Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Цi Дэдэ ўсё яшчэ фанабэрыцца, стоячы ў ланцугу разам з жабракамi i бадзягамi?

Пазней, калi Мэгрэ стане працаваць у групе шэфа, ён набудзе права хадзiць усюды, куды трэба, па ўсёй гэтай установе.

Што да жанчын, то iхнi агляд рабiў медык у другiм пакоi, i хворыя адсылалiся ў Сэн-Лазараўскую бальнiцу.

– Вы ўпэўнены, што камiсар усё яшчэ заняты?

Ён чакаў ужо болей паўгадзiны. Яму падалося, што ўсе трое весела пераглянулiся.

– Трэба пачакаць яго званка.

– Але ён не ведае, што я тут. А ў мяне важная справа. Трэба папярэдзiць яго.

Вы, здаецца, з квартала Сэн-Жорж?

I адзiн з палiцэйскiх, той, што пiсаў, кiнуў позiрк на нейкую паперку, што ляжала на яго стале.

– Жуль Мэгрэ?

– Ён самы.

– Прыйдзецца пачакаць, старына. Нiчога не магу парадзiць.

З суседняга пакоя, дзе мусiў быць камiсар, не даносiлася нi гуку. I толькi яшчэ праз гадзiну, калi Мэгрэ ўжо знемагаў ад нецярпення, з'явiўся камiсар, але не з кабiнета, а з вулiцы.

– Вы сакратар Лё Брэ?

Нарэшце дайшла чарга i да яго! А то сядзi тут на краёчку лаўкi, як проська...

– Вы, здаецца, паранены?

– Дробязi. Я хацеў бы...

– Ведаю. Вам трэба дапытаць аднаго чалавека, так званага Дэдэ. Я думаю, ён унiзе. Будзьце ласкавы, Жэрар, паглядзiце. Калi ён там, прывядзiце яго да мяне ў кабiнет.

I да Мэгрэ:

– Заходзьце, калi ласка. Мой кабiнет - у вашым распараджэннi.

– Мне трэба дапытаць яшчэ i адну жанчыну.

– Дык у чым справа?! Скажыце брыгаднаму.

Хiба ва ўсiм гэтым мелася што ненатуральнае? Мэгрэ ўяўляў сабе трошкi iначай развiццё падзей, але пакуль што ён не трывожыўся. Проста ён не ведаў яшчэ тутэйшых парадкаў, i таму ўсё гэта рабiла на яго такое ўражанне.

Палiцэйскi прывёў Дэдэ i таксама, як i камiсар, выйшаў i зачынiў за сабою дзверы.

– Як справы, Жуль?

Уладальнiк гаража з вулiцы Акацый быў у тым жа клятчастым гарнiтуры. У яго толькi забралi, згодна правiлам, гальштук i шнуркi ад чаравiкаў, што надавала яму трошкi неахайны выгляд. Мэгрэ нерашуча сеў за стол камiсара.

– Я рады, што вас не дужа пакалечылi, - сказаў Дэдэ.
– Можаце запытацца ў гэтых ажанаў: першае, што я спытаў, калi прыбыў сюды, што з вамi.

– Вы ведалi, хто я, так?

– Яшчэ б, не ведаў - чорт пабяры!

– I я таксама ведаў, што вы ведаеце, - кiўнуў Мэгрэ.

– I вы што ж, не разумелi, што вам морду наб'юць? А калi б з вамi расправiлiся па-сапраўднаму?

– Сядай.

– Добра. Мне падабаецца, што вы са мной на "ты".

Мэгрэ ведаў, што тут прыняты менавiта гэткiя паводзiны з арыштантамi, але яшчэ не прывык да гэтага.

– Мне вядома i шмат што iншае, i, я думаю, мы здолеем паразумецца.

– Сумняваюся, - адказаў Дэдэ.

– Граф мёртвы.

– Вы так думаеце?

– Ноччу з 15 на 16 красавiка ты прывёз графа ў сваiм "дыён-бутоне" на вулiцу Шапталь i чакаў яго там, не выключаючы матора.

– Не прыпамiнаю.

– Потым у адным з пакояў расчынiлася акно, жанчына закрычала, i раздаўся стрэл. Тады ты ўцёк на вулiцу Фантэн. Аб'ехаў вакол квартала. Прыпынiўся на вулiцы Вiктор-Масэ, затым яшчэ раз праехаў па вулiцы Шапталь, каб паглядзець, цi не выйшаў Боб.

Дэдэ глядзеў на яго i

спакойна ўсмiхаўся.

– Прадаўжайце, - сказаў ён.
– У вас не знойдзецца цыгарэты? Гэтыя свiннi падчысцiлi ўсё, што было ў маiх кiшэнях.

– Я куру толькi люльку. Табе было вядома, навошта граф заявiўся ў той дом.

– Працягвайце, працягвайце.

– Ты зразумеў, што там адбылося нешта паганае. Назаўтра ты нiчога не знайшоў у газетах. Граф не вяртаўся. На наступны дзень зноў нiчога.

– Вельмi цiкава.

– Ты зноў наведаўся на вулiцу Шапталь - нiчога новага. Потым, здагадваючыся, што здарылася, ты адправiўся да Рышара Жандро. Не дадому, канешне, а ў офiс.

– I што ж я сказаў гэтаму субчыку?

– Што за пэўную суму, ну, тысяч так за пяцьдзесят, ты згодны маўчаць. Бо, ведаючы, што Боб меўся рабiць на вулiцы Шапталь, ты ведаеш, чаму яго забiлi.

– Гэта ўсё?

– Усё.

– Што вы мне прапануеце?

Нiчога. Гаварыць.

– Што б вы хацелi, каб я сказаў?

– Граф ведаў Жандро. Ён неаднойчы наведваўся ў госцi да дзяўчыны. Ён быў яе палюбоўнiкам?

– Вы калi-небудзь бачылi яго?

– Не.

– Калi б вы бачылi яго, вы не задалi б мне гэтага пытання. Гэта не той хлопец, што ўпусцiць сваё.

– Яны хацелi пажанiцца, праўда?

– А ведаеце, вы мне падабаецеся. Гэта ж самае я казаў i Люсiль: шкада, што ён палiцэйскi! I як толькi вам узбрыло ў галаву - стаць шпегам? Гэта пры вашай паставе i магчымасцях?

– Табе больш даспадобы турма?

– Чаму?

– Калi ты скажаш, то, магчыма, табе даруюць шантаж Рышара Жандро.

– Вы думаеце, ён паскардзiцца?

– Даруюць i спробу забойства, ахвярай якога я аказаўся.

– Паслухай, Жуль. Шанцы ў нас с табой няроўныя. Не распiнайся дарэмна, мяне проста верне ад усяго гэтага. Ты слаўны хлопец. Магчыма, калi-небудзь мы сустрэнемся i раздавiм разам пляшачку. Але тут - мы не на роўных. Ты проста харыст. Цябе абвядуць вакол пальца - i вокам не мiргнуць.

– Хто?

– Няважна! Я хачу толькi вось што сказаць табе: Боб быў хлопец што трэба. Ён меў уласныя думкi наконт таго, як паводзiць сябе ў жыццi. Ён не мог без агiды глядзець на пэўныя мурлы. Але ён быў няздатны на подласць. Ушалопай гэта сваёй мазгаўнёй.

– Ён мёртвы.

– Магчыма. Я нiчога не ведаю. А калi i ведаю нешта, то да гэтага нiкому няма справы. I па-таварыску раю табе: "Кiнь!" Разумееш? Кiнь, Жуль. Мне няма чаго сказаць. Я нiчога не скажу. Такiя фокусы табе не пад сiлу. Дапусцiм, што гэта вышэй нашага разумення - i твайго, i майго. Я нiчога не ведаю, нiчога не бачыў, нiчога не чуў. Пяцьдзесят тысяч франкаў? Я паўтару гэта столькi разоў, колькi спатрэбiцца: я выйграў iх на скачках. Што да таго, як мне выбрацца адгэтуль, то - сляпы сказаў - пабачым!
– Ён неяк шматзначна пасмiхнуўся, кажучы гэта.
– Цяпер, калi можаш, зрабi такую ласку, не дужа прыставай да небаракi Люсiль. Яна сапраўды кахала свайго Боба. Ты можаш зразумець гэта? Можна быць шлюшкай i па-сапраўднаму кахаць. Не муч яе, магчыма, калi-небудзь я аддзячу табе за гэта. Усё.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7