Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Антон Кузьмiч сцiснуў кулакi.
Але - о дзiва!
– перад Ярашам маленькi Грабар пачцiва падняўся, працягнуў руку:
– Ведаю, ведаю. Хто ў нас не ведае таварыша Яраша! Прыемна, вельмi прыемна.
"Клюнула", - падумаў Кiрыла, падставiўшы крэсла сябру. Сеў побач сам i тут жа пайшоў у наступленне:
– Справа такая, таварыш Грабар... У Антона Кузьмiча жанiўся сын. (Яраш уздрыгнуў ад нечаканасцi.) Хлопец узначальвае брыгаду камунiстычнай працы на станкабудаўнiчым. Яму даюць кватэру. Бацька ў падарунак хоча абсталяваць яе. Але, ведаеце, трэба прыстойнае што-небудзь... Сучаснае. Стыль.
– Разумею. Усё зробiм, - чамусьцi ўзрадаваўся дырэктар.
Яраша неаднойчы здзiўлялi нечаканыя выдумкi Шыковiча. Але гэтая яго проста ашаламiла. Ён спачатку абурыўся, пасля натужлiва стрымлiваў смех, каб не здацца гэтым людзям дзiваком. У цесным калiдоры ён даў сябру кухталя.
– А што ты яму будзеш тлумачыць? Шукаем стыльную мэблю для хворай? Казка!
Яны паклiкалi Машу. I сам Грабар, вырашыўшы, вiдаць, за тры хвiлiны, якiя яны чакалi яго, куды перавесцi Гаюнкову, павёў iх на склад. Праўда, перад гэтым ён здзiвiў Машу. Раптам спытаў:
– Нявестка, таварыш Яраш?
– i працягнуў руку, пачаў вiншаваць.
У дзяўчыны бровы палезлi на лоб.
Але Шыковiч мiргаў ёй так выразна, што яна зразумела: ён нешта выдумаў.
На складзе яна адразу звярнула ўвагу на гарнiтур вытворчасцi адной з латышскiх фабрык, просты, прыгожы, з наборам рэчаў для аднаго пакоя: канапа-ложак, нiзкi стол, разборная кнiжная палiца, нiзкiя зручныя крэслы.
– О, у вас густ!
– усмiхнуўся Грабар.
– Я мог бы ўзяць вас тавараведам. I пашкроб патылiцу.
– Мы пакiдалi гэта для выстаўкi-продажу. Але калi такi выпадак - бярыце.
У машыне, задаволеныя пакупкай, якую Грабар паабяцаў праз гадзiну прывезцi, яны рагаталi з выдумкi Кiрылы Васiльевiча. Асаблiва смяшыла, што "мэблевы начальнiк" палiчыў Шыковiча "заўхозам" Яраша. Потым Машу скаланула думка: магчыма, што гэты хiтры Шыковiч ведае, што яна сустракаецца з Тарасам, а таму i выдумаў такую прычыну. Не, не падобна. Хутчэй ён мог бы даведацца, што яна сустракаецца з яго сынам: Славiк балбатун. I ёй зноў стала весела ўжо ад iншай думкi: можа здарыцца, што некаму з iх сапраўды прыйдзецца купляць з ёй мэблю з такой прычыны - жанiцьба сына.
* * *
– Ну, Соф'я Сцяпанаўна, пара дадому.
Словы Яраша, iх тон, не, як звычайна, афiцыйна-лекарскi, хоць i ласкавы, а нейкi вельмi ўжо сяброўскi, спалохалi Зосю. Зноў той жа незразумелы прыступ страху, ад якога яна душэўна пакутавала. Сапраўды незразумелы. Дзiўны. Чаго ёй баяцца цяпер? Многа год яна пераконвала сябе: не скардзiся на лёс, жывi, як жывецца, заўтра можа здарыцца горшае, i нiчога не баялася, нiякiх хвароб, нiякiх нягод. А прыйшло збаўленне ад цяжкай хваробы - яна адчувае, што сэрца яе не тое, з якiм яна жыла многа год, i ўсе лекары робяць такое заключэнне (яе слухала, можа, сотня лекараў i практыкантаў)... Прайшло многа добрага... Яраш яшчэ колькi дзён назад сказаў, што атрымалi для яе кватэру амаль у цэнтры горада. I Маша паведамiла з радасцю: "Такая сiмпатычная кватэрка. Сюрпрыз для вас". Вярнулася здароўе, знайшлiся шчырыя, чулыя сябры, чаго ж баяцца? Аднак страх не праходзiў.
Збiрала рэчы, пераапранулася - i ў яе калацiлiся рукi, ногi.
– Слабенькая ты яшчэ. Чаго ён цябе выпiсвае?
– загаварыла бабуля-санiтарка.
Зося сама з задавальненнем засталася б у
Магчыма, што адчуваннi яе можна было б параўнаць з адчуваннем таго шахцёра, якога, не па яго волi, спусцiлi ў глыбокую шахту, завалiлi i пратрымалi там у цемры доўга-доўга. А потым другiя людзi, добрыя, адкапалi i паволi падымаюць наверх. I вось гэты мiг, калi ён павiнен ступiць на паверхню зямлi, убачыць неба i сонца, - самы страшны. Не аслепнуць бы!
Правесцi яе выйшлi многiя лекары, сёстры, санiтаркi, хворыя аддзялення, якiя маглi хадзiць. Яны ведалi яе лёс, аперацыю. Некаторых, праўда, цiкавiла iншае: хворую выпiсвае i забiрае сам Яраш.
Ёй выказвалi найлепшыя пажаданнi.
"Колькi добрых людзей", - падумала Зося i, расчуленая, заплакала: даўно ўжо яна так не развiтвалася з людзьмi, з якiмi зводзiў яе лёс.
Маша ўзяла яе за руку, сказала амаль жорстка да ўсiх:
– Даволi!
– да Зосi: - Вам нельга хвалявацца, - i павяла да цэнтральнай алеi, дзе iх чакаў сiнi "Масквiч".
Яраш стаяў каля машыны. Зося зноў спалохалася, убачыўшы яго тут, без халата, у добра адпрасаваным шэрым гарнiтуры. Ён быў зусiм не такi, як той асiлак-чарадзей у белым халаце, якога ў бальнiцы ўсе любiлi i баялiся. Ён нават здаваўся не такi высокi i мажны i ўсмiхаўся не так, як у палаце, прасцей, цяплей. Яна раптам больш выразна, чым калi-небудзь раней, убачыла ў iм таго да дзёрзкасцi смелага, вясёлага "Кузьму", якога хавала на гарышчы дзевятнаццаць год назад. Усмiхаўся ён так, як тады, i амаль гэтак жа трохi збянтэжыўся. Яна таксама ўсмiхнулася, i дзiўна - страх яе як рукой зняло. Яна выйшла з падзямелля, расплюшчыла вочы, убачыла неба, сонца i... не аслепла. Антон Кузьмiч узяў з яе рук пакуначак, сказаў зноў-такi зусiм не так, як у палаце:
– Вiншую. Бальнiца наша добрая, але лепш у яе не трапляць. Можаце паверыць, што я не буду сумаваць без работы.
– Будзеце, - не згадзiлася Маша.
– Не, не буду.
– Ён адчынiў iм заднiя дзверцы.
– Калi ласка.
Сам пайшоў садзiцца за руль.
– А Кiрылы Васiльевiча няма?
– азiрнулася Маша.
– У яго ўчора аднялi правы за перавышэнне хуткасцi. Сёння недзе дае тлумачэннi iнспекцыi.
Маша засмяялася:
– Гэта я накаркала. Помнiце, я сказала: "Аднiмуць у вас правы". А ён: "Цiпун вам на язык".
Чамусьцi хораша зрабiлася Зосi ад гэтай жартаўлiвай iх размовы пра чалавека, якога яна ведала па расказах Машы, ведала, што ён хацеў пабачыцца з ёй, але Антон Кузьмiч пусцiў яго толькi на аперацыю, дзе той самлеў. Хораша ад iх вось такой дружбы.
Машына павярнулася i выехала за вароты. Зося азiрнулася на бальнiцу, але без жалю, без жадання застацца там i без страху перад тым, што чакае яе наперадзе. Яраш вёў асцярожна, павольна. Зося залюбавалася горадам, амаль незнаёмым, новым. Хоць жыла яна тут ужо чатыры гады, але ёй цяжка было хадзiць па горадзе, рэдка яна выязджала са сваёй далёкай ускраiны на аўтобусе ў цэнтр.