Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты, вiдаць, спяшаешся?
– сказаў Мэрэй пасля двух дзён такой дарогi.

– Навошта губляць час?
– адказаў Рой.

– Але ж часу ў нас дастаткова, - зазначыў Мэрэй.

– Гэта як сказаць, - запярэчыў Мэрэю Зел, але той нiяк не зрэагаваў. А iменна Зелу даводзiлася цяжэй за ўсё: Мэрэй неаднойчы ўжо выцягваў яго са снегу i нёс яго мех, пакуль ён трохi не дужэў, каб цягнуць груз далей. Але Зел усё адно быў за Роя.
– Чым хутчэй мы туды трапiм i чым хутчэй выберамся, тым лепей для нас, - казаў ён.

Першыя тры днi яны iшлi прыкладна па прамой. Мясцовасць iм была добра знаёмая, i нiякiх адкрыццяў не прадбачылася. Але на чацвёрты дзень яны пераправiлiся цераз Серабрыстую раку i паднялiся на хрыбет Белых гор. Хрыбта такой вышынi не было ва ўсiм Муск-о-гi; востры, як брытва, ён выцягнуўся з усходу на захад як кiнуць вокам. Гэта быў межавы хрыбет, якi адразаў Муск-о-гi ад пустынных участкаў на поўначы. Залазячы на гэты хрыбет, Мэрэй двойчы губляў арыенцiры, i толькi калi дабраўся да самай вяршынi, ён зноў вызначыў напрамак.

Там, наверсе, перад iмi паўстала зусiм новая для iх краiна, не падобная на iхнiя ўчасткi. Пазiраючы на яе з радасцю i хваляваннем, Рой зразумеў, чаму яе называюць краiнай Срэбных Даляраў.

– Глядзiце, якiя азёры!
– захоплена ўсклiкнуў ён.
– Вось гэта краiна! Я ўздымаўся на гэты хрыбет на ўсходзе, але такога яшчэ не бачыў. Тут усё не такое. Зусiм не такое.

Сапраўды, гэта не было падобна на нагрувашчванне невысокiх аднастайных хрыбтоў Муск-о-гi, гэта была краiна кантрастаў. Тут былi i адгор'i, i высокiя пiкi, i глыбокiя далiны. Былi i плато, якiя выцягнулiся вузкiмi палоскамi памiж гор, пляскатыя i гладкiя, яны таксама былi ўсеяны азёрамi i сасновымi лясамi. У параўнаннi з больш мiрным пейзажам Муск-о-гi тут ўсё было ўздыблена i скручана. Лясы, яшчэ не кранутыя сякерай, цёмныя гушчары i побач ззялi на сонцы здраднiцкiя снежныя схiлы.

– Яно мо i прыгожа, - сказаў Мэрэй, - але на такiм схiле сам чорт галаву скруцiць. А зараз, калi яны заледзянелi, на iх i нам можна галаву зламаць. Бачыш лес на тым баку плато?
– спытаў Мэрэй у Роя.

Рой зiрнуў цераз два хрыбты i плато на густы сасновы лес.

– Пастарайся вывесцi нас туды найбольш дакладна, - сказаў Мэрэй.
Якраз там мая хацiна. У канцы вунь таго азярца.

Гэты апошнi адрэзак шляху Рой правёў так, што ва ўсiх аж дух заняло. Яго прыспешваў яшчэ i звычайны азарт гонкi з дзённым святлом. Кожны крок у гэтай новай краiне прыносiў яму задавальненне, кожная цяжкасць была прыемнай. На гэтым апошнiм пераходзе давялося абыходзiць шмат лясных гушчароў i зараснiкаў, i хоць часцей за ўсё мэта паходу была схаваная, Рой прывёў iх проста да месца. Шлях гэты iм варта было добра запомнiць, бо яны не рызыкавалi пазначаць свой шлях, як бы цяжка нi было знайсцi яго пасля. Яны былi ў заказнiку, i чым менш слядоў заставалася пасля iх - тым лепей. Заказнiк не меў мяжы альбо iншых апазнавальных знакаў, але яны ведалi, што ён пачынаўся ад хрыбта Белых гор, i чым далей яны адыходзiлi ад хрыбта, тым больш паглыблялiся ў заказнiк. Да таго часу, як Рой вывеў iх глыбокай далiнай да ўказанага Мэрэем сасновага лесу, хрыбет Белых гор ледзь дымiўся вечаровай смугой далёка ззаду, а самi яны былi ў глыбiнi заказнiка.

– Вось тут i пачынаецца сама цяжкае, - сказаў Мэрэй, калi яны ўвайшлi ў лес.
– Зараз мне трэба знайсцi свае прыкметы, - i ён пайшоў першы.

