Чтение онлайн

на главную

Жанры

Chajam Amar

Шрифт:
* * *
Спачатку ружам небасхіл дасць на зямлі святло, Каб потым іх сарваць і зноў ператварыць у тло, Каб неба прах, нібы ваду, ўбірала, Да дня ўваскрэсення б кроў прыгажунь ліло.
* * *
Як бразнуў учора аб камень я збан паліваны, Быў п’яны, таму разгуляўся мой гнеў расцугляны. А збан мне і кажа на мове патайнай сваёй: «Ты стаў, як і я, мы абодва не варты пашаны».
* * *
Сказаў:
«Не буду піць пунсовага віна,
Віно ёсць кроў лазы, піць кроў — адна віна». А старац розуму спытаў: «Ці ты сур’ёзна кажаш?» Я зноў: «Мне піць як жыць. І мой зарок — мана».
* * *
Бяздомнік, ты, як мяч гаўчана долі, Нідзе сябе не выкажаш ніколі. Той, хто на пошук кідае цябе, Сакрэт трымае, ўсё ў ягонай волі.
* * *
Сонца пакінула рання аркан у блакіце, Кай-Хусроў поўдня ў чару кінуў шарык у спрыце. Пі віно, бо кахання світанкавы крык Паўтарыўся ў сусвеце рэхам радасці: «Піце!»
* * *
Ці ёсць куток той, дзе знайсці спакой, Ці ўсё ісці дарогаю цяжкой? Хоць праз сто тысяч год бы мець надзею З зямлі травою прарасці жывой.
* * *
Калі тварэц таго не захацеў, што я хацеў, Не загучыць тварцу, як хваласпеў, што я хацеў, Як тое ісціна, што ён хацеў, дык значыць — Грэх тое і ў тварца абудзіць гнеў, што я хацеў.
* * *
А ганчар такі вылепіў чары галоў І ганчарства ў майстэрства высокае ўзвёў, Чару дном дагары над сурвэткай жыцця ён паставіў І напоўніў гаркотай яе да краёў.
* * *
Той, хто стварыў мяне, ніяк я не згадаю, Стварыў для пекла ён мяне, а ці для раю. Кумір, барбіт і чара з краю нівы — Бяру гатоўкай, а яму — рай пазычаю.
* * *
Дзе б ружы і цюльпаны ні раслі, Яны ўзышлі з крыві паноў зямлі. Фіялка вырасце — радзімка гэта На твары тых красунь, што адцвілі.
* * *
У міг, як ранне засінеецца нявінна, Рука трымацьме шал віна, як плод галіна. Раз людзі кажуць, што гарчыць віно, Таму якраз віно быць ісцінай павінна.
* * *
Не варта сэрца даць памеціць сумнай меце, Іслам спаведваць — трэба мець адно на мэце, Жаданням сэрца патураць і піць віно, Бо невядома, колькі пражывеш на свеце.
* * *
Будзь асцярожны, бо падступны лёс спакон, Не будзь бяспечны — востры меч трымае кон, Як лёс у рот табе кладзе халву — пабойся Глытаць прысмакі, іх прыправіў ядам ён.
* * *
У прыстанку двухдзверным даецца замала — Кроў у сэрцы і ростань з душою трывала. Той шчаслівы, хто ў гэта жыццё не прыйшоў, Той спакойны, каго маці й не нараджала.
* * *
Я прагну чыстага віна здаўна, Рубаб і флейту чуць хачу звідна, Як прах мой зробіцца збаном — жадаю, Хай збан не прасыхае ад віна.
* * *
Як толку з розуму няма ў наш час, Плён лёсу неразумны жне якраз, Тады налі, што адбірае розум, Няйнакш спагадна лёс зірне на нас.
* * *
Сказала ружа: «Я — Юсуф, вякі ў расчуле Мне вусны ў золата і ў яхант агарнулі». Кажу: «Што ты Юсуф з Егіпта, доказ дзе?» І адказала: «Ты зірні — ў крыві мая кашуля».
* * *
Мы з віном і каханай прыйшлі ў голы кут, Вольныя ад надзей і ад страху пакут, За віно мы заклалі і целы і душы, Спалі з нас кайданы злога побыту тут.
* * *
У застоллі разваг розум довад прывёў — Паўтараюць адно столькі розных галоў. І калі нехта скажа, віно не дазволена, Не паверу — «Налі!» — бог сказаў і пайшоў.
* * *
І заплакала хмара ў зялёным куце, Без віна жыць не варта ў зямной цеснаце. Вось травінка, якую мы бачым сягоння. Хто ж убачыць травінку, што з нас прарасце?
* * *
Хай будзе шлях яе, як мой адчай, даўгі, Украла сэрца, а сягоння без тугі Прайшла і толькі позіркам сказала: «Кінь у ваду дабро, глянь, ці ідуць кругі».
* * *
Дух у госці прыйшоў, не спаганены прахам, З пракавечнага дома пад праведным дахам, Падмацуй яго ранішняй чарай віна, Каб гукнуў: «Будзь твой дзень блаславёны Алахам!»
* * *
Пра наступнасць не дбай, чалавеча, ў журбе, Марнасць думак душу тваю хай не скрабе. Дык жыві ў гэтым свеце вясёлы і рады — Не пыталі парады спачатку ў цябе.
* * *
Рана ўстаўшы, старэча, ўбачыш з-за далягляда, Як рука хлапчукова пыл пусціць з ветрам рада. Ты малечы парай: «Рассыпай з асцярогай, Гэта — прах воч Парвіза, галавы Кай-Кубада».
Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10