Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Прайшоў тыдзень. Маё сэрца кожнага разу балюча сьціскалася ў грудзях, калі я падыходзіў да «базы». Я жахліва баяўся — раптам там ня будзе новай порцыі дроваў і ежы.

Але пакуль, слава Богу, правіянт спраўна зьяўляўся на ўмоўленым месцы.

Яшчэ праз тыдзень, у некалькіх днях шляху ад асноўнай «базы» я нарэшце знайшоў на сьцяне расколіну, па якой магчыма было ўзьняцца і перабрацца на той бок, за мяжу Саду.

Я, насьвістваючы вясёлую песеньку, бадзёра спускаўся да «базы». Ад радасьці і новай надзеі я ледзь не запамятаваў прытрымацца на горнай сьцежцы, трошкі паназіраць

за тым што адбываецца ўнізе, каб незнарок не спаткацца зь Сэйнай.

Ад убачанага я рэзка спыніўся. Сэйна, мая бедная Сэйна! упіраючыся локцямі, як чалавек зь перабітымі нагамі, марудна паўзла ўверх да «базы». На доўгай лямцы, перакінутай праз плячо яна цягнула цяжкі кош. Да вялікіх чырвона-чорных струпоў на яе твары, на яе руках і нагах, на круглых як дзіцячая галоўка каленках, дадаліся парэзы ад гострых камянёў. За ёй па зямлі цягнулася шырокая чырвоная стужка. Чырвонымі былі пасмы яе валасоў. Яна задыхалася, але ўпарта, мэтар за мэтрам уздымалася.

Я адразу рвануўся быў ёй на дапамогу, але са сьлязамі злосьці і жалю разьвярнуўся і штосілы пабег назад, у горы — як мага далей, бо я, сваёй блізкай прысутнасьцю мог забіць яе.

Без супынку бег пакуль не пацямнела, і толькі ў поўнай цемры, крадучыся, я дазволіў сабе спусьціўся да базы, забраў увесь прывіянт.

Я цвёрда вырашыў сюды больш не вяртацца.

ХХVІІІ

Цяпер мой Шлях ішоў вэртыкальна, да самых зор. Яны былі так блізка, падобныя да бліскучых пэрлінаў, падвешаных у цямрэчы.

Я не кранаў іх, мабыць баючыся незнарок зьбіць. Я чапляўся за выступы скальнай сьцяны, шукаў для ног трывалага апірышча і ўзьнімаўся вышэй і вышэй.

Сьцяна аказалася нашмат большай, чым можна было меркаваць, аглядаючы яе зьнізу. Ноч агарнула мяне неспадзявана. Мне пашанцавала, што яна выдалася бязьветранай. І хоць холад імкнуўся абняць мяне сваімі ільдзянымі абдымкамі, я даволі ўпэўнена караскаўся наверх.

Кожная хвіліна майго знаходжаньня ў натуральных межах Саду, (а яны, хутчэй за ўсё вызначаліся акружнасьцю сьцяны кратэра) набліжала сьмерць для мужнай Сэйны. Я ня мог дазволіць сябе адпачынак. З аднаго боку злосьць на свой лёс, і пачуцьцё віны, што Сэйна з-за мяне трапіла ў сьмяротную пастку, зь іншага боку — блізкасьць мэты і прыгажосьць прасторы, у якой я апынуўся, паміж Малочным Шляхам і зямлёй, — узбуджалі у мяне дадатковыя, пры- хаваныя да той пары, сілы. Я не адчуваў стомы.

І ўсё ж, чым вышэй я паднімаўся, тым цяжэй было дыхаць. «Калі так пойдзе далей, — падумалася мне, — я проста загіну ад недахопу паветра».

Ружовыя промні маладога сонца афарбавалі контуры скалаў, што засталіся ніжэй. Скальная сьцяна нагадвала краі вялізарнай чорнай бочкі, на тры чвэрці закопанай у зямлю. На дне яе, жоўта-зялёным півам ціха калыхаўся Сад. Над ім, нібыта маладая піўная шумка, плаваў негусты туман.

Чырвонае сонца забіралася ў цэнтар нябесных скляпеньняў, жаўцела, памяншалася. Цяплелі скалы, і мае цягліцы ўсё лепей і лепей пачыналі слухацца мяне. Але ж праблема недахопу паветра пераўтварылася ў небясьпечную пагрозу. Перад вачыма паплылі апельсінавыя кругі, што як вадзяныя дзьмушкі лопаліся ў садовым напоі…

Шляху назад няма. Я зрабіў выбар: жыць будзе Сэйна. І калі мае рукі зараз аслабеюць, і я сарвуся на гострыя скалы, то гэта будзе ўсё роўна лепей, чым спусьціцца назад нікчэмным баязьліўцам і жыць далей за кошт сьмерці іншага. Я не безь цікаўнасьці адзначыў, што мой скон будзе такім жа, як скон Руаты. Магчыма ў нас адно і тое ж перадсямротнае выпрабаваньне і, пэўным чынам, ідзе спаборніцтва?

Тры мэтры вышэй над маёй галявой (спачатку я думаў што гэта вялізны цень ад краю расколіны), у сонечным сьвятле праступіла чорная трэшчына, што вяла ў глыб сьцяны.

Калі працягласьць трэшчыны будзе даволі вялікай, то дзесьці ўнутры скалаў яна зможа выйсьці за межы ўздзеяньня Саду! Там можа адшукаць выдатную схованку-пячорку і ня трэба ісьці ў пустэльню. Давядзецца зрабіцца аскетам, падобна да нашых фанатыкаў-шаманаў, што ў долах выкопваюць пячоркі — спасьцігаюць у поўнай адзіноце тайны Сусьвету. А я — пячорнік пад самымі нябёсамі! Сэйна будзе прыносіць мне ежу да ўзножжа скалаў, я ёй буду прыдумваць вершы-замовы. Ці ж мала на зямлі было выгнаньнікаў-самотнікаў!

Пэрспэктыва жаласнага, але існаваньня, дадала маім рукам новы прыліў моцы. Я падцягнуўся на краі скалы і праз хвіліну стаяў перад вузкай трэшчынай, што праразала каменнае цела кратэрнай сьцяны. Я запаліў паходню і пачаў прабірацца ў глыб.

Неўзабаве расколіна пераўтварылася ў своеасаблівы лёх і пайшла рэзка ўніз. Перад цёмным спускам скальная парода была пакрытая ільдом, бліск якога на імгненьне асьляпіў мяне. Я пасьлізнуўся, паходня выпала зь рук і згасла. Выбухнула цемра.

Ад удару аб каменную падлогу лопнула лямка, на якой вісеў заплечны кош. Высыпаліся рэчы, ежа, дровы. Штосьці засталося ляжаць перад правалам, штосьці, зьнікаючы ў цемры, паляцела ўніз. Я таксама не ўтрымаўся і, не жадаючы таго, зь усё большай і большай хуткасьцю паехаў у глыбіню.

Нядоўгі чорны палёт, і я цяжкім кулем выпаў на каменную нішу, пры тым даволі моцна пабіў нагу. Зьверху на мяне пасыпаліся дровы, алейныя дыні, смажаныя тушкі грызуноў, фрукты. Самыя балючыя былі сукаватыя паленцы, — я ледзьве пасьпяваў прыкрываць рукамі голаў. Нарэшце мяне накрыў растрапаны кош.

Відавочна я апынуўся зь іншага боку кратэрнай сьцяны. Далягляд шырокім паўколам агінаў макаўку шэрай, лысай плянэт. Дзе-нідзе яе гіганцкі чэрап быў пазначаны шчарбінамі вельмі старых кратэраў, нашмат меншага памеру за той, зь якога я так імкнуўся выбрацца. Колькі ставала зроку — распасьціралася суцэльная пустэльня, ніводнай прыкметы расьліннасьці.

Я азірнуў места свайго прыстанку. Карціна жахлівай катастрофы, што адбылася сотні, а можа і тысячы гадоў таму паўстала перад маімі вачамі. Вялізарная мэталічная птушка, па рэштках якой можна было здагадацца пра яе вытанчаную форму, унурылася ў скальную сьцяну і ўзарвалася, утварыўшы агромністую выбаіну, трэшчыны ад якой разьбегліся ва ўсе бакі.

«На такіх птушках нашыя продкі лятаюць да зораў», — падумаў я, успомніўшы аповеды Раншая.

Чыясьці даўняя сьмерць ратавала мяне і Сэйну!

Поделиться:
Популярные книги

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4