Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

ХХVІ

Я сплёў зь ліянаў вялікі кош, які можна было насіць як заплечнік. Папрасіў, каб Сэйна потым сабе спляла такі ж. Мы набралі фруктаў, гарэхаў, булак зь хлебнага дрэва, напоўнілі вадой гарбузовыя бутлі. Неўзабаве кош стаўся даволі цяжкі.

У час збораў, Сэйна расказала, што адбылася ў падзямельлі за апошнія гады.

* * *

«Адзін перабежчык зь атрада асэнізатараў распавёў нам як загінула Руата. Яна, Упляйк і некалькі жаўнераў, у ліку якіх ён якраз і трапіў, пайшлі за табой. Паветраная шахта іх вывела на шлях над прорвай. Нарэшце яны здалёк

убачылі цябе — ты якраз ішоў па Мосьце. Усе бачылі што зь табой адбывалася, як цябе агортвалі рознакаляровыя сьмерчы. Упляйк папрасіў паклікацца дабраахвотнікаў. Але такіх не знайшлося. Ніхто не хацеў ісьці на Мост, той асэнізатар, які пасьля перабяжаў да вемасутаў, сказаў, што па легендзе толькі праведнікі могуць пайсьці па каменным Мосьце. Упляйк завішчаў, што гэта ўсё дурноцьце і забабоны і загадаў яму ісьці за табой. Але ён ня выканаў загад, за што ледзь не атрымаў лязэрным корцікам пад сэрца. Упляйка спыніла Руата.

— Чаму ты сам ня можаш пайсьці па гэтым Мосьце! Ты ж сьмяяўся зь Даляшорзаха! Казаў, што ён жыве толькі за мой кошт! Што ён не герой. А сябе ты лічыў героем! Даказваў, што ты больш годны і варты мяне.

Упляйк пабарвавеў.

— Я тут камандзір, я мушу загадваць і патрабаваць выкананьне загадаў.

— Ты проста баісься ступіць на каменныя прыступкі, — крыкнула яму ў твар Руата.

— Маўчы, жанчына! — перабіў Упляйк.

Руата ўся ўспыхнула:

— Я сама пайду за Даляшорзахам!

— Стой! — Упляйк паспрабаваў затрымаць яе, але яна адточаным прыёмам вывернулася і скокнула на першую каменную прыступку.»

— Яна йшла на скон! — сказаў я Сэйне. — Трэцяга Брама не прапускае!

«Яна загінула на трынаццатай прыступцы, — працягвала Сэйна. — Прымхлівыя жаўнеры пападалі ніцма. Застаўся стаяць толькі Ўпляйк. Руата ўпарта змагалася зь ветрам. Але ж гэта не спаборніца, якіх Руата навучылася скідваць зь пастамэнту. Вецер узмацняўся і паступова выціскаў Руату зь прыступкі. Яна чаплялася рукамі і нагамі за край. Струмень паветра настолькі быў моцным, што вырываў зь яе валасы.

— Колькіх няшчасных я магла б выратаваць! — крычала яна празь вецер. А апошнія яе словы былі, — Сэйна зрабіла паўзу, — Даляшорзах! Даруй мне!»

— Яна йшла за мной, таму што я ўклаў код-просьбу ў свой верш. Я хацеў каб яна была са мной… Але я нічога ня ведаў…

— Даляшорзах, я таксама чула і запомніла твой верш, але кахаю цябе не з-за яго.

Я паглядзеў на яе і ўсьміхнуўся.

«Упляйк, звар’яцелы ад гора — ён вельмі кахаў Руату — пакляўся адпомсьціць усім вемасутам, якіх лічыў шаманамі, і якія на яго думку вінаватыя ва ўсіх людзкіх бедах. Ён сабраў вялікае войска і рушыў на ваш народ. Вемасуты на чале зь вольным філёзафам Оярэт-Сам мужна абараняліся. Яны забарыкадаваліся ў закінутай турме, якая была насамрэч добрай крэпасьцю зь антылязэрнымі шчытамі на дзьвярах і сьценах. Некалькі год доўжылася аблога. Таму да цябе я прыйшла так позна.»

Я зноў усьміхнуўся, і зразумеў, што капірую ўсьмешку Раншая.

«Усе тыя гады Оярэт-С нешта вылічаў. Пад турмой нашы выведнікі яшчэ перад самай аблогай адкрылі вялізную трубу, заваленую розным хламам. Калі Оярэт-С закончыў свае вылічэньні, мы зрабілі так, што асенізатары перахапілі — схему падкрэпасных камунікацый. Паводле яе, можна было скласьці плян захопу турмы. Плян выходзіў ідэальны, бо ён быў праўдзівы. Насамрэч тая труба была вельмі небясьпечная для турмы, бо ішла пад падлогай, дзе не стаялі антылязэрныя шчыты. Можна было прарвацца ўнутр крэпасьці, прарэзаўшы адначасова і трубу і турэмную падлогу.

Кожны дзень і ноч мы ўважліва праслухоўвалі, што робіцца ўнутры жалезнага чэрава. І нарэшце пачулі, як туды пракралася шмат людзей. Мы тут жа заварылі ўсе ўваходы і выхады зь трубы. Войска Ўпляйка апынулася ў замкненьні. Але ў іх былі даволі моцныя лазэр, што проста ўспаролі б трубу, зрабілі б зь яе рэшата.

Тады Оярэт-С загадаў усяму народу ўзяць мэталічныя пруты, раздаў напісаныя на паперы значкі, падобныя да нот для бубнаў, і загадаў усім выконваць нейкую дзікую музыку. Звон быў даволі моцны. Труба дробна задрыжала і сама пачала сьпяваць. Народ толькі падпраўляў ударамі яе сьпевы. Оярэт-С па-майстэрску дырыжыраваў ударным аркестрам, які складаўся амаль зь усяго народу вемасутаў.

Хтосьці зь нашых ваяроў стаяў на самой трубе, баючыся, што вось-вось іх ногі прарэжуць чырвоныя промні. Але зь трубы лязэраў так і не зьявілася.

Нарэшце Оярэт-С даў знак аркестру спыніцца. Ён выбраў самых моцных і сьмелых ваяроў. Наш невялічкі атрад выразаў люк і зайшоў унутр трубы.

Гэта была неверагодна! Замест грознага войска, нашыя ваяры ўбачылі дарослых дзецюкоў і самога некалі бязьлітаснага Ўпляйка, якія седзячы на падлозе забаўляліся старымі паўзламанымі дзіцячымі цацкамі, відаць труба служыла турэмным дзіцячым садком.

— Ну вось, я хацеў зрабіць зь іх добрых, ветлівых людзей, а яны ўпалі ў глыбокі інфантылізм, — сказаў Оярэт-С, пасьля ён зьняў свой рэмень і бацькоўскім голасам сказаў. — Ану марш дадому!

Былых асенізатараў пашыхтавалі папарна, загадалі ўзяцца за ручкі, як бяруцца дзеткі ў садочку, і правялі да самой сталіцы Цэнтральных Скрыжаваньняў. Там усе так былі здзіўлены перамене злосных ваякаў, што бяз розных прамаруджваньняў і агаворак падпісалі вечную, мірную дамову.»

Мабыць, каб я цяпер быў у краінах падзямельля, уволю пасьмяяўся б зь «няшчасьця» асенізатараў, але ў мяне зноў атрымалася толькі тая сумная ўсьмешка.

— Пасьля вемасуты самі добраўпарадкавалі старую турму і ніжнія калідоры. Цяпер гэта даволі прыстойная краіна, — Сэйна завяршыла свой расказ.

— А што здарылася зь той жабалюдзінай, што самааддана ахоўвала турму? — спытаў я.

— Менавіта празь яго мы «падкінулі» асенізатарам рысунак зь трубой. Оярэт-С паправіў яму зрок, адправіў вартаўніка-доўгажыльца на пэнсію ў роднае сяло. Пасьля Оярэт-Са выбралі старшынёй Вышэйшага Сойма вемасутаў. А я, — сказала Сэйна, — пайшла шукаць Шлях. І вось цяпер я… тут…

«Заразная гэтая ўсьмешка, — падумаў я. — Вунь і Сэйна ўжо так усьміхаецца.»

Аднак час не шкадуе нас…

Мой Шлях не адпускае мяне…

XXVІІ

Бадзёра падхапіўшы лазовы заплечнік, я рушыў да найбліжэйшых гор. Чым бліжэй я падыходзіў да шчыльнага ланцугу ўздыбленай скальнай пароды, тым выразьней разумеў, наколькі дзёрзкай, калі не сказаць, шалёнай была мая задума. За першай градою больш-менш пахілістых гор паўставала другая, што роўнай стромкай сьцяною ўзвышалася над самім небасхілам. Быццам агромністы глыжак, кінуты ў акіян, выклікаў колцавыя хвалі, якія ў адно імгненьне застылі, зрабіліся жалеза-каменнымі.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)