Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Руата наблізілася да ілюмінатара:

— Я слухаю цябе Даляшорзах.

У мяне перад вачамі на імгненьне ўспыхнуў твар старога філёзафа Оярэт-Са і раптам я адчуў патрэбу ў словах. Я прамовіў да Руаты толькі што народжаныя радкі:

Калі ты ў мяне закаханая, Калі ты ў мяне, закаханая, У сэрцы, у думках, у снах, Калі я ў цябе закаханы, Калі я ў цябе, закаханы, Стаю ў закрытых
вачах, —
Нас кліча нязьведаны Шлях! Калі я ў цябе, закаханы… Калі я ў цябе закаханы, Калі ты ў мяне, закаханая… Калі ты ў мяне закаханая…

Яна засьмяялася.

Зароў матор.

Заля дробна завібравала.

Струмень паветра спачатку сарваў пыл з падлогі, сьцен, столі, затым пакаціліся кавалкі тынкоўкі, у кагосьці зьляцелі сандалі.

Струмень узмацняўся.

Вязьні зразумелі, якая жахлівая сьмерць іх чакае. Пачалася паніка. Кожны імкнуўся схапіцца за выступ на падлозе, на сьценах. Людзі чапляліся адзін за аднаго і тым самым зрывалі тых, хто неяк трымаўся.

Струмень узмацняўся…

Адна кабета ціха пасьлізгала па падлозе, яе рух падправіла жалезная клюшня, што вылазіла з боку ля пашчы. Ногі трапілі на зубцы, што шалёна круцілася. Перадсьмяротны крык заглушыў роў матору. Пырснула кроў. Зрэнкі кабеты пашырыліся ад болю…

Я не вытрываў больш глядзець.

Струмень узмацняўся.

Толькі-толькі зьніклі русыя валасы кабеты ў жахлівых сківіцах, і ўжо новую ахвяру спрытна накіравала пад прэсы бязьлітасная клюшня.

Крык болей не перапыняўся.

Жах, што спачатку ахапіў мяне, нечакана растаў, і я пачаў разважаць хутка, выразна, дакладна.

Мне адносна пашанцавала, бо ляжаў я каля канаўкі ў падлозе, адна рука дык вельмі зручна трымалася за яе край. Другой рукой я схапіў за валасы карліка, які быў паехаў па бэтонна-плястыкавай роўнядзі.

Маё «выгоднае» становішча хутка ацанілі суседзі і ўдваіх зачапіліся за мяне. Я адчуваў, як кожнае імгненьне зьнішчае моц рукі. Таму трэба было выбіраць.

Я падцягнуў карліка да рота, схапіў зубамі за каўнер, а вольнай рукой ударыў дзецюка, які абхапіў маю шыю. Той вохкнуў і паляцеў да сьмерці. Другі дзядзька, убачыўшы, што раблю, страшна вылаяўся і паспрабаваў ухапіцца за нешта на зямлі, але там нічога зручнага не патрапілася.

Ён закрычаў, і зрываючы аб падлогу пазногці, пасьлізгаў да страшэннай машыны.

Я адбіваўся ад тых, хто ляцеў на мяне, і таксама, як мог, тузаў карліка, бо невядомае пачуцьцё падказвала — ён выратуе мяне.

Карлік быў без прытомнасьці, і сутаргі пачалі «круціць» яго ногі, рукі. З горла ў яго вырываліся дзікія стогны.

— Ну, давай, давай, кажы мне! — крыкнуў я.

Мутныя вочы ліліпута праясьнелі.

— Сьмерць гэта канец… А канчаць заўсёды прыемна… — ён усьміхнуўся.

— Кажы, — я штосілы страсануў яго.

— Там… — вачыма паказаў ён.

І я, прачытаў яго думку! Там, я дакаладна ўжо ведаў дзе! — трэба праламіць сьцяну…

— Людзі! Я ведаю выйсьце!

