Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Руата мая!

І калі мы былі ўдваіх, я чуў шэпт яе вуснаў:

— Больш не зьнікай. Я хачу быць заўсёды з табой. Я і ты разам…

Шчасьце — быць разам зь ёй. Можа ў гэтым і ёсьць найгалоўнейшы сэнс жыцьця. А мая мэта, мой народ? Усё аддалялася, рабілася няважным. Узьнікалі думкі: гісторыю нельга спыніць і павярнуць назад. А Шлях? А ці ён увогуле існуе?

Магчыма гэта прыгожая легенда адсталага народа.

— Каханы, а ты можаш быць цалкам маім? — спытала Руата.

— Я

і так цалкам твой.

— Не, ты часта зьнікаеш у далёкім закутку розуму. Ты хаваеш ад мяне свае таямніцы. Раскажы мне.

— Ты ж ведаеш, што я з самага нізу, мы людзі долу. У нас свае звычкі…

— Я хачу зразумець.

— Мы капалі дол, каб знайсьці Шлях да зор. Але народ вымірае. Нарадзілася легенда, што ёсьць іншы Шлях, які ляжыць праз вашыя землі.

– І ты яшчэ верыш у гэтую легенду?

— Так. Мая мэта — знайсьці Шлях.

— Шчасьлівы чалавек, які мае мэту, — задумліва сказала яна.

— Але з табой я таксама шчасьлівы!

— Значыць адно шчасьце перашкаджае другому! — у яе на вачах хацелі наліцца сьлёзы.

— Не, не, мы ж ідзем разам.

— Так, ідзем… — яна абняла мяне. — Але ж я ня з вашага народа.

— Знойдзем Шлях, я цябе прывяду да нашых. Мы разам іх вывядзем з долу.

— Я для вас, іх чужая.

— Са мной не!

Гэта быў самы доўгі і самы гарачы пацалунак.

— Каханы, а як ты здолеў тады выжыць?

Я ўсьміхнуўся, паглядзеўшы ёй у вочы.

— Чаму ты ўсьміхаесься? Я спытала штосьці забароненае?

— Калісьці даўным даўно жыла прыўкрасная жанчына, якая выведала тайну моцы свайго мужа, і прадала яе яго ворагам.

— Я не такая! — яна вырвалася з маіх абдымкаў.

— Я ведаю.

— Праўда?

— Праўда.

Яна сама абняла мяне.

— У чым жа была тайна яго моцы?

Я занурыў далоні ў яе валасы.

— У валасах.

— У валасах?

— У тваіх валасах таксама шмат моцы, іх бліск асьляпляе ворагаў, робіць мужчын сьмелымі і ў той жа час пакорлівымі…

— А ў чым твая тайна? — я прачытаў гэтае пытаньне па яе вуснах сваімі вуснамі.

Я зноўку ўсьміхнуўся, міжвольна прымушаючы яе губы паўтараць маю ўсьмешку.

— Толькі пабываўшы ў вашых краінах, я штосьці змог сабе растлумачыць. У нас ёсьць старажытны звычай: кожнага нованароджанага аддаюць на тры дні вешчунам-настаўнікам. Яны выконваюць над дзіцём абрад Сьпіральнай Замовы Замоў. У час сьмяротнае небясьпекі ў маёй галаве пачынае раскручвацца тая Замова і цела як бы дранцьвее, робіцца непашкодным. Дзіўныя адчуваньні.

Руата пачырванела ад самага інтымнага пачуцьця — даверу.

— Даляшорзах, я ня выдам твой сакрэт!

— Руата, я кахаю цябе!

* * *

Я зрабіўся самым фанатычным прыхільнікам Руаты. Пасьля перамогі я нёс яе на руках. Мы заўсёды былі разам і, здавалася, шчасьлівейшых за нас не існавала людзей. Мы зрываліся ў каханьне, як птахі зь піку стромкай скалы. І разам разьбіваліся аб пляж зьнясіленьня.

А потым, калі новая хваля моцы прачыналася ў нас, я казаў:

– Ідзем!

— Куды? — пыталася яна.

— Вышэй!

— Пачакай? Тут так хораша… Давай трошкі затрымаемся.

– Ідзем, ідзем! Там мая мэта!

Мы непрыкметна пакідалі горад, каб патрапіць у наступны.

Мы ішлі, ішлі. Цягнуліся лесьвіцы, сьцены, нізкарослыя лясы, штучныя азёркі, вадаспады, вёскі з аранжарэямі, пасёлкі з рамеснымі цэхамі, гарады з шырокімі праспэктамі, запоўненымі электрамабілямі і павозкамі, запрэжанымі карлікавымі восьлікамі.

Але ў самой сталіцы, пасьля цудоўнага трыўмфа Руаты, калі сам Вялікі Канцлер узнагародзіў яе залатым вянком ружаў, яна цьвёрда сказала:

— Я адсюль нікуды не пайду. Я хачу тут жыць! Мы ня можам бясконца бегаць за міражамі.

І я паддаўся ёй.

«Сапраўды, — падумаў, — навошта сьпяшацца. Пойдзем заўтра.»

А назаўтра я зноў сказаў, што пойдзем заўтра.

Бясконцы пусты ланцуг: заўтра — заўтра, заўтра — заўтра…

Мы былі разам, побач, нас ахоўвалі і пакрывалі лаўры славы непераможнай Руаты. І нашыя, цяпер рэдкія падарожжы, залежылі толькі ад спаборніцтваў, дзе жадала браць удзел вялікая чэмпіёнка.

У ружовай бестурботнай імгле праходзілі тыдні.

А як жа мая мэта?! Мой Шлях?

Паўставала вельмі простае пытаньне — навошта?

Яна і я, больш нічога ня трэба! Яе прыгажосьць, адданасьць, каханьне і захапленьне, — і гэта заўсёды побач са мною! Мы на грэбні хваляў задавальненьня і шчасьця! Няўжо гэтага недастаткова?!

А мой народ, што вымірае на самым доле? Я магу яго вывесьці да гэтых узроўняў, але ж ён са сваімі старажытнымі звычаямі ня змог бы ўжыцца з больш разьвітымі народамі. Іх маглі проста зьнішчыць. А легенда пра Шлях пакуль заставалася толькі легендай.

Мэта — амаль недасяжная, мабыць зусім нерэальная, ці патрэбная!?

Імкненьне памірала.

Мэта заплывала тлушчам.

ХІІ

Аднойчы на сьвяточнай бяседзе ў гонар чарговай перамогі Руаты я сярод шматлікіх гасьцей прыкмеціў знаёмы твар. Яго ўладальнік мала частаваўся і болей прыглядаўся да маёй каханай.

Я пазнаў, гэта быў мой «вызвольнік» Упляйк. Аднаго разу нашы погляды скрыжаваліся, і па тым, як бліснула лязо ў яго зрэнках, я зразумеў, што яму добра вядома, хто я такі. І, безумоўна, ён лічыць мяне ворагам.

Поделиться:
Популярные книги

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4