Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Я кінуў у трымтлівы малюнак камень, але ён упаў на зямлю. Відавочна, Брама сама перакідвае «госьця» у пячору, і я ня ведаю і наўрад ці даведаюся, як яна адкрываецца.

«Ды пайшло ўсё да д’ябла, — сказаў я сам сябе, — калі продкі прыдумалі такую канкурэнцыю, то значыць ім гэта было трэба. Навошта я буду ісьці супраць продкаў? Хай будзе як будзе, чые сурокі мацнейшыя, той і застанецца тут жыць. Я сябе забіваць не хачу!»

З такім цьвёрдым перакананьнем я пайшоў да паляны, дзе мяне ўжо чакаў мой сьмяротны

канкурэнт.

Сонца, як і ўчора, сядала за пік высокай гары. Цямнела хутка.

Раншай падклаў дроў у вогнішча, і па паляне пабеглі жвавыя водбліскі. Агонь быў паміж мной і «садаўнічым». Дрэвы, асьветленыя полымем, быццам выступілі зь цемры за сьпінай кожнага, як фантасмагарычная каманда падтрымкі. Мы стараліся не глядзець адзін аднаму ў вочы. Маўчалі, назіралі, як чырвоныя гарачыя языкі падземных галодных псоў выскокваюць на паверхню і пажыраюць драўляныя косткі… Іскры, нібыта пырскі пунсовай сьліны, давяршалі акудную карціну вечара на паляне.

Над Садам павіс тонкі месяц.

— Пара, — прамовіў Раншай і дастаў з-за халявы нож, што дзіўным чынам нагадваў той жа маладзік, устраміў у зямлю і адышоў на пару крокаў. — Час працуе супраць некага з нас.

Я ўзяў нож. Гэта быў цяжкі, груба выплаўлены цясак, хутчэй зроблены для сячэньня, чым для рэзкі. «Цяжкавата такім сябе абяздушыць», — падумаў я і рэзка кінуў яго ў глыб Саду.

— Ня буду сябе забіваць. Раз мы апынуліся ў такой сытуацыі, няхай усё вырашаецца само па сабе.

Твар Раншая пазмрачнеў.

— Увогуле ты маеш стопрацэнтную перавагу, — сказаў я, — у мяне няма аніякіх шанцаў. Я ніколі не займаўся садаўніцтвам. Нават маю алергію на некаторую садавіну. З твайго боку, было б высакародна даць мне пражыць апошнія дні ў прыгажосьці Саду. Я дапамог бы апрацоўваць яго.

— Кожны павінен апрацоўваць свой Сад! Але на жаль мы ня ведаем, ці ня хочам ведаць дзе заканчваецца свой Сад і дзе пачынаецца Сад іншага, — прамовіў Раншай праз сваю сумную ўсьмешку.

— Аднак я дайшоў, я стаў варты, каб патрапіць сюды, каб наталіцца райскаю кунегаю, што ёсьць тут. Я варты!

— Ты чужынец і даваў мне слова…

— Я прасіў час каб падумаць. І я падумаў…

— Я ведаў, што ты не захочаш сябе забіваць. — сказаў Раншай пасьля доўгай паўзы. — Не было ніводнага героя, які б згадзіўся сябе проста так забіць. Героі ня здатныя на гэта. Ты разьлічваеш на двубой.

— Навошта двубой, мы можам жыць у розных частках Саду. Пераможца пахавае слабейшага.

— Гэта таксама двубой. Але я ня згодны на яго. Я не зьбіраюся ні ў чым саступаць чужынцу! Я тут гаспадар! — апошнія словы Раншчый пракрычаў.

Тут жа з-за дрэваў, што цямнелі за маёй сьпінай выступілі тры страшыдлы. Двое зь іх яўна былі мужчыны, вельмі ваярскага выгляду з шырокімі плячыма і моцнымі жылістымі рукамі і адна жанчына. Я адразу пазнаў Адэльжу, сьветлавалосую жардзяйку, якая калісьці білася з Руатай за права мяне павесіць. Я ведаў, што пасьля яе паразы ад Руаты, Вялікі Бургамістар, які згубіў тады палову свайго нажытку, ня проста выгнаў яе з гораду, але паўсюдна рабіў ёй перасьлед. Помсьлівасьць бургамістра, відаць і прывяла яе ў пастку да Раншая.

Дзіўна, што рухі мужчын і жанчыны былі сынхроныя, быццам імі, як марыянэткамі, адначасова кіравалі празь нябачныя ніткі. Вочы іх былі недарэчна скошаныя, нібыта яны мяне ня бачылі! Галовы ў іх ненатуральна трэсьліся, пасмы даўно нячэсаных валасоў зьвісалі бруднымі лахманамі. Калі яны падышлі бліжэй, я заўважыў на іх скуры чорныя плямы прагніласьці, рэзкі непрыемны пах ударыў у ноздры.

— Я ненавіджу самоту. Для каго я садаўнічы? Для людзей? Для сябе? Я стаміўся ад самоты. Калі не магу быць з людзьмі, то я магу зрабіць сурагат людзей! Аднойчы сюды трапіў госьць родам з Чырвоных тунэляў. Ён расказаў мне, што яго старэйшыны могуць паднімаць мёртвых. Я пачаў экспэрымэнтаваць. Ты можаш бачыць вынікі маіх практыкаваньняў, — ён сумна ўсьміхнуўся.

Падабенства гэтай усьмешкі зьявілася на тварах зомбі. Выцягнуўшы наперад свае «скурчаныя» сукаватыя рукі, яны ішлі проста на мяне. Я рвануўся ў цемру. Вылюдкі адначасова кінуліся, як быццам іх хтосьці ззаду штурхануў. Іх рух быў настолькі стрымгалоўны, што адзін зомбі пасьпеў схапіць мяне за пятку правай нагі. Пасьля яны перакулілі мяне і ўселіся на маіх грудзях. Я задыхаўся ад цяжару і смуроду іх целаў. Як мог, я вырываўся, але сілы былі няроўныя.

— Задушэце яго, — загадаў Раншай.

Адначасова шэсьць рук пацягнуліся да маёй шыі.

— Толькі акуратна, мне ён спатрэбіцца.

Што ж, гэта мы праходзілі. Я зноў пачуў словы Сьпіральнае Замовы, якую прамаўляў у кутку маёй сьвядомасьці наш стары вяшчун. Збоку я ўбачыў сваё распластанае цела, на якім сядзелі тры пачвары. Я кружыў над верхавінамі дрэваў, як начная птушка, ці, магчыма, наадварот, сваімі думкамі я раскручваў паляну. Вось у віраж паляцела вогнішча, за ім Раншай са сваёй усьмешкай, якую можна было разгледзець асобна, вось шчэрацца падгнілыя зомбі, лятуць чарадою дрэвы.

Гульня ў вобразы-круцёлкі забаўляла мяне.

«Тваё цела здранцвела і чакае цябе, — прамовіў стары вяшчун, — не захапляйся свабодаю безважакасьці, ты мусіш вярнуцца…»

* * *

Я раскрыў вочы, убачыў над сабой заклапочаны твар Раншая, ён нешта мармытаў, відаць старажытную замову, бесталкова мяў мне плечы, пляскаў далоньмі па шчаках. Я ледзьве стрымліваўся, каб ня даць яму ў адказ. Хаця, па «вяртаньні» у сваё цела, я адчуваў вялікую слабасьць у руках і нагах.

Непадалёк, як застылыя статуі, стаялі зомбі.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)