Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

— Не, не!

— Ой-ля-па-та-ну-ра-ко-о-о-са… — зацягнуў тонкім рыпучым голасам стары.

Я адчуў як у мяне дранцвее левая каленка.

— Ай, — я хлопнуў далоняй па левай назе.

— Так, трэба песьню падрэдагаваць і яшчэ пераправерыць… — сказаў філёзаф і ўсьміхнуўся. — А вам я скажу: пішэце вершы, мой малады сябру, і йдзеце сваім шляхам.

Вершы? Я ніколі не пісаў вершаў і нават ня ведаў для чаго людзям патрэбны гэты занятак. Аднак мне падалося, што стары філёзаф добра ведае маю гісторыю. Яго словы

распалілі ў мяне, пацьмянелы было, далёкі пульсар мэты. А потым яго захіліў твар Руаты. Я знайду яе, і мы разам адшукаем легендарны Шлях!

— Шаноўны Оярэт-С, а вы ня бачылі юную, прыгожую дзяўчыну, — я апісаў Руату, — і статнага блакітнавокага мужчыну.

Філёзаф падумаў:

— Ах, так, я помню, такі чалавек быў на сьметніку.

— На сьметніку?

— У атрадзе асэнізатараў. Ён у іх кіраўнік, здаецца. Так, так, а дзяўчына сядзела ў ягоным электрамабілі.

— На сьметніку!

Не, мне нешта зусім ня верылася. Упляйк служыў у гарадзкой паліцыі і раптам асэнізатар на сьметніку… Руата на сьметніку! Шаноўны філёзаф зьехаў з глузду!

— Асэнізатары абслугоўвалі пераапрацоўчую машыну! І калі блакітнавокі і яго людзі зьявіліся там, зусім нядаўна, жыхароў сьметніка разагналі. Праўда самога сьметніка таксама, здаецца, ужо няма. За той час, пакуль я іду, яго, мабыць, пасьпелі ліквідаваць.

— Не, вы гаворыце праўду?! — я ўважліва паглядзеў у карыя вочы стомленага сталага чалавека.

Ні ценю падману. Спакойны, трохі насьмешлівы погляд.

— А навошта мне хлусіць? Вы, спадару, мне грошы ня плаціце.

— Калі ласка, скажыце, дзе той сьметнік?

— Далёка на паўднёвым усходзе.

— Дзякуй! — я схапіў яго руку і моцна патрос. — Мяне вельмі ўзрушыла ваша тэорыя! Я абавязкова запомню яе.

О-гэй! Я іду на паўднёвы ўсход!

Філёзаф па-сяброўску таргануў мяне за плячо.

— Посьпехаў табе, юны дружа… Помнеце пра коды.

Я абняў дзіўнага чалавека.

— Паслухайце, Даляшорзах, апошняе пытаньне, вы, выпадкова ня ведаеце іншага прыстойнага сьметніка, ці яшчэ нейкага даволі ціхага месца, каб можна было пажыць і падумаць старому, змучанага сэнсам жыцьця чалавеку.

— Ціхага месца?…

І я ўспомніў закінутую, жудасную турму, дзе была агідная жаба.

— Турма! О, гэта тое, што патрэбна прафэсыйнаму філёзафу! — узрадаваўся Оярэт-С.

— Толькі асьцярожна, жаба можа стрэльнуць.

— Нічога, мы зь ёй дамовімся, тым больш у мяне будзе цярплівы слухач.

— Яшчэ просьба: пахавайце вязьняў.

— Не турбуйцеся. Я знайду спосаб прымусіць яго зрабіць усё як сьлед.

— Добра. Калі я выканаю сваю мэту, я знайду вас там і пазнаёмлю з нашымі Вешчунамі. Вам ёсьць аб чым зь імі паразмаўляць.

— Ах, так, ледзь не забыў, — ён дастаў з сакваяжа стос паперак, пакорпаўся ў іх, нарэшце выбраў невялікі папяровы пакунак, — за тое што ты мяне цярпліва выслухаў, я падарую табе адну рэч. Калі табе будзе вельмі самотна, разгарні гэта.

Мы цёпла разьвіталіся. Кожны пайшоў у свой бок.

ХІV

Авальная пустэльная заля. Чыстая, бліскучая. Тут раней была ўсекраінная звалка. Чаму была? Яна і ёсьць, толькі яе добра пачысьцілі. Пад адтулінамі сьмецьцеправода ўжо зьявіліся новыя, малыя яшчэ, гурбы адкідаў.

Жоўтаскуры гарбун уважліва разварушваў іх крывым кіем.

— Добры дзень.

Гарбун спалохаўся, замахнуўся сваёй прыладай на мяне.

— Што трэба? — прашапялявіў ён бяззубым ротам.

— Я шукаю атрад асэнізатараў.

Востры канец кія ўдарыўся аб падлогу ў пяці сантымэтрах ад мяне. Добра мець хуткую рэакцыю.

Я імклівым выпадам выхапіў кій:

— Гэй, дзеду, так не жартуй. Лепей па-добраму скажы, і мы разыдземся.

Ён паглядзеў, як мой кулак сьціскае яго кавеньку. Выгляд сьцятых да белі пальцаў, што надзейна трымаюць дрэўка, падзейнічаў на яго.

— Там, за аркай, са сваёй чортавай машынай палезьлі ў шахту.

— А смуглявая дзяўчына была зь імі?

Ён выплюнуў каскад лаянкі, што ў ягонае мове азначала «так».

— Дзякуй, — я кінуў яму кій.

За аркай была глыбокая круглая шахта. Я чуў пра такія, яны служылі для хуткага паветранага спуску.

Я стаў ля краю.

Зноў мільгануў маяк маёй мэты. Я столькі падымаўся, ішоў, а зараз павінен прымусіць сябе перакрэсьліць свае намаганьні — кінуцца долу.

І я зразумеў. Я перакрэсьліў сваю мэту ўжо тады, калі пакахаў Руату!

Яна мой кат, мой лёс.

Я ступіў у бездань.

ХV

Перахапіла дыханьне. Некалькі сэкунд праносіліся паўз мяне аркі паверхаў, успалыхвалі і зьнікалі ў цемры іх агні.

Я ляцеў у пекла!

А можа, яшчэ ніжэй?..

Паветраны струмень, што ўзьняўся мне насустрач, запаволіў падзеньне. Я мякка апусьціўся на падлогу.

На гэтым узроўні не было аркі, а зеўрала нейкая дзірка, над якой люмінсцэнтнай фарбай былі напырсканы крывыя літары:

«УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ!»

Я пралез у дзірку.

Калідор — чысты, сьветлы, што не стасавалася з «парадным уваходам», дзе замест аркі зеўраў пралом.

Празь пяць-шэсьць мэтраў калідор завяртаў направа і потым разыходзіўся на тры асобныя калідорчыкі. Нядоўга думаючы, я пайшоў проста.

Мяне ўразіла рэзкая перамена ляндшафту. Адразу за ростанямі асьвятленьне абранага мною калідорчыка рабілася настолькі цьмяным, што на чатыры крокі ад мяне я ўжо нічога ня мог разгледзець. Вялікі слой пылу пакрываў лямпы на столі, а пад нагамі храбусьцелі пліткі, тынкоўка, шкло, кавалкі растурзаных плястыкавых скрыняў.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)