Rubaji
Шрифт:
* * *
Я п’ю віно, ды не вар’ююся ў гульбе, Сціскаю чару я ў мальбе, не ў пахвальбе. Я пакланяюся віну і маю мэту — Не пакланяцца так віну, як мы сабе. * * *
Як ведаеш адгадкі таямніц усіх, Чаго бядуеш з марнаты бядот сваіх? Калі ўсё вершыцца па ўладнай нейчай волі, Усцешны будзь з жыцця хоць на кароткі міг. * * *
«Без
* * *
Ты ведаеш, чаму так певень на світанні Жалобна ў неба штохвіліны шле літанні? Люстэрка рання паказала: ноч яшчэ адна Пайшла з жыцця, а ты не быў пры развітанні. * * *
Збан гэты, як і я, пабачыў шчасця мала, Палонам локанаў яго краса трымала, А гэта ручка, што на горле бачыш ты, — Рука, якая шыю любай абдымала. * * *
Мой пал ляцеў да роўных ружам птахам, Рука імкнулася да чары з хмельным пахам. Вазьму я дзель сваю ад кожнага, пакуль Гасцінцы цела грэшнага не сталі прахам. * * *
Хаям! Як быў з віном ты шчырым — сцешся, Як ты хоць міг сядзіш з кумірам — сцешся, Канец усім праявам свету — небыццё, Як тут яшчэ не стаўся жвірам — сцешся. * * *
Покуль можна, не рупся ў гэтым свеце журбой, Хай наступнасць і прошласць пачакаюць з цяжбой, Скарбы — прах, пі, гасці ў гэтым зніклівым коле, Бо не возьмеш ячменнага зерня з сабой. * * *
І сніў я сон — мудрэц мне сон мой ставіў у віну: «Нікому ружа радасці не расцвіла ад сну. Чаму такое робіш ты, што смерці роўна, Устань жа, спаць ты мусіш вечнасць не адну!» * * *
Ці доўга будзеш ты тужыць па ўсіх, ці не? Ці ў радасці ты будзеш жыць свой міг, ці не? Віном напоўні кубак, бо не ведаеш, Ці выдыхнеш ты гэты ўздых, ці не? * * *
Дзверы хлеба надзённага, госпадзе, мне адчыні, Дай што маеш і гнеў адгані гэтай лютай гайні, І трымай мяне п’янага так, каб не меў я У бяспамяцці злым а ні клопату, ні мітусні. * * *
Што ўсё, што існўе, — выявы і ўявы, Ніводзін не ведае розум рухавы. Сядзь, выпі віна і вясёлы пабудзь, Разваг сваіх выкінь пустыя забавы. * * *
Цяпер пазбаў, калі ты можаш, ад усіх Душу каханай ад пакут і нош цяжкіх, Не будзе вечна гэта царства прыгажосці: Яно імгненна выслізне і з рук тваіх. * * *
Раз небасхіл не зрушыць воляй мудраца, Нябёсам — як ты ні лічы — няма канца. Раз мусіш ты сканаць, — табе ўсё роўна Ці ў доле з’есць мураш, ці ў стэпе воўк сляпца. * * *
Сатлеў я сэрцам болей чым нябожчык, о сакі, А пад зямлёю спакайней яму такі, І колькі б я ні каяўся, і колькі слёз ні ліў бы, Я застаюся грэшнікам на ўсе свае вякі. * * *
Адрынь абрады веры, будзь рашучы, — ўсё мана, Дзялі скарынку, хоць апошняя яна, Не квапся на жыццё людское, на маёмасць, А за той свет ручаюся, нясі віна! * * *
Няма начэй, каб розум мой не ныў у гудзе, Каб чысты жэмчуг слёз не асыпаў мне грудзі. Віно разваг не поўніць чару галавы, Бо перакуленая поўнаю не будзе. * * *
Усё ў гэтым свеце, што бачу, Не варта ні смутку, ні плачу. Ды, слава Алаху, куды ні зірну — Сваю ўсюды бачу няўдачу. * * *
Пакуль мы рукі не сплялі свае ў хаўрусе, Не наступіць нагою нам на голаў скрусе. Да золку будзем пахмяляцца, будзе днець Без нас, а мы ўздыхнуць не зможам у спакусе. * * *
Хто гэты свет прайшоў кружма і нацянькі, Каб распазнаць яго абодвыя бакі, Не ведаю, ці ведае дапытнік, Пра справы свету што мы ведаем-такі? * * *
Свяцільнікі мячэці і кумірні дым, Зло пекла, радасць раю — пра адно гудзім. Глянь на скрыжалі лёсу: там накрэсліў Даўно ўжо Майстра ўсё, што здарыцца з усім. * * *
Дней, сэрца, рукой разбудзіўшы гук лютні ласкавы, Згубіўшы імя сваё, піць будзем водар гаркавы. Кілім малітоўны за келіх віна прадамо І гахнем аб камень бутэльку і ганьбы і славы. * * *
Кахаю цябе, ды папрокам не дам сябе грызці, І з невукам я не спрачаюся, як і калісьці, Напітак кахання спакон — ацаленне мужчын, А для немужчын гэты кубак не мае карысці.
Поделиться:
Популярные книги
Его наследник
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Санек
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Совок 4
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Защитник
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00