Rubaji
Шрифт:
* * *
Што цмокаць дарэмна, калі атухаюць жароўні! Што мудрасць вякоў! Ты віном шчыра чару напоўні. Пі, пройдзе жыццё, і хадзіць будзе Месяц без нас Ад поўні да веташка, ад веташка да поўні. * * *
Дзе блізкі сябра той, чый слых бы ўраз спасціг Мой сказ, кім чалавек быў з першых дзён сваіх? Народжаны ў бядзе, на гліне гора замяшаны, Ён паблукаў крыху па свеце — і заціх. * * *
І
* * *
Выпі сам няшкоднага віна, Кубак мой напоўні са збана, Покуль з нас лёс ганчару закажа Збан зрабіць, давайма піць да дна! * * *
Высакароднасць кіпарыса і ліяны, Адкуль яны, з якой такой пашаны? У гэтай — дзесяць языкоў, і ўсе маўчаць, Той мае дзвесце — ўсе лянотаю звязаны. * * *
Нашто бедаваць па багацці зямным? Ці ты сустракаўся хоць з вечным адным? Як некалькі ўздыхаў пазычылі целу, Пазычанае не палічыш сваім. * * *
На чары рука і рука на Каране, Душа то ў святосці, то ў нечысці вяне, Пад мармуровым скляпеннем колеру бірузы Мы і не кафіры і не мусульмане. * * *
Што крыўдзіцца на невуцтва, як свет ліхі. Ад немачы сціскае сэрца боль глухі. Падперажуся зунаром, бо маю сорам За мусульманства за сваё і за грахі. * * *
У горадзе ў славе — мішэнь азлаблення людскога, У келлі ў самоце — мішэнь падазрэння сляпога, Найлепш, каб ты быў хоць як Хідр ці Ільяс, Ні цябе каб ніхто, ні каб ты сам не ведаў нікога. * * *
Убачыў птушку на сцяне дрымотнай Туса, А перад птушкай голы чэрап Нак-Кавуса. Казала птушка чэрапу: «Аднак! Аднак! Дзе голас звону, гром літаўраў? Дзе спакуса?» * * *
І чым так няміл я табе, небасхіл? Дзярэш майго шчасця сарочку штосіл, І вецер, што дзьме ў мяне, полымем робіш, І сушыш ваду ў мяне ў роце на пыл. * * *
З віном у руцэ, з локанам у другой Шчаслівы сядзіць незнаёмы з тугой, Ён п’е і не дбае пра небазваротнасць, Пакуль хмель не вытне салодкай нагой. * * *
Нябёсы дарэмна не робяць нічога: Даюць аднаго, каб украсці другога. Каб ведаў, што зробіць з ім лёс, чалавек — На свет бы ён не нараджаўся, нябога. * * *
Мы — лялькі, а неба — той лялечнік спрыту, Што глуха завесіў заслону з блакіту, Патузаюць нас на кіліме жыцця, І зноўку патрапім у куфар нябыту. * * *
Цвярозаму мне не адчуць асалоды, А ў п’янага розум слабее ад згоды. Прамежак між хмелем і яснасцю ёсць — Завецца жыццём, там я раб назаўсёды. * * *
Я горла наблізіў да горла збана, Каб сродак здабыць даўгажыцьбы са дна. Да губ маіх губы прыклаўшы, сказаў ён: «Як ты, быў і я, наша доля адна». * * *
Калі нагою смерці буду растаптаны, Рукою смерці, быццам птушка, абскубаны, Май літасць, каб мой прах збанамі толькі стаў, Мо ажыву я, ўчуўшы пах віна жаданы. * * *
Калі сканаю, абмыйце мяне чыстым віном, Багаславіце ў людской гамане чыстым віном, Знайсці захочаце ў дзень уваскрэсення, Дык прах шукайце мой у чайхане з чыстым віном. * * *
Тварэц сваю літасць выказвае сам. Ёсць лік і правінам тваім і грахам. Як п’яны ты сёння да смерці, дык заўтра Даруе тваім засмылелым касцям. * * *
Напэўна, травінка, што шэпча з пяском, У небападобнай была валаском. Не люта ступай на траву маладую, Бо вырасла з праху цюльпана крадком. * * *
Хто чуе голас розуму спрасоння, Быка ён доіць у тугі ў палоне. Лепш апранаху блазена надзень, За розум толькі пырнік купіш сёння. * * *
Устань, скунежаны, настала ранне! На лютні грай, смакуй віно кахання. Бо доўга тут яшчэ не быў ніхто, А тым, што адышлі, няма вяртання. * * *
Як прыйдзе па вясне кумір адтуль, дзе гурый грай, І мне падасць віна туды, дзе нівы самы край, Як бы ні лаялі пасля за гэты словы людзі,— Сабака лепшы за мяне, калі я ўспомню рай! * * *
Кажуць, п’яніц у пекле зглынае агонь, Гэта жылка маны б’ецца постраху ў скронь, Як каханкі і п’яныя пекла заселяць, Заўтра ж рай будзе голы, як тая далонь. * * *
Прыгожую чару, аздобу сталоў, Разбілі і кінулі моўчкі далоў. Шануйся, не стань на чарэп’е без жалю, Бо чара рабілася з чараў галоў. * * *
Поделиться:
Популярные книги
Жена моего брата
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чайлдфри
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Стражи душ
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Руси
2. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Любимая учительница
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
На границе империй. Том 4
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Дело Чести
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00