Чтение онлайн

на главную

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Гледзячы на Мэгрэ, можна было падумаць, што ён гатовы згадзiцца з камiсарам. Але, выпускаючы са сваёй люлькi адно з прыгажэйшых у сваiм жыццi кольцаў дыму, ён цiха запярэчыў:

– Што б вы зрабiлi на месцы таго чалавека? Уявiце, што ў вашай руцэ рэвальвер, з якога яшчэ курыцца дымок, як гэта пiшуць у газетах. А на падлозе ляжыць забiты цi сур'ёзна паранены чалавек.

– Прымаючы гiпотэзу, што чалавек паранены, я паклiкаў бы доктара.

– Гэта не было зроблена.

– I адсюль вы робiце вывад, што чалавека забiлi?

Мэгрэ,

нiбыта сам спрабаваў разабрацца ва ўсiм, цярплiва развiваў думку далей.

– Якраз у той момант чуецца стук ва ўваходныя дзверы. Гэта стукае прахожы, якi пачуў крыкi аб ратунку.

– Згадзiцеся, дружа Мэгрэ, што мала прыемнасцi ўблытваць у свае сямейныя справы першага лепшага.

– А з лесвiчнай пляцоўкi гукаюць: "Не марнуйце часу, Луi!" Што ўсё гэта азначае?

Мэгрэ з цяжкасцю ўсведамляў, што цяпер ён кiраваў ходам размовы, што ролi ў пэўнай ступенi памянялiся, што яго шэф усё часцей трапляў у даволi кепскае становiшча.

– Тое, што чалавек быў яшчэ жывы, напэўна? А можа, у Элiз быў нервовы прыпадак? Дакладна не ведаю. Лiчу, што ў сходных сiтуацыях чалавекам апаноўвае разгубленасць. Луi вышпурнуў няпрошанага госця, заехаўшы яму кулаком па фiзiяномii.

– Не надта высакародны ўчынак з яго боку.

– I нiхто не выглядаў занадта разгубленым. Вiдаць, яны адразу скемiлi, што тып, якога дварэцкi толькi што аддубасiў, заявiць у палiцыю. I яна не забавiцца i запатрабуе тлумачэнняў.

– Што вы i зрабiлi.

– У iх распараджэннi быў пэўны час. Яны маглi патэлефанаваць уладам: "Вось, маўляў, што ў нас здарылася. Гэта не злачынства, а няшчасны выпадак. Мы вымушаны былi забiць вар'ята, якi пагражаў нам". Думаю, менавiта i вы зрабiлi б тое ж самае, месье камiсар?

Як гэта мяняла сiтуацыю - тое, што ён знаходзiўся тут, дома, ва ўласным ложку, у ложку, а не ў камiсарыяце! За абабiтымi дзвярыма ён не асмелiўся б сказаць i чвэрцi з таго, што сказаў тут. Галава яго расколвалася на часткi, але якое гэта мела значэнне! Мадам Мэгрэ на кухнi, мабыць, прыходзiла ў жах, чуючы, з якой упэўненасцю ён размаўляе. А ён нават пераходзiў у наступленне.

– Дык вось, месье камiсар, якраз гэтага яны i не зрабiлi. А зрабiлi вось што. Спачатку труп цi параненага некуды перанеслi. Магчыма, у адзiн з пакояў па-над стайняй - адзiнае памяшканне, якое мне не паказалi.

– Гэта ўсяго толькi ваша меркаванне.

– Абгрунтаванае на тым факце, што, калi я прыйшоў, цела ў доме ўжо не было.

– А што, калi Боб пайшоў сам?

– Тады яго сябар Дэдэ ўчора не паклаў бы ў кiшэню пяцьдзесят тысяч франкаў, i тым больш не рашыўся б выехаць у Бельгiю разам з Люсiль.

– Магчыма, вы маеце рацыю.

