Чтение онлайн

на главную

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Аднак як слаўна адчуваў бы ён сябе, калi б яму развязалi рукi i ён давёў справу да канца! У гэтым доме, за якiм Мэгрэ назiраў з вулiцы, не засталося б нiводнага невядомага яму куточка, нiводнага невядомага яму насельнiка - i ўсё стала б яму ясна, ён раскусiў бы iх усiх, ад нябожчыка старога Бальтазара да Лiзы Жандро i Луi.

Тое, што адбылося ў ноч з 15 на 16, якраз не самае iстотнае, бо гэта ўсяго толькi завяршальны этап. Калi б ён выведаў думкi кожнага, яму было б няцяжка выявiць

праўду, тое, што прывяло да развязкi.

Але гэты дом, як i дом на авеню дзю Буа, - крэпасць з замкнёнымi для яго дзвярыма. Па самай нязначнай трывозе да яе адсюль спяшалiся на помач. Дэдэ неспадзявана набiраў у рот вады, а Люсiль пакутлiва працiвiлася жаданню адпомсцiць за свайго Боба.

Ён злавiў сябе на тым, што на хаду размаўляў сам з сабою, пацепаўся плячыма i рэзка штурхнуў дзверы ў рэстаранчык.

Жустэн стаяў ля стойкi з чаркай у руцэ. Ён нiбыта падмянiў Мэгрэ пры сустрэчы з Памэлем. Апошнi не выказаў анiякага здзiўлення, убачыўшы новага клiента.

– I мне гэтага ж, - загадаў Мэгрэ.

Дзверы былi расчынены насцеж. Лiвень сцiхаў, праз рэдкую дажджавую сетку ззяла сонца. Маставая блiшчала, адчувалася, што яна хутка прасохне.

– Я так i думаў, што вы яшчэ завiтаеце сюды, - сказаў гаспадар.
– Мяне толькi дзiвiць, што вы не разам з тымi ветрагонамi.

Мэгрэ рэзка павярнуўся да Жустэна Мiнара, якi не рашуча памуляўся, але ж усё прамовiў:

– У доме людна. Наехалi з паўгадзiны таму.

Машын на вулiцы не было. Значыць, госцi прыбылi на рамiзнiках.

– Хто?

– Не ведаю, але, па-мойму, судзейскiя. Там i нейкi белабароды месье, i малады службовец. Можа, пракурор з сакратаром?

Сутаргава сцiскаючы чарку, Мэгрэ запытаў:

– Яшчэ хто?

– Бог iх ведае. Мне не даводзiлася сустракацца з гэтымi людзьмi.

Жустэн з далiкатнасцю казаў не тое, што думаў.

– Калегi вашы, - буркнуў Памэль.
– Не з камiсарыята. З Набярэжнай. Я пазнаў аднаго.

Бедны Мiнар! Ён не ведаў, куды падзець вочы. Выходзiла так, нiбыта Мiнар i яго падвёў пад дурнога хату. Мiнар быў перакананы, што менавiта Мэгрэ вядзе следства - флейтыст са шчырай душой памагаў яму.

I вось, аказваецца, Мэгрэ нiчога не варты, яго нават не папярэдзiлi, што збiраюцца рабiць.

Яшчэ раз ён ледзь стрымаўся, каб не вярнуцца дадому, у ярасцi скласцi заяву аб адстаўцы i легчы ў пасцель. Галава яго гарэла, ажно расколвалася ад шчымлiвага, таргатлiвага болю. Гаспадар трымаў пляшку кальвадосу. Мэгрэ кiўнуў галавой, каб налiваў.

Напляваць! Яго абышлi па ўсiх швах. Яны маюць рацыю. Ён усяго толькi харыст!

– Жэрмена таксама там, - прамармытаў Мiнар.
– Я заўважыў яе ў акне.

Чорт бы iх забраў! I яна таксама. Ну што

ж, усё натуральна. Яна, магчыма, не дужа вялiкага розуму, затое, як усе жанчыны, мае нюх. Скемiла, што стала не на тым баку, на якiм трэба, што Мэгрэ са сваiм флейтыстам усяго толькi пешкi ў чужой гульнi.

– Я пайду туды!
– вырашыў ён раптам i паставiў чарку на стойку.

Ён так баяўся перадумаць, што ледзь не подбегам перасек вулiцу. Апынуўшыся ля брамы, убачыў двух мужчын, якiя капалi зямлю ў садзе. Злева, ля дзвярэй, што вялi ў хол, стаяў дзяжурны iнспектар.

– Я супрацоўнiк квартальнага камiсарыята, - прадставiўся Мэгрэ.

– Трэба пачакаць.

– Чаго?

– Пакуль там яны закончаць.

– Але ж я вёў расследаванне!

– Магчыма. Аднак так мне загадалi, старына.

Яшчэ адзiн з Набярэжнай Арфеўр!

"Калi мне самому калi-небудзь давядзецца служыць у Вышукной, - падумаў Мэгрэ, забываючыся пра свой цвёрды намер пакiнуць палiцыю, - клянуся, што нiколi не буду выказваць пагарды да небаракаў з камiсарыята!"

– I пракурор тут?

– Усе тут.

– Мой камiсар таксама?

– Я не ведаю яго. Як ён выглядае?

– У шэрым гарнiтуры. Высокi, хударлявы, з тонкiмi светлымi вусiкамi.

– Не бачыў.

– Хто прыехаў з Набярэжнай?

– Камiсар Барадэ.

Мусiць, той Барадэ, пра якога найчасцей пiсалi ў газетах. Гэты чалавек са старанна паголеным тварам швейцара, з маленькiмi дапытлiвымi вочкамi, якiя вечна глядзелi некуды ўбок, у вачах Мэгрэ быў, бадай, самай значнай асобай у свеце.

– Што шукаюць у садзе?

– Труп.

Палiцэйскi не дужа ахвотна адказваў на пытаннi, рабiў гэта толькi як бы з паблажлiвасцi.

Рышар Жандро дома?

– Якi ён?

– Смуглявы, з доўгiм крывым носам.

– Ёсць такi.

Значыць, Жандро альбо не пайшоў, як звычайна, у свой офiс, альбо паспешлiва вярнуўся адтуль.

У гэты момант ля дома спынiўся фiякр. З яго выскачыла дзяўчына, таропка рушыла да дзвярэй, ля якiх перагаворвалiся Мэгрэ i iнспектар.

– Мадэмуазель Жандро, - холадна, ледзь разнiмаючы вусны, прадставiлася яна.

Iнспектар услужлiва расчынiў перад ёю дзверы.

– Так загадана, - даверлiва прызнаўся ён Мэгрэ.

– Яе чакалi?

– Мяне проста папярэдзiлi, каб я прапусцiў яе.

– Вы бачылi дварэцкага?

– Менавiта яго якраз i дапытваюць зараз. Вы ў курсе справы?

– Збольшага, - адказаў Мэгрэ.

– Як вiдно, мярзотны тыпус.

– Хто?

– Ды той, каго прыкончыў слуга.

Мэгрэ ўтаропiўся на свайго субяседнiка, разявiўшы рот ад здзiўлення.

– Вы ўпэўнены?

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6