Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Як справы з бабрамi?
– спытаў у яго аднойчы ранiцай Мэрэй, калi збiраўся ў звыклы паход.
– Усё яшчэ хапае?

– Ледзь спраўляюся з iмi, - адказаў Рой.

Мэрэй усмiхнуўся:

– Ну што ж, значыць, хутка напакуем мяхi i назад?

Рой ведаў, што Мэрэй хiтруе, але не паддаўся на гэта. Рой не спяшаўся ў зваротны шлях. У яго адчаi была i свая стомленая задаволенасць, прыняцце няшчасця, нават пэўная лёгкасць ад таго, што магутны лёс адразу вырашыў усе яго сумненнi. Раней Рой нiколi не мiрыўся з уварваннем лёсу ў яго жыццё, але цяпер непазбежнасць давала магчымасць глядзець на сябе збоку, здымала цяжар што-небудзь вырашаць i рабiць. Ён нават мог уявiць сабе Эндзi i Джынi i маляваць малюнак свайго вяртання ў Сент-Элен.

Эндрус, вядома, зазлуе.

Часамi на яго не было супынку, i колькi разоў хлапчуком Рой зазнаваў на сабе цяжар яго кулака i ўдары галавой, якiмi Эндзi частаваў яго падчас прыступу шаленства. Праўда, Эндзi звар'яцее. Ну i што? Што ён скажа? Рой ледзь не засмяяўся. Эндзi не прывык стрымлiваць свой язык, вось ён i вылье ўсё на Роя: лаянку, праклёны, папрокi, знявагу, кпiны. Ён мог абразiць Роя, зрабiць яму балюча, больш балюча, чым хто iншы. Галоўны яго папрок Рою будзе ў вераломнасцi, схаваным падмане, халодным разлiку. Рою, якi сам нiколi не шукаў выгады ў чужой бядзе, цяжка будзе ўсё гэта выслухаць. Але Эндзi вып'е асалоду сваёй помсты дарэшты, i Джынi таксама атрымае сваю долю. Тут малюнак цямнеў. Што зробiць Эндзi ў адносiнах да Джынi? Цi кiне ён у твар ёй тыя ж знявагi, цi пакажа яе як распуснiцу, а самога сябе як бязгрэшнага? Рой быў абураны, яго так i турзала ўскочыць i выставiць Эндзi контрабвiнавачваннi. Якое права мае Эндзi вяртацца i патрабаваць аднаўлення таго, ад чаго сам уцёк? Ва ўсiм вiнаваты сам Эндрус. Гэта ён улез у iхняе жыццё, ён здрадзiў iм. Але цi гэтак будзе разважаць Джынi? Яна павiнна адчуваць тое ж, што i Рой! Яна ведае, што памiж iмi iснуе тое, да чаго няма справы Эндрусу, якiя б нi былi на гэты конт законы краiны.

Калi б Роем кiравалi абурэнне i ўсведамленне ўласнай праваты, ён адразу ж пакiнуў бы хацiну i накiраваўся б проста ў Сент-Элен. Але як толькi знiкла пачуццё лёгкасцi, прынесенае фаталiзмам, Рой зноў станавiўся грэшнiкам. Ён ведаў, што з вяртаннем Эндзi Эндруса вiнаватым аказаўся ён сам, i Джынi, i ўвесь свет. Джынi была для яго страчана, як страчана была дзiчына ў Муск-о-гi, i Сэм, i страчаны Сент-Элен. Нiчога не засталося на свеце, куды Рой мог бы вярнуцца.

– Нешта ты стаў задумвацца, сябрук, - сказаў яму неяк Мэрэй, калi выходзiў з хаты.
– Ты нечым заклапочаны?

Рой нiчога не адказаў, пацiснуў плячыма i пайшоў на сваё возера Фей.

Лоўля баброў яго раздражняла; здабыванне скуркi стала для яго дакучлiвай павiннасцю, таму ён пачаў паскараць лоўлю такiмi спосабамi, якiх нiколi раней не дазваляў сабе, як занадта згубных i спусташальных для бабра. З сабой ён меў каля дзесятка сiло, i ён пачаў ставiць iх петлi з дроту зусiм блiзка да выхада з хатак i на шлюзах каналаў, што азначала пагалоўнае знiшчэнне. Гэткiя спосабы палявання ў Муск-о-гi заўсёды выклiкалi ў Роя агiду, але зараз ён са здзiўленнем лавiў сябе на тым, што тут гэткае пачуццё ў яго не ўзнiкае. Ён згадаў параграф, дзе гаварылася, што законам забараняецца любой асобе выкарыстоўваць сiло для лоўлi бабра ў любую пару года. Ды не было звыклага гумару ў тым, што ён абвяшчаў, быў толькi адкрыты цынiзм, накшталт хуткасцi i спрыту, з якiм ён спраўляўся з сiло, каб хутчэй пакiнуць балота дзеля новых блуканняў па хрыбтах, дзеля новых разведак i планаў, якiя зараз займалi большую частку ягонага дня. Калi яго адольвала гэтая прага новых адкрыццяў, лоўля баброў здавалася яму марнай тратай часу, i чым блiжэй знаёмiўся ён з гэтай краiнай, тым большым станавiлася нецярпенне закончыць аблоў, правесцi яго iнтэнсiўна, нават бязлiтасна, каб толькi хутчэй вызвалiцца i цалкам аддацца асваенню цудоўных прастораў краiны Срэбных Даляраў.

– Дзе ты прапаў?
– аднойчы спытаўся ў яго Зел цiхiм, светлым вечарам, калi яны засталiся ў хацiне ўдвух.
– Разы са два я шукаў цябе на возеры Фей, але цябе там нiбыта i не было!

Рой не хацеў распачынаць гаворку з Зелам.

– Вiдаць, блукаў недзе паблiзу, - з сумам азваўся ён i адразу ж пашкадаваў пра гэта.
– Я часта падымаюся на хрыбет, Зел, каб зiрнуць, цi нiкога няма вакол. Ды i холадна на гэтым балоце, не вытрымлiваю.

– Вы з Сахатым толькi тым i заняты, каб блукаць невядома дзе, прамармытаў Зел.
– Дзе Сахаты? Яму даўно пара вярнуцца.

Але гэтай ноччу Мэрэй так i не вярнуўся. Зел занепакоiўся, а Роя гэта хоць i турбавала, аднак больш за ўсё пацяшала, калi ён уяўляў сабе, як Мэрэй зайшоў, нарэшце, так далёка, што i не вернецца за адзiн дзень. Ён не думаў, што з Мэрэем нешта здарылася, ён быў вельмi вопытны лесавiк. Iншым, больш гераiчным часам, з Мэрэя мог атрымацца даследнiк новых земляў, чалавек, якi мог бы пракласцi шлях, знайсцi неверагодную колькасць скарбаў, адкрыць кантынент i не надаць асаблiвай увагi свайму адкрыццю. Для Мэрэя гэта азначала б толькi наступны пагорак альбо наступную далiну, ён i зараз, верагодна, затрымаўся на нейкiм з гэтых пагоркаў альбо ў якой-небудзь далiне, замарозiў сябе на трыццацiпяцiградусным марозе, замест таго каб ляжаць на цёплым ложку, якi Зел не забыўся адразу ж заняць. Аднак жа Рой зайздросцiў Сахатаму.

– Ты пойдзеш шукаць яго?
– спытаў Зел, калi прачнуўся марозным досвiткам.

– Не, - адказаў Рой. З кожным днём ён, сам не ведаючы чаму, адказваў Зелу ўсё больш лаканiчна.

