Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9
Шрифт:
Валодзька закідвае галлём тую мясціну, дзе была яма, і з рыдлёўкай у руцэ пацягнуўся па лядзе да лесу…
Прыпыняецца, размахнуўся і кідае, далёка-далёка ад сябе, рыдлёўку ў густы лес. Апошні раз абярнуўся ў бок, дзе была яма, і зноў цягнецца па лесе…
Грукат навальніцы становіцца ўсё мацней, мільгаюць маланкі… Усё мацней ідзе дождж…
А Валодзька ўсё ідзе па лесе… Слёзы на яго вачах перамешваюцца разам з дажджом…
І над Валодзькам… над лядамі… над лесам… на фоне навальніцы гучыць дыктарскі тэкст:
«Яны ведалі, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле і сталі са зброяй у строй. Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя. Як заўжды, масы засталіся ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. Але яны павінны былі пачаць. Для іх было відавочна: тое трэба было колісь зрабіць,
[1994 г.]
Каментары
Дзявяты том Поўнага збора твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава змяшчае кінасцэнарыі «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (сцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)» (у суаўтарстве з Р. Віктаравым), «Его батальон» (пры ўдзеле А. Карпава), «На Чорных лядах» (сцэнарый В. Панамарова, пры ўдзеле В. Быкава).
Творы падаюцца паводле храналагічнага прынцыпу на мове арыгіналаў: беларускай ці рускай. У «Каментарах» да твораў выяўляюцца значныя варыянтныя тэксталагічныя разыходжанні.
Нягледзячы на тое, што кінадраматургія займае даволі значнае месца ў творчасці Васіля Быкава, сам пісьменнік не надаваў ёй вялікай увагі і не ўключаў гэтыя тэксты ў Зборы твораў ці ў асобныя выданні.
«Грэбаванне» Васілём Быкавым сваёй кінадраматургіяй можна, напэўна, патлумачыць не толькі скептычным стаўленнем пісьменніка да экранізацый сваіх твораў. Мабыць, адна з галоўных прычын — быкаўская кінадраматургія ўсё-такі другасная, за некаторымі выключэннямі (як, напрыклад, арыгінальны сцэнарый 3-й серыі мастацкага тэлефільма «Долгие версты войны») яна створана па матывах аповесцяў. Па-другое, зададзенасць рамак драматургічнага жанру пазбаўляла В. Быкава абсалютнай творчай самастойнасці. Так, яшчэ ў 1968 г. ён раіў сябру А. Адамовічу: «Мне лично хочется, чтобы ты писал больше (в этой связи я не могу одобрить твоей связи-волокиты с кино, которое в наше время ничего общего с искусством не имеет, разве что дает возможность заработать. […])». У 1975 г. прызнаваўся В. Аскоцкаму: «Теперь вот кино. Снят более-менее сносно один фильм в Минске по „Волчьей стае“, на „Ленфильме“ же после того, как там тоже вытянули из меня все жилы и сняли полкартины, фильм закрыли и режиссера сняли. Надоело мне все это, ты не можешь себе представить как. […] И отбиться совершенно невозможно, негде от них прятаться, просто насилуют — деликатно, но с мертвой хваткой». Іншым разам пісаў: «Совершенно не работалось, не отдыхалось, не пилось даже. Не пришлось мне съездить и в Баку, куда я хотел. И все это проклятое кино!.. С театром я уже покончил, надеюсь в ближайшее время покончить с кино (будь оно проклято) и почувствовать себя человеком, если, конечно, не заниматься еще и литературой». Пазней пісаў Л. Лазараву: «…все мои фильмы получились сопливые, смотреть нечего». І ў той жа час рэзюмаваў:
«Несколько лет жизни я выбросил коту под хвост в образе театра и кино, которые не дали мне взамен ничего, кроме дули. Напрасно потраченные годы, горы бумаги, масса усилий, сведенных чиновниками и бездарями от кино к обычной серой халтуре».
Невыпадкова М. Кузняцоў, разважаючы пра праблему ўзаемаадносінаў кінематографа «с таким своеобразным писателем, как Василь Быков», пісаў: «Его рассказы и повести как будто специально созданы для кинематографа: компактные, емкие, с драматичнейшим сюжетом, с резко, даже резчайше очерченными характерами („черное — белое!“), с острейшей, нередко трагедийной и в то же время философской концовкой. Сейчас большинство из них экранизировано. И какое удручающее разочарование: серые картины, „еще раз о войне“, не оставившие сколько-нибудь заметного следа. Возникло даже мнение, что кино „не умеет“ ставить Быкова.
Казалось бы, рассказы и повести В. Быкова всецело в русле „второго рождения военной темы“: та же воинствующая точность реалий военного быта, острота ситуации, нравственная проблематика. Однако постепенно стало выясняться, что это и „то“, и „не то“. Ситуация у него была не просто острая и критическая, а наиострейшая, наикритичнейшая: герои стоят перед выбором — смерть или жизнь ценой предательства. Речь идет не просто о победе, а о цене ее и ее смысле. […]
В экранизациях Быкова не было, прежде всего, его чрезвычайной достоверности войны, „документальности“. То ли в силу врожденной робости дарования, то ли еще почему, но режиссеры не осмеливались на эту достоверность, создавая привычное и шаблонное изображение войны „вообще“. Что касается „большего“, то на него не было даже и намека».
А так пра «кінематаграфічны» перыяд жыцця сябра пісаў А. Адамовіч: «Косяком пошли фильмы „по Быкову“. От них В. Быкову, его писательскому авторитету, пожалуй, не поздоровится. Кино такая штука: или добавит, приплюсует талант создателей фильма к тому, что заключено в экранизируемой прозе, или отнимет, и тоже на величину, равную теперь уже их бесталанности. […]
Литератора, приходящего в кино, поражает, как здесь всё и все знают больше самого писателя: что надо и чего не надо нашему зрителю, сколько правды о войне — „в самый раз“, а сколько — „зритель не выдержит“.
Я тоже зритель, но никак не подозревал, что я такой слабонервный и так мало правды способен унести, переварить. Во всех почти фильмах „по Быкову“ убран тот жар и холод, которые мы физически ощущаем вместе с героями, читая его прозу. И главное — без чего и вовсе нет Быкова! — исчезает острота социально-нравственных коллизий. Читателю — можно, зрителю — противопоказано…».
У другой палове ХХ стагоддзя па творах В. Быкава было пастаўлена дзевятнаццаць мастацкіх фільмаў. Да значнай часткі з іх пісьменнік сам напісаў сцэнарыі ці зрабіў гэта ў суаўтарстве з рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня», «Волчья стая», «Дожить до рассвета», «Долгие версты войны», «Обелиск», «Его батальон», «На Чорных лядах». У іншых выпадках уступіў права на перапрацоўку сваіх твораў для іх далейшай экранізацыі: так былі зняты кароткаметражны мастацкі фільм «Желаю удачи» (1968, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый У. Бяляева, рэжысёр В. Смагін; па матывах апавядання «Чацвёртая няўдача»), «Восхождение» (1977, к/с «Мосфильм»; сцэнарый Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі, рэж. Л. Шапіцька; прэмія Ватыкана, галоўная прэмія і прэмія Міжнароднай асацыяцыі кінапрэсы на Міжнародным к/ф у Заходнім Берліне), «Фруза» (1981, ПТА «Телефильм», к/с «Беларусьфільм»; сц. Ф. Конева, рэж. В. Нікіфараў), «Крохи войны» (1985, к/с «Профиль» (Польшча); сцэнарый А. Баршчыньскага, Я. Хадкевіча; па матывах аповесцяў «Круглянскі мост» і «Трэцяя ракета»), «Знак беды» (1986, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый Я. Грыгор’ева, А. Нікіча, рэжысёр М. Пташук), «Круглянский мост» (1989, Студыя імя Ю. Тарыча, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый М. Шэлехава; рэжысёр А. Мароз), «Карьер» (1990, к/с «Мосфильм»; сц. Э. Валадарскага, рэж. М. Скуйбін), «Одна ночь» (1991, Беларускае тэлебачанне; сцэнарыст і рэжысёр У. Колас), «Пойти и не вернуться» (1992, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый А. Карпава, рэжысёр М. Князеў).
На пачатку ХХІ стагоддзя былі зняты кароткаметражныя кінастужкі «Мать» (2003, відэаальманах «Территория сопротивления» (Беларусь); сцэнарыст і рэжысёр Я. Сяцько; студэнцкая праца па матывах апавядання «Сваякі» і аповесці «Знак бяды»; прыз журы Міжнароднага кінафестываля (далей — МКФ) «Славянская юность: мечты и надежды» (Масква, Расія), 2004; Галоўны прыз МКФ «Золотой Витязь» (Чалябінск, Расія), 2005), «Отражение» (2003, Беларуская акадэмія мастацтваў, сцэнарыст і рэжысёр А. Голубеў; па матывах апавядання «Адна ноч»), «Пойти и не вернуться» (2004, сцэнарыст і рэжысёр Я. Сяцько (Беларусь), дыпломная праца), «Обреченные на войну» (2009, «Кинопродвижение» (Расія), сцэнарый В. Жулінай, А. Ісаевай, рэжысёр В. Жуліна; экранізацыя аповесці «Пайсці і не вярнуцца»; прыз актрысе Н. Лашчынінай за лепшую жаночую ролю на VII Міжнародным фестывалі ваеннага кіно імя Ю. М. Озерава (Растоў-на-Доне, Расія, 2009).
Але не ўсе намеры кінематаграфістаў былі ажыццёўлены. Так, яшчэ ў 1966 г. В. Быкаў атрымаў з Творчага аб’яднання «Юность» кінастудыі «Мосфильм» тэлеграму з прапановай аб экранізацыі «Мёртвым не баліць». Аднак ужо праз месяц пачалася шматгадовая кампанія шальмавання пісьменніка, і, відаць, таму гэтае пытанне больш не ўздымалася. Таксама не дазволілі экранізаваць гэтую аповесць на «Беларусьфільме» Л. Мартынюку — ні ў 1966–1967 гг., ні пазней — у 1990 г. Па сведчанні Л. Мартынюка, у 1966 г. ён перадаў М. Лужаніну аўтарскі экзэмпляр машынапісу «Мёртвым не баліць» з просьбай аб пастаноўцы аповесці (В. Быкаў сказаў па тэлефоне: