Rubaji
Шрифт:
* * *
Віно вар’яту, мне — каханая адна, П’ю, не баюся быць зняслаўленым сп’яна. Я вып’ю гэтулькі, што кожны запытае: «Гэй, ты адкуль ідзеш, гарлач віна?» * * *
Віно — рубін празрысты, а гарлач — крыніца, У целе піялы душа віна таіцца, І чара з крышталю іскрыцца ад віна Слязьмі, дзе кроў лазы, што дол акрыла ніца. * * *
Тайны
* * *
Я тайну, выпешчаную ў салодкай скрусе, Табе паведамлю ў святым прымусе: З мілосцю да цябе сыду ў зямлю, З мілосцю да цябе з зямлі ўздымуся. * * *
Хоць для цябе гэты свет беспрытульны стваралі, Мудрыя раяць у ім не давярацца жалю. Шмат да цябе падобных прыйшло, адышло. Крадзь сваю долю, пакуль і самога не ўкралі. * * *
Ранне ўжо на нагах, прачынайся, юнак! Поўні кубак віном, гаркаватым на смак, Гэты міг, што пазычылі ў тленным закутку, Будзеш доўта шукаць, ды не знойдзеш ніяк. * * *
Дзень такі, што ў неба дно відно, Кветкі хмарай змылі пыл даўно. Салавей крычыць на мове тайны Жоўтай ружы: «Трэба піць віно!» * * *
Ты — тварэц, і мяне ты такога стварыў, Сэрца хмеляць віно і мілосны парыў. Як стварыў ты мяне ў дзень свой першы такога, Што ж у пекла штурхаеш цяпер пад абрыў? * * *
Не сумуй, што задуманы свет нетрывала, Весяліся, твой міг пратрымаецца мала. Каб з натурай рашучай быў лёс, дык тады Нарадзіцца б ніколі табе не прыпала. * * *
Гасподзь! Велікадушны, значыць — міласэрны, Чаму ж з садоў Ірэма выгнаны няверны? Пакорнаму даруеш мне — не міласэрнасць гэта, Мне, бунтару, — ты ў міласэрнасці празмерны. * * *
Хто з крывадушнасцю ідзе ў жыцця гасподу, Паміж душой і целам ставіць перашкоду, А я на галаву пастаўлю збан з віном, Хоць галаву мне адсякуць, як пеўню, з ходу. * * *
Не быў цвярозы, бо не здраджваю абранніцы, І Ноч прароцтва нецвярозая у п’яніцы. Збан на грудзях і чары на губах, Рука на шыі гарлача да раніцы. * * *
Як сам не п’еш віна, дык іншых не віні, Пазбаўся лепш ад хітрасці і ад хлусні. Хоць ганарышся тым, што чыстага віна не п’еш ты, Сто іншых спраў тваіх не лепшыя ані. * * *
Лахмоннем заторкнулі горла збанкоў, Трушчобы амылі зямлёю вякоў, А можа, мы ў пыле шынка адшукаем Жыццё, што згубілі ў разгуле шынкоў. * * *
Не надтачыць, не ўкараціць ні лёс, ні дні, Не варта ныць па драбязе, па мітусні. Бо справы нашыя і ўласнымі рукамі Пераляпіць, як воск, ты нават і не сні. * * *
Дабро і зло, бяда, святло і скон — Усё, што вырак чалавеку кон, На небасхіл не звальвай, кажа розум, Бо ў тысячу разоў няшчасней ён. * * *
Зірні на неба перакуленае зноў, Дзе гвалт спадае на галовы мудрацоў, Зірні на дружбу поўнай пляшкі з кубкам, Зліліся губы, а між імі льецца кроў. * * *
Збяры, о сэрца, ўсе свае жаданні, Сад асалоды хай вартуюць здані, І ў садзе на ласкавую траву Садзіся ўночы, а ўставай уранні. * * *
У жыцці быць разважлівым трэба ва ўсім, І пра справы Сусвету не ведаць зусім, І пакуль у цябе ёсць язык, вочы, вушы, Трэба быць і нямым, і сляпым, і глухім. * * *
Піць ды з гожай бавіць час прыгожа Лепш, чым крывадушнічаць варожа, Як у пекла п’яных упякуць, Дык скажы, хто рай убачыць можа? * * *
Ты ў палоне духмянаў не будзеш калі? Што табе прыгажосць і нягожасць далі? Як ты нават Замзам ці жывая крыніца, Усё роўна схаваешся ў сэрцы зямлі. * * *
Цюльпан шторання ахінаецца расой, Фіялка хіліцца ў лагодзе лугавой. Клянуся, мне бутоны тыя даспадобы, Што падбіраюць крыссе вопраткі сваёй. * * *
Старасць — дрэва са слабымі каранямі, Шчок маіх гранаты пасінелі самі, Дзверы, дах, сцен чатырох падпоры Заняпалі — і чакай, што рухнуць днямі. * * *
Дзень мінуў — забудзь яго намер, Дню, які не надышоў, не вер, Не глядзі ні ў прошласць, ні ў наступнасць, Не марнуй жыцця, жыві цяпер. * * *
Прыйшоў ці выйшаў я — такой бяды. І мой уток сцячэ, ўцячэ куды? Ці ад агню нябеснага сумленна На дым згараюць людзі, як гады?
Поделиться:
Популярные книги
Жена моего брата
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чайлдфри
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Стражи душ
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Руси
2. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Любимая учительница
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
На границе империй. Том 4
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Дело Чести
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00