Якраз апоўднi першага дня адсутнасцi Мэрэя Рой заўважыў, калi выпраўляўся на Сярэбраную раку, маленькага чалавечка на схiле каля балота андатраў. Рой ледзьве бачыў яго ўдалечынi на крутым снежным схiле праз серабрысты частакол бяроз. Гэта быў Зел, ён нешта майстраваў памiж двух ствалоў, i па нейкiх асаблiвых прыкметах Рой вызначыў нават на такой адлегласцi, што будаваў памост. I Рой ведаў навошта. Зел майстраваў тайнiк для пушнiны, якая будзе схаваная ад вачэй кампаньёнаў i недасяжная для драпежнiкаў.

– Так, значыць, Зел пакрыху махлярыць, - усмiхнуўся Рой. Зараз ён быў перакананы, што частку вылаўленых андатраў Зел апрацоўвае на месцы, каб не ўлiчваць iхнюю пушнiну падчас агульнай дзяльбы. Рой крыху пастаяў, каб канчаткова пераканацца ў махiнацыях Зела, пасля пацiснуў плячыма i пайшоў прэч. Гэта яго не пацешыла, як было б раней, i не раззлавала. Яму было абыякава, i дробны махляр Зел i яго пушны склад, - усё гэта ўяўлялася зараз дробным, страшна дробным.

Некалькi разоў за дзень Рой чуў стрэлы. Па гуку гэта нагадвала вiнтоўку Мэрэя, але поўнай перакананасцi ў яго не было. Вечарам Зел зноў бушаваў наконт пагiбельнай для iх стральбы Мэрэя, але сам Мэрэй гэтага не чуў. Яго ўсё яшчэ не было, i вярнуўся ён толькi праз суткi. Ён прыйшоў з першымi парывамi завiрухi. Яго твар пунсавеў, калi ён нагой адчынiў дзверы i кiнуў на падлогу блiскучую чорную шкуру вялiзнага мядзведзя. Рой зачынiў дзверы, у якiя рвалася замець, а Мэрэй нагнуўся i строс з галавы i шыi тоўсты пласт снегу.

– Так атрымалася: цi мне загiнуць, цi яму, - сказаў Мэрэй пра мядзведзя. Вось я яго i забiў. Ты б ад смеху памёр, Рой. Сяджу я ўчора ў схованцы пад скалой, стараюся неяк сагрэцца, а ён лезе туды ж. З першага разу я прамазаў, а ён пачаў паварочвацца, каб вылезцi, i я другiм уляпiў яму ў горла. А тлусты! Стаiць раскiрэчыўшыся, нiбыта скунс, а такi тлусты, што i з месца не можа скрануцца.

– А што яшчэ прынёс?
– спытаў Зел.

– Ат, дробязь, - сказаў Мэрэй, дастаючы з мяха некалькi скурак.
– Лiсяня ды кацяня, вось i ўся здабыча.

– I гэта за тры днi палявання!
– заенчыў Зел.

Роўны голас Мэрэя звычайна запаўняў усю хацiну, але зараз Мэрэй маўчаў, i гэта было папярэджанне Зелу i злавесная прыкмета для Роя. Сахаты ўжо не нагадваў болей быка, якi лянiва адганяе хвастом мух; зараз ён быў больш падобны на свайго цёзку лася, якi гатовы кiнуцца на дакучлiвую нiкчэмнасць i павалiць яго, затаптаць магутнымi капытамi. Рой бачыў гэта, i яму было ўсё роўна. Ён безуважна назiраў, чыя ж возьме, як назiраў бы за сустрэчай вавёркi i шашка, калi б яны задумалi падужацца. Для Роя гэта былi новыя адносiны да людзей, якiх ён яшчэ не ўсведамляў. Ён толькi ведаў, што кожны з iх зараз самагодная адзiнка i мяжа iхняй адчужанасцi менавiта ў тым, што, жывучы так, як яны тут жылi, яны засталiся замкнутымi адзiночкамi: няма ў iх нi сяброўства, нi ўзаемнай дапамогi. Зараз страта гэтага пачуцця супольнасцi яго не кранала, i яму было ўсё роўна, што станецца з кожным з iх.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4