– Такiм чынам, шаноўныя пестункi лёсу з вулiцы Шапталь мелi ў сваiм распараджэннi ўсяго з паўгадзiны. Гэтага iм аказалася дастаткова, каб навесцi парадак, сцерцi самыя нязначныя сляды таго, што адбылося. I iм

прыйшла ў галаву амаль генiяльная думка. Найлепшы сродак звесцi на нiшто паказанне флейтыста, прымусiць паверыць, што ўсё гэта толькi трызненне п'янчужкi, пераканаць, што пакой, на якi той паказваў, пусты. Гэта давала яшчэ адну перавагу. Мажлiва, Элiз Жандро, нягледзячы на ўсё, была, груба кажучы, на мяжы iстэрыкi. Паказаць яе ў ложку i запэўнiваць, што яна спала? Прадставiць яе мне i сцвярджаць, што яна нiчога не чула? I тое, i другое было б аднолькава рызыкоўна.

Яе запхнулi ў пакой служанкi, якi, на шчасце, аказаўся не заняты. Хiба нейкi няшчасны палiцэйскi разбярэцца ў гэткiх тонкасцях?

I дастаткова будзе сказаць, што яе няма дома, што яна ў сваiм замку ў Ньеўры. Нiчога не чулi! Нiчога не бачылi! Стрэл? Якi стрэл? Дзе? Калi?

Людзi, якiя швэндаюцца па вулiцах а гадзiне ночы, часта бываюць занадта ўзбуджаныя.

А назаўтра настане дзень. I хто пасмее ў чым-небудзь абвiнавацiць Жандро-Бальтазараў?

– Вы суровы, Мэгрэ.
– Лё Брэ ўздыхнуў, падняўся.
– Але, магчыма, вы маеце рацыю. Ну што ж, я параюся з шэфам Вышукной.

– Вы лiчыце, гэта неабходна?

– Калi сапраўды мела месца забойства, у што вы прымусiлi мяне паверыць...

– Месье камiсар!
– прыцiхла, амаль умольна аклiкнуў Мэгрэ.

– Слухаю вас.

– Вы не маглi б пачакаць трошкi, ну хоць суткi?

– Толькi што вы амаль папракалi мяне ў тым, што я не пачаў дзейнiчаць раней.

– Паверце мне, я магу ўстаць. Зiрнiце.

I, нягледзячы на пратэст Лё Брэ, ён адкiнуў коўдру. Яго трошкi павяло ўбок, але ён устояў, збянтэжаны, што стаiць перад сваiм начальнiкам у адных споднiках.

– Гэта мая першая справа...

– I я вiншую вас з тым запалам, з якiм...

– Калi вы сёння заявiце ў Вышукную, то справу давядзе да канца група шэфа.

– Магчыма. Перш за ўсё, калi Боб забiты, трэба адшукаць яго труп.

– А калi ён мёртвы, то можна ж i пачакаць, праўда?

Ролi памянялiся зноў, i цяпер ужо камiсар хаваў усмешку, адварочваючы галаву ўбок.

Мэгрэ, лiтаральна хвiлiну назад гэткi з'едлiвы i ўпэўнены Мэгрэ, цяпер у сподняй кашулi з чырвонай вышыўкаю на каўняры набыў раптам выгляд вялiкага дзiцяцi, якое бачыць, што яго ашукалi ў паабяцанай радасцi.

– Мне зусiм нi да чаго гэтая заваруха.

Мэгрэ памкнуўся сарваць з галавы павязку.

– Я магу хадзiць i закончыць расследаванне сам. Дазвольце мне толькi дапытаць Дэдэ i Люсiль, асаблiва Люсiль. Што яны кажуць?

– Сёння ранiцай, калi дзяжурны камiсар дапытваў Дэдэ, той спытаў: "Жуль мёртвы?" Мяркую, ён меў на ўвазе вас.

– Калi да заўтра, да гэтай гадзiны я не спраўлюся, можаце перадаваць справу ў Вышукную.

Занепакоеная мадам Мэгрэ прыадчынiла дзверы i стала як укопаная, убачыўшы мужа на нагах.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3