Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

І яшчэ дадаў, ужо зусім не-па лектарску, што каб служыў ён тут дваццаць год таму, выкараніў бы ўсю заразу бунту дашчэнту.

Грозны прамоўца зайшоў у пакой, дзе знаходзіўся арыштаваны. Малады, прыгожы, вусы заліхвацкія — як у гусарскага кавалергарда, ноздры ваяўніча раздзімаюцца. Відаць, незадаволены, што арышт пазбаўлены баявітасці,— бунтаўшчык не адстрэльваецца, не хаваецца, нават не каецца. Відаць, Вінцэсеў спакой, ды яшчэ тое, што дзяржаўны злачынца чытае кнігу, змусілі госця страціць раўнавагу. Ён груба выхапіў з рук гаспадара невялікі томік.

— Байран… «Шыльёнскі вязень»… — насмешна тыцнуў кнігу ўладальніку. — Што ж, гэта — чытайце… Рыхтуйцеся, так бы

мовіць, тэарэтычна.

Жандары збіралі з падлогі апошнія карткі, рассыпаныя, быццам загадкавы пасьянс, які, у выпадку, калі сыдзецца, адчыніў бы чарадзейнымі словамі дзверы ў дзівосны свет. Але госці не верылі ў чарадзейнасць слоў.

У ліхтары, падвешаным на бронзавым гаку над ганкам, гарэла свечка, і агеньчык трымцеў яркай хусткай, якой хтосьці адчайна махае, развітваючыся. Бацька стаяў у вітальні перад расчыненымі на вуліцу дзвярыма і… неверагодна, але так! — плакаў. Ён не глядзеў на Вінцэся, толькі плечы ўздрыгвалі. А вось — Габрусь. Закусіў вусны, стараецца не ўраніць слязы. Адно вочы гараць. Дай, Божа, каб гэтаму Севярынічу не давялося даводзіць сваю годнасць, сыходзячы ў лес ці турму. Затое Янінка плача — ёй, вядома, не патлумачылі, што адбываецца, але хіба можна падмануць яе чуйнае сэрцайка? Вунь як яно калоціцца — Вінцэсь расцалаваў залітыя слязьмі ружовыя шчочкі малой, што кінулася да яго, абшчаперыла з усіх сіл слабымі ручкамі… Шаптаў нешта суцяшальнае… Вядома, ён вернецца, хутка, і з прыгожай лялькай, ведаеш, у такой пышнай каралеўскай сукенцы. Ідзі, маленькая, укладвайся ў ложак… Нянька павяла дзяўчынку на другі паверх, у дзіцячы пакой, туды, дзе на століку — змайстраваны Вінцэсем палац з ліпавых трэсачак, аздоблены кавалачкамі бурштыну — жытло вужынай каралевы.

Прыслуга тоўпіцца… Спалоханыя, цікаўныя — не ўсе памятаюць, як яно было дваццаць год таму…

Марыя выйшла за ім на ганак. Вядома, ім дазволяць развітацца… Тут, у святле прыадчыненых дзвярэй, на скразняку, у час, калі вецер залятае ў цёплае чэрава дома, выстуджвае жытло.

Як яна пазірае… Быццам хоча разгледзець адбітак ў старым люстэрку з адслоенай амальгамай.

— Што з табой зробяць?

А ён думаў пачуць: «Што ты зрабіў?»

— Не хвалюйся, не думаю, што чакае страта. Найгоршае, што можа быць — высылка. З гаспадаркай ты зладзіш без мяне — у цябе гэта атрымліваецца лепей. Даруй…

Вінцэсь ведаў, што высылка — занадта мякка. Наўрад ці абыдзецца без заключэння ў якісь каменны лёх, без допытаў. У салдаты — наўрад, ён жа кульгавы… А на катаргу — цалкам магчыма. Але не, такіх, як ён, звычайна хаваюць жыўцом у крэпасці. Ды навошта Марыі пра гэта ведаць? Усе пакуты, якія наперадзе, — нішто перад дваццаццю гадамі адзіноты і самакатавання.

— Калі цябе сашлюць, я буду прасіць, каб паехаць за табою.

Вінцэсь нахіліў ссівелую калматую галаву.

— Не трэба, дарагая. Твае клопаты павінны быць пра дзяцей, бацьку… Я спраўлюся сам.

Жанчына неяк дзіўна рассмяялася:

— Ты заўсёды быў такі… Ганарлівы да дурасці. Вырашыў пакараць сябе адзінотай, а пакараў і мяне.

— Прабач… — Вінцэсь, намаганнем волі здушыўшы боль (гэта ён умее), пацалаваў яе — лёгка-лёгка — у лоб.

Марыя нечакана абхапіла ягоную галаву, і ён адчуў, якія гарачыя яе вусны, — упершыню яна цалавала не прывід, а менавіта яго, Вінцэся. А можа, сапраўды ўсе гэтыя гады толькі ён сам выклікаў з'яўленне прывідаў? А ён мог бы быць шчаслівым… Але шчаслівым нечакана пачуўся толькі цяпер — як жаўнер, які пасля пакутлівых блуканняў дагнаў свой полк, нават ведаючы, што той мусіць ісці ў апошнюю бойку.

