Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ага.
– А што, не казаў я табе? Заяц! Будзеш тыдзень паiць мяне пiвам.
Але самае смешнае, што Косцю не прыйшлося ахвяраваць у iмя дружбы сваiм бiлетам. Ад канцэрта адмовiўся Славiк. У канцы змены ён з посным выразам твару сказаў:
– Нешта мацi званiла, прасiла прыехаць на дачу. Хлопцы, хто прадасць мой бiлет?
– Дай мне, - падскочыў Косця.
– Да мяне сястра прыехала. Сама ў калгасным хоры спявае.
У хлопцаў былi дарагiя месцы, у другiм радзе. Апрануты яны, як дыпламаты: у новых гарнiтурах. Косця i Генрых нават у чорных, па апошняй модзе, у Генрыха i гальштук - бабачка; блiшчалi
Добрая палавiна залы - музыкальная публiка, яны калi не былi знаёмы памiж сабой, то помнiлi адзiн аднаго па сустрэчах на канцэртах, у тэатры. Натуральна, што iх зацiкавiла група добра апранутых маладых людзей, якiя прабiраюцца да пярэднiх радоў.
– Хто? Адкуль?
– пыталiся шэптам сусед у суседа.
– Ды гэта з кiнагрупы, што фiльм на рацэ здымаюць, - адказаў адзiн з тых, што ведаюць усё на свеце.
– Актрыса?
– Як прозвiшча?
Маша пачула гэта. I Косця, якi iшоў побач, пачуў. Дакрануўся да яе рукi:
– Чулi?
Маша нервова засмяялася. Ёй зрабiлася яшчэ больш весела ад таго, што яе прымаюць за кiнаактрысу. Але чамусьцi боязна, быццам перад адказным экзаменам. Яна так навучылася трымацца сярод людзей, самых розных! I ў тэатры - хiба ўпершыню! А вось жа хвалюецца. Чаму?
Перад канцэртам яна з хваляваннем, першы раз у жыццi, iшла ў лепшую цырульню горада, каб зрабiць прычоску. I нечакана для самой сябе выявiла такую патрабавальнасць, што малодшая майстрыца мусiла перадаць яе старшай, а тая пакрыўджана сказала:
– Ляцiце, мiлая, у Маскву рабiць сваю прычоску, калi вам не падабаецца ў нас.
Толькi сеўшы ў крэсла памiж Тарасам i жонкай Лапацiна, схаваўшы плечы i рукi, Маша супакоiлася.
Адкрылася заслона. Ва ўсiм белым, як лебедзi, стаялi праз усю сцэну паўсагнутай шарэнгай спявачкi. Над iмi ўзвышалiся ў два ярусы спевакi, у нацыянальных кашулях, у чорных сурдутах.
З-за кулiс выйшаў стары. Сiвыя валасы, сiвая, прыгожая, на клiн, бародка, высакароднае iнтэлiгентнае аблiчча i зусiм маладая пастава каранастага цела, зацягнутага ў чорны фрак i белы камiзэль. Iшоў ён лёгка, ступаў мякка. Пакланiўся зале. Яму горача запляскалi.
Маша падумала, што сам выгляд гэтага чалавека абяцае штосьцi харошае, прыгожае.
Ён павярнуўся да хору. Падняў дзве рукi, i на нейкi мiг усё замерла. Ён лёгка павёў правай рукой - i палiлася песня.
Машы нават спачатку здалося, што спявае не хор, што спяваюць недзе там, за сцэнай, на вулiцы, у полi. Яна ўпершыню чула капэлу - спеў без музычнага суправаджэння. Калi песня нарасла, наблiзiлася i было бачна, што спяваюць усе харысты, Маша слухала заварожаная, але не бяздумная. Думкi ляцелi, як iскры: то па адной, то роем, згасалi адны, успыхвалi другiя. То вясёлыя - яна ўспомнiла Славiка. То сумныя - i яна не бачыла сцэны, хору, а праз затуманены зрок убачыла мацi: вось яна, вярнуўшыся з калгаснага поля, гне спiну на сваiм гародзе. Бясконца ў працы! На нейкi момант дзяўчыне стала сорамна, што яна заплацiла
"Заўтра я пашлю вам грошы, слаўныя мае, - звярталася яна да мацi i малодшых сястры i брата.
– Не крыўдуйце на мяне. Я добрая. Я люблю вас".
Потым падумала, што яна разумее рухi гэтага дзiвоснага чалавека на сцэне. Яны - як у Яраша. Такiя дакладныя. Адзiн няправiльны рух, адна памылка, i смерць: там - чалавеку, тут - песнi.
– Бачылi, якi чарадзей?
– нахiлiўся да яе Тарас.
– А? Але, - яна ўдзячна паклала сваю руку на яго.
Яна тут жа, з новай песняй, забылася на гэта. А ён баяўся паварушыцца. Ён нiчога не чуў i нiчога не бачыў, толькi адчуваў яе халаднаватую руку.
На перапынак яна выйшла трохi як бы засмучаная - задумлiвая, маўклiвая. Хлопцы, яе спадарожнiкi, круцiлiся вакол i рознымi спосабамi памагалi Тарасу развесялiць яе. Ажно Вера прыраўнавала свайго Лапацiна i адцягнула ўбок.
У буфеце яны частавалi яе шампанскiм, лепшым марожаным i самымi дарагiмi цукеркамi.
З нейкай прычыны яна спытала:
– Гэта ўся ваша брыгада, Тарас?
– Не. Яшчэ Славiк.
– Якi Славiк? Той?
– вельмi здзiвiлася яна.
– Ён хiба ў вас?
– Мы ўзялi яго вучнем. Хочам зрабiць чалавекам, - адказаў Ходас.
– А дзе ён цяпер?
– Нешта мацi пазванiла. Паехаў на дачу.
Маша незнарок пралiла на стол шампанскае i зарагатала. Яны не ведалi, чаму яна смяецца, i таксама смяялiся. На iх звярталi ўвагу.
20
Гукан амаль спалохаўся, калi сакратарка паведамiла, што да яго хочуць зайсцi Яраш i Шыковiч. Хутка падняўся з крэсла, перабiраючы паперы, як бы шукаючы самую патрэбную.
– Скажы, што я заняты.
Гэта была праўда: пiльныя справы, нарады падганялi ў той дзень адна адну. Але ён тут жа сцямiў, што не прыняць Яраша, дэпутата гарсавета, старшыню камiсii, i Шыковiча, таксама дэпутата, было б больш чым неразумна. Можна адкласцi размову, калi яна ў iх доўгая, але не пусцiць у кабiнет...
Ён спынiў дзяўчыну, здзiвiўшы яе парушэннем сваёй звычайнай паважнасцi, памяркоўнасцi.
– Не, не... Няхай заходзяць. Калi ласка, - сказаў мiтуслiва, разгублена, а сам думаў:
"Абодва. Без званка. Не папярэдзiўшы. Што iм трэба?"
Намеснiк яго, Кушнер, з якiм яны працавалi над пiсьмом у Дзяржплан, падняўся, каб пайсцi. Гукан i яго спынiў:
– Не, не... Застанься.
Пайшоў да дзвярэй, шырока i прыветлiва расставiўшы рукi, нiбы хочучы абняць яшчэ нябачных гасцей.
– Ну, ну!.. Каго я бачу!
– выгукнуў ён, калi ў дзвярах з'явiлася мажная постаць Яраша.
– Прашу, прашу. А то вы, Антон Кузьмiч, старшыня камiсii, а ў гарсавет заглядваеце рэдка. Дый ты, Кiрыла, даўно ўжо не быў, - пацiскаючы руку Шыковiчу, усмiхнуўся Гукан.
– Усё ездзiш? Шукаеш герояў?
– Шукаю, - адчуўшы хiтра схаваную iронiю ў Гуканавых словах, сур'ёзна i цвёрда адказаў Шыковiч.
– Прашу, прашу, - паказваў на мяккiя крэслы каля рабочага стала Гукан.
Калi яны прывiталiся з Кушнерам i селi насупраць адзiн аднаго, Гукан зiрнуў на вялiкi гадзiннiк, што стаяў у куце, даючы зразумець, што на доўгiя размовы ў яго часу няма. Спытаў напалову з жартам: