Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
– А адкуль вы пра мяне даведалiся?
– спытаў ён як мага больш абыякава.
– Мы ведалi толькi, што недзе недалёка павiнна быць паляўнiчая хацiна, сказаў Бэрк i ледзьве ўсадзiў сваё масiўнае цела ля печы.
– Мы абляцелi ўвесь Муск-о-гi, i нам трэба было дзе-небудзь апусцiцца на начлег.
– А ваша хацiна нанесена на карту, - дадаў Ласон.
Яны вiдочна хацелi развеяць сумненнi Роя, i Рой бачыў, што яны робяць гэта старанна i цярплiва, але яму i гэтага было мала.
– А з вамi ёсць яшчэ хто-небудзь?
– спытаўся ён i падклаў дроў у печ.
–
– Наша машына падымае толькi дваiх. I то яна з цяжкасцю садзiцца на ваду.
Рой верыў iм, але ведаў, што iхняе з'яўленне тут можа абярнуцца рознымi нечаканасцямi. I чаго iх сюды занесла? Што спатрэбiлася гэтым бiёлагам у такой глушы? Рою не зусiм было зразумела, чым наогул займаюцца бiёлагi, але ён ведаў, што гэтая праца надта спецыфiчная, вельмi складаная. Яны, вядома, адукаваныя людзi, але не навiчкi ў лесе. Трэба з iмi асцярожна. Не iнакш гэта звязана з Сахатым i з заказнiкам.
– Ну што ж, вы патрапiлi адразу на вячэру, - сказаў ён.
Гэта былi першыя дружалюбныя словы. Ён заўважыў, што яны пераглянулiся нiбыта з палёгкай. Нягледзячы на падазрэннi, яны падабалiся Рою, як часта падабалiся людзi з першага позiрку. Яны вельмi розныя, але яскрава бачна, што яны добра разумеюць адзiн аднаго i што iх яднае сапраўдная дружба. А Рою падабалася, калi адзiн чалавек разумее другога, калi адзiн аднаго разумеюць усе людзi, звязаныя агульнай справай.
– Вы, вiдаць, ляцелi па возеры з усёй моцы, - сказаў Бэрк Рою.
Рой усё яшчэ цяжка дыхаў, шапкай выцiраючы пот з твару, куртку ён скiнуў, каб крыху астыць у цёплай хаце.
– Вiдаць, цяжка веславаць у чоўне, - дадаў Бэрк.
– Я стараўся iсцi ўпоравень з ветрам, - сказаў Рой.
Бэрк уважлiва паглядзеў наРоя, i той зразумеў, што гэтыя словы спадабалiся камлюкаватаму бiёлагу. Рою здавалася, што гэты чалавек хутка схоплiвае i разумее думкi i пачуццi iншых, i скаванасць Роя паступова знiкала.
– Вы, спецыялiсты, вiдаць, прагаладалiся?
– спытаўся ён.
– Праўда, мы не супраць згатаваць для ўсiх смажанiну, - адказаў Бэрк. Калi ў вас знойдзецца рондаль добрай ёмiстасцi, я адразу ж i пачну. Вы не супраць?
Зноў Рой ацанiў гэтую шчырую прапанову. Ён не пярэчыць, калi яны зоймуцца вячэрай. З iхняга боку гэта было ветлiва. Яны, вiдаць, ведалi, як трэба паводзiць сябе ў чужой хацiне i як паводзiў бы сябе ў падобных абставiнах прышлы паляўнiчы. Насцярожанасць Роя стала яшчэ меншай, i ён выйшаў пашукаць Зела Сен-Клэра, якi знiк, як толькi з'явiўся Рой. Зела знайшоў каля скалiстага прычала, ён лавiў вясло Роя, якое плавала ў вадзе.
– Пайшлi да iх, Зел, - сказаў Рой.
– Яны неблагiя хлопцы.
– Пайшлi, - сказаў Зел.
– Зiрнi.
Рой паглядзеў туды, куды паказваў Зел. А ён паказваў на два калы, якiя тырчалi з вады маленькай бухты, што пачыналася ля скалiстага прычала. Гэта былi небяспечныя калы рыбалоўнай сеткi, той сеткi, якая забяспечвала Роя шчупачаняткамi i шчупакамi для прынады, для ежы. Падчас доўгай адлучкi на Чатыры Азёры i на Зялёныя Азёры ён забыўся затапiць яе на зiму. I зараз прысутнасць яе была вiдавочнай для кожнага чалавека, якi хоць крыху разбiраўся ў лоўлi рыбы.
