Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:
У гэты момант у кватэру пазванiлi. Яна пайшла адчыняць. Мэгрэ i камiсар чулi, як яна з некiм зашапталася на лесвiцы.
Калi яна вярнулася адна, Мэгрэ запытаў:
– Хто гэта?
Яна падала яму нейкi знак, але ён не зразумеў, i, калi перапытаў, ёй прыйшлося прызнацца:
– Музыкант.
– Ну, я пайшоў, - сказаў Лё Брэ.
– Лiчу, што будзе непрыстойна адмовiць вам у вашай просьбе.
– Выбачайце, месье камiсар. Я хацеў бы яшчэ... Калi будзе дадзены ход падзеям i калi, так сказаць, разварочваць iх прымецца
– Спадзяюся, вам це здрадзiць пачуццё такту? Будзьце, аднак, вельмi асцярожны.
Мэгрэ свяцiўся радасцю. Ён пачуў, як дзверы зачынiлiся, i стаў апранацца. У пакой у суправаджэннi мадам Мэгрэ ўвайшоў Жустэн Мiнар. Музыкант быў збянтэжаны, занепакоены.
– Вы паранены?
– А, дробязь.
– У меня нядобрыя весткi.
– Кажыце.
– Яна ўцякла.
Мэгрэ ледзь не разрагатаўся, настолькi разгублены быў флейтыст.
– Калi?
– Учора ўвечары цi, дакладней, сёння ноччу. Яна настаяла пайсцi са мной у рэстарацыю "Клiшы", даводзячы, што проста задыхаецца без музыкi i хоча паслухаць маю iгру.
Прысутнасць мадам Мэгрэ перашкаджала прызнанню. Тая зразумела i зноў знiкла на кухнi.
– Жэрмена сядзела на тым самым месцы, дзе i вы, калi прыходзiлi да мяне. Мне было няёмка. Я не хадзiў абедаць, за цэлы дзень нi разу не заглянуў дадому, таму кожную хвiлiну чакаў з'яўлення жонкi.
– I яна прыйшла?
– Прыйшла.
– I яны пачалi выясняць адносiны?
– Якраз у перапынку памiж выступленнямi. Я сядзеў за сталом. Жонка наляцела на Жэрмену, сарвала ў яе з галавы капялюшык i - у залобiцу.
– Iх папрасiлi за дзверы?
– Абедзвюх. Я вярнуўся на эстраду. Самi разумееце, трэба было iграць, каб неяк згладзiць скандал. Але сварка працягвалася i на вулiцы. Да мяне потым падышоў гаспадар i папрасiў далучыцца, як ён сказаў, да свайго гарэма.
– Яны чакалi вас?
– Толькi жонка. Яна адвяла мяне дадому i замкнула туфлi, каб я не змог нiкуды пайсцi. Але гадзiну назад я ўсё-такi вырваўся, пазычыў туфлi ў канс'ержкi. Жэрмены ў гатэлi няма. Знiкла разам са сваiмi рэчамi. Што ж мы цяпер будзем рабiць?
– закончыў ён.
Раздзел VIII
АДЗIН МАЎЧЫЦЬ, ДРУГI ЗАШМАТ ГАВОРЫЦЬ
– Зрабi мне хоць гэтую ласку, апранi цёплы плашч, - папрасiла мадам Мэгрэ.
Тады ў яго было два плашчы: адзiн цёплы - чорны, з аксамiтавым каўняром, якi ён насiў ужо тры гады, i другi прарызiнены, кароценькi, якi ён прыдбаў нядаўна i якога яму хацелася даўно, яшчэ з пары яго хлапецтва.
Мэгрэ ж напэўна не здалося, што, калi яны выходзiлi з кватэры, жонка шапнула Мiнару: "Галоўнае, не пакiдайце яго аднаго!".
Хоць яна, можа, трошкi i падсмейвалася над флейтыстам, але адчувала да яго шчырую прыязнасць, лiчачы музыку выхаваным, сардэчным, сцiплым. Шэрыя друзлыя хмары паволi зацягвалi неба. Было падобна на тое, што
Свой кацялок ён трымаў у руцэ - це мог надзець яго, таму што галава была па-ранейшаму забiнтавана. Мiнар правёў яго на бульвар Вальтэра да доктара, ад якога Мэгрэ дамогся толькi аднаго: той наклаў больш лёгкую павязку.
– Вам сапраўды пазарэз трэба ў горад?
– Доктар працягнуў яму кардонавы карабок з жоўтымi пiлюлямi: - На выпадак, калi закружыцца галава.
– Па колькi штук прымаць?
– Па адной. Чатыры-пяць на сёння. Я ахвотней бачыў бы вас у пасцелi.
Мэгрэ не ведаў, што рабiць з музыкантам, адправiць дадому цяпер, калi ён болей не меў у iм патрэбы, i гэтым засмуцiць яго, - не хацелася.
Пераканаўшы Мiнара, што яму даручаецца вельмi сур'ёзная справа, ён паслаў яго на вулiцу Шапталь.
– Насупраць вядомага вам дома, трошкi ўбаку, маецца невялiкая рэстарацыя "Стары Кальвадос". Мне б хацелася, каб вы адтуль паназiралi, што адбываецца ў Жандро.
– А калi вам стане кепска?
– Я буду не адзiн.
Мiнар развiтаўся з iм толькi ля дзвярэй турмы на Набярэжнай Арлёж. У той момант Мэгрэ яшчэ поўнiўся верай у сябе. Нават пах змрочнага пад'езда ён удыхаў з задавальненнем. Усё тут было бруднае, агiднае. Менавiта сюды штоночы палiцэйскiя зводзiлi ўсё, што выклiкала iх падазрэнне пры дзяжурствах на вулiцы, увесь зброд, падабраны "чорным воранам" у час аблаў.
Ён увайшоў у каравульнае памяшканне, якое патыхала казармай, запытаўся, цi можа прыняць яго камiсар. Яму здалося, што глядзелi на яго з нейкай дзiўнай цiкаўнасцю. Але ён не надаў гэтаму ўвагi. Вiдаць, падумаў ён, сакратара з квартальнага камiсарыята лiчаць тут асобай даволi пасрэднай.
– Пасядзiце.
Палiцэйскiх было трое, адзiн пiсаў, двое сядзелi без справы. Кабiнет камiсара знаходзiўся побач, але нiхто i не падумаў пайсцi папярэдзiць яго, нiхто не звяртаў анiякай увагi на Мэгрэ; з iм паводзiлiся так, нiбыта ён не меў да гэтай установы нiякага дачынення. Становiшча было настолькi няёмкае, што ён не пасмеў нават набiць сваю люльку.
Праз чвэрць гадзiны ён асмелiўся запытацца:
– А што, камiсара няма?
– Заняты.
– Дзе знаходзяцца людзi, якiх забралi сёння ноччу?
Праходзячы па калiдоры, ён нiкога не пабачыў у прасторнай зале, дзе звычайна выгружаюць вылаўленую "дзiчыну".
– Наверсе.
Ён не адважыўся папрасiць дазволу схадзiць туды. Наверсе - азначала пакой, дзе праводзiлася антрапаметрыя. Усiх затрыманых выстройвалi ў рад, як у школе. Iм загадвалi распрануцца i стаць у ланцуг адзiн за адным. Iх аглядвалi, занатоўвалi самыя нязначныя характэрныя прыкметы, пасля чаго, дазволiўшы апрануцца, з iх знiмалi меркi, фатаграфавалi, бралi адбiткi пальцаў.