Нават малеча Зел узбадзёрыўся, i, калi напалоханая лань вылецела на iх з сасновых зараснiкаў i адскочыла ўбок, ён гукнуў:

– Глядзiце, як уцякае!

Рою было прыемна бачыць, як ажывае Зел.

– А ты не думаеш, што твой крык пачуе абходчык i за сотнi мiль адсюль? сказаў ён Зелу.

Пры згадцы пра пушных абходчыкаў Зел напусцiў на сябе абыякавасць.

– Колькi мiль адсюль да блiжэйшага кардона?
– спытаў ён у Мэрэя.

– Каля паўтары сотнi, - адказаў Мэрэй.
– Не тое, каб пастаянны пост, а проста ўкрыццё для леснiкоў.

– I наогул больш верагоднасцi сустрэць тут леснiкоў, а не пушных абходчыкаў, - сказаў Рой.
– Тут ёсць што аберагаць. Якi лес!..

Вакол iх узвышалiся каланады адвечных соснаў. Дрэвы такiя вялiкiя, што стаяць даволi рэдка, хоць лес здалёку здаваўся вельмi густым. Пад нагамi снегу мала, ён, вiдаць, яшчэ не паспеў прабiцца праз густую хвойную страху. Цёмна, спакойна, цiха.

У далёкiм канцы гэтага лесу, на ўскраiне плато, сярод вялiкiх дрэў схавалася маленькая хацiна Мэрэя. Яны выявiлi яе, толькi калi падышлi зусiм блiзка, бо так удала схаваў яе Мэрэй сярод соснаў. Яна была замаскiравана вялiзнымi нiжнiмi галiнамi, якiя хавалi i страху i сцены. Мела яна пятнаццаць на пятнаццаць футаў. Уваходзячы ў дзверы, давялося моцна нагнуцца.

– I колькi часу ты яе будаваў?
– здзiўлена спытаў Рой, гледзячы на прамыя, цесна падагнаныя сцены, звонку абмазаныя глiнай i непадуладныя ветру.

– Амаль усё лета, - адказаў Мэрэй, - i палову восенi.

– Дык вось чым ты займаўся! Лавiў тут дзiчыну i будаваў таемныя хацiны! сказаў Рой.

Увайшоўшы ўнутр, ён агледзеўся i дастойна ацанiў майстэрства Мэрэя. Ён быў лесавiк ад нараджэння, i ўсякая лясная справа iшла спорна. У хацiне было нават акно i складзена прымiтыўная печ: ахвочы да камфорту Рой нават не чакаў такога. Жоўтае аконнае шкло было з трымплексу, i Мэрэй патлумачыў, што здабыў яго ў Скоцi, якi ў сваю чаргу адхапiў яго на нейкай звалцы ваеннай маёмасцi, ды так i не знайшоў, дзе яго скарыстаць. Печ, складзеная з камянёў i глiны, была шэдэўрам. У паглыбленнi сцяны быў змайстраваны ачаг з невялiкай печчу, i конусам быў складзены комiн, абшыты бляхай з бiдонаў. Рой адзначыў, што комiн, злеплены з камянёў i глiны, быў выведзены каля сама вялiкага дрэва так, што дым слаўся па ствале i рассейваўся, перш чым падняцца над лесам.

– Здаецца, ты сабраўся тут асесцi надоўга, - сказаў Рой.

– Так, гэта не на адзiн год, - адказаў Мэрэй.
– Я думаю лавiць у гэтым заказнiку кожную зiму, ды i кожную вясну таксама, калi не перашкодзяць абходчыкi.

Сумненнi адносна Мэрэя, якiя прыгняталi Зела ўсе чатыры днi iхняга шляху, на час рассеялiся, калi ён убачыў хацiну, якая здзiвiла яго i выклiкала захапленне.

– Тут можна чакаць другога прышэсця, - сказаў ён Мэрэю, - i нiхто на свеце цябе не знойдзе, нават гэтыя боўдзiлы-абходчыкi.

Мэрэй скiнуў свой вялiзны цюк пастак i правiзii, i ён з грукатам упаў на падлогу.

– Ты не надта паплёўвай на гэтых абходчыкаў, Зел, - сказаў Мэрэй.
– Яны вядомыя прайдохi. Пусцi iх па следу, i яны табе што захочаш знойдуць.

Рой падумаў, што Мэрэй знарок дражнiць Зела, але ў Мэрэя не было нiякага жадання адпомсцiць свайму надакучлiваму напарнiку альбо падсмейвацца. Ён казаў тое, што думаў, i гэта беспамылкова ўздзейнiчала на Зела Сен-Клэра.

– Але iм нялёгка будзе знайсцi гэтае месца, - супакойваў Зела Рой.

Популярные книги

Князь Барсов. Том 2

Петров Максим Николаевич
2. РОС. На мягких лапах
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Князь Барсов. Том 2

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь