Чтение онлайн

на главную

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

У густым цені пад акенцам туліцца нябачны ад парога Казак…

Здаецца, паведамленне пра харч усіх збіла з тропу… Камандзір бачыць…

Напружаныя твары Шапялявага… Вучыцеля… Блатняка… За дзвярмі лязгае замок… Камандзір ускочыў на ногі і чакае…

Дзверы трохі прыадчыніліся і цераз парог на падлогу цяжкавата грукнула старое закапцелае бляшанае вядзерца. У камеру шыбануў знаёмы пах гарачай кашы-пярлоўкі.

— На пяцёх вам.

Камандзір толькі сабраўся кінуцца ў дзверы, як яму спрытна перагарадзіў шлях Блатняк,

шмыгнуўшы да вядра…

Дзверы зачыніліся…

— Братва, жывём! — з ненатуральнаю радасцю закрычаў Блатняк. Ён хапае вядзерца і, сноўдаючы на каленях, пачаў уладкоўваць яго пасярод камеры…

Камандзір збянтэжана стаіць ля дзвярэй…

Да вядра на карачках падсоўваецца Шапялявы… Запаволена, бы нерашуча, пачаў мясціцца ля яго Пажылы… За ім падняўся і Казак…

Камандзір стаіць, нібы апляваны, глядзіць на ўсіх…

— А як жа есці, без лыжак? — пытаецца Шапялявы.

— А ручкамі! Ручкамі, пан эсэр! Во так! — па-блазенску ёрнічае Блатняк і, тут жа, зачарпнуўшы жменяй не дужа густую кашу, пачаў вылізваць яе з прыгаршчаў…

За ім ў вядзерца палез рукой Шапялявы…

З відавочнай няёмкасцю двума пальцамі нешта зачарпнуў сабе Пажылы…

— Ну, а вы што? Ахвіцэр! І ты, Маўчун! Запрашаць трэба? — занадта жвава круціцца ля кашы Блатняк. — Што, можа, не хочаце? Дык як хочаце! Нам болей перападзе, ха-ха…

Блатняк… Шапялявы… Пажылы… Адпіхваючы адзін аднаго ад вядзерца, яны лезуць за кашай рукамі…

Неяк ураз аслабелы Камандзір ціха апускаецца на свой шынель. Ён ашаломлены і спустошаны…

Казак неяк нервова матнуў галавой і садзіцца ў свой куток… Шапялявы, паспешліва пражоўваючы кашу, кажа Блатняку:

— Ну, а ты плявузгаў: Гунькін роў, Гунькін роў, бо не кормяць… Во і накармілі!

Блатняк прагна глытае кашу з прыгаршчаў:

— Значыцца, перадумалі!.. Мабыць, яшчэ пачакаюць страляць.

Шапялявы аблізвае пальцы:

— Пэўне, пачакаюць. Бальшавікі — яны таксама розныя… Па тваёй жа тэорыі…

— Само сабой… А ты, вучыцель, што думаеш? Пажылы моўчкі есць кашу…

Камандзір, прыкрыўшы вочы, сядзіць ля дзвярэй на шынялі…

Вельмі хутка яны ўтрох апаражнілі вядзерца і з асалодаю адваліліся плячамі да сцяны. Падобна, пад’елі… І нават, паспакайнелі… Яны задаволіліся…

— А я вам скажу, — роздумна зашамкаў Шапялявы. — Тое, што мы паначы ўдумалі, маланадзейна. І авантурна. Так вопытныя арыштанты не робяць.

— Абсалютная лухта! — жвава пацвердзіў Блатняк. — Хіба на засыпку. А так, можа, яшчэ…

— Можа, і абыдзецца, — разважае Шапялявы. — Калі разабрацца, дык мяне і праўда выпадкам узялі. Гэта мой корыш тую купчыху экспрапрыяваў, а не я. Ну, ды разбяруцца…

— Дык і са мной, мяркую, разбяруцца. Што я — контра які? Я чэсны пралетар! А што спекульнуў трохі, дык за гэта страляць? — размаўляе Блатняк.

— Цябе, можа, і не застрэляць, — ціха азваўся Пажылы. — Але ж тут афіцэр…

Блатняк:

— Ну і што?

— А тое, што яго падманулі. — гаворыць Пажылы.

— А хто, хто яго падмануў? — загарачыўся Блатняк. — Мы самі падмануліся! Ну, не кормяць, думалі — шлёпнуць! Аж, пэўна, не! Дык што ж нам цяпер — напралом? На злом галавы дзеля ахвіцэра? Тут кожны сам за сябе…

— Рызыка павінна быць апраўданай! — глыбакадумна прашамкаў Шапялявы.

Унутры ў Камандзіра штосьці напялася і разам аслабла… Ён нешта пачаў разумець. Ён слухае іх моўчкі, і адчуваецца, як ягоная разгубленасць ператвараецца ў маўклівы нутраны гнеў… У камеры раптам настала пакутная напружаная цішыня…

У ёй важка і нават злавесна чуецца з-пад акенца:

— Скаты!

— Што? — падняўся і сеў на доле Блатняк. — Хто скаты?

— Вы! — кінуў Казак.

— Вы чулі? Чаму гэта мы — скаты? — нервова пытаецца Блатняк.

— Трэба спярша падумаць, чым гаварыць, — пакрыўджана прашамкаў Шапялявы.

Казак неяк няспрытна варухнуўся ў шэрым святле з аконца сваёй крутаплечай паставай і зноў схаваўся ў цені…

— Абзываецца! За афіцэра заступаешся? — прыдзіраецца да Казака Блатняк. — Дык ахвіцэр не крыўдуе! Праўда, ахвіцэр? — ён павярнуўся да Камандзіра.

Той ва ўпор, не міргнуўшы, гняўліва паўзіраўся ў твар Блатняка…

Блатняк нешта адчуў…

— Ахвіцэр нязгодны! — аб’яўляе ён урэшце. — Ён згодны з бандытам! Во як! Ведама, дзве контры!

— Мала, што скаты! Вы яшчэ і падляцы! — з гневам сказаў Камандзір і адвярнуўся да сцяны.

— Ну, я ж казаў: яны контрыкі! Бандыт ды гэты ахвіцэр! — істэрычна залямантаваў Блатняк. — Іх трэба закласці! У ЧК!

— А што ўтойваць! Класавыя ворагі — пырскаючы слінаю з бяззубага рота, гаварыў Шапялявы.

Перад ім спалохана ўскочыў на калені Пажылы:

— Ціха вы, ціха! А то ўчуюць… Яны ж усіх нас…

Але ягоныя ўгаворы толькі раздражнялі не на жарт раззлаванага Блатняка:

— Што — ціха? Чаму я — ціха? Гэта ён хай ціха! Ён забойца! А гэты, ахвіцэр! Яны ворагі! А я лаяльны да савецкай улады чалавек! Яны задумалі ўцёкі, ты, пацвярдзі! Хто сабраўся канвой душыць? Хто, ну, скажыце!..

— Змоўкніце! Што вы робіце! — упрошвае Пажылы.

Але ягоныя словы наганяюць на Блатняка яшчэ большую злосць:

— А, і ты? І ты, тожа, за іх? І то, контра, за Бога, проціў рэвалюцыі!

І тады, з-пад акенца насупраць, неяк марудна, бы перасільваючы ў сабе знямогу, падняўся Казак. Ён босымі нагамі пераходзіць цераз выцягнутыя на падлозе боты Шапялявага… Марудна, але рашуча, ён накіроўваецца да Блатняка…

Той, учуўшы нядобрае, завішчэў ля парога:

— Не падхадзі! Не падхадзі!

Казак вялізнаю рукой ухапіў яго за грудкі, згроб, пераламіў у паясніцы і паваліў пад сябе долу…

Шапялявы спалохана адхіснуўся ўбок… Пажылы абмёр у нерашучасці…

Поделиться:
Популярные книги

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Король Руси

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Король Руси

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести