Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

I адбывалася ўсё такiм чынам. Месье Лё Брэ-Курсэль, свецкi чалавек, не меў нiякага жадання, каб непакоiлi другога свецкага чалавека, яго прыяцеля па клубу, тым больш - блiзкую сяброўку яго жонкi, наследнiцу ўсёй "Кавы Бальтазараў".

Пракляты флейтыст! Трэба ж было яму соваць нос у чужое проса!

Дзiвосы, дый годзе, як усё, што мае адносiны да асабняка на вулiцы Шапталь, становiцца прадметам самай гарачай зацiкаўленасцi з боку прэсы, шырокай публiкi, судовых засядацеляў - усiх гэтых дробных крамнiкаў i банкаўскiх чыноўнiкаў!

На жаль, камiсар Лё Брэ не можа

проста ўзяць i знiшчыць рапарт на вачах свайго сакратара.

"Разумееце, дружа Мэгрэ..."

Трэба захоўваць карэктнасць. Гранiчную асцярожнасць. Нiякiх скандалаў. Самае лепшае, калi б Мэгрэ ўвогуле нiчога не высветлiў. Тады, праз дзён колькi, калi ён з'явiцца ў камiсарыяце, яго можна будзе сустрэць i паблажлiвай усмешкай.

"Ну, вось бачыце, нiчога страшнага. Не трэба падаць духам. Вы зрабiлi ўсё, што маглi. Не ваша вiна, што гэты флейтыст аказаўся пусты фантазёр i прыняў уяўнае за яву. А цяпер - за працу, старына! Абяцаю вам, што першая ж чарговая сур'ёзная справа будзе даручана вам".

А цяпер камiсар занепакоены, вядома. Хто ведае, цi не шкадуе ён, што Мэгрэ тады прыгнуўся i гэтым змякчыў сiлу таго ўдара? У такiм разе ён бы залёг не на дзень i не на тыдзень...

Д'ябал! Якiм толькi чынам гэты прайдзiсвет i дазнаўся пра ўсё?!

Лё Брэ кашлянуў, нягучна, як толькi мог, абыякава перапытаў:

– Адным словам, вы абвiнавачваеце ў забойстве Рышара Жандро?

– Не абавязкова яго. Магчыма, страляла яго сястра. А магчыма, Луi. Не забывайце, што флейтыст мусiў званiць, а потым доўга стукаць у дзверы, перш чым яму нарэшце адчынiлi, i што дварэцкi быў пры поўным парадзе.

Прамень надзеi! Як цудоўна было б, калi б высветлiлася, што стрэлiў дварэцкi!

– А цi не здаецца вам найболей верагоднай гэта апошняя гiпотэза?

I ён пачырванеў, таму што Мэгрэ мiжволi дапытлiва паглядзеў на яго. I скорагаворкай прадоўжыў:

– Што да мяне, дык я ахвотна ўявiў бы сабе такую сiтуацыю...

Ён са смакам вымавiў слова "ахвотна" - Мэгрэ мiмаходзь адзначыў гэта.

– Бачыце, я сапраўды не разумею, што там трэба было графу...

– Ён бываў там i раней, як вам вядома.

– Так, вы мне ўжо казалi пра гэта. Я быў вельмi здзiўлены. Граф прапашчы чалавек. Яго бацька хоць i быў даведзены да галечы, але ўсё ж захоўваў яшчэ сякую-такую годнасць. Жыў ён у невялiкай кватэры ў Лацiнскiм квартале i старанна пазбягаў людзей, з якiмi сустракаўся ў юнацтве.

– Ён працаваў?

– Вiдаць, не. Дакладна не ведаю.

– А жыў з чаго?

– Прадаваў па меры магчымасцi рэчы, якiя засталiся: карцiны, якую-небудзь старасвецкую табакерку, сямейныя рэлiквii. Мажлiва, сёй-той з ягоных сяброў з лiку тых, што прыязджалi некалi ў замак на паляванне, час ад часу ананiмна пасылалi яму грошы? Што ж да Боба, то ён махнуў рукой на ўсё, чым так даражыў яго бацька. Ён дэманстратыўна паяўляецца ў самых гнюсных прытонах. Неяк наняўся пасыльным у рэстарацыю "Вуазен" толькi дзеля таго, каб ставiць у няёмкае становiшча сяброў сваёй сям'i, ад якiх браў гасцiнцы. I ў рэшце рэшт дакацiўся да нейкай Люсiль i нейкага Дэдэ. Да чаго ўсё гэта я?

Мэгрэ не пажадаў працягнуць

яму выратавальны круг.

– А! Ну гэтак. Вiдаць, той ноччу ён прыходзiў да Жандро з малапрыстойнай мэтай.

– Чаму?

– Той факт, што яго суправаджаў Дэдэ, якi чакаў яго на вулiцы i нават не выключыў матор, даволi паказальны.

– Аднак у доме яго чакалi.

– Адкуль вы ведаеце?

– Вы мяркуеце, што ў процiлеглым выпадку яму дазволiлi б падняцца ў пакой да дзяўчыны? I чаму Луi а гадзiне ночы быў пры поўным парадзе?

– Дапусцiм, яго чакалi, але ж гэта яшчэ не даказвае, што ён быў там жаданы госць. Магчыма, ён сапраўды папярэдзiў iх пра свой вiзiт.

– Не забывайце, што ўсё адбылося ў спальнi.

– Хай! Я нават гатовы дапусцiць, што Элiз вяла сябе неасцярожна з iмi. Мы не маем права судзiць яе.

– Ага! Вось як!

– Магчыма, мiж iмi нешта i было. Нягледзячы на ўсё, ён - граф д'Ансеваль, яго продкi былi саўладальнiкамi замка, купленага старым Бальтазарам, адным з iх сялян.

– Гэта, канешне, магло зрабiць уражанне на ўнучку карабейнiка.

– А чаму не? Але ж магло быць i другое: даведаўшыся, якое жыццё ён вядзе, ёй захацелася ўратаваць яго. Хiба гэта не верагодна?

Чаму Мэгрэ раптам апанавала абурэнне? У яго было такое ўражанне, быццам яму паказвалi ўсё яго расследаванне ў крывым люстры. Не падабаўся i лiслiвы тон камiсара, якi нiбыта завучваў з iм урок.

– Iснуе яшчэ адна верагоднасць, - цiха прамовiў ён.

– Якая?

– Што мадэмуазель Жандро-Бальтазар хацела б да свайго багацця дадаць яшчэ i тытул. Вельмi прыемна стаць наследнiцай замка д'Ансеваль. Але, магчыма, яна пачувала сябе там самазванкай? Я таксама правёў дзяцiнства ў замку, дзе мой бацька быў усяго толькi ўпраўляючым. I я прыпамiнаю, як сёй-той з новаспечаных багацеяў ганяўся за гэтым.

– Вы намякаеце, што яна хацела б выйсцi замуж...

– За Боба д'Ансеваля, чаму б не?

– Я не хачу абмяркоўваць гэтае пытанне, але сходнае меркаванне, здаецца мне, занадта смелае...

– Пакаёўка гэтак не думае.

– Вы дапытвалi пакаёўку, нягледзячы на...

Ён ледзь не дадаў: "...на мае парады". Што азначала б: "Нягледзячы на маю забарону!" Але ён прамаўчаў, i Мэгрэ прадаўжаў:

– Нават, так сказаць, выкраў яе. Зараз яна ў двух кроках адгэтуль.

– Яна вам што-небудзь расказала?

– Нiчога пэўнага яна не ведае, апроч аднаго: што мадэмуазель Жандро ўбiла сабе ў галаву стаць графiняй.

Лё Брэ пакорлiва махнуў рукой. Яму было яўна не па сабе прызнаць пэўную страту годнасцi сярод прыналежных да яго свету.

– Дапусцiм. Гэта, зрэшты, нiчога не мяняе ў ходзе падзей. Пагадзiцеся, што Боб мог весцi сябе як хам.

– Мы не ведаем, што здарылася ў пакоi. Нам вядома толькi адно: нехта страляў.

– Аднак мы прыходзiм да аднаго i таго ж вываду. Чалавек паводзiць сябе, ну, скажам... абуральна. Брат дзяўчыны ў тым жа доме, таксама як i стары слуга Луi. Дзяўчына клiча на помач. Адзiн з мужчын чуе крык, паспешлiва прыбягае i ў парыве абурэння хапае рэвальвер, якi, як вы самi сцвярджаеце, ляжыць на туалетным столiку.

Поделиться:
Популярные книги

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0