– "Лоўля сеткай альбо iншым чынам, акрамя вуды цi спiнiнга, строга забаронена", - сказаў Рой. Вось што гаворыць закон, i хоць гэта было не надта страшнае парушэнне, якое iншым часам сышло б з рук, зараз выяўленая сетка магла мець сур'ёзны вынiк.
– Пайшлi, Зел, затопiм яе, - сказаў Рой.
Яны ўжо спускалi човен на ваду, калi з хацiны выйшаў Ласон з цэлым абярэмкам нейкiх прыбораў.
– Цi не дазволiце пакарыстацца вашым чоўнам?
– спытаў ён у Роя.
Рой не адказаў.
– Толькi дзеля некалькiх глыбiнных пробаў, - патлумачыў Ласон i падняў на выцягнутай руцэ нейкi палатняны конус з медным цылiндрычным наканечнiкам. Толькi вось тут, побач, - дадаў ён у адказ на недаверлiвы позiрк Роя.
Рой даў яму човен i стаў сачыць, як лоўка ён вяслуе ўздоўж берага. Ласон спачатку агледзеў азерныя водмелi, затым выбраў месца i падвеславаў да берага. Рознымi шуфлiкамi, чарпакамi i прыборамi ён узяў у бутэлечкi пробы вады, глею, наносаў, а пасля пераправiўся на другi бераг возера. Ужо сцямнела, i назiраць за iм азначала толькi прыцягваць увагу. Рой махнуў на яго рукой i павёў Зела назад у хацiну, каб ён дапамог другому бiёлагу гатаваць смажанiну. А Бэрк зняў куртку i боты, абуў зручныя макасiны i стаяў над сама вялiкiм рондалям Роя, дзе былi ўжо тлушч i масла. Ён прынёс сюды свой правiянт, i на падлозе ля дзвярэй былi складзены бабёр, андатра, заяц i курапатка.
– Гэта з тых узораў, якiх мы сёння знайшлi, - сказаў ён.
– Я пакiнуў толькi тое, што спатрэбiцца, а iншыя пойдуць у кацёл. Для сапраўднай паляўнiчай смажанiны не хапае толькi вавёркi.
– Вы што, i гэтага бабра пусцiце ў кацёл?
– спытаў Рой.
– Вядома. А вы супраць?
– Не, давайце!
– сказаў Рой, яшчэ не зусiм давяраючы таму, што гэты спецыялiст можа згатаваць смажанiну з бабра, андатры i вавёркi.
– Дык вам сапраўды патрэбна вавёрка?
– недаверлiва спытаў Рой, маючы жаданне паглядзець, як гэты прафесар будзе гатаваць смажанiну з вавёркi.
– А вы можаце здабыць вавёрку?
– А ў вас ёсць дваццацiдвухкалiберная?
– спытаў Рой.
– Ёсць у Ласона. Зараз яна ў вас пад ложкам.
Рой дастаў ружжо i выйшаў з хацiны, адчуваючы, што ўсё гэта радуе Бэрка. Рой яшчэ раз сказаў сабе, што гэтыя людзi паступова заваёўваюць яго давер, заваёўваюць, калi абыходзяцца з iм як з роўным, паводзяць сябе як i сябры-лесавiкi, амаль што як браты-паляўнiчыя.
Ён ведаў, што для гэтага ёсць свае прычыны, i хоць мiжволi паддаваўся iхнiм дружалюбным паводзiнам, усё адно з недаверам пытаўся ў сябе - навошта iм спатрэбiўся яго давер. Усё ж яны прадстаўнiкi ўлады, якiя б у iх нi былi прафесii. Праз некалькi хвiлiн Рой падстрэлiў чырвоную вавёрку, калi яна на хваёвым суку вiшчала на яго, свайго сябра i ворага. Калi ён вяртаўся ў хацiну, сустрэў Ласона, якi iшоў ад возера. Човен быў перакулены на прычальнай скале. Усё так, усё зроблена, як трэба.