Мяне пачулі некалькі малых хлопцаў і дзяўчынка дванаццаці гадоў зь вялікімі сінімі вачыма — мабыць іх старэйшая сястра. Толькі ж іх сілы былі настолькі мізэрныя. Яны вішчалі, караскаліся і падалі, па чарзе набліжаючыся да пачварнай пашчы.

Хай гэта жорстка, але я зразумеў: пакуль вакол будуць звар’яцелыя істоты, мая сьмерць непазьбежная.

Я чакаў.

— А чаму ты не скарыстаўся выйсьцем дагэтуль?! Чаму ты, мярзотнік, не сказаў астатнім?! — крыкнуў я ў вуха карліку, але той зноў пачаў траціць прытомнасьць.

Але на хвілю акрыяў:

— Ні ў кога няма моцы праламіць сьцяну… Там… там іншы сьвет, ня наш… там таксама канец… — забыцьцё не дало яму дагаварыць. Твар стаўся спакойным і шчасным. Ён перастаў дыхаць.

— Бывай, — сказаў я і расьціснуў пальцы.

Ён, ужо мёртвы, б’ючыся галовою аб падлогу, паляцеў да жалезных, чырвоных ад крыві, клюшняў.

Нешта зьмянілася! Узмацніўся гук і вецер. Раздаўся трэскат і па бэтоннай падлозе папаўзьлі вялікія рашчэпіны, пад імі забялелі плястыкавыя косьці перакрыцьцяў. Гэта выратавала хударлявую сінявокую дзяўчынку, што яшчэ нядаўна падтрымлівала сваіх братоў. Яна змагла зачапіцца рукамі за рабро адной з трэшчын і адчайна змагалася за сваё існаваньне. На той час у залі, якую «вычышчалі» асэнізатары, у жывых засталіся толькі я і яна. Жаль працяў мне сэрца, пасьля зьмяніўся на гнеў, калі я ўявіў, што за сьмерцю людзей па экранах назірае купка нягоднікаў, а зь імі мая каханая…

Завіруха бэтоннага пылу і плястамасавых акраўкаў панавала ў прасторы, замінаючы глядзець.

Я прыхіліўся да трэшчыны, за якую трымалася дзяўчынка. Рашчэпіна была даволі шырокая, і як я здагадаўся, ішла па шву калідора. Я падпоўз да дзяўчынкі, разарваў алюміневую фальгу, што блішчэла паміж вострых плястыкавых краёў. За разрывам, як я і меркаваў, адкрылася міжтунэльная прастора, настолькі вузкая, што ў яе магла праціснуцца толькі яна.

— Залазь! Хутчэй! Пакуль яны будуць займацца мной, ты пасьпееш схавацца.

Дзяўчынца было гадоў дзесяць-дванаццаць, настолькі худзенькая, што без праблем пралезла ў пралом у падлозе.

— А вы?

— Калі зможаш, дабярыся да паўночнай штольні. Пад плітой са сьпіральнай драпінай ёсьць лёх, за ім жыве народ вемасуты. Ён прыме цябе. Скажы, што Дяляшорзах ідзе па Шляху.

Яна паглядзела мне ў вочы:

Калі ты ў мяне, закаханая, Калі ты ў мяне, закаханы… —

паўтарыла яна словы з маёй вершаванай замовы….

— Лезь хутчэй! — я зьвёў за дзяўчынкаю акрайцы тоўстай фальгі, каб неяк замаскаваць прарыў.

А мой шлях — растрэсканая плоская падлога — выглядала як стромкая скала, па якой я абавязаны ўзьбірацца.

ХХ

Здавалася, струмень яшчэ ўзмацніўся, а пасьля сьціх.

Плястмасавы сьнег-сьмецьце ўпаў на падлогу, цалкам засыпаўшы мяне. Задыхаючыся я ледзьве выкараскаўся з сумёту.

Пачуў сьмех Упляйка, узмоцнены празь мікрафоны. Ён адмыслова прыпыніў машыну, каб бачыць мяне.

Зароў матор. Гострыя аскепкі паляцелі на мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

"Фантастика 2024-104". Компиляция. Книги 1-24

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-104. Компиляция. Книги 1-24

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8