Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

Але цi не позна? Справа не ў Эндзi, а ў iм самiм. Ён загiнуў; i не толькi таму, што прырода адолела яго, загнала ў лес. Прырода выхапiла яго з таго асяроддзя, iснаванне па-за якiм для яго было немагчымым. Гэта зрабiла з яго адзiночку - i ўсё. I вось зараз ён меў вынiк свайго паражэння, дзялiў яго са сваiмi спадарожнiкамi: двума загiнуўшымi чалавекамi.

– Давай пакаштуем марынаду, - сказаў Рой Зелу, калi яны селi за стол.

– Гэта што, справа рук Руфi Мак-Нэйр?
– спытаў Мэрэй.

Рой адмоўна пакруцiў галавой i сарваў накрыўку.

– А як маецца Сэм?
– працягваў Мэрэй.

– Выдыхся!
– сказаў Рой, торкаючы вiдэльцам у зялёныя памiдоры.

– Яны там у горадзе ўсе выдыхлiся,

толькi гэтага не ведаюць, - сказаў Мэрэй.

Рой адарваўся ад ежы.

– Толькi не Джэк. Джэк Бэртан, той не здасца!

– Ну, як марынад?
– спытаў Зел, гледзячы на Роя вачыма, якiя ўсё разумелi.

– Смачны, - сказаў Рой. У памiдорах было занадта цукру, але для першага разу нiчога; зрэшты, iншыя разы для Джын, вiдаць, былi яшчэ менш удалыя.

– Два-тры дрэнныя гады - i Джэк здасца, як i iншыя, - падсумаваў Мэрэй.

Рой не спрачаўся.

Ранiцай ён праверыў пасткi i дастаў з-пад снегу столькi здабычы, што яму стала сорамна за прапушчаны дзень. Дастаючы пасткi з-пад снегу i закладваючы iх на новым месцы, ён заадно не мог не адзначыць асаблiвыя павадкi баброў на новых сцежках у глыбокiм снезе. Часова гэта яго захапiла, асаблiва калi ён натрапiў на двух старых баброў, якiя валiлi невялiкую вярбу. Ён назiраў, як яны паводзiлi сябе: пачалi грызцi ствол не з таго боку i ўсё ж звалiлi вярбу на чысты лёд, дзе iм зручна было адабраць з яе кару. Рой ужо даўно прыйшоў да высновы, што справа зусiм не ў здагадлiвасцi бабра, якi валiць дрэва на ваду альбо на лёд, гэта значыць, iменна туды, куды патрэбна. Тлумачылася гэта проста тым, як раслi дрэвы. Большая частка галiн у вынiку трапiчных умоў расце звычайна на асветленым i адкрытым баку i пераважае сюды дрэва, таму яно i падае на адкрытае месца, як бы нi падгрызалi яго бабры. Аднак Рой усё адно ўсмiхаўся, назiраючы за гэтымi бабрамi, i распачаў з iмi гульню ў снежкi; ён цiхенька наблiжаўся да iх, каб праверыць, як блiзка можна падысцi, перш чым яны пачуюць яго альбо адчуюць яго пах. Ён падышоў крокаў на дванаццаць i лёг у снег, ляпiў снежку. Пасля, асцярожна падняўшы галаву над гурбай, прыцэлiўся i снежкай збiў аднаго бабра з ног. Рой засмяяўся, але ў тое ж iмгненне вярба з шумам упала, i ён здрыгануўся ад нечаканасцi. Спалоханыя бабры знiклi, а Рой, пасмiхаючыся, рушыў далей, на душы ў яго палягчэла. I ўсё-такi ён не зняў ненажэрныя сiло, якiя i на гэты раз падвоiлi яго здабычу.

– Справа ёсць справа, - суцяшаў сябе Рой.
– Пакуль можаш, бяры што можаш.

У час абходу ён чуў яшчэ два стрэлы, на гэты раз вельмi блiзка.

"Напэўна, гэты забойца - Сахаты", - падумаў Рой.

Стрэлы яго ўсхвалявалi; але крыху пазней ён зусiм страцiў спакой. На адной са сцежак ён убачыў труп шэрага ляснога ваўка. Гэта быў буйны пляскатагаловы самец з бела-шэра-карычневай пушнiнай. Ён ляжаў на сцежцы мёртвы, зяпа яго была разяўленая, тоўстыя скачанелыя ногi выцягнутыя, як палкi. Здавалася, што ён ужо з тыдзень як здох, але снегам яго не занесла i пушнiна была яшчэ як у жывога. Рой перавярнуў яго скачанелае тулава, ён хацеў знайсцi раны альбо ўкусы, але нiякiх адзнак вiнаватага ў смерцi не было. Прыкметы, аднак, былi вiдочныя, i Рой не стрываў.

– Яшчэ не хапала, каб Зел скарыстаў белае сiло!
– сказаў ён гучна.

Белым сiло iндзейцы называлi яд, i труп ваўка сведчыў альбо пра прамое атручэнне, альбо пра тое, што ён з'еў iншую атручаную жывёлiну. Апошняе было больш верагодным, бо Зел нiколi не згадваў пра сiло на ваўка. Зел, вiдаць, клаў атручаную прынаду ў пасткi для андатраў, норак i iншага пушнога звера. Сорам, якi адчуваў Рой з-за сваiх бабровых сiло, знiк перад гэтым разбуральным зверствам. Атручэнне не абмяжоўвалася першай ахвярай. Атручаная жывёлiна, уключаная ў ланцуговую рэакцыю знiшчэння адных драпежнiкаў iншымi, можа атруцiць яшчэ пяць. Гэты атручаны воўк, якi, верагодна, пакаштаваў атручанай андатры, у сваю чаргу, нёс смерць для кожнага звера, якi захацеў бы пакаштаваць яго мяса, няхай гэта мядзведзь, пацук, лiса, iншы воўк, кунiца, рыбалоў, рысь альбо нават вушастая сава.

Рой адцягнуў ваўка да россыпу валуноў i прыкрыў iмi труп як мага больш старанна. Яго абурэнне не знiкла, але ён памеркаваў, што наўрад цi мае права абурацца. Чым злачынства Зела горшае за яго ўласнае злачынства? I дзе тыя абвiнавачваннi Зелу, якiх ён не мог бы дастасаваць да сябе? Труцiць пушнога звера - гэта толькi крыху горш за паляванне з дапамогай сiло на бабра, i, хто ведае, цi не дайшоў бы сам Рой да атручэння баброў? Ён i думкi не дапускаў апраўдваць сябе адноснасцю маралi, яго палохала сiла самаабвiнавачання, якое выклiкала ў iм гэта здарэнне. Ён адчуваў не толькi вiну, гэта было самавыкрыццё. Гэта адкрывала Рою вочы на ўласныя паводзiны больш, чым якiя-небудзь папярэднiя ўчынкi альбо словы. Яму хацелася хутчэй вырвацца адсюль назад, да Скоцi i Самсона, назад да людзей, дзе немажлiвай будзе гэта пагiбельная адзiнота, разбэшчванне i распад. Яму хацелася вырвацца адсюль, пакуль яшчэ яго не злавiлi, не пакаралi, не выкiнулi з асяроддзя людзей. Яму хацелася вырвацца з гэтага заказнiка назад да сваёй звыклай лоўлi, да звычайнага жыцця, да адчування бяспекi, народжанага кантактамi з людзьмi, назад у Сент-Элен.

Нарэшце, вось яно. Гэта не было асабiстае рашэнне Роя, гэта было вызваленне ад бязглуздай волi лёсу. Што б нi было ўжо страчана, Сент-Элен усё ж заставаўся ключом да ўсяго ягонага iснавання, i ўцячы яшчэ раз ён не здолее. Рой зразумеў, што ў ягоным жыццi ёсць штосьцi большае, чым адзiнота, страх i паражэнне. Трэба было змагацца. Ён даволi доўга жыў цвёрдай самадысцыплiнай, страх перад будучай бядой не мог авалодаць iм надоўга. Ён ведаў, што перш за ўсё яму трэба вярнуцца ў Муск-о-гi i ў Сент-Элен, назад да рэальнасцi, да непазбежнага вырашэння ўсяго далейшага жыцця, назад да Эндзi Эндруса.

Раздзел трынаццаты

Рой чакаў зручнага выпадку, каб прапанаваць сябрам выправiцца ў зваротны шлях. Пачаўся люты, i хутка трэба будзе спыняць любое паляванне. Ён разабраў усю сваю пушнiну, спакаваў яе, усведамляючы, што больш ён не падыме нiводнай скуркi. З ежай было складана, запас быў на зыходзе, i яны харчавалiся амаль выключна мясам. Акрамя таго, вакол iх у заказнiку стала выразна адчувацца небяспечная прысутнасць iншых людзей. Ужо некалькi разоў проста над галавой у iх з'яўляўся маленькi гiдраплан. Усё, здавалася, было падрыхтавана для вырашальнага сiгнала Роя да выступлення, але зручнага моманту не знаходзiлася.

Мэрэй зноў некуды знiк, а да Зела нельга было падступiцца. Гэты чалавечак даведаўся, што для Роя не сакрэт ягоныя падзвiгi атрутнiка. Акрамя таго Рой меркаваў, што Зел хоча давесцi свой тайнiк да такiх памераў, каб можна было яго даiць будучым летам i восенню. Зел быў так захоплены стварэннем гэтага таемнага склада, што зараз i не заiкаўся пра тое, каб паспяшацца з адыходам з заказнiка. Ён нават пераадолеў свой страх перад прысутнасцю пабочных у заказнiку i змрочна карыстаўся непаўторнай магчымасцю адразу паквiтацца за многiя гады няўдач. Рой не знаходзiў сiлы нi крытыкаваць, нi прыспешваць Зела. Ён не мог перашкаджаць чалавеку, якi адчайна змагаўся з сiлай абставiн.

Аднак трывога Роя ўсё большала.

Ён ведаў, што рана цi позна, як толькi паблiзу з'явяцца пушныя абходчыкi альбо леснiкi, iхняя прысутнасць будзе выяўлена. I Мэрэй толькi спрыяў гэтаму. Падчас яго адсутнасцi буйнакалiберная вiнтоўка заяўляла пра сябе гучна i часта, i Рой пачынаў думаць, што лес назаўсёды праглынуў Сахатага. Рой вырашыў, калi Сахаты хутка не вернецца, iсцi без яго, нават без iх абодвух, калi спатрэбiцца.

Але атрымалася так, што менавiта Зел i прымусiў iх зняцца з месца.

Поделиться:
Популярные книги

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII