Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

— А самі яны спусьціліся пад зямлю?

— Правільна.

— А адкуль вы гэта ведаеце?

— Нашыя старэйшыны апавядалі.

— А магу я зь імі пагаварыць.

— Можаш… Толькі заўтра. Сонца сядае. Будзе ноч.

Насамрэч наступала Ноч — а ня штучнае зацямненьне! — якім кіруе Аўтаматычная Станцыя Часу.

— А вашы старэйшыны не казалі адкуль прыйшлі нашыя продкі?

— Яны прыйшлі з зораў?

Хутка цямнела. На целе неба, паўсюль-паўсюль, высыпалі срэбныя радзімкі.

Я заварожана сачыў за ніколі небачаным чарадзействам.

На

чорным тле нябеснага купала паступова праявіўся Белы Шлях. Цяпер я выразна разумеў, што той запаветны Шлях, па якім я павінен ісьці — гэта і ёсьць Зорны Белы Шлях. «Дзіўнае, няўрымсьлівае жыцьцё чалавека. За адным пройдзеным Шляхам заўсёды паўстае наступны,» — падумаў я.

Раншай заўважыў, як я гляджу на неба.

— Нашыя продкі называлі яго «Млечны Шлях».

Мяне ўразіла і ўзрушыла такая паэтычная і трапная назва. Як мы п’ем малако сваёй маці, каб узмацнець, падняцца з падлогі, так і нашая душа мусіць піць малако зор, каб падняцца зь зямлі да іх.

Я прагна ўглядаўся ў зоры, я наталяў сваю адвечную смагу душы. І як мне было шкада свайго народа і ўвесь чалавечы род, якому наканавана жыць у цесных змрочных сутарэньнях.

— Калі нашыя продкі прыйшлі з зораў, значыцца там павінны быць іншыя сады ці землі, дзе можна тыя сады пасадзіць! — усклікнуў я. — Скажэце, а як нашыя продкі хадзілі па зорах?

— У іх былі спэцыяльныя вялікія караблі. Адзін такі карабель калісьці прыляцеў сюды.

— Значыць можа прыляцець яшчэ карабель!

— Нашыя старэйшыны кажуць, што можа.

— Мне трэба абавязкова паразмаўляць зь імі.

Раншай пагасіў вогнішча, дастаў з торбы покрыва, раскінуў на траве і лёг на яго.

— Тут лета і зіма амаль аднолькавыя. Так што можна спаць на зямлі — ня зьмерзьнеш.

Ён перад тым як заснуць распытаў пра жыцьцё ўнізе, пра мяне, хаця як, мне падалося, гэта ня вельмі цікавіла яго. Калі жывеш у такой прыгажосьці, хіба захочацца думаць пра падзямельле?

Неўзабаве Раншай мірна пасопваў.

А я ня мог доўга заснуць. Назіраў за зорамі. І нават зразумеў, што трэба яшчэ навучыцца добра выбіраць зоркі, каб знайсьці для майго народу самую трывалую, бо некаторыя зь іх не трымаліся на небе і падалі на зямлю.

ХХІІІ

Прачнуўся ад таго, што ў мяне зацяклі рукі і ногі — яны былі туга зьвязаныя моцнай вяроўкай.

— Добрай раніцы, далакопе, — усьміхнуўся Раншай усё той жа сумнаватай усьмешкаю, — ты хацеў паразмаўляць з маімі старэйшынамі. Што ж, я табе даю трошкі часу на гэта.

Я прыпадняўся, наколькі дазвалялі путы, але нікога каля «лесавіка-садавіка» не заўважыў.

— Дзе ж яны? — спытаў я.

— Тут, — адказаў Раншай і паказаў вялікім пальцам на сябе. — Я і ёсьць увесь мой народ. Значыць і старэйшыны мае ўва мне, — ён засьмяўся. — Ты хацеў вывесьці сюды сваіх плюгавых далакопаў, каб яны перакапалі тут усю глебу. Дык ім было б нецікава, глеба тут мяккая, як пух. Бачыш якая трава расьце сакавітая, якія дрэвы сытыя, плодныя. Патрасеш — вось табе і сьняданак, і абед, і вячэра. Твае людзі такога ня бачылі… І, як ні шкада, ніколі ня ўбачаць. Далакопы павінны капаць сабе долы, — ён зайшоўся такім гучным сьмехам, што распалохаў райскіх птушак, якія ціўкалі ў лістоце дрэваў.

— Што тут сьмешнага, — злосна сказаў я, — калі я змог сюды прыйсьці, то і яны могуць зрабіць тое самае. Я пакажу ім куды ісьці.

Ад сьмеху ў Раншая на вачах выступілі сьлёзы.

— Ты ня зможаш ім нічога паказаць, бо ты ўжо сёньня ня будзеш жыць на нашай плянэце.

— Я і мой народ можам жыць на іншых плянэтах, як нашыя продкі.

— Продкі? Што ты ведаеш пра продкаў, хлопча? Хаця, даведацца ўжо не пасьпееш. Ты сёньня проста ня будзеш жыць. Ты станеш мёртвы.

— За мной ідуць мае людзі, — напаўсхлусіў я, і сам падумаў, што калі сінявокая дзяўчынка дабралася да краіны вемасутаў, то мой народ абавязкова пашле за мной кагосьці.

Але мае словы зноў расьсьмяшылі Раншая.

Калі новы прыступ сьмеху прайшоў, ён дастаў з халявы бота вялікі нож і наблізіўся да мяне.

— Ведаеш, я магу моўчкі ўсадзіць гэты цясак табе ў сэрца, нічога не тлумачычы, але тады ты памрэш з надзеяй, што за цябе адпомсьцяць, што знойдуць твае сьляды. Ты будзеш адчуваць сябе героем. А героем паміраць ня так пакутна. Але мне ня хочацца цябе шкадаваць.

Ён уважліва агледзеў лязо нажа, моцна сьціснуў дзяржальна ў руцэ і рэзка ўстраміў у зямлю побач з маімі путамі.

— Ніхто сюды ня прыйдзе, не адпомсьціць, не даведаецца, дзе ты зьнік. Ніхто сюды ня дойдзе. Я спадзяюся, ты добра помніш вогненую Браму, празь якую ты праляцеў? Я сам калісьці, трэсучыся ад страху, падхоплены залатым ветрам нырнуў у яе. Дык вось, тысячы гадоў таму яе стварылі нашыя мудрыя продкі. А створана яна такім чынам, што пакуль у Садзе знаходзяцца два чалавекі, яна нікога не прапусьціць. Для трэцяга яна закрыта!

— Калі ж ты мяне заб’еш, то ў Садзе зноў будзеш ты адзін, і Брама зможа прапусьціць больш моцнага за цябе, які і адпомсьціць за маю сьмерць!

— Мяркуючы па тваіх аповедах, — ён зноў усміхнуўся сваёй усмешкаю, — за табой можа прыйсці толькі дзяўчына.

— Дзяўчына таксама моцны спаборнік.

Я ўспомніў, як Руата раскідвала бамбізаў падчас боек у карчмах.

— Ведаю, але за тыя доўгія-доўгія гады, што я тут жыву, я забіў столькі мужчын і жанчын, якія здолелі прабрацца сюды, што, дай мне веры, вопыт сваё возьме. Тым больш ніхто ня ведае, што я іх буду забіваць. Аднаго чалавека, які нічога не падазрае, няцяжка падмануць. Пасьля таго як я забіў папярэдняга гаспадара Саду, шчырага старыкана Маянтоха з апраханцаў, і сам зрабіўся гаспадаром гэтага райскага кутка, я на працягу года, кожны дзень падыходзіў да выйсьця зь пячоры, каб пераканацца, ці не зьявіліся сьляды новага госьця. Але прайшло амаль дзесяць гадоў, калі зьявіўся «сталічнік» Лесма. Я даведаўся пра гэта па зьменах у Садзе. Птушкі сьпяваюць ня так, дрэвы шумяць ня так, калі ў Садзе чужынец. Ды й сам ён ва ўсё горла крычаў пра сябе. Я высачыў і ціхутка падкраўшыся, зарэзаў яго, калі Лесма заснуў…

Поделиться:
Популярные книги

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад