрэй i Сен-Клэр прымалi ў гэтым удзел, што атрымаў у палiцэйскiм упраўленнi акругi ордэр на iхнi арышт. Кожны, хто дасць iм прытулак, будзе вiнаваты ў патураннi iм, i лiчыце гэта за афiцыйнае папярэджанне. Гэтым валацугам дарогi сюды няма, i ў тутэйшым лесе iм нiколi не паляваць. Пра гэта я паклапачуся.

Зноў панурае маўчанне. Iнспектар усмiхнуўся: ён, вiдаць, пашкадаваў, што стварыў такую напружаную атмасферу, але што-небудзь змянiць ужо не мог.

– Я не хачу вас крыўдзiць, звераловы, - сказаў ён, - таму што горшае яшчэ наперадзе, але я хачу, каб вы зразумелi, што ўсё мяняецца. Калi вы хочаце калi-небудзь паляваць у Муск-о-гi, шмат што трэба змянiць, таму не думайце, што я круты таму, што я iнспектар. Я вымушаны прымаць крутыя меры таму, што ўся гэтая тэрыторыя, можна сказаць, вычарпана для звералова, i я проста спрабую ўратаваць рэшткi.
– Ён кiўнуў на Бэрка, якi стаяў побач.
– Вось мiстэр Бэрк з Аховы пушных i рыбных рэсурсаў. Ён раскажа вам, што засталося ад нашага Муск-о-гi, а засталося няшмат. Ён скажа вам i пра пастанову, i думаю, што многiм з вас яна будзе не даспадобы.

Бэрк не глядзеў на iх, здавалася, ён звяртаўся да жменькi дробязi, якую падкiдваў на далонi.

– Вы ўсе за апошнi год у розны час бачылi Ласона i мяне ў Муск-о-гi, i вы ведаеце, што праведзена надзвычай сур'ёзнае абследаванне дзiчыны гэтага ўчастка.
– Ён падняў вочы.
– Вы, звераловы, ведаеце пра дзiчыну больш за мяне, i вы ведаеце, як яе становiцца мала. Вы ведаеце, што пушнiны ў Муск-о-гi не можа больш хапаць на жыццё трынаццацi трапераў на трынаццацi ўчастках.
– Бэрк на iмгненне затрымаў вочы на Роi, але быў падкрэслена абыякавы, трымаўся холадна.
– Многiя з вас, вiдаць, памятаюць, чым было звералоўства да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года, калi былi створаны заказнiкi. Да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года гэта была шалёная гонка па азёрах, рэках i сцежках, i кожны трапер ставiў свае пасткi там, дзе хацеў, пакуль не сустракаў пасткi iншых. Тады ён збочваў, калi баяўся, альбо вычышчаў чужыя пасткi, калi быў дастаткова нахабны. Падзел усёй тэрыторыi Муск-о-гi на ўчасткi спынiў такое становiшча. Ён даў вам трынаццаць пэўных участкаў, па, адным на кожнага. Гэта спынiла сваркi i драпежнiцтва адзiн супраць аднаго, але не знiшчыла пагрозы залiшняга аблову Муск-о-гi. Магчыма, калi б вы больш ашчадна абыходзiлiся з вашымi ўчасткамi, дык там i зараз было б больш дзiчыны, але не ўсе былi дбайнымi гаспадарамi. Некаторыя з вас ганялiся за кожным цэнтам, якi можна было выцiснуць з пастак, i вы спусташалi ўчасткi дарэшты. Я нiкога не абвiнавачваю, бо ведаю, што трапер сам сабе не вораг, я ведаю, што спусташалi ўчасткi вы не без падстаў. Але факт ёсць факт. Пушнiны засталося хiба што на палову вас, i калi зараз не прыняць неадкладных мер, дык хутка яе не застанецца зусiм. Мы меркавалi, што заказнiк на Сярэбранай рацэ калi-небудзь уратуе Муск-о-гi, мы на гэта спадзявалiся.

Рою хацелася пратэставаць, апраўдвацца, але ён слухаў Бэрка, а яго траперскае сумленне мучыла яго.

– На няшчасце, - працягваў Бэрк, - заказнiк не даў яшчэ жаданых вынiкаў, часткова з-за браканьерства, але галоўным чынам таму, што ён яшчэ занадта малады.
– Рой адзначыў гэта як частковае апраўданне яго вiны, а Бэрк працягваў гаварыць: - Дык вось, паколькi няма надзеi захаваць увесь Муск-о-гi, я прыехаў сюды, каб паведамiць вам пастанову дэпартамента. Цi ёсць у вас пытаннi, перш чым я абвяшчу яе?

Нiхто не скрануўся з месца, нiхто не прамовiў нi слова.

– Яна надта простая, - рэзка прамовiў Бэрк, апусцiў свае манеткi ў кiшэню i агледзеў прысутных, - i яна надта суровая: з трынаццацi ўчасткаў Муск-о-гi сем будуць закрыты, а шэсць захаваны.
– Тут ён прыпынiўся, даючы магчымасць пярэчыць i пытацца, але пэўны час усе маўчалi.

Затым пачаў Самсон:

– А якiя ўчасткi будуць закрыты?

Iнспектар падаў Бэрку карту.

– Нам давядзецца закрыць тыя ўчасткi, дзе менш за ўсё засталося дзiчыны, сказаў Бэрк.
– Зараз я назаву iх.
– Ён вадзiў тоўстым пальцам па зялёнай карце Муск-о-гi i абвяшчаў канец аднаго ўчастка за другiм, а траперы сачылi за гэтым пальцам, якi абвяшчаў лёс кожнага з iх. Ён закончыў, лёс стаў вядомы. Участак Роя ацалеў, адзiн з двух участкаў Скоцi i Самсона быў закрыты, закрыты былi i ўчастак Iндзейца Боба.

Але гэта не магло быць канчатковым рашэннем.

– А як жа быць нам?
– сказаў нехта.

Многiя незадаволена зашумелi, але тут умяшаўся iнспектар.

– Мiстэр Бэрк толькi назваў закрытыя ўчасткi. Ён не сказаў, хто будзе карыстацца тымi, што засталiся. Нам здаецца, што вы павiнны вырашыць гэта самi, памiж сабой. Вас тут трынаццаць, адкрытых участкаў шэсць, i мне здаецца, што адзiная магчымасць паступiць справядлiва - гэта кiнуць жэрабя. Як вы лiчыце?

Зноў пачаўся шум.

Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Менталист. Коронация. Том 1

Еслер Андрей
6. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Менталист. Коронация. Том 1

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Недомерок. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 5

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга