Сад Замкнёных Гор

на главную

Жанры

Поделиться:

Сад Замкнёных Гор

Сад Замкнёных Гор
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Фантастычны раман
(квазіфэнтэзі)

I

Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валяліся адбітыя кавалкі тынкоўкі, бэтону, плястыку. Я ішоў, і пад падэшвамі сандаляў гучна вішчалі дробныя аскепкі крохкага сьмеціва. Празь некалькі мэтраў змрочны калідор паварочваў направа, і я нібы асьлеп. Тут не было ніводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукі і паўбокам пацопацца ў цямнечу.

Сьцяна

пацягнулася мокрая і сьлізкая, нібы па ёй толькі што прапоўз гіганцкі сьлімак.

У глухім тупіку далонь наткнулася на дратлівыя, быццам круглы надшпіль, скобы лесьвіцы.

Я на момант прыпыніўся: за сьпінай, дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала…

Трэба ісьці!

Уверх па строме!

Я ледзь не сарваўся, бо скобы хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.

Запэцканымі ржою далоньмі зрушыў цяжкое вечка і асьлеп другі раз — ад сьвятла. Мяне адразу схапілі за каўнер, паставілі на ногі.

— Што так доўга? Пайшлі.

Паступова белае поле праявілася. Гурт хлопцаў і дзяўчат борздка крочыў па гулкім зьвілістым калідоры. Ростам яны ледзь дацягвалі мне да пляча і з зайздрасьцю пазіралі на мае мускулы.

— Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!

Мае спадарожнікі былі ўсе з рэдкімі валасамі, сухарлявыя. Твары цёмныя; а замест вачэй — дзьве шызыя яміны. Худыя лемуры, толькі без хвастоў.

Мы падышлі да чорных абшарпаных дзьвярэй.

– Іх трэба ўзламаць. Апраханцы жывуць там, — прамовіў самы вялікі лемур. Давай.

Націснулі плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая пліта. Праз вузкую шчыліну мы прашмыгнулі ў застаўлены жалезкамі калідор, потым спусьціліся па лесьвіцы ў цемру.

Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.

Мы трапілі ў простакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкі ляжалі, сядзелі з паўзакрытымі вачыма замызганыя, у рызьзі, прывіды, а ў брудных кутах такія самыя істоты з задуменным выглядам, агідна прысмокваючы, нешта жавалі альбо займаліся каханьнем, калі той занятак можна было гэтак назваць: яны ціха, неяк па-нежывому мусолілі адно аднаго.

— Апраханцы! Аддавайце нашую долю!

Нібы ніхто нічога не казаў. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухі.

Вялікі лемур падбег да бліжэйшай пары і пхнуў нагой.

Пара марудна расклеілася і адпаўзла.

— Гэй!.. Хутка!

Лемур выштурхнуў мяне на сярэдзіну пакоя і шапнуў: «Пакажы ім свае кулакі.»

Я да белі сьціснуў пальцы.

Прывіды заварушыліся, зь іх выпаўз вузкавокі карлік:

— А… Звонгі, гэта вы… Мы вам ужо ўсё аддалі.

— Мала!

— У нас няма.

Вялікі лемур схапіў карліка за шыю, трохі здушыў, прыўзьняў над падлогай:

— П-плюгань…

Шчокі, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнуліся. Карлік сутаргава задрыгаў тонкімі ножкамі, і, раптам, увінціў доўгія чорныя кіпці ў шчаку лемура.

Той войкнуў, хацеў адкінуць прыкрага недаростка.

Кіпці былі карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьці са шчакі, абцягнутай жоўтай, сухой скурай, не маглі.

Лемур і карлік упалі, пакаціліся па запляванай падлозе.

— Бі курдупеляў, — завішчала выродлівая кабета-звонгі, кінулася да пекнай на твар дзяўчыны і ўчапілася ёй у валасы.

Купка прывідаў страпянулася, усе напупышыліся, нібы адзіны спалоханы дзікабраз, і, раптам, як выбух, усхапіліся, — закруцілася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром, паўсьляпая бойка.

Я стаяў у разгубленасьці. Насельнікі аднаго зь ніжэйшых узроўняў тузалі адзін аднаго з-за невядомай мне прычыны.

Вір бойкі ахінуў мяне.

— Увалі таму, — прароў знаёмы голас.

Я павінен быў выконваць сваё абяцаньне.

Убачыў тумановую пляму з двума невыразнымі аваламі і ткнуў туды кулаком. Глухі касьцяны стук, імгненны боль працяў запясьце. Твар апраханца праваліўся ў небыцьцё, але ў той момант ужо маё левае вока накрыла штосьці вялікае, чорнае, скрышальнае…

Падалося, што скляпеньне колькі разоў перакулілася і раскрышылася на дробныя аскепкі. На хвілю я страціў прытомнасьць, а пасьля ў сьвядомасьці запульсавала: «Трэба ісьці…»

Хоць я і абяцаў народу звонгі дапамагчы сваёй фізычнай сілай, за тое, што яны пакажуць патаемны лёх, я ня мог калечыцца за чужакоў. Тым больш яны жылі толькі на ўзровень вышэй і ведалі пра Шлях не нашмат болей за нас.

У дальнім куце залі за слупом бурага туману абрысоўваўся пралом.

Я рашуча пакрочыў наперад — працерабіў, нібы млыном, сумятню сухіх целаў.

Між абломкамі сьцяны віднеўся забруджаны вузкі праход. Асьцярожна пераступаючы смуродныя лужыны, я ўвайшоў у цёмны тунэль. Тут я быццам скінуў плашч сьвятла, ва ўнутранай кішэні якога засталася маё абяцаньне дапамагчы звонгам. Я вольна пакрочыў у цямнечу.

Праз паўгадзіны ў шэрай аблачыне, сьціснутай квадратам калідору, абрысаваліся прыступкі, што вялі на наступны паверх.

ІІ

Зноў калідор.

А далей краты. Яны былі ржавыя, пагнутыя. Я лёгка пралез празь дзірку і трапіў у вялікую залю.

Заля, можа, і была б прасторнай, калі б не высокі да столі плот, што перакрываў яе.

Я доўга ішоў уздоўж востраканечнага плота. Ён закругляўся, і роўналежна яму закруглялася заля.

А потым я сьцяміў — кола.

Ісьці назад? Але пачуцьцё падказвала — трэба ў сярэдзіну, за плот!

Дошкі выглядалі ўнушальна. Шчыльна, ніводнага прасьвету. Цяжка было спадзявацца, што я здольны іх праламіць…

Комментарии:
Популярные книги

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2