Ужо ля фурманкі, у якую ўсеўся, чакаючы арыштаванага, малады афіцэр, Вінцэся дагнаў конюх Базыль, ужо зусім старэнькі, сагнуўся, цалуючы пану руку.

— Думаў сказаць пану перад сваёй смерцю… Ды, відаць, Бог цяпер загадвае. Мая віна, пане… Бервяно, што на нагу вашую звалілася… Гэта ж я ноччу падпілаваў апоры. Ведаў, куды вы кожны дзень ступаеце.

Вінцэсь быў агаломшаны.

— Навошта ты гэта зрабіў? Базыль тросся ад плачу:

— Прабачце, пане… Стары пан загадаў. Каб толькі трохі пакалечыць… Казаў, іначай заб'юць вас… Даруйце, пане. Грэх на душы маёй.

Перад тым як фурманка выехала за браму, Вінцэсь апошні раз азірнуўся на свой дом. Над дахам палыхнула чырвонае святло — хлебазор. Сухая маланка.

… І Славамір паклаў нябачную руку Вінцэсю на плячо: «Ну што, браце, я ж сказаў, што мы будзем біцца разам!»

Цені забытага карнавалу

Пазалочаная фольга склейвалася кепска, і ад гэтага латы здаваліся бязлітасна пасечанымі варожым мячом. Аднак Анцік не хацеў і чуць пра іншы карнавальны касцюм. Ён будзе толькі срэбным рыцарам! Такім жа, як на іхнім гербе. Старэйшая сястра, шэравокая Настасся, ужо зусім зазлавала, перапэцканая клеем, аблепленая срэбнымі ашмёткамі,— вось выдумкі малечы!

Але ў сям'і Карвароў Каляды святкаваліся з асаблівым размахам. Нават бацька, такі звычайна заклапочаны і сур'ёзны, не лічыў ганебным упрыгожваць ялінку, дапамагаць у прыдумцы карнавальных жартаў і гульняў.

На гэтыя Каляды таксама чакалася шмат сюрпрызаў. Дарослыя блукалі па доме з таямнічым выглядам. Калматая котка Заіра, матчына ўлюбёнка, уцякала з віскам з кутняга пакойчыка, дзе адбываліся рэпетыцыі. І, вядома, па шафках і шуфлядках хаваліся скрыначкі і пакуначкі з падарункамі. У іхняй сям'і быў звычай, акрамя куплёнага, дарыць адно аднаму нешта, зробленае сваімі рукамі. Ну хаця б аксамітны вацок, вышыты незабудкамі, або выразанага з ліпавай драўніны конніка, нехлямяжага, але вельмі баявітага.

Анцік, прадстаўнік найноўшага, прагматычнага, пакалення, вырашыў пытанне вельмі проста: склаў спіс таго, што б ён жадаў атрымаць ад кожнага з сямейнікаў. Не дзіўна — усё, пра што ён марыў, тычылася доследаў у прыродазнаўчых навуках, а набываць у якасці каляднага падарунка кварту фармаліну, далібог, нікому б і ў галаву не прыйшло. Хаця Анцікава калекцыя заспіртаваных апалонікаў, жабак, яшчарак ды іншых малапрывабных істот карысталася вялікім поспехам у Настассіных сябровак — Анцік спецыяльна завабліваў неспрактыкаваных дзяўчатак у свой пакой, каб пачуць прыемнае хлапечаму вуху верашчанне. Акуратныя шэрагі расстаўленых па паліцах слоікаў, у якіх плавала ўсялякае страхоцце, рабілі ўражанне не толькі на гімназістак. Адзіны, у кім калекцыя выклікае замілаванне, — сусед Стась. Ён ужо вучыцца на першым курсе медыцынскага універсітэта, адрасціў доўгія валасы і нават спрабуе адпусціць бараду, хаця пакуль яна не вельмі самавітая і, сказаць па праўдзе, на званне барады нават не цягне.

Стасік вельмі разумны і смелы. І пазнаёміліся яны з ім, калі тры гады таму чарнавокі сарамлівы падлетак даў нырца ў страшны Баламутаў вір, каб дастаць Настассін саламяны капялюшык. Гувернантка-францужанка тады ад жаху самлела, і давялося пырскаць ёй у твар вадою і пасля доўга ўпрошваць, каб не расказвала нікому пра неразумны ўчынак «сэра Ланцэлота» — так мадэмуазель Алін празвала Стася. Анціку было ўсяго восем год, але новы знаёмца размаўляў з ім, як з дарослым, і пра вельмі сур'ёзныя рэчы — напрыклад, як зладжана дыхальная сістэма жабы, або пра жывёльны магнетызм, ці тэорыю эвалюцыі Дарвіна.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

ТОП сериал 1978

Арх Максим
12. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
ТОП сериал